Запрашаем усіх жадаючых наведаць Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа




Дата канвертавання22.06.2016
Памер35.92 Kb.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

У праграме:



Аглядавая экскурсія

Якуб Колас. Жыццё і творчасць.



Тэматычныя экскурсіі і лекцыйныя заняткі:

  • Паэма «Новая зямля»: творчая гісторыя твора, вобразы і прататыпы;

  • Творчы лёс «Сымона-музыкі» і станаўленне ліра-эпічнай паэмы;

  • Вялікая Айчынная вайна ў лёсе Якуба Коласа;

  • Малавядомыя факты біяграфіі Якуба Коласа;

  • «Сяброўства вузы кроўныя» (да 100-годдзя сустрэчы Якуба Коласа і Янкі Купалы);

  • Незваротная страта: лёс Юркі Міцкевіча, сына Якуба Коласа;

  • Якуб Колас у гады зняволення: невядомыя факты (да 100-годдзя вызвалення Якуба Коласа з турмы).

Да кожнай лекцыі падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя. Матэрыял адаптаваны для любой узроставай катэгорыі. Падчас заняткаў выкарыстоўваюцца відэаматэрыялы з фондаў музея (фільмы «Шлях Коласа», «На радзіме Коласа», «Такім мы помнім Коласа», урыўкі тэлеспектакля па паэме «Новая зямля» і інш.), а таксама дакументальныя фільмы «Якуб Колас. Паэт і чалавек» і «У пошуках новай зямлі», створаныя кінастудыяй «Беларусьфільм» і УП «Белвідэацэнтр» спецыяльна да 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта.

Музейныя мерапрыемствы для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў:

  • Калядныя сустрэчы «У гасцях у дзядзькі Якуба» (студзень);

  • Фальклорнае свята «Гуканне вясны» (красавік);

  • Дзіцячы ранішнік «Казкі жыцця»: да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (лістапад);

  • Творчы праект супрацоўнікаў музея – пастаноўка лялечных спектакляў: «Савось-распуснік», «Воўк-дурань», «Як кот звяроў напалохаў», «Разумны ўночок» (штотыднёва);

  • Фестываль юных музыкантаў «Сымонкавы нашчадкі» (май);

  • Мінскі мастацкі пленэр «Блакіт незабудак» (май);

  • Сюжетна-ролевая інтэрактыўная гульня для малодшых школьнікаў «Таямніцы Дома Песняра» (на працягу года).

Культурна-асветніцкія мерапрыемствы музея:

  • Party-вячоркі «Кватэрнікі ў дзядзькі Якуба»: сустрэчы з маладымі беларускімі літаратарамі, музыкантамі, прадстаўнікамі творчай моладзі;

  • «Літаратурныя чацвяргі»: цыкл літаратурна-музычных сустрэч з дзеячамі беларускай культуры;

  • «Поры года ў творчасці Якуба Коласа»: канцэрты класічнай музыкі ў выкананні ансамбля «Камерныя салісты Мінска»;

  • «Творчыя сем’і ў Доме Коласа»: цыкл літаратурна-музычных сустрэч з прадстаўнікамі творчых сем’яў;

  • «Пад нёманаўскім сонцам»: цыкл літаратурна-музычных сустрэч, прысвечаных славутым землякам Якуба Коласа;

  • «Пяснярства вузы крозныя»: цыкл літаратурна-музычных сустрэч з прадстаўнікамі краін былога СССР;

  • Літаратурнае свята да Міжнароднага дня музеяў (удзел у міжнароднай акцыі «Ноч музеяў – 2012»);

  • «Песняй вітаю я вас»: свята паэзіі да Дня ведаў у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага (1 верасня);

  • «Каласавіны»: літаратурна-музычнае свята да дня нараджэння Якуба Коласа (лістапад);

  • Штомесячныя выстаўкі з фондаў музея Якуба Коласа, музеяў рэспубліканскага падпарадкавання, а таксама музеяў блізкага і дальняга замежжа.

Да Года кнігі прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

    • У рамках музейнага праекта «Нашчадкі славутых людзей»: сустрэча з нашчадкамі Максіма Танка (да 100-годдзя з дня нараджэння паэта); сустрэча с нашчадкамі польскага пісьменніка Уладзіслава Бранеўскага; сустрэча з нашчадкамі ўкраінскага паэта Міколы Бажана;

    • У рамках творчых сустрэч с рэдакцыямі пераядычных выданняў Беларусі: сустрэчы з калектывамі рэдакцый часопісаў творчай інтэлігенцыі Беларусі «Маладосць», «Нёман», «Краязнаўчая газета», «Беларуская думка»;

    • Конкурс на лепшую ілюстрацыю да твораў Якуба Коласа сярод выхаванцаў дзіцячых мастацкіх школ;

    • Віктарыны для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзростаў па жыцці і творчасці Якуба Коласа;

    • «Прысвячаем Коласу»: інтэрнэт-конкурс вершаваных твораў;

    • Конкурс на лепшага чытальніка твораў Якуба Коласа (у межах музейнага праекта «Мы чытаем Коласа»).

Мерапрыемства на філіяле музея «Мікалаеўшчына»:

  • «Лыжня здароўя»: лыжны маршрут «Альбуць – Смольня – турбаза «Высокі бераг»;

  • Паход выхаднога дня «Свет раслін на службе сям’і»: збор лекавых раслін, кансультацыя траўніка”;

  • Літаратурна-музычныя святы «Каласавіны», «Слова пра Коласа», «Альбуцкая крынічка».

Заяўкі на правядзенне экскурсій і лекцый прымаюцца па тэл. 8 (017) 284-17-02.

Экспазіцыя музея ў Мінску працуе з 10.00 да 17.00, выхадны – нядзеля.

Экспазіцыя на філіяле «Мікалаеўшчына» працуе з 9.30 да 17.00, выхадны – панядзелак.

Адрас музея: 220012, г.Мінск, вул.Акадэмічная,5.

Адрас філіяла «Мікалаеўшчына»: Мінская вобласць, г.Стоўбцы, вул.Сянкевіча, д.6.

Афіцыйны сайт музея: www.yakubkolas.by



E-mail: muzeykolas@yandex.ru


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка