Заўсёды з намі Колас і Купала Літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная130-годдзю з дня нараджэння




Дата канвертавання27.03.2016
Памер47.33 Kb.
Заўсёды з намі Колас і Купала

Літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная130-годдзю з дня нараджэння

Янкі Купалы і Якуба Коласа

(Распрацавана настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Тупальскай Святланай Мікалаеўнай)

Мэты: засяродзіць увагу вучняў на гістарычным лёсе Беларусі, абудзіць цікавасць да мінулага краіны і нацыянальнай спадчыны, узгадаць старонкі жыцця і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Айчыны, выхоўваць пачуццё любові да зямлі бацькоў, беларускага краю, развіваць творчыя здольнасці вучняў.


Гучыць песня “Спадчына” ў выкананні вучаніцы 10 класа

1 вядучы. Сённяшняе свята мы прысвячаем 130-годдзю нараджэння вялікіх майстроў паэтычнага слова – Янкі Купалы і Якуба Коласа.

2 вядучы. У час іх юбілею варта прыгадаць, што напачатку было слова, што і сёння яно не страціла сваёй моцы і вядзе чалавека па зямлі, што і заўтрашні дзень не ўявіць нам без яго.

1 вядучы. Слова – гэта само жыццё і адначасова адбітак яго. “Няма проста слова”,- як сказаў паэт. Яно альбо праклён, альбо віншаванне, альбо прыгажосць, альбо боль, хлусня альбо праўда, святло альбо цемра. І таму слова-гэта яшчэ і шлях да іншага чалавека, ключ да яго душы, дотык да яго сэрца.
1 чытач. Мелодыю мовы славянскай я чую..
2 вядучы. Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці людзей Купала і Колас –выдатныя народныя паэты, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру.

1 вядучы. Яны пранеслі праз усё жыццё высокія ідэі гуманізму, дабра і справядлівасці, аддалі народу свой талент, сваю душу і сэрца. Іх імёны вымаўляюцца заўсёды разам. Іх псеўданімы – з народнага жыцця і фальклору.
2 чытач. Два каласы –дзве праўдзівыя песні!

2
2 вядучы. Яны нарадзіліся ў адзін год. І мэту выбралі для сябе адну. І ўсё жыццё аддана служылі ёй. Можа пагэтаму яны вельмі блізкія па сваіх эстэтычных поглядах, грамадскіх ідэалах.

1 вядучы. Купала і Колас-першыя вялікія народныя паэты Беларусі. Іх роля і значэнне ў гісторыі беларускага народа тыя ж, што Пушкіна – у рускай, Шаўчэнкі – ва ўкраінскай, Міцкевіча – у польскай.

2 вядучы. Але ўсё ж Купала і Колас вельмі розныя па творчай манеры, у кожнага свой голас, свой стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар.

1 вядучы. Яська Луцэвіч нарадзіўся ў вёсцы Вязынка ў сялянскай сям*і. Калі быў выдадзены яго першы верш “Мужык”, магчыма тады яго апякла думка:”Мне трэба быць Купалам, мне трэба знайсці купальскую кветку шчасця. Я той, каму шукаць яе, - для сябе, для мужыка”.

2 вядучы. Яго душа не магла без кнігі, не магла без радкоў, што станавіліся вершамі. А праца на бровары – непакой, клопат, бегатня. Потым Купала напіша:”Зазнаў там такога пекла, якога яшчэ не меў”. Універсітэтам Янкі Купалы было само жыццё.
Ціха гучыць музыка.

3 чытач чытае верш “Мая навука”


1 вядучы. Жыццё Якуба Коласа – гэта адна з найцікавейшых старонак у жыцці ўсяго народа, бо лёс песняра неад*емны ад лёсу яго роднай зямлі.

2 вядучы. Першая навука вялася дома. Дзве зімы дзеці вучыліся ў дарэктара-вясковага хлопца, які скончыў пачатковую школу.
4 чытач “У дзве нядзелькі па Пакровах...”
2 вядучы. Першы верш Кастусь напісаў у 12 гадоў. Бацьку спадабаўся твор, і ён даў сыну рубель гасцінца. А ў 15 гадоў хлопец паступіў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Пасля семінарыі працуе настаўнікам на Палессі. За ўдзел у

3

настаўніцкім з*ездзе Якуб Колас 3 гады прасядзеў у Мінскім астрозе. Тады выходзіць яго першы зборнік “Песні жальбы”.

5 чытач “Пісаў паэт пра родны кут...”



1 вядучы. Купалу мы ведаем як паэта і драматурга, аўтара цудоўных п*ес “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”. Ён паэт лірычны і рамантычны, парывісты і эмацыянальны.

2 вядучы. Паэт, празаік, драматург, вучоны, публіцыст-усё гэта Якуба Коласа. Сапрўднымі з*явамі ў творчасці песняра і ўсёй беларускай літаратуры сталі яго паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, трылогія “На ростанях”.Якуб Колас больш эпічны, больш зямны, чым Купала.

1 вядучы. Даўно заўважана, што лірыка кахання-адна з самых складаных у літаратуры. У любоўнай лірыцы Купала не саступае карыфеям любоўнай тэматыкі-Петрарку, Гётэ, Пушкіну. З вершаў (а іх каля 40) і паэм любоўнай лірыкі складзена кніга паэзіі.

2 вядучы. Вы, паважаныя сябры, можаце ўпэўніцца ў крыштальнай чысціні інтымнай лірыкі Купалы. Паслухайце, якімі словамі пяшчоты, ласкі атуляў паэт адрасатаў свайго кахання, з якой пашанаю ставіўся да тых, хто выклікаў яго замілаванне, павагу.
Гучыць музыка.

6 чытач “У дзяўчынкі, у княгіні...”


1 вядучы. Лёс падараваў Канстанціну Міцкевічу сустрэчу, знаёмства, каханне з адзінай жанчынай, якая на ўсё астатняе жыццё стала яго зоркай, натхненнем, спадзяваннем і шчасцем.

2 вядучы. Для народнага паэта Марыя Дзмітрыеўна была самай дарагой, любімай і незабыўнай. Дзе б ні быў пясняр, яна заўсёды была ў яго памяці.
7 чытач “ Ты без мяне, а я далёка...”

У гэты час ідзе прэзентацыя, прысвечаная паэтам


1 вядучы. Вайна... Страшны час для беларускага народа. Усе творы гэтага перыяду прасякнуты болем, трывогай за лёс сваёй зямлі.
4

2 вядучы. 1941 год. Ва ўвесь моц гучыць верш Янкі Купалы “Партызаны, партызаны..”

8 чытач “Партызаны, партызаны “



1 вядучы. Купала верыў у перамогу, але не дажыў. Ён трагічна загінуў 28 чэрвеня 1942 года ў Маскве. Праз тысячу шляхоў адчула гэта матчына сэрца і спынілася – праз два дні пасля смерці сына. Хавалі іх ў адзін дзень.
Гучыць урывак з песні “Мой родны кут...”
2 вядучы. Вайна разлучыла Якуба Коласа з родным краем. На вайне загінуў яго сын Юрка. Па сутнасці, і жонку Марыю

Дзмітрыеўну, якая балюча перажывала страту сына, цяжка захварэла і амаль праз два тыдні пасля заканчэння вайны памерла.
9 чытач “Я чую голас несціханы...”
1 вядучы. У творчым лёсе Купалы і Коласа было шмат агульнага: яны нарадзіліся ў адным годзе, амаль адначасова выступілі ў літаратуры, добра ведалі адзін аднаго. У 1912 годзе ў Смольні яны ўпершыню сустрэліся і вырашылі ісці поплеч па дарозе жыцця.

2 вядучы. Яны разам адпачывалі, гулялі ў шахматы, радаваліся і хваляваліся. Скарыстоўвалі любую магчымасць, каб падзяліцца ўражаннямі ад перажытага, ад прачытаных твораў, каб дапамагчы добрай парадай. Яны нават прысвячалі адзін аднаму вершы.

1 вядучы. Нашых народных песняроў славяць паэты на розных мовах свету.
10-14 чытачы дэкламуюць вершы рускіх паэтаў, прысвечаныя Коласу і Купалу.
2 вядучы. Імкліва бягуць гады... Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці Янка Купала і Якуб Колас – выдатныя пісьменнікі, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру.
5

1 вядучы. Тварыце ж дабро і любоў! Няхай гэта пачуццё будзе ў вас узаемным, шчырым, светлым! Жадаем вам дабра ў вашых сэрцах, святла ў вашых душах, няхай толькі радасцю поўніцца ваша жыццё пад божым небам!
Гучыць песня “Спадчына”


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка