Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах па web-журналістыцы




Дата канвертавання27.03.2016
Памер75.93 Kb.
ЗАПРАШЭННЕ ДА ЎДЗЕЛУ Ў СЕМІНАРАХ ПА WEB-ЖУРНАЛІСТЫЦЫ
34 MULTIMEDIA MAGAZINE запрашае журналістаў незалежных СМІ і сацыяльных медыя, актывістаў і PR-каардынатараў некамерцыйных арганізацый і грамадзянскіх ініцыятываў, якія працуюць з вэб-рэсурсамі, узяць удзел у наступных семінарах:

1. “Лічбавая фатаграфія” (Вільнюс, 18-20.11.2011) і

2. “Відэа для вэба” (Вільнюс, 21-23.11.2011).

Абодва семінары ўводнага ўзроўню і не патрабуюць папярэдняга досведу. Яны арыентаваныя на практыку і будуць уключаць у сябе тэарытычныя заняткі і выкананне заданняў па фота/відэа здымкам у горадзе. Трэнер – Гай Дэген (Аўстралія/Германія).


Добра пішыце тэксты, але ня вельмі ўпэўнена пачуваеце сябе з камерай у руках? На сайце не хапае якасных ілюстрацый, а скарыстацца паслугамі прафесійных фатографаў не заўжды ёсць магчымасць? Хацелі б “ажывіць” свой інфармацыйны рэсурс відэа матэрыяламі, але ня ведаеце, з чаго пачаць? Здымаеце відэа на мабільны тэлефон, але не ўмееце яго рэдагаваць? Трэнінгі з Гаем Дэгенам дапамогуць атрымаць упэўненасць у працы з лічбавымі камерамі, мабільнымі тэлефонамі і невялікімі відэа камерамі для стварэння якасных фота ды відэа матэрыялаў і стаць мультымедыйнымі карэспандэнтамі для сваіх вэб-рэсурсаў.
Для ўдзелу ў адным альбо абодвух семінарах патэнцыйныя ўдзельнікі павінны запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: 34trainings@gmail.com да 24 кастрычніка 2011 года ўключна. Удзельнікі будуць адбірацца ў выніку конкурса (асноўныя крытэры – прадэманстраваная матывацыя і патрэбы ў ведах і навыках, якія можна атрымаць у час семінараў).
Ніжэй Вы знойдзіце больш падрабязную інфармацыю пра семінары:

  • апісанне семінара “Лічбавая фатаграфія” (Вільнюс, 18-20.11.2011);

  • апісанне семінара “Відэа для вэба” (Вільнюс, 21-23.11.2011);

  • інфармацыя пра трэнера;

  • умовы ўдзелу ў семінарах;

  • бланк заяўкі на ўдзел.


СЕМІНАР “ЛІЧБАВАЯ ФАТАГРАФІЯ”


Вільнюс, 18 - 20 лістапада 2011 г.
Маючы пэўныя навыкі, здымкі добрай якасці для далейшага выкарыстання ў інтэрнэце можна зрабіць нават кампактнымі лічбавымі камерамі і мабільнымі тэлефонамі. Мэта дадзенага семінара – пазнаёміць удзельнікаў з асновамі лічбавай фатаграфіі і даць ім навыкі, неабходныя для здымкаў фатаграфій добрай якасці. Крок за крокам, удзельнікі пройдуць праз базавыя прыёмы карыстання фотакамерай і засвояць усе ягоныя асноўныя функцыі, якія ў далейшым дапамогуць ім фатаграфаваць больш упэўнена.

Курс семінара ўключае ў сябе наступныя тэмы:

- асновы лічбавага фатаграфавання;

- кадр і кампазіцыя здымка;

- разуменне глыбіні кадра;

- партрэтныя здымкі;

- асновы асвятлення;

- як распавесці гісторыю з дапамогай фота;

- уводзіны ў асновы рэдагавання фота;

- выкарыстанне трыножкаў і адзіночных штатываў (монаподаў);

- бясплатнае і таннае праграмнае забеспячэнне для рэдагавання фота;

- падрыхтоўка здымкаў для запампоўкі ў інтэрнэт і ўнядрэння ў блогі;

- парады і сакрэты выкарыстання невялікіх лічбавых камер;

- уводзіны ў выкарыстанне DSLR-камер (лічбавых аднааб’ектыўных люстэркавых камер) і лінз.


Пасля семінара ўдзельнікі будуць разумець,

- як эфектыўна выкарыстоўваць невялікія лічбавыя фотакамеры і камеры ў мабільных тэлефонах дзеля таго, каб атрымліваць якасныя здымкі ў разнастайных сітуацыях;

- як карыстацца базавымі функцыямі фотааппарата;

- як распавядаць захапляльныя гісторыі з дапамогай фота;

- як выкарыстоўваць наяўнае асвятленне дзеля фатаграфавання;

- як рыхтаваць фотаздымкі для запампоўкі і супольнага выкарыстання ў сеціве;

- як рэдагаваць здымкі, выкарыстоўваючы базавыя праграмы-рэдактары;

- перавагі і абмежаванні невялікіх камер.


Удзельнікам семінара трэба будзе мець з сабой лічбавыя фотакамеры і лэптопы.

СЕМІНАР “ВІДЭА ДЛЯ ВЭБА”


Вільнюс, 21-23 лістапада 2011 г.
Невялікія відэакамеры і відэакамеры тыпу “Flip” даюць магчымасць запісваць відэа высокай якасці на прыладу, якую можна лёгка схаваць у кішэні. Мэта дадзенага семінара – пазнаёміць удзельнікаў з невялікімі відэакамерамі і асноўным дадатковым абсталяваннем, якія неабходныя для здымкаў якаснага відэа для наступнага выкарыстання ў інтэрнэце. Удзельнікі семінара пазнаёмяцца з некалькімі фарматамі відэа для інтэрнэта і атрымаюць практычныя навыкі здымкаў невялікіх сюжэтаў.
Навучанне будзе адбывацца з дапамогай “Flip” камер, але навыкі, атрыманыя на семінары, дазволяць вам здымаць і ствараць якасныя відэа матэрыялы ў розных жанрах, выкарыстоўваючы самыя розныя прылады, у тым ліку мабільныя тэлефоны і лічбавыя фотакамеры.
Курс семінара ўключае ў сябе наступныя тэмы:

- фарматы відэа для вэба;

- асноўныя прыёмы відэа здымкаў;

- кадр і кампазіцыя кадра;

- асновы рэдагавання відэа;

- мікрафоны і варыянты рашэнняў для запісвання якаснага аўдыё;

- выкарыстанне трыножкаў і адзіночных штатываў (монаподаў);

- бясплатнае і таннае праграмнае забеспячэнне для стварэння відэа;

- парады і сакрэты выкарыстання невялікіх камер;

- увядзіны ў выкарыстанне DSLR-камер (лічбавых аднааб’ектыўных люстэркавых камер) для здымкаў відэа.


Пасля семінара ўдзельнікі будуць разумець,

- як эфектыўна выкарыстоўваць невялікія відэакамеры для запісу відэа ў самых розных сітуацыях;

- як планаваць і ствараць відэа пачатковага ўзроўню для вэб-фармату;

- як арганізоўваць і запісваць інтэрв'ю;

- як падрыхтаваць відэа для рэдагавання і кампрэсавання;

- як зрабіць базавае рэдагаванне відэа, выкарыстоўваючы бясплатнае праграмнае забеспячэнне тыпу Windows Movie Maker або iMovie;

- перавагі і абмежаванні невялікіх відэакамер.
Удзельнікам семінара для навучання будуць прадстаўленыя камеры Kodak Zi8. Тым не менш, удзельнікі могуць карыстацца сваімі відэакамерамі. Таксама для апрацоўкі відэа вітаецца, калі ўдзельнікі будуць мець пры сабе свае лэптопы.


ТРЭНЕР СЕМІНАРАЎ “ЛІЧБАВАЯ ФАТАГРАФІЯ” І “ВІДЭА ДЛЯ ВЭБА”

Трэнер абодвух семінараў – незалежны журналіст Гай Дэген (Аўстралія / Германія). Гай шмат падарожнічае і падчас паездак здымае відэа-і мультымедыйныя рэпартажы для міжнародных вяшчальных кампаній. Гай таксама рэгулярна атрымлівае заказы ад розных структур ААН на стварэнне відэасправаздачы аб праектах, якія рэалізуюцца па ўсім свеце. У 2010 г. Гай зняў незалежны дакументальны фільм, у якім даследуецца становішча бангладэшскіх працоўных-мігрантаў у Іраку.

Гай з'яўляецца куратарам і трэнерам навучальных праграм міжнародных арганізацый па медыя-развіцці, такіх як IREX Europe і Deutsche Welle Akademie. У рамках серыі для грамадзянскіх журналістаў “Журналісцкі каледж BBC” выпусціў відэа-гайд, у якім Гай паказвае, як для стварэння мультымедыйнага кантэнту можна выкарыстоўваць мабільны тэлефон. Гай таксама блогер – ён удзельнічае ў рэдагаванні блога, прысвечанага развіццю СМІ ў Афрыцы (праект Deutsche Welle Akademie), і вядзе блог пра ўласныя паездкі ў рамках клуба Frontline. Вы можаце сачыць за дзейнасцю Гая ў Твітэры: @ fieldreports.


УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў СЕМІНАРАХ

Удзельнікі семінараў павінны быць журналістамі незалежных СМІ і / ці сацыяльных медыяў, актывістамі або PR-каардынатарамі некамерцыйных арганізацый і / або грамадзянскіх ініцыятыў, якія працуюць з вэб-рэсурсамі.


Трэнінг будзе праходзіць на англійскай мове з перакладам на беларускую / рускую мовы.
Выдаткі на харчаванне ў рамках праграмы, а таксама пражыванне і праезд удзельнікаў у Літву будуць аплачаныя арганізатарамі.
Расклад заняткаў: з 10:00 да 18:00, кава-паўзы, абед, вячэра.
Патэнцыйныя ўдзельнікі павінны запоўніць анкету ўдзельніка і даслаць яе па адрасе: 34trainings@gmail.com да 24 кастрычніка 2011 ўключна.
Адабраныя ўдзельнікі, якія не маюць віз, атрымаюць візавую дапамогу.


АНКЕТА ЎДЗЕЛЬНІКА







Адзначце назву семінара, у якім Вы жадаеце прыняць удзел. У выпадку, калі Вы хочаце наведаць абодва семінара, пазначце прыярытэтнасць выбару (1 - больш важна, 2 - менш важна)

 “Лічбавая фатаграфія” (18-20.11.2011)
 “Відэа для вэба” (21-23.11.2011)



Прозвішча, імя






Год нараджэння






Назва СМІ / вэб-рэсурсу / НКА або грамадзянскай ініцыятывы, якую Вы прадстаўляеце і адрас у інтэрнэце






Пасада ў СМІ / арганізацыі






Горад






Тэлефоны для аператыўнай сувязі






Электронны адрас






Skype






Назавіце найбольш важныя навыкі, якія вы чакаеце атрымаць праз удзел ў дадзеным семінары. Чаму вы хацелі б навучыцца?






Для чаго вы плануеце выкарыстоўваць фота / відэа на вашым сайце / у вашай арганізацыі?



Дзякуй за запаўненне анкеты!


Запоўнены варыянт дасылайце на электронны адрас: 34trainings@gmail.com да 24 кастрычніка 2011 года.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка