Закон рэспублiкi беларусь 26 студзеня 1990 г. N 3094-xi аб мовах у рэспублiцы беларусь




Дата канвертавання24.03.2016
Памер134.79 Kb.
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов

Республики Беларусь 15 марта 2001 г. N 2/268



ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

26 студзеня 1990 г. N 3094-XI
АБ МОВАХ У РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ
(в ред. Законов Республики Беларусь от 13.07.1998 N 187-З,

от 22.12.2005 N 76-З, от 10.05.2007 N 225-З,

от 09.11.2009 N 51-З, от 16.11.2010 N 190-З,

от 03.07.2011 N 278-З)


ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Артыкул 1. Мэты заканадаўства аб мовах у Рэспублiцы Беларусь
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)

(см. текст в предыдущей редакции)


Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб мовах мае на мэце ўрэгуляванне адносiн у галiне развiцця i ўжывання беларускай, рускай i iншых моў, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi ў дзяржаўным, сацыяльна-эканамiчным i культурным жыццi, ахову правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства (далей, калi не вызначана iншае, - грамадзяне) у гэтай сферы, выхаванне паважлiвых адносiн да нацыянальнай годнасцi чалавека, яго культуры i мовы, далейшае ўмацаванне дружбы i супрацоўнiцтва народаў.
Артыкул 2. Дзяржаўныя мовы, iншыя мовы ў Рэспублiцы Беларусь
У адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнымi мовамi Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца беларуская i руская мовы.

Рэспублiка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развiццё i функцыянаванне беларускай i рускай моў ва ўсiх сферах грамадскага жыцця.

Рэспублiка Беларусь праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развiццi i ўжываннi ўсiх нацыянальных моў, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi.

Дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ствараюць грамадзянам неабходныя ўмовы для вывучэння беларускай i рускай моў i дасканалага валодання iмi.

(часть четвертая статьи 2 в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)

(см. текст в предыдущей редакции)

Закон не рэгламентуе ўжывання моў у неафiцыйных зносiнах, у зносiнах членаў працоўных калектываў памiж сабой.
Артыкул 3. Права грамадзян карыстацца iх нацыянальнай мовай
Грамадзянам гарантуецца права карыстацца iх нацыянальнай мовай. Iм гарантуецца таксама права звяртацца ў дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi на беларускай, рускай або iншай прымальнай для бакоў мове.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)

(см. текст в предыдущей редакции)

Рашэнне па сутнасцi звароту афармляецца на беларускай або рускай мове.


Артыкул 4. Абавязак кiраўнiкоў, iншых работнiкаў дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый валодаць беларускай i рускай мовамi
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)

(см. текст в предыдущей редакции)


Кiраўнiкi, iншыя работнiкi дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый павiнны валодаць беларускай i рускай мовамi ў аб'ёме, неабходным для выканання iмi сваiх службовых абавязкаў.
Артыкул 5. Гарантыi правоў грамадзян пры разглядзе падаваемых iмi дакументаў у дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi

(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)

(см. текст в предыдущей редакции)
Дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi павiнны прымаць i разглядаць дакументы, якiя падаюцца грамадзянамi на беларускай, рускай мовах.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)

(см. текст в предыдущей редакции)

Адмова службовай асобы прыняць i разгледзець зварот грамадзянiна на беларускай, рускай мовах са спасылкай на няведанне мовы звароту цягне за сабой адказнасць у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.


Артыкул 6. Абарона моў
Усякiя прывiлеi цi абмежаваннi правоў асобы па моўных прыметах недапушчальныя.

Публiчная знявага, ганьбаванне дзяржаўных i iншых нацыянальных моў, стварэнне перашкод i абмежаванняў у карыстаннi iмi, пропаведзь варожасцi на моўнай глебе цягнуць устаноўленую законам адказнасць.


ГЛАВА 2

МОВА ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАЎ I IНШЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ

(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)

(см. текст в предыдущей редакции)
Артыкул 7. Мова актаў дзяржаўных органаў i органаў мясцовага кiравання i самакiравання
Акты дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь прымаюцца i публiкуюцца на беларускай i (або) рускай мовах.

Акты органаў мясцовага кiравання i самакiравання прымаюцца i публiкуюцца на беларускай i (або) рускай мовах, а пры неабходнасцi - i на нацыянальнай мове большасцi насельнiцтва той цi iншай мясцовасцi.


Артыкул 8. Мова справаводства i дакументацыi
У Рэспублiцы Беларусь мовамi справаводства i дакументацыi, а таксама мовамi ўзаемаадносiн дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый з'яўляюцца беларуская i (або) руская мовы.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)

(см. текст в предыдущей редакции)

Тэксты на пячатках, штампах, штэмпелях, фармулярах, афiцыйных бланках дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый выконваюцца на беларускай i (або) рускай мовах.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)

(см. текст в предыдущей редакции)


Артыкул 9. Мова тэхнiчнай i праектнай дакументацыi
Тэхнiчная i праектная дакументацыя ў Рэспублiцы Беларусь рыхтуецца на беларускай або рускай мове, а з улiкам прызначэння - на iншай мове.
Артыкул 10. Мова дакументаў аб статусе грамадзян Рэспублiкi Беларусь
(в ред. Законов Республики Беларусь от 09.11.2009 N 51-З, от 03.07.2011 N 278-З)

(см. текст в предыдущей редакции)


Афiцыйныя дакументы, якiя сведчаць статус грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь, - пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь, дыпламатычны i службовы пашпарты грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь, працоўная кнiжка, дакументы аб адукацыi, пасведчаннi аб нараджэннi, шлюбе, а таксама дакументы аб смерцi асобы - выконваюцца на беларускай i (або) рускай мовах, а асобныя дакументы пры неабходнасцi - на беларускай (рускай) i iншай мовах.
Артыкул 11. Мова з'ездаў, канферэнцый i iншых форумаў
У Рэспублiцы Беларусь рабочымi мовамi з'ездаў, сесiй, канферэнцый, пленумаў, пасяджэнняў, нарад, iншых сходаў з'яўляюцца беларуская i (або) руская мовы.

Рабочай мовай мiжнародных сходаў i форумаў, якiя праводзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, з'яўляецца мова, вызначаная ўдзельнiкамi сходу цi форуму.

Удзельнiкам мясцовых, рэспублiканскiх i мiжнародных сходаў i форумаў гарантуецца права выбiраць мову выступленняў з забеспячэннем перакладу на рабочую мову.
Артыкул 12. Мова дакументаў па выбарах дэпутатаў i iншых асоб, выбiраемых на дзяржаўныя пасады народам
Дакументацыя па выбарах дэпутатаў i iншых асоб, выбiраемых на дзяржаўныя пасады народам, афармляецца на беларускай або рускай мове.

Выбарчыя бюлетэнi друкуюцца на беларускай або рускай мове.


Артыкул 13. Мова ў сферы абслугоўвання
На транспарце, у гандлi, у сферы медыцынскага i бытавога абслугоўвання ўжываецца беларуская або руская мова, а пры неабходнасцi - iншыя мовы.
Артыкул 14. Мова судаводства
У Рэспублiцы Беларусь судаводства вядзецца на беларускай або рускай мове.

Пры разглядзе ў судах крымiнальных i грамадзянскiх спраў, гаспадарчых спрэчак асобам, што прымаюць удзел у справе i не валодаюць мовай судаводства, забяспечваюцца права азнаямлення з адпаведнымi матэрыяламi, удзел у судовых дзеяннях праз перакладчыка, права выступаць у судзе на мове, якой яны валодаюць.

Следчыя i судовыя дакументы выдаюцца асобам, што прымаюць удзел у справе, па iх патрабаванню ў перакладзе на мову, якой яны валодаюць.
Артыкул 15. Мова вядзення спраў аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях
Вядзенне спраў аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях у Рэспублiцы Беларусь ажыццяўляецца на беларускай або рускай мове.

Калi асоба, што прыцягваецца да адмiнiстрацыйнай адказнасцi, не валодае мовай, на якой вядзецца справа, яна можа выступаць на роднай мове i карыстацца дапамогай перакладчыка.


Артыкул 16. Мова натарыяльнага справаводства
Натарыяльнае справаводства ў Рэспублiцы Беларусь вядзецца на беларускай або рускай мове.

Калi асоба, якая звярнулася за выкананнем натарыяльнага дзеяння, не валодае мовай, на якой вядзецца натарыяльнае справаводства, пераклад тэксту дакумента, якi афармляецца, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб натарыяце.

(часть вторая статьи 16 в ред. Закона Республики Беларусь от 09.11.2009 N 51-З)

(см. текст в предыдущей редакции)


Артыкул 17. Мова пракурорскага нагляду
Акты пракурорскага нагляду ў Рэспублiцы Беларусь складаюцца на беларускай або рускай мове. Пры ажыццяўленнi пракурорскага нагляду на гэтых мовах вядзецца i перапiска з усiмi дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi, размешчанымi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)

(см. текст в предыдущей редакции)

У зносiнах з органамi пракуратуры, пракурорскага нагляду iншых дзяржаў выкарыстоўваецца прымальная для бакоў мова.


Артыкул 18. Мова юрыдычнай дапамогi
Юрыдычная дапамога грамадзянам i арганiзацыям аказваецца на беларускай цi рускай мове або на прымальнай для бакоў мове.
Артыкул 19. Мова мiжнародных дагавораў
Мiжнародныя дагаворы Рэспублiкi Беларусь заключаюцца:

на беларускай i (або) рускай мовах i мове (мовах) другога боку дагавора;

на беларускай i рускай мовах, а таксама на мове трэцяга боку, выкарыстоўваемай у якасцi даведачнай;

па дамоўленасцi бакоў на мове трэцяга боку.


Артыкул 20. Мова ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i вайсковых фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь
(в ред. Закона Республики Беларусь от 09.11.2009 N 51-З)

(см. текст в предыдущей редакции)


Ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i вайсковых фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь ужываюцца беларуская i (або) руская мовы.
ГЛАВА 3

МОВА АДУКАЦЫI, НАВУКI I КУЛЬТУРЫ
Артыкул 21. Права на выхаванне i атрыманне адукацыi на нацыянальнай мове
Рэспублiка Беларусь гарантуе кожнаму жыхару неад'емнае права на выхаванне i атрыманне адукацыi на беларускай або рускай мове. Гэта права забяспечваецца сiстэмай дашкольных, агульнаадукацыйных устаноў, устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, спецыяльных устаноў адукацыi i сацыяльна-педагагiчных устаноў.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 09.11.2009 N 51-З)

(см. текст в предыдущей редакции)

Права на выхаванне i атрыманне адукацыi на роднай мове маюць i асобы iншых нацыянальнасцей, якiя жывуць у рэспублiцы.

Кiраўнiкi i iншыя супрацоўнiкi сiстэмы адукацыi павiнны валодаць беларускай i рускай мовамi.
Артыкул 22. Мова навучання i выхавання ў дашкольных i сацыяльна-педагагiчных установах
(в ред. Закона Республики Беларусь от 09.11.2009 N 51-З)

(см. текст в предыдущей редакции)


У Рэспублiцы Беларусь навучанне i выхаванне ў дашкольных i сацыяльна-педагагiчных установах ажыццяўляюцца на беларускай i (або) рускай мовах.

У адпаведнасцi з пажаданнямi выхаванцаў i iх законных прадстаўнiкоў па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, узгодненаму з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, могуць стварацца групы ў дашкольных установах або дашкольныя ўстановы, у якiх навучанне i выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасцi або вывучаецца мова нацыянальнай меншасцi.


Артыкул 23. Мова навучання i выхавання, вывучэнне моў у агульнаадукацыйных установах
(в ред. Закона Республики Беларусь от 09.11.2009 N 51-З)

(см. текст в предыдущей редакции)


У Рэспублiцы Беларусь навучанне i выхаванне ў агульнаадукацыйных установах ажыццяўляюцца на беларускай i (або) рускай мовах.

У агульнаадукацыйных установах вывучэнне дзяржаўных моў Рэспублiкi Беларусь, а таксама адной з замежных моў з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. Катэгорыi асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця i парадак вывучэння iмi дзяржаўных i замежнай моў устанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб спецыяльнай адукацыi. Парадак вывучэння беларускай i (або) рускай моў вучнямi, якiя часова знаходзяцца на тэрыторыi рэспублiкi, устанаўлiваецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Асноўная мова навучання (беларуская або руская) вызначаецца заснавальнiкам агульнаадукацыйнай установы з улiкам пажаданняў вучняў i iх законных прадстаўнiкоў. Абавязковая для вывучэння замежная мова вызначаецца заснавальнiкам агульнаадукацыйнай установы з улiкам патрабаванняў дзяржавы i магчымасцей установы адукацыi.

У адпаведнасцi з пажаданнямi вучняў i iх законных прадстаўнiкоў па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, узгодненаму з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, могуць стварацца класы ў агульнаадукацыйных установах або агульнаадукацыйныя ўстановы, у якiх навучанне i выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасцi або вывучаецца мова нацыянальнай меншасцi.


Артыкул 24. Мова навучання i выхавання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi
(в ред. Закона Республики Беларусь от 09.11.2009 N 51-З)

(см. текст в предыдущей редакции)


У Рэспублiцы Беларусь навучанне i выхаванне ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, ажыццяўляюцца на беларускай i (або) рускай мовах. Ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, навучанне i выхаванне таксама могуць ажыццяўляцца на iншых мовах пры атрыманнi адукацыi замежнымi грамадзянамi i асобамi без грамадзянства.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)

(см. текст в предыдущей редакции)

Беларуская мова ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, вывучаецца незалежна ад iх падпарадкаванасцi i форм уласнасцi.


Артыкул 25. Мова ў сферы навукi
У Рэспублiцы Беларусь вынiкi навукова-даследчых работ афармляюцца на беларускай або рускай мове.

Выканаўцы навукова-даследчых работ могуць выбiраць мову публiкацый навуковых вынiкаў.


Артыкул 26. Мова ў сферы культуры
У Рэспублiцы Беларусь мовамi ў сферы культуры з'яўляюцца беларуская i (або) руская мовы. Гарантуецца захаванне i развiццё культуры на мовах iншых народаў, прадстаўнiкi якiх жывуць у рэспублiцы.
ГЛАВА 4

МОВА IНФАРМАЦЫI I СУВЯЗI
Артыкул 27. Мова сродкаў масавай iнфармацыi
У Рэспублiцы Беларусь мовамi сродкаў масавай iнфармацыi з'яўляюцца беларуская i (або) руская, а таксама мовы iншых народаў, прадстаўнiкi якiх жывуць у рэспублiцы.

У сродках масавай iнфармацыi не дапускаецца скажэнне агульнапрынятых норм выкарыстоўваемай мовы.


Артыкул 28. Мова работы пошты i тэлеграфа
У межах Рэспублiкi Беларусь паштова-тэлеграфная карэспандэнцыя ад грамадзян, дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый прымаецца на беларускай або рускай мове.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)

(см. текст в предыдущей редакции)

Пошта i тэлеграф забяспечваюцца маркамi, канвертамi, паштоўкамi, бланкамi i г.д., надпiсы на якiх выконваюцца на беларускай або рускай мове i адпавядаюць патрабаванням актаў Сусветнага паштовага саюза i Мiжнароднага саюза электрасувязi.


Артыкул 29. Мова аб'яў, паведамленняў i рэкламы
(в ред. Закона Республики Беларусь от 09.11.2009 N 51-З)

(см. текст в предыдущей редакции)


Тэксты афiцыйных аб'яў, паведамленняў, плакатаў, афiш i iншай iнфармацыi выконваюцца на беларускай i (або) рускай мовах.

Рэклама размяшчаецца (распаўсюджваецца) на беларускай i (або) рускай мовах. Гэта палажэнне не распаўсюджваецца на рэкламу, што размяшчаецца (распаўсюджваецца) на радыё, тэлебачаннi цi ў друкаваных выданнях, якiя ажыццяўляюць дзейнасць выключна на замежных мовах, рэкламу зарэгiстраваных таварных знакаў i (або) знакаў абслугоўвання, а таксама на рэкламу, што змяшчае агульнапрынятыя замежныя тэрмiны i абазначэннi, якiя ўвайшлi ў прымяненне ў арыгiнальным напiсаннi i не маюць абазначэння на беларускай i (або) рускай мовах, або запрашэнне на работу цi вучобу асоб, якiя свабодна валодаюць замежнымi мовамi.

У рэкламе дапускаецца выкарыстанне разам з беларускай i (або) рускай мовамi замежнай мовы пры ўмове iдэнтычнасцi па зместу i тэхнiчнаму афармленню тэксту на замежнай мове тэксту на беларускай i (або) рускай мовах.
Артыкул 30. Мова маркiроўкi тавараў
Маркiроўка тавараў, этыкеткi на таварах, iнструкцыi па карыстанню таварамi выконваюцца на беларускай або рускай мове.

Маркiроўка тавараў, прызначаных на вываз за межы Рэспублiкi Беларусь, выконваецца на беларускай цi рускай мове або на мове заказчыка.

Назвы ў таварных знаках падаюцца на беларускай або рускай мове.
ГЛАВА 5

МОВА НАЗВАЎ (НАЙМЕННЯЎ)

(в ред. Закона Республики Беларусь от 16.11.2010 N 190-З)

(см. текст в предыдущей редакции)
Артыкул 31. Мова назваў дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый
(в ред. Закона Республики Беларусь от 03.07.2011 N 278-З)

(см. текст в предыдущей редакции)


Афiцыйныя назвы дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый даюцца на беларускай i (або) рускай мовах. Пры неабходнасцi гэтыя назвы могуць давацца ў перакладзе на iншую мову.
Артыкул 32. Мова тапонiмаў i картаграфiчных выданняў
У Рэспублiцы Беларусь тапонiмы (найменнi населеных пунктаў, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, вулiц, плошчаў, рэк i г.д.) даюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслiтарацыi перадаюцца на рускую мову.

(в ред. Закона Республики Беларусь от 16.11.2010 N 190-З)

(см. текст в предыдущей редакции)

Найменнi геаграфiчных аб'ектаў, якiя знаходзяцца па-за межамi Рэспублiкi Беларусь (акрамя геаграфiчных аб'ектаў, адкрытых беларускiмi даследчыкамi), перадаюцца з iншых моў на беларускую i рускую мовы ў адпаведнасцi з традыцыяй iх напiсання на мове арыгiнала, а змененыя або новыя - у транслiтарацыi з мовы арыгiнала.

(часть вторая статьи 32 в ред. Закона Республики Беларусь от 16.11.2010 N 190-З)

(см. текст в предыдущей редакции)

Картаграфiчныя выданнi, прызначаныя для карыстання ў Рэспублiцы Беларусь, рыхтуюцца i друкуюцца на беларускай або рускай мове.
Артыкул 33. Мова асабовых iмён
Беларускiя (рускiя) асабовыя iмёны i прозвiшчы ўжываюцца ў адпаведнасцi з нацыянальнай iменаслоўнай традыцыяй, нормамi i правiламi беларускай (рускай) мовы.

Асабовыя iмёны i прозвiшчы з iншых моў пiшуцца i ўжываюцца на беларускай (рускай) мове ў адпаведнасцi з правiламi перадачы iншамоўных уласных iмён.


ГЛАВА 6

САДЗЕЙНIЧАННЕ НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАМУ РАЗВIЦЦЮ ЭТНIЧНЫХ БЕЛАРУСАЎ, ЯКIЯ ЖЫВУЦЬ ЗА МЕЖАМI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Артыкул 34. Садзейнiчанне нацыянальна-культурнаму развiццю этнiчных беларусаў, якiя жывуць за межамi Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiка Беларусь на аснове пагадненняў з iншымi дзяржавамi садзейнiчае нацыянальна-культурнаму развiццю этнiчных беларусаў, якiя жывуць у гэтых дзяржавах.

Рэспублiка Беларусь у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права садзейнiчае задавальненню нацыянальна-культурных iнтарэсаў асоб беларускага паходжання, якiя жывуць у замежных краiнах.


Старшыня Прэзiдыума

Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь М.Дземянцей



Сакратар Прэзiдыума

Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь Л.Сыраегiна


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка