Законы піянераў: «закон чэсці»




Дата канвертавання17.03.2016
Памер31.98 Kb.
ЗАКОНЫ піянераў:

«ЗАКОН ЧЭСЦІ»

Піянер беражэ сваё добрае імя, годнасць сваёй арганізацыі.

«ЗАКОН СЛОВА»

Слова піянера не разыходзіцца са справай.

«ЗАКОН КЛОПАТУ»

Піянер клапоціцца пра тых, каму патрэбна дапамога.

«ЗАКОН ГАСПАДАРА»

Піянер – гаспадар сваёй арганізацыі, з павагай адносіцца да працы, беражлівы, умее зарабляць грошы, ведае ім кошт.

«ЗАКОН ДРУЖБЫ»

Піянер – верны сябар, паважае думкі таварышаў.

Каляндар

традыцыйных піянерскіх спраў

1 верасня – дзень ведаў

13 верасня – дзень БРПА

Лістапад – прыём у акцябраты

8 лютага – Дзень патрыёта

23 лютага – дзень Абаронцы айчыны. Аперацыя “Ветэран жыве побач”. Ваенна – спатрыўная гульня “Зарніца”

Люты – верасень -краязнаўчыя акцыі

15 сакавіка – дзень Канстытуцыі

Красавік – верасень – экалагічныя акцыі

4-9 мая – дзень Перамогі. Вахта Памяці

19 мая – дзень піянерскай дружбы. Прыём у піянеры

Чэрвень – піянерскі лагер

3 ліпеня -Дзень Незалежнасці Беларусі

20 чэрвеня – дзень піянерскага кастра

Правілы акцябрат



  • Акцябраты – будучыя піянеры.







  • Акцябраты – праўдзівыя і смелыя, лоўкія і умелыя.



Урачыстае абяцанне акцябрат





  • Быць верным нашчадкам піянерскіх традыцый.



  • Вучыцца добрасумленна.



  • Не пакідаць у бядзе таварышаў.



  • Дапамагаць тым, каму гэта патрэбна.



  • Быць чулым і спагадлівым,

  • прыносіць карысць сваёй сям’і, школе, гораду і Радзіме.



  • Берагчы традыцыі і культуру свайго народа.



  • Быць сумленнымі і справядлівымі.

Сімвалы БРПА

Піянерскае знамя – сімвал чэсці і сувязі членаў арганізацыі, вернасці яе лепшым традыцыям, ідэалам дабра і справядлівасці.

Піянерскі гальштук - чырвонага колеру. Сімвал сувязі кожнага піянера са справамі сваёй арганізацыі, гатоўнасці раздзяліць яе добрую славу і адказнасць. На гальштуку па чарзе дабаўляюцца тры каляровых канта ( зялёны, сіні, белы), якія адпавядаюцбь тром рангам (даследчык, выпрабавальнік, інструктар), і вызначаюць дасягненні піянера.

Піянерскі значок -тры языкі полымя, злучаныя ў адзін, як сімвал адзінства дзяцей, падлеткаў і дарослых. Аснова полымя – белы квадрат – сімвалізіруе адкрытасць і чысціню жаданняў і імкненняў БРПА.

Салют – гэта жэст – сімвал, асаблівае піянерскае прывітанне: пяць сжатых у ладонь пальцаў правай рукі – “я, як і мае сябры”, адкрытая далонь – “адкрыты і праўдзівы ў сваіх справах”, паднятая рука – “імкнуся стаць лепшым”.

Піянерскія атрыбуты

Барабан- атрыбут для падачы сігналаў, для суправаджэння строю, у час лінеек, сходаў, паходаў.

Горн – атрыбут для падачы сігналаў, суправаджэння рытуалаў.

Дэвіз піянераў:

-Піянер! Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!

Адказ:

-Заўсёды гатовы!

Праграмы дзейнасці БРПА

Спадчына”

праграма захавання і адраджэння нацыянальных культурных традыцый праз краязнаўчую, турыстычную і экалагічную дзейнасць.

Дзіцячы Ордэн Міласэрнасці” (ДОМ)

праграма работы з людзьмі, якім патрэбна дапамога.



Акцябраты”

Праграма работы з вучнямі пачатковых класаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка