Замак на замку замак, на замок замкнёны




Дата канвертавання12.06.2016
Памер30.45 Kb.

movadzetkam@gmail.comнашая пошта #movadzetkam, Alena Tserashkova





Практыкаванне 10

Не забудзьцеся даслаць нам вашыя малюнкі на электронную пошту.

І і

1.Да чаго падобная літара І? Да дошачкі, да саломінкі, да запалкі… Выражце з каляровай паперы шмат палосачак – І – і збярыце з іх карціну! Можаце выкарыстоўваць у сваёй карціне розныя матэрыялы – крупы, цукар, ніткі і г.д. Прысылайце нам тое, што ў вас атрымалася.
2.Намалюйце альбо зрабіце літары І ў цікавых вобразах і смешных сітуацыях.
3.Знайдзіце словы, дзе няма галосных, апроч І. Намалюйце іх альбо напішыце.


ХАТНЯЕ ЗАДАННЕ 10

Ізноў гуляемся ў карэктара: вучым верш, шукаем і выкрэсліваем літару З.

Колькі знайшлі?

Якія замкі на Беларусі вы ведаеце? Што абазначае слова замчышча? У якіх яшчэ краінах багата замкаў?


ЗАМАК НА ЗАМКУ

Замак, на замок замкнёны,

Задрамаў у лесе цёмным.

Абудзіў яго турыст:

- Ну-ка, замак, адчыніся!

На цябе я падзіўлюся!

Замкаў шмат на Беларусі.

Якія Каляды без песень? Спяваем самыя крутыя навагоднія песні па-беларуску!

Звон звініць (Jingle Bells)
Прыемна адчуваць,

Як конік мой бяжыць,

Як ззяе зорны снег вакол

Ды звон званчэй звініць.

Спяшаюцца ўсе

Усіх павіншаваць,

Ды звон збірае ўсіх сяброў

Каляды святкаваць.

Звон звініць, звон звініць,

Звон звініць званчэй.

Не знайсці ў цэлым свеце

Тых званоў грамчэй. (х2)


Калядны мой вазок

Спяшаецца ізноў

Прывезці падарункі ўсім,

Павіншаваць сяброў.

Хай песенька мая

Яшчэ грамчэй гучыць,

Няхай жадаюць шчасця вам

Ды звон званчэй звініць.

Звон звініць, звон звініць,

Звон звініць званчэй.

Не знайсці у цэлым свеце

Тых званоў грамчэй. (х2)



Яліначка

(Маленькой ёлочке холодно зімой)


У лесе яліначцы

Холадна зімой.

З лесу яліначку

Мы ўзялі дамоў.


Наша яліначка

Свеціцца-гарыць:

Снег на галіначках,

Яркія шары.


Цацкі прывабныя

Ззяюць угары

І шакаладныя

Рыбкі і звяры.


Мы пад яліначкай

Сталі ў карагод.

Весела, весела

Стрэнем Новы год.




Жыла-была яліначка

(В лесу родилась ёлочка)


Жыла-была яліначка,

У хвойнічку расла,

Зімой і летам стройная,

Зялёная была.

Мяцеліца ёй песеньку

Спявала: "Баю-бай!",

Сняжком яе атульвала:

"Глядзі не замярзай!"

Пужлівы зайка шэранькі

Вакол яе скакаў,

Падчас і воўк, сярдзіты воўк

Трушком тут прабягаў.

Сняжок у лесе сцішаным

Пад полазам рыпіць,

І конік жвавы сівенькі

Спяшаецца, бяжыць.

Імчацца лёгка саначкі,

А ў санках мужычок

Вязе для нас яліначку,

Паклаўшы на бачок.

І вось яна, прыбраная,

На свята к нам прыйшла

І шмат пацехі, радасці

Для дзетак прынясла.



Лічылка. Знайдзіце (складзіце, перакладзіце) лічылку на беларускай мове і раскажыце нам усім. Пагуляйцеся хаця б у некалькі гульняў, пра якія даведаліся на занятках.

УВАГА! АПОШНЯЯ МАГЧЫМАСЦЬ!

Дасылайце альбо прыносьце на заняткі вашыя ілюстрацыі да хвілінак чыстапісання!

Самых актыўных мастакоў чакаюць прызы!

Распавядзіце пра гэты праект сваім сябрам ды знаёмым!

Не забывайцеся пазначыць імя, прозвішча, узрост.

Чакаем вас на наступных занятках!



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка