Закон «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»




Дата канвертавання27.03.2016
Памер22.94 Kb.
З 1 ВЕРАСНЯ 2013 ГОДА

ПIШАМ ПА НОВЫХ ПРАВIЛАХ

  • 1 верасня 2013 года закончыўся пераходны перыяд, адведзены на ўкараненне новага правапісу. А гэта азначае, што з 1 верасня 2013 года мы кіруемся і цалкам падпарадкоўваемся ўжо новым правілам беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.

  • 1 верасня 2013 года ўступіў у сілу  закон «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», які ўвёў  у дзеянне новую рэдакцыю Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі .

  •  Закон “Аб правілах беларускай пунктуацыі і арфаграфіі” быў падпісаны Прэзідэнтам нашай краіны 23 ліпеня 2008 года, а ўступіў у сілу 1 верасня 2013года.

  • Змяненнi датычацца не самiх асноўных правiл, а напiсання асобных слоў, груп слоў, якiя з’яўляліся выключэннямi. Новы правапіс робіць беларускую мову яшчэ больш несупярэчлівай і прыстасаванай да прывычнага беларускага маўлення.

    У правілы беларускай мовы ўнесены змены




  • Трэба пісаць трыа, адажыа, Токіа і пад.



  • Дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць .



  • У словах іншамоўнага паходжання канцавыя -эр, -эль прапанавана перадаваць як -ар, -аль: шніцаль, шпаталь, міталь, форталь, карцар, грэйдар, лідар, камп’ютар, тэндар, ордар, менеджар, фарватар, альма-матар, кратар і пад.

Выключэнне было зроблена для ўласных імёнаў: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.


  • Пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад: ва ўніверсітэце, пасля ўнікальнай аперацыі, фаўна і г.д.



  • 4) у адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складаных і складанаскарочаных слоў. Напрыклад, прапануецца пісаць гаркам, газпрам прафкам, райвыканкам і г. д.





  • Пішам правільна чаньчунскі, цяньшанскі, як і любанскі, астраханскі.



  • Нью-Ёрк, Ёфе;



  • “У” пасля галоснага пераходзіць у “ў” не толькі ў беларускіх, але і ў іншамоўных словах: зараз пішам “ва ўніверсітэце”, “пасля ўнікальнай аперацыі”. Выключэнне, аднак, усё ж зроблена: для лацінскіх слоў, якія заканчваюцца на -ус і -ум: радыус, прэзідыум.

  • Трэба пісаць ліквідаваць, акліматызаваць, але камандзіраваць, а не камандаваць, будзіраваць, а не будаваць і г.д.;

  • Спрошчаны правілы пераносу слоў: бя-скрыўдны, бяс-крыўдны, бяск-рыўдны, ра-змова, раз-мова, за-става, зас-тава.

 

Удасканальвай сваё веданне роднай мовы, ганарова дэманструй яе прыгажосць і мілагучнасць у паўсядзённых маўленчых зносінах!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка