Запрашаем на Дзень народзінаў!




Дата канвертавання08.05.2016
Памер88.9 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 258


( 6 верасьня 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот.

У працы над выпускам брала ўдзел Хрысьціна Марчук.


Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




Запрашаем на Дзень народзінаў! 2

Набор у “Школу маладога журналіста” працягваецца 2

“Беларускі тэатр - тэатр абсурду?” 2

Эрнэст Сабіла ў Гародні 3

Адкрытая школа мясцовай супольнасьці-3 3

Прававая адукацыя ў ЗША 4

Канфэрэнцыя ў Брусэлі 4

Міжнародная канфэрэнцыя па медыцынскім праве 4

Распрацоўка дызайну для Гарадзенскай кніжнай сэрыі 5

Міжнародная праграма стажыровак праваабаронцаў 6

Давайце сустрэнемся і абмяркуем 6

Стажыроўкі для юрыстаў 6





Падзеі:

уверх


Запрашаем на Дзень народзінаў!


Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” сьвяткуе 9 верасьня сваё 10-годдзе!

З нагоды юбілею плянуецца ўрачыста-нефармальная сустрэча сябраў і партнэраў арганізацыі.

Апроч гэтага, да канца года адбудзецца шэраг тэматычных сустрэч-прэзэнтацый, прысьвечаных дзесяцігоддзю арганізацыі.

Віншаваньні (і падарункі:) прымаюцца па адрасе: вул. Будзёнага, 48а-11 і па электроннай пошце trecisektar@yahoo.com .



уверх

Набор у “Школу маладога журналіста” працягваецца


Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста-11”.

-Калі ТАБЕ ад 16 да 25 год

-ТЫ жывеш у Гародні

-ТАБЕ цікава пісаць артыкулы, браць інтэрв’ю, рыхтаваць рэпартажы для радыё, сустракацца з вядомымі журналістамі і спазнаваць шмат іншага ў гэтай прафэсыі, то праект “Школа Маладога Журналіста” ДЛЯ ЦЯБЕ!

У межах “Школы” цябе чакаюць сустрэчы з журналістамі гарадзенскіх і эўрапэйскіх сродкаў масавай інфармацыі, знаёмства з асновамі інтэрнэт-і радыё- журналістыкі, стажыроўкі ў СМІ.

Пры наборы дастатковай колькасьці ахвотных з рэгіёнаў магчыма дыстанцыйнае навучаньне.

Заявы на ўдзел у “ШМЖ-11” можна запоўніць па адрасе: вул. Будзёнага, 48а-11.

Заявы прымаюцца з 4 да 21 верасьня з 14:00 да 18:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 75-71-72; (+375 29) 7843221, 1068594.



уверх

“Беларускі тэатр - тэатр абсурду?”


Гэтая тэма будзе абмяркоўвацца сёньня ў незалежным грамадзкім дыскусыйным клюбе “Гарадзенскі калегіюм” з нагоды 100-годдзя беларускага нацыянальнага тэатру.

Удзел у абмеркаваньні возьмуць вядомы нацыянальны рэжысэр і стваральнік тэатру “Вольная сцэна” Валеры Мазынскі, прафэсар Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Аляксей Пяткевіч, гарадзенскія журналісты, грамадзкія дзеячы.

Валеры Мазынскі прадставіць гарадзенцам фільм «Расьціслаў Лапіцкі. Як пошуг маланкі». У фільме распавядаецца пра кіраўніка Мядзельска-Смаргонскага антыкамуністычнага падпольля 1948-1950 гг. Расьціслава Лапіцкага, стваральніка незалежнай моладзевай арганізацыі, змагара супраць таталітарызму.

Сустрэча ладзіцца ў памяшканьні “Таварыства Беларускай Школы” па адрасе: вул.Будзёнага 48а-44.

Пачатак у 18.30.

Прэсавая служба Гарадзенскага Руху За Свабоду

уверх

Эрнэст Сабіла ў Гародні


3 верасьня ў межах “Гарадзенскіх дзён памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў” гарадзенцы сустракаліся з былым вязьнем ГУЛАГу, пратэстанцкім пастарам Эрнэстам Сабілам. Ён выступіў у дыскусіі “Царква Беларусі ў часы ганеньняў: рэжым сталінскі і сёньняшні”.

Напачатку вечарыны высьветлілася, што ў залі прысутнічае супрацоўнік ідэалягічнага аддзелу гарвыканкама Андрэй Ярашэвіч. Ідэоляг патлумачыў сваю прысутнасьць тым, што яму цікава паслухаць “іншы пункт погляду” на рэлігію і актыўна ўдзельнічаў у дыскусіі.

Пастар Сабіла апавядаў гарадзенцам пра свой шлях да Бога, “з партызана ў антысаветчыкі”, пра тое, як яго, студэнта 1 курса, асудзілі за антысавецкую дзейнасьць на сьмяротнае пакараньне, пазьней зьмяніўшы прысуд на 25 гадоў лягероў.

Па вызваленьні ў 1964 годзе Эрнэст Сабіла яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў жыў “пад канвоем”. Людзі ў “цывільным” суправаджалі яго ўсюды. Рэпрэсіі супраць сьвятара не спыняюцца і сёньня. Юрыдычна ліквідавана яго царква, супрацоўнікі сілавых структураў перашкаджаюць сустрэчам з вернікамі.



Хрысьціна Марчук
уверх

Адкрытая школа мясцовай супольнасьці-3


Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадзкіх ініцыятыў “Трэці сэктар” (Гародня, Беларусь) запрашае Вас да ўдзелу ў праекце “Адкрытая школа мясцовай супольнасьці-3”.

У межах праекта “Адкрытая школа мясцовай супольнасьці” , які рэалізуецца з 2004 г., былі арганізаваныя трэнінгі, кансультацыі, сустрэчы, навучальныя візыты ў Літву і Польшчу, выдадзены дапаможнік для актывістаў мясцовых супольнасьцей “Сацыяльны аніматар” (2007).



Мэтай праекту з’яўляецца павышэньне ўдзелу насельніцтва ў вырашэньні мясцовых праблем праз укараненьне ў практыку дзейнасьці беларускіх грамадзкіх арганізацый, дамоў культуры, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву, бібліятэк і школ інавацыйных метадаў дзейнасьці на карысьць разьвіцьця мясцовай супольнасьці.

Дадатковую інфармацыю пра праект, а таксама форму заяўкі шукайце ў выпуску “Кронікі” №257 ад 30.08.2007.



В. Дрэма

уверх



Абвесткі:



Прававая адукацыя ў ЗША


Амэрыканскі ўнівэрсытэт, Вашынгтонскі каледж права запрашаюць на атрыманьне адукацыі з наданьнем ступені магістра права ў галіне міжнародных прававых дасьледваньняў са сьпецыялізацыяй на гендары і праве.

Праграма сканцэнтраваная на правах жанчынаў і гендарнай роўнасьці ў міжнародным кантэксьце.

Пачатак праграмы: восень 2008 году.

Апошні тэрмін падачы заяўкі: 1 кастрычніка.

Больш падрабязную інфармацыю можна знасьці на вэб-пляцоўках:

http://www.wcl.american.edu/gender/ і http://www.wcl.american.edu .

Паводле інфармацыйнай рассылкі www belngo.info



уверх

Канфэрэнцыя ў Брусэлі


10 кастрычніка European Citizen Action Service, пры падтрымцы Madariaga Foundation, ладзіць канфэрэнцыю "Новыя зьнешнія фінансавыя інструманты – новыя магчымасьці для грамадзянскай супольнасьці ў краінах-суседзях ЭЗ".

На канфэрэнцыі, якая мае адбыцца ў Брусэлі (Бельгія), будуць разгледжаныя пытаньні прававога рэгуляваньня зьнешняй дапамогі краінам-суседзям ЭЗ, магчымасьцяў удзелу НДА у фармаваньні, выкарыстаньні, маніторынгу і эвалюцыі праграм падтрымкі ЭЗ, а таксама магчымасьцяў абмеркаваць фінансавую дапамогу для НДА ў межах новых фінансавых інструмантаў падтрымкі.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя арганізацыі. Выдаткі, зьвязаныя з удзелам у канфэрэнцыі, арганізатарамі не кампэнсуюцца.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе:



http://www.ecas.org/product/91/default.aspx?id=629

Паводле інфармацыйнай рассылкі www belngo.info

уверх

Міжнародная канфэрэнцыя па медыцынскім праве


14 – 15 верасьня да Сусьветнага дня хоспіснай дапамогі і паліятыўнай апекі ў Кіеве ладзіцца міжнародная канфэрэнцыя па медыцынскім праве.

Тэмы канфэрэнцыі:

14 верасьня -- «Бясьпека пацыентаў: права на годнае жыцьцё».
15 верасьня -- «Паліятыўная дапамога: права на годнае жыцьцё».

Мэта канфэрэнцыі: - пазнаёміцца з міжнародным досьведам,



- абмеркаваць магчымасьці супрацоўніцтва пацыентаў, медыкаў і юрыстаў,

- прыцягнуць увагу грамадзтва да забезпячэньня права пацыента на атрыманьне адэкватнай палёгкі фізычных, маральных і духоўных пакутаў у канцы зямнога жыцьця.

Пад час канфэрэнцыі будуць абмеркаваныя лепшыя ўкраінскія і міжнародныя практыкі забезпячэньня бясьпекі і правоў пацыентаў. Удзельнічаюць экспэрты з Францыі і Польшчы.

Ахвотныя да ўдзелу мусяць даслаць заяўку з асабістымі дадзенымі:


  • імя, прозьвішча,

  • назва арганізацыі,

  • пасада,

  • кароткае апісаньне дзейнасьці арганізацыі,

  • кантактная інфармацыя.

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 верасьня да 18.00.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у каардынатара Алены Якіменка па Тел./факс: +38 (044) 235 65 87 , Маб.: +38 (067) 230 68 59, эл.пошце lena@medpravo.org.ua .



Паводле рассылкі “ГУРТ”

уверх




Не спазьніся!

Распрацоўка дызайну для Гарадзенскай кніжнай сэрыі


Гарадзенскі Рух “За Свабоду” абвяшчае адкрыты творчы спабор на распрацоўку дызайну кніжнай сэрыі “Гарадзенская бібліятэка “Горад Сьвятога Губерта”.

Прапаноўваецца таксама распрацоўка лягатыпу кніжнай сэрыі, які мусіць адлюстроўваць ідэю сэрыі – Гарадзенская бібліятэка “Горад Сьвятога Губерта”.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца ўсе ахвотныя ва ўзросьце ад 13 год.

Апошні тэрмін прыманьня прапановаў: да 1 кастрычніка.

Матэрыялы на спабор дасылаць на электронны адрас Гарадзенскага Руху “За Свабоду” zasvabodu.hrodna@gmail.com з пазнакай “Гарадзенская бібліятэка”.

уверх


Міжнародная праграма стажыровак праваабаронцаў


Міжнародная праграма стажыровак праваабаронцаў (IHRIP) запрашае праваабарончыя арганізацыі да ўдзелу ў праекце па прафэсыйным разьвіцьці праз абмен супрацоўнікамі.

Апошнія тэрміны падачы заявак на праграму - 31 жніўня і 31 сьнежня.

Больш падрабязную інфармацыю і аплікацыйную заяўку на ўдзел у

абмене можна знайсьці на вэб-пляцоўцы IHRIP: www.iie.org/ihrip альбо праз эл. адрас ihrip@iie.org.


уверх

Давайце сустрэнемся і абмяркуем


Грамадзкая працоўная група «Прырода і запаведная справа» запрашае да супрацоўніцтва ўсіх, каго хвалюе лёс Прыроды нашай Радзімы.

У верасьні-кастрычніку група плянуе правесьці шэраг сустрэч, прысьвечаных сучаснай сытуацыі з захаваньнем біяразнастайнасьці і прыроды на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях Беларусі.



Аб сваім жаданьні ўзяць удзел у абмеркаваньні просім паведаміць Інэсе Зенінай на e-mail: redco63@yachoo.com.

уверх

Стажыроўкі для юрыстаў


Цэнтральна-эўрапейскі ўнівэрсітэт(CEU) і Open Society Institute (OSI) абвяшчаюць набор для ўдзелу ў праграме стажыровак Justice Initiative Fellows у 2008-2010 гг.

Праграма накіраваная на далейшае разьвіцьцё сеткі юрыстаў і актывістаў, якія працуюць над праблемамі правоў чалавека на міжнародным узроўні. Патэнцыйныя студэнты павінныя быць вылучаныя на ўдзел у праграме адной з НДА, якая непасрэдна займаецца пытаньнямі правоў чалавека.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2008.

Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на вэб-пляцоўках: http://www.justiceinitiative.org і http://www.ceu.hu/legal/osji_prog.html .



Паводле інфармацыйнай рассылкі www belngo.info

уверх




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка