"Заўтра будзе цёпла, бо камары таўкуць ". Як трэба закончыць выраз?




Дата канвертавання10.05.2016
Памер14 Kb.

  1. клас

1.У народзе пры нагляданні за паводзінамі камароў прагназуюць надвор’е наступнага дня. Калі чакаецца добрае надвор’е, гавораць :

“Заўтра будзе цёпла, бо камары таўкуць…..”. Як трэба закончыць выраз?

А) масла Б) кашу В) проса Г) смятану Д) сцяну
2. Вызначце прыметнікі, што абазначаюць матэрыял, з якога зроблены прадмет.

1) шырокі 2) смелы 3) палатняны 4) кіслы 5) імклівы

6) фарфоравы 7) гліняны 8) фіялетавы 9) шашковы 10) прэсны

А) 1,3,4,6 Б) 2,5,6, 7,8 В) 3,6,7,9 Г) 3,7,9,10 Д) 4,7,8,10


3. У якіх словах нельга ўставіць замест кропак літару с?

1) пя…чаны 2) пя..шчотны 3) пагру..чык 4) заро…шы 5) ву..ка

6) ця..ляр

А) 1,2,4 Б)1,3,5 В) 1,4,6 Г)2,3,5 Д) 2,3,6


4. Ад якіх дзеясловаў нельга ўтварыць зваротныя?

1) сустракаць 2) жыць 3) выдумляць 4) глядзець 5)шыць

6) дзьмуць

А) 1,3,5 Б) 2,3,5 В) 3,4,5 Г) 2,4,6 Д) 3,5,6


5. Якое значэнне мае выраз на скорую руку?

А) мець многа часу

Б) ляжаць нерухома

В) многша гаварыць

Г) даць штосьці другому

Д) паспешліва штосьці рабіць


6. Дадзены словы са значэннем прыкметы па прыналежнасці:

1) вавёрчан 2) гусіны 3) змяяны 4) мядзведжы 5) сарочы 6)лісіны

Знайдзіце памылкова ўтвораныя прыметнікі.

А) 1,3,5 Б) 1,3,4 В) 2,5,6 Г) 2,4,6 Д) 3,4,5


7. Выберыце з прыведзеных словазлучэнняў сінонімы да слова неруш:

1) нявораная зямля 2) абмеркаванне твора 3) гучная прамова

4) дзікі лес 5) грыбное месца 6) знаёмая гульня

А) 1,4,5 Б) 1,3,6 В) 2,4,5 Г) 3,4,5 Д) 1,5,6

8. Вызначце старажытныя назвы галаўных убораў:

1) гарсэт 2) каптур 3) скуфейка 4) сфалерыт 5)андарак 6) магерка

А) 1,2,5 Б)2, 3,4, В) 2,3,6 Г) 3,4,5 Д) 1,2,6
9. Які сэнс мае фразеалагічны зварот чорная хата?

А) абгарэлы будынак

Б) гасцінны пакой

В) спальня

Г) кухня

Д) веранда


10. З прыведзеных слоў выберыце назоўнікі мужчынскага роду, ад якіх нельга ўтварыць адпаведныя назоўнікі жаночага роду:

1) матрос 2) настаўнік 3) качагар 4) гітарыст 5) электрык 6) патрыёт



А) 1,2,6 Б) 1,3,5 В) 2,4,5 Г) 3,5,6 Д) няма такіх варыянтаў


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка