Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь




старонка1/5
Дата канвертавання27.03.2016
Памер0.74 Mb.
  1   2   3   4   5
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов

Республики Беларусь 17 января 2006 г. N 2/1195

ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

9 студзеня 2006 г. N 98-З
АБ АХОВЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 12 снежня 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 21 снежня 2005 года
(в ред. Законов Республики Беларусь от 07.05.2007 N 212-З,

от 18.07.2007 N 265-З, от 28.12.2009 N 93-З)
Глава 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны i iх азначэннi, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе
У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх азначэннi:

ахова гiсторыка-культурнай спадчыны - сiстэма арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на выяўленне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, наданне матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, улiк, захаванне, аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны;

гiсторыка-культурная спадчына - сукупнасць найбольш адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, увасобленых у гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi - матэрыяльныя аб'екты (матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi) i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека (нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi), якiя маюць адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi i якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

калекцыя - навукова абгрунтаваны збор рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

камплект - набор рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя маюць агульнае прызначэнне;

культурны пласт - пласт зямлi, якi змяшчае рэшткi дзейнасцi чалавека;

мемарыяльныя кватэры - нежылыя памяшканнi, звязаныя з важнейшымi гiстарычнымi падзеямi, жыццём выдатных палiтычных, дзяржаўных, ваенных дзеячаў, дзеячаў навукi, лiтаратуры i мастацтва i прызначаныя для ўвекавечання памяцi аб iх, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны
1. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031), гэтага Закона, iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь.

2. Калi мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора.
Артыкул 3. Прынцыпы i асноўныя напрамкi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
1. Дзяржаўная палiтыка ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны грунтуецца на прынцыпах:

1.1. прызнання гiсторыка-культурнай спадчыны фактарам развiцця дзяржавы;

1.2. адказнасцi дзяржавы за захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны;

1.3. удзелу грамадзян у ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.

2. Асноўнымi напрамкамi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны з'яўляюцца:

2.1. выяўленне матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць;

2.2. наданне матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ўлiк гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. захаванне i аднаўленне гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.4. утрыманне i выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей;

2.5. фiнансаванне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 4. Грамадскiя аб'яднаннi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Грамадскiя аб'яднаннi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны могуць:

аказваць дзяржаўным органам садзейнiчанне ў рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

папулярызаваць гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

ажыццяўляць грамадскi кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

уносiць у дзяржаўныя органы прапановы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

садзейнiчаць фармiраванню ў грамадзян патрыятызму, адказнасцi за захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны;

ажыццяўляць iншую звязаную з аховай гiсторыка-культурнай спадчыны дзейнасць, не забароненую заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 5. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны
За парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны настае адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 2

ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ Ў СФЕРЫ АХОВЫ

ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Артыкул 6. Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовымi Саветамi дэпутатаў, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, а таксама iншымi дзяржаўнымi органамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.
Артыкул 7. Кампетэнцыя Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны:

вызначае дзяржаўную палiтыку ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

уносiць у мiжнародныя арганiзацыi прапановы аб уключэннi гiсторыка-культурных каштоўнасцей у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай;

(в ред. Закона Республики Беларусь от 07.05.2007 N 212-З)

(см. текст в предыдущей редакции)

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў гэтай сферы ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь ад 21 лютага 1995 года "О Президенте Республики Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 17, ст. 179; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., N 24, ст. 463), iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 8. Кампетэнцыя Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечвае рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам:

зацвярджэння канцэпцый i рэспублiканскiх праграм па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, забеспячэння iх выканання i кантролю за iм;

надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i пазбаўлення iх такога статусу;

устанаўлення парадку вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;

устанаўлення парадку фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь i парадку азнаямлення з iнфармацыяй, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь;

устанаўлення па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь парадку часовага вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, абмежаваных да перамяшчэння праз мытную мяжу Рэспублiкi Беларусь пры вывазе на падставах неэканамiчнага характару, вываз якiх дапускаецца пры наяўнасцi дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

(в ред. Закона Республики Беларусь от 28.12.2009 N 93-З)

(см. текст в предыдущей редакции)

ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 9. Кампетэнцыя Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь рэалiзуе дзяржаўную палiтыку ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам:

падрыхтоўкi прапаноў па асноўных напрамках дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

распрацоўкi, прыняцця (выдання) у межах сваёй кампетэнцыi актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

арганiзацыi кантролю за выкананнем гэтага Закона, у тым лiку за ўтрыманнем i выкарыстаннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

каардынацыi дзейнасцi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання;

арганiзацыi i садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;

забеспячэння фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь;

аказання юрыдычным i фiзiчным асобам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, арганiзацыйнай, метадычнай i iншай дапамогi па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

выдачы юрыдычным i фiзiчным асобам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, абавязковых для выканання пiсьмовых прадпiсанняў у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

удзелу ў мiжнародных праграмах па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

удзелу ў дзейнасцi па вяртанню ў Рэспублiку Беларусь гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя апынулiся за яе межамi;

выдачы дазволу на часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, абмежаваных да перамяшчэння праз мытную мяжу Рэспублiкi Беларусь пры вывазе на падставах неэканамiчнага характару, i ажыццяўлення кантролю за выкананнем умоў iх часовага вывазу;

(в ред. Закона Республики Беларусь от 28.12.2009 N 93-З)

(см. текст в предыдущей редакции)

папулярызацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 10. Кампетэнцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў i мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны
1. Мясцовыя Саветы дэпутатаў удзельнiчаюць у рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам:

1.1. зацвярджэння рэгiянальных праграм па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i кантролю за iх выкананнем;

1.2. садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па захаванню i аднаўленню гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.3. садзейнiчання грамадскiм аб'яднанням у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

1.4. папулярызацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.5. ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

2. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны шляхам:

2.1. распрацоўкi рэгiянальных праграм па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i забеспячэння iх выканання;

2.2. арганiзацыi i садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па выяўленню матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, iх вылучэнню для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

2.3. арганiзацыi i садзейнiчання ажыццяўленню мерапрыемстваў па захаванню i аднаўленню гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.4. правядзення ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей i забеспячэння кантролю за iх утрыманнем i выкарыстаннем;

2.5. аказання садзейнiчання грамадскiм аб'яднанням у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

2.6. заахвочвання грамадзян, якiя пражываюць на адпаведнай тэрыторыi, да ўдзелу ў ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

2.7. папулярызацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.8. ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 11. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь
1. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Навукова-метадычная рада) ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

2. Навукова-метадычная рада ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны:

2.1. прымае рашэннi аб неабходнасцi надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу;

2.2. прымае рашэннi аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да пэўнай катэгорыi або аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi;

2.3. адабрае або не адабрае навукова-праектную дакументацыю на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.4. выдае заключэннi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

2.5. выдае заключэннi аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку страты iмi iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

2.6. выдае заключэннi аб поўным вывучэннi помнiкаў археалогii;

2.7. выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

3. Палажэнне аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь i яе склад зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

4. Дзейнасць Навукова-метадычнай рады ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на ўтрыманне Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 3

ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI
Артыкул 12. Вiды гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Комплексныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя вiды:

1.1. матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, матэрыяльнае ўвасабленне якiх складае iх змест;

1.2. нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, матэрыяльнае ўвасабленне якiх не аказвае iстотнага ўплыву на iх змест.

2. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць з'яўляцца комплекснымi матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, калi:

2.1. два i больш матэрыяльныя аб'екты сабраны разам па пэўных прыкметах i (або) размешчаны побач (пры гэтым у склад комплекснай нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi як асобны кампанент можа быць уключана навакольнае асяроддзе);

2.2. два i больш матэрыяльныя аб'екты аб'яднаны агульнымi прыкметамi i размешчаны ў розных месцах.

3. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць з'яўляцца комплекснымi нематэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, калi iх змест выяўляецца праз абрады, фальклор (вусную народную творчасць), у склад якiх уваходзяць розныя па свайму характару дзеяннi (танцы, песнi, iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека). Увасобленыя нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, як правiла, з'яўляюцца комплекснымi нематэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi.
Артыкул 13. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
1. Да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца:

1.1. дакументальныя помнiкi - акты дзяржаўных органаў, iншыя пiсьмовыя i графiчныя дакументы, кiнафотадакументы i гуказапiсы, старажытныя i iншыя рукапiсы i архiвы, рэдкiя друкаваныя выданнi;

1.2. запаветныя мясцiны - тапаграфiчна акрэсленыя зоны або ландшафты, створаныя чалавекам цi чалавекам i прыродай;

1.3. помнiкi археалогii - умацаваныя пасяленнi (старажытныя гарады, гарадзiшчы, замкi), неўмацаваныя пасяленнi (старажытныя стаянкi, паселiшчы, асобнае жыллё); курганныя i грунтавыя могiльнiкi, асобныя пахаваннi, некропалi, маўзалеi i iншыя пахаваннi; старажытныя збудаваннi i iншыя аб'екты гаспадарчага i вытворчага прызначэння; фартыфiкацыйныя збудаваннi; культавыя збудаваннi (храмы, манастыры, свяцiлiшчы, месцы спраўляння абрадаў, каменныя крыжы, культавыя камянi, каменныя статуi, абелiскi); iнфраструктура сухапутных, водных i водна-волакавых шляхоў; манетныя i рэчавыя скарбы; культурны пласт, у тым лiку ўсе рухомыя i нерухомыя матэрыяльныя аб'екты, якiя змяшчаюцца ў iм, а таксама на дне прыродных i штучных вадаёмаў;

1.4. помнiкi архiтэктуры - будынкi, збудаваннi i iншыя аб'екты гаспадарчага, вытворчага, ваеннага або культавага прызначэння, асобныя цi аб'яднаныя ў комплексы i ансамблi (разам з навакольным асяроддзем), аб'екты народнага дойлiдства, а таксама звязаныя з указанымi аб'ектамi творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва;

1.5. помнiкi гiсторыi - будынкi, збудаваннi, а таксама мемарыяльныя кватэры i iншыя аб'екты, звязаныя з важнейшымi гiстарычнымi падзеямi, развiццём грамадства i дзяржавы, мiжнароднымi адносiнамi, з развiццём навукi i тэхнiкi, культуры i быту, з жыццём выдатных палiтычных, дзяржаўных, ваенных дзеячаў, дзеячаў навукi, лiтаратуры i мастацтва;

1.6. помнiкi горадабудаўнiцтва - забудова, планiровачная структура або фрагменты населеных пунктаў (разам з навакольным асяроддзем, у тым лiку культурным пластом). Помнiкi горадабудаўнiцтва, як правiла, з'яўляюцца комплекснымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi;

1.7. помнiкi мастацтва - творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога i iншых вiдаў мастацтва.

2. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

2.1. нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх у прасторы патрабуе ажыццяўлення iнжынерных мерапрыемстваў i вядзе да частковай або поўнай страты iмi iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей;

2.2. рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх у прасторы не звязана са змяненнем iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.
Артыкул 14. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
1. Да нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца звычаi, традыцыi, абрады, фальклор (вусная народная творчасць), мова, яе дыялекты, змест геральдычных, тапанiмiчных аб'ектаў i твораў народнага мастацтва (народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека.

2. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

2.1. фiксаваныя нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя могуць быць поўнасцю зафiксаваны i не залежаць ад iх стваральнiкаў;
  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка