Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь




старонка4/5
Дата канвертавання27.03.2016
Памер0.74 Mb.
1   2   3   4   5


2. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца толькi ў межах мiжнароднага культурнага абмену i ў выпадку ўзброеных канфлiктаў.

3. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, абмежаваных да перамяшчэння праз мытную мяжу Рэспублiкi Беларусь пры вывазе на падставах неэканамiчнага характару, вываз якiх дапускаецца пры наяўнасцi дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

(п. 3 статьи 35 в ред. Закона Республики Беларусь от 28.12.2009 N 93-З)

(см. текст в предыдущей редакции)

4. Рухомыя матэрыяльныя аб'екты, якiя адпавядаюць крытэрыям, прадугледжаным пунктам 1 артыкула 20 гэтага Закона, але не з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, абмежаваныя да перамяшчэння праз мытную мяжу Рэспублiкi Беларусь пры вывазе на падставах неэканамiчнага характару, вываз якiх дапускаецца пры наяўнасцi дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, могуць быць вывезены за межы Рэспублiкi Беларусь у парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

(п. 4 статьи 35 в ред. Закона Республики Беларусь от 28.12.2009 N 93-З)

(см. текст в предыдущей редакции)
Глава 7

АДНАЎЛЕННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Артыкул 36. Вiды навукова-даследчых i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. На матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца навукова-даследчыя i рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы (далей - работы на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, калi не ўстаноўлена iншае).

2. Да навукова-даследчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - навукова-даследчыя работы на гiсторыка-культурных каштоўнасцях), адносяцца:

2.1. археалагiчныя даследаваннi (разведка i раскопкi) - комплекс мерапрыемстваў па ўдакладненню i вывучэнню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку правядзенне нагляду пры выкананнi земляных i будаўнiчых работ;

2.2. архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па вывучэнню архiўных, бiблiяграфiчных i iншых матэрыялаў, якiя датычацца гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. натурныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па высвятленню i ўдакладненню адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

3. Да рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на гiсторыка-культурных каштоўнасцях), адносяцца:

3.1. аднаўленчыя работы - комплекс мерапрыемстваў, накiраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей - абавязкова на месцы iх ранейшага знаходжання);

3.2. дапаўненне - комплекс мерапрыемстваў па стварэнню дапаўненняў да гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку i па завяршэнню своечасова не рэалiзаваных аўтарскiх задум;

3.3. кансервацыя - комплекс мерапрыемстваў па часоваму або доўгатэрмiноваму забеспячэнню захаванасцi тэхнiчнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне;

3.4. прыстасаванне - комплекс мерапрыемстваў па адаптацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей да патрэб i асаблiвасцей тэхнiчнага ўтрымання;

3.5. рамонт - комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнiчнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей без унясення змяненняў у iх канструкцыйнае i (або) эстэтычнае вырашэнне;

3.6. раскрыццё - комплекс мерапрыемстваў па пазбаўленню гiсторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысанiруючых напластаванняў;

3.7. рэгенерацыя - комплекс мерапрыемстваў па аднаўленню цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага вырашэння гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным комплексных гiсторыка-культурных каштоўнасцей);

3.8. рэканструкцыя - комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнiчнага стану i функцыянальных асаблiвасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей з дапушчэннем частковых змяненняў iх канструкцыйных i неiстотных фiзiчных уласцiвасцей;

3.9. рэстаўрацыя - комплекс мерапрыемстваў па навукова абгрунтаванаму аднаўленню страчаных фрагментаў гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.
Артыкул 37. Выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Работы на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькi з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

Пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь выдаецца дазвол на правядзенне архiўна-бiблiяграфiчных даследаванняў.

2. Дазвол на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай другой пункта 1 гэтага артыкула i часткай другой гэтага пункта, выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пасля ўзгаднення i зацвярджэння абгрунтаванай праграмы навукова-даследчых работ або навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Дазвол на правядзенне археалагiчных даследаванняў выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пасля прадастаўлення Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi iх выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў. Дакументацыя археалагiчных даследаванняў захоўваецца ў архiве Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi.

3. Парадак выдачы дазволу на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

4. Дазвол Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе заказчыка ад неабходнасцi афармлення дакументаў у дзяржаўных органах на выкананне такiх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 38. Работы па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей
Работы па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку работы па iх рамонту ў межах ахоўнага абавязацельства, прадугледжанага артыкулам 44 гэтага Закона, могуць выконвацца на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi штодзённа або з iншай перыядычнасцю без атрымання дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 39. Асобы, якiя дапускаюцца да выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях
Да выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за iх выкананнем, дапускаюцца асобы, якiя маюць пасведчанне на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага артыкулам 42 гэтага Закона.
Артыкул 40. Пасведчаннi на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Пасведчаннi на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пасля разгляду заключэнняў аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на iх атрыманне.

2. Заключэннi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаюцца бясплатна:

2.1. Навукова-метадычнай радай - на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем правядзення археалагiчных даследаванняў;

2.2. Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi - на права правядзення археалагiчных даследаванняў.

3. Парадак выдачы пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 41. Навуковыя кiраўнiкi
1. Пры выкананнi работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем работ, прадугледжаных артыкулам 38 гэтага Закона, на кожную гiсторыка-культурную каштоўнасць назначаецца навуковы кiраўнiк.

2. Навуковы кiраўнiк ажыццяўляе кiраўнiцтва ходам работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку праводзiць аўтарскi нагляд за выкананнем гэтых работ, нясе персанальную адказнасць за захаванне адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама за навуковую абгрунтаванасць праектных рашэнняў i iх рэалiзацыю.

3. Для выканання работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей навуковыя кiраўнiкi назначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню заказчыкаў або кiраўнiцтва праектных цi навукова-даследчых устаноў на падставе адпаведнага заключэння Навукова-метадычнай рады.

Для выканання работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыi "3" навуковыя кiраўнiкi назначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню заказчыкаў або кiраўнiцтва праектных цi навукова-даследчых устаноў.

4. Замена навуковага кiраўнiка забараняецца, за выключэннем выпадкаў:

4.1. пiсьмовай адмовы навуковага кiраўнiка ад выканання сваiх абавязкаў i функцый;

4.2. невыканання навуковым кiраўнiком сваiх абавязкаў i функцый;

4.3. немагчымасцi выканання навуковым кiраўнiком сваiх абавязкаў i функцый з прычыны хваробы, выезду на пастаяннае месца жыхарства за межы Рэспублiкi Беларусь, пераходу на работу, выкананне якой не звязана з праектнай i рэстаўрацыйнай дзейнасцю;

4.4. iншых устаноўленых заключэннем Навукова-метадычнай рады выпадкаў, калi навуковы кiраўнiк не можа выконваць свае абавязкi i функцыi.

5. Навуковы кiраўнiк у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь атрымлiвае плату за выкананне сваiх абавязкаў i функцый i кампенсацыю за звязаныя з гэтым выдаткi за кошт юрыдычнай або (i) фiзiчнай асобы, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, зацiкаўленай у выкананнi работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Артыкул 42. Асобы, якiя могуць быць дапушчаны да выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi
Да выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за iх выкананнем, могуць быць дапушчаны асобы, якiя не маюць пасведчання на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, пры ўмове наяўнасцi ў iх адпаведнай квалiфiкацыi, што дазваляе забяспечыць якаснае выкананне гэтых работ.
Артыкул 43. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях
1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя выходзяць за межы патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

2. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, рэалiзацыя якой можа прывесцi да iстотнага змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1", "2" цi да iх знiшчэння, страты цi знiкнення або да змянення ўмоў утрымання i выкарыстання эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, папярэдне разглядаецца на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якая не адобрана Навукова-метадычнай радай, узгадненню не падлягае.

Неабходнасць разгляду Навукова-метадычнай радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, не ўказанай у частцы першай гэтага пункта, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Выдаткi, звязаныя з разглядам Навукова-метадычнай радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, кампенсуюцца заказчыкам навукова-праектнай дакументацыi.

3. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у абавязковым парадку павiнны перадаваць бязвыплатна ў Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь устаноўленыя Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь раздзелы гэтай навукова-праектнай дакументацыi, якiя датычацца выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

4. У працэсе падрыхтоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама пры яе ўзгадненнi прызнаецца прыярытэт аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

5. Узгадненне з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi яе ўзгаднення з iншымi дзяржаўнымi органамi ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 8

УТРЫМАННЕ I ВЫКАРЫСТАННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Артыкул 44. Ахоўныя абавязацельствы
1. Для кожнай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або кожнага эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца iндывiдуальныя ўмовы iх утрымання i выкарыстання, устанаўлiваюцца парадак выканання работ на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях, iншыя абмежаваннi дзейнасцi iх уласнiкаў (уладальнiкаў) i (або) карыстальнiкаў, а таксама патрабаваннi па забеспячэнню iх захавання, у тым лiку ў выпадках надзвычайных сiтуацый цi ў перыяд узброеных канфлiктаў. Гэтыя патрабаваннi фiксуюцца ў ахоўным абавязацельстве, складзеным па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, i падлягаюць выкананню ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.

2. Ахоўнае абавязацельства падпiсваецца ўласнiкам або па яго даручэнню ўладальнiкам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў тэрмiн, прадугледжаны пунктамi 2 i 3 артыкула 53 гэтага Закона.
Артыкул 45. Асаблiвасцi выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей павiнна ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з iх гiсторыка-культурнай значнасцю, а таксама згодна з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, iндывiдуальнымi ўмовамi iх утрымання i выкарыстання, вызначанымi Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, з улiкам неабходнасцi забеспячэння захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Асаблiвасцi выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.

(часть вторая п. 1 статьи 45 введена Законом Республики Беларусь от 18.07.2007 N 265-З)

2. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у мэтах, звязаных з дзейнасцю Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i iншых воiнскiх фармiраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у мiрны i ваенны час, а таксама знаходжанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыi, занятай такiмi воiнскiмi фармiраваннямi, забараняюцца.

3. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлiкту, калi гэта стварае пагрозу захаванню гэтых каштоўнасцей (навакольнаму асяроддзю нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зонам iх аховы), а таксама ўчыненне якога-небудзь iншага акта, накiраванага супраць гэтых каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы), забараняюцца, за выключэннем неабходнасцi вырашэння выключных дзяржаўных задач у ваенны час.
Артыкул 46. Неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей (не ў адпаведнасцi з iх гiсторыка-культурнай значнасцю) вядзе да спагнання з iх карыстальнiкаў у парадку, прадугледжаным артыкулам 48 гэтага Закона, кампенсацыi за шкоду, што прычыняецца гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам iх аховы неадпаведным iх выкарыстаннем, i за абмежаванне ў сувязi з гэтым доступу грамадзян да гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей па iх першапачатковаму прызначэнню не лiчыцца неадпаведным выкарыстаннем.
Артыкул 47. Прадпрымальнiцкая дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
1. Прадпрымальнiцкая дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi шляхам стварэння дадатковых транспартных нагрузак, прыўнясення функцый, не характэрных для гэтай каштоўнасцi, стварэння дадатковых аб'ёмна-прасторавых збудаванняў, не ўласцiвых i не характэрных для гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, не можа ажыццяўляцца без пагаднення, заключанага ў пiсьмовай форме з уласнiкам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, i дазволу, атрыманага ў адпаведнасцi з пунктам 1 артыкула 33 гэтага Закона.

2. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць у адпаведнасцi з пагадненнем, прадугледжаным пунктам 1 гэтага артыкула, абавязаны штогод у парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, рабiць адлiчэннi ў фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва. Памеры такiх адлiчэнняў складаюць для юрыдычных i фiзiчных асоб Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, 5 працэнтаў, для замежных юрыдычных i фiзiчных асоб - 25 працэнтаў ад прыбытку, атрыманага ў вынiку дзейнасцi, якая аказала непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка