Замяніце словазлучэнне абрэвіятурай: Вышэйшая атэстацыйная камісія




Дата канвертавання15.05.2016
Памер13.11 Kb.
Абрэвіятуры (працяг)

Замяніце словазлучэнне абрэвіятурай:

Вышэйшая атэстацыйная камісія сабралася на паседжанне

Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый прыняла пастанову

Валожынская лясная гаспадарка звярнулася да валанцёраў па дапамогу

У Тэатры юнага гледача паказалі прэм’еру

Прачытаць у свежай газеце “Літаратура і мастацтва”

Правесці адпачынак у далёкай Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы

Вучыцца на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Параіцца з галоўным урачом бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі

Заяву разгледзелі ў абласным выканаўчым камітэце



Партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” даслала заяўку на ўдзел

Сустрэнемся ў Таварыстве беларускай мовы

Мы чакаем у зоне для вельмі важных персон

Падпісаць кантракт з Беларускім прыватным агенцтвам навінаў

У Мінскім сталічным саюзе прадпрымальнікаў і працадаўцаў прайшло абмеркаванне законапраекта

Працаваць у Навукова-даследчым інстытуце прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Супрацоўнічаць з Міністэрствам унутраных спраў

Падпісана пагадненне па Еўразійскай эканамічнай супольнасці

Патрапіць у мінскі следчы ізалятар Камітэта дзяржаўнай бяспекі

Дзяржаўны камітэт па маёмасці абвясціў конкурс –

Міністэрства культуры заснавала латарэю “Скарбніца”

Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі не знайшла падставаў для затрымання

Генератар звышвысокачастотнага выпраменьвання



Паўночнаатлантычны альянс пачаў перамовы

Звярнуцца ў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка