Запрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1




Дата канвертавання15.03.2016
Памер62.17 Kb.



ЗАПРАШАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ Ў ДРУГІМ ФЕСТЫВАЛІ
НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ
1


Мы чакаем Вас 10-12 кастрыніка 2008 года

ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау дзеля таго, каб



  1. Разгледзець фенамен нефармальнай адукацыі і яго значэнне дзеля развіцця асобы і грамадства.

  2. Абмеркаваць перспектывы і накірункі развіцця нефармальнай адукацыі, прадстаўленай усімі формамі ўласнасці, як важнага складніка нацыянальнай сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

  3. Прадставіць арганізацыі, праграмы і праекты ў сферы нефармальнай адукацыі, абмяняцца досведам, усталяваць кантакты з новымі партнёрамі.

Фестываль 2008 – гэта выбітная магчымасць:

    • Зрабіць рэкламу вашым лепшым праграмам. Бо яны будуць прадстаўлены не толькі калегам, але і вашым патэнцыйным кліентам, якія дзякуючы арганізаванай інфармацыйнай кампаніі змогуць не толькі пачуць пра вас альбо прачытаць у сродках масавай інфармацыі, але таксама наведаць прапанаваныя вамі пробныя курсы, трэнінгі і майстар-класы.

    • Прэзентаваць шырокай аудыторыі і спецыялістам свае дасягненні, а таксама атрымаць прыз за лепшае выданне ці лепшы стэнд.

    • Асэнсаваць, апісаць свой досвед і прадставіць яго прафесійнай супольнасці на старонках спецыяльнага выпуску часопіса “Адукатар”.

    • Ініцыяваць новыя партнёрскія праекты з калегамі з Беларусі і іншых еўрапейскіх краін.

    • І, нарэшце, правесці час весела, карысна і з задавальненнем!

Мы ўпэўнены, што толькі сумеснымі намаганнямі можам дасягнуць найбольш поўнай рэалізацыі мэтаў, пастаўленых намі ў 2006 годзе, калі група грамадскіх аб’яднанняў Беларусі ў супрацоўніцтве з Праграмай падтрымкі Беларусі выступілі з ініцыятывай правядзення традыцыйнага форума – Фестываля нефармальнай адукацыі.



Далучайцеся!

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і іншых еўрапейскіх краінах.

Удзел у Фестывалі можа быць заяўлены ў наступных формах:



  • аўтар паведамлення на секцыі, круглым стале;

  • арганізатар майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінга;

  • прэзентацыя кнігі альбо іншага выдання і ўдзел у конкурсе выданняў;

  • прэзентацыя арганізацыі (медыя-прэзентацыя для гасцей 2 дня Фестываля, падрыхтоўка стэнда і ўдзел у конкурсе на лепшы стэнд);

  • публікацыя ў часопісе «Адукатар»

  • вольны ўдзел.

Да публікацыі ў часопісе «Адукатар» прымаюцца тэксты асноўных паведамленняў, выступаў і прэзентацый, якія адбудуцца пад час пленарных паседжанняў, тэматычных секцый, круглых сталоў і майстар-класаў Фестываля. Матэрыялы артыкулаў разам з заяўкай на ўдзел у Фестывалі прадстаўляюцца ў электронным выглядзе да 10 верасня 2008 года. Аб’ем артыкулу не павінен перавышаць 3000 словаў.


Да ўдзелу ў конкурсе выданняў прымаюцца публікацыі трох тыпаў (неперыядычныя друкаваныя выданні, перыядычныя друкаваныя выданні і электронныя выданні), выдадзеныя на працягу 2006-2008 гг. і прысвечаныя тым ці іншым аспектам нефармальнай адукацыі, у тым ліку тэарэтычныя, метадычныя, даведкавыя і інш. працы. Выданні, заяўленыя на конкурс, павінны быць заяўлены на конкурс не пазней за 10 верасня і перададзены ў аргкамітэт Фестываля не пазней за 10 верасня 2008 года ў колькасці 2 асобнікаў. Па пытанням перадачы выданняў неабходна звязвацца з кіраўніком тэхнічнай групы Фестываля Ірынай Капарыхай (кантактныя каардынаты гл. ніжэй).
Рэгістрацыйны ўнёсак за ўдзел у Фестывалі ўносіцца пры рэгістрацыі ўдзельнікаў і гасцей Фестываля 10 кастрычніка 2008 г. непасрэдна перад яго пачаткам. Сума ўнёска складае (за адну акрэдытаваную арганізацыю)

Для беларускіх удзельнікаў - 25 000 бел. руб.

Для замежных удзельнікаў:

з пражываннем - 90 еўра

без пражывання -30 еўра

Рэгістрацыйны ўнёсак дае права на поўную акрэдытацыю на Фестывалі. Поўная акрэдытацыя прадугледжвае атрыманне інфармацыйных матэрыялаў (у тым ліку спецыяльны выпуск часопіса «Адукатар»), месца для стенда арганізацыі/праекта, месца для правядзення майстар-класу альбо прэзентацыйнага курсу, кава-перапынкі, вячэры 10-га і 11-га кастрычніка, абед 12-га кастрычніка. Пражыванне іншагародніх удзельнікаў з Беларусі арганізуецца за кошт сродкаў Праграмы падтрымкі Беларусі. Поўную акрэдытацыю могуць атрымаць не больш за 2 асобы ад адной арганізацыі.

Звяртаем вашую ўвагу, што арганізатары не кампенсуюць траншпартныя выдаткі ўдзельнікаў.

Запоўненую ФОРМУ ЗАЯЎКІ (гл. дадатак) просім даслаць як мага раней, але не пазней за 10 верасня 2008 г.



па электроннай пошце nfest2008@gmail.com

альбо па факсу: +375 17 269-90-35

Даведкі па тэлефону: (029) 612-09-73 – Уладзіслаў Вялічка

(029) 151-93-97, 408-07-17 – Галіна Верамейчык



(029) 378-71-83, 509-47-88 – Ірына Капарыха
Усю інфармацыю аб Фестывалі можна таксама знайсці на сайце WWW.ADUKATAR.NET

АРГКАМІТЭТ ФЕСТЫВАЛЯ
Астрыд Зам дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра, кіраўнік Бюро Праграмы падтрымкі Беларусі ФРГ (ППБ), доктар філасофіі

Уладзіслаў Вялічка выканаўчы дырэктар Грамадскага аб’яднання «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»

Галіна Верамейчык выканаўчы дырэктар Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Адукацыя без межаў», каардынатар ППБ

Васіль Пронь дырэктар ТАА «Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Квадратны апельсін»

Тобіас Кнуббен дырэктар Інфармацыйна – даследчай установы «Цэнтр міжнародных даследванняў»

Яніна Зінчанка сябра Беларускага маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Новыя твары”

Алена Касько сябра Беларускага маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Новыя твары”

Таццяна Пашэвалава старшыня рады дырэктароў Грамадскага аб’яднання «Цэнтр сацыяльных інавацый»

Ірына Капарыха выканаўчы дырэктар Грамадскага аб’яднання «Экадом»

Ірына Сямко каардынатар праграм Грамадскага аб’яднання «Экадом»

Лана Руднік сябра праўлення Грамадскага аб’ядання «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сэктар»

Ягор Мароз старшыня праўлення Грамадскага аб’яднання «Фокус-група»

Алена Вялічка каардынатар праграм Грамадскага аб’яднання «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ», кіраўнік Рэсурснай праграмы навучальных гурткоў

Дзмітры Карпіевіч старшыня праўлення Грамадскага аб’яднання «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ», кандыдат гістарычных навук


Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўраду Германіі
Арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі Фестываля:

  • Асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Фонд імя Льва Сапегі»

  • Беларускае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Новыя твары»

  • Беларуска-нямецкае сумеснае прадпрыемства «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр»

  • Гарадское грамадскае аб’яднанне «Цэнтар «Супольнасць»

  • Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты»

  • Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»

  • Грамадскае аб’яднанне «Жаночы незалежны дэмакратычны рух»

  • Грамадскае аб’яднанне «Фокус-група»

  • Грамадскае аб’яданне «Фонд «Адкрытае грамадства»

  • Грамадскае арганізацыя «Хрысціянскае сяброўства дарослых і маладых»

  • Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый»

  • Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар»

  • Грамадскае аб’яднанне «Экадом»

  • Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ»

  • Інфармацыйна – даследчая установа «Цэнтр міжнародных даследванняў»

  • Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне «АКТ»

  • Міжнароднае грамадскае аб’яданне «Адукацыя без межаў»

  • Сацыяльна-педагагічнае грамадскае аб’яднанне «Чазенія»

  • Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Квадратны апельсін»

1 У адпаведнасці з класіфікацыяй UNESCO да нефармальнай адукацыі (non-formal education) адносяць навучальныя праграмы і курсы, якія арганізуюцца і праводзяцца па-за межамі традыцыйнай сістэмы адукацыі (фармальнай, г. зн., школа, сярэднеспецыяльная і вышэйшая адукацыя). У нефармальнай адукацыі вынікі навучання не заўсёды пацвярджаюцца адпаведнымі дакументамі.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка