Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах




Дата канвертавання14.03.2016
Памер26.16 Kb.
ЗАГС паведамляе:

2014 год у лічбах і фактах


Каханне без межаў

Пятнаццаць жыхароў нашага горада звязалі свой лёс з грамадзянамі краін замежжа : Украіна - 2, Расіі -6, Арменіі -1, Азербайджан -2, Молдова -1, Латвия- 1 і 1- асоба без грамадзянства.


Перадумалі

Невыпадкова Кодэксам Рэспублікі Беларусь вызначаны тэрмін (ад 3-х дзён да 3-х месяцаў) для абдумвання такога важнага жыццёвага кроку, як стварэнне сямьі. Паспелі перадумаць свае планы тры маладыя пары, якія не гледзячы на пададзеныя заявы, на рэгістрацыю шлюбу так і не з’явіліся-перадумалі.


Шлюбны ўзрост

Звычайна дзяўчаты згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і аб сям’і шлюбны ўзрост устаноўлены з 18 гадоў. Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб: дзяўчаты выходзяць замуж ў 27 гадоў, юнакі- у 28.У мінулым годзе ўзаконілі свае адносіны і стварылі сем’і 148 пары маладажонаў, што на 45 менш, чым ў 2013 годзе.

У горадзе зарэгістравалі шлюб-135 пары, на сяле- 13. Найбольш прыемных падзей было: у Шчыткавіцкім- 5, у Новадарожскім- 3 і ў Палажэвіцкім-3 сельвыканкамам, у Старадарожскім і Языльскім толькі па аднаму, а вось у Дражнаўскім і Пасецкім- не зарэгістравана ніводнага шлюбу. За 2014 год зніжаны шлюбны ўзрост –5 нявестам( 2- у горадзе, 3-сельскай мясцовасці), ім споўнілася па 16-17 год.

Дарэчы, напамінаем, што аддзел ЗАГС аказвае новыя паслугі. Па жаданні асоб, якія збіраюцца заключыць шлюб, цырымонія можа быць праведзена у нядзелю,а таксама па індывідуальнаму сцэнарыі і выяздная рэгістрація шлюбу да месца правядзення вяселля. Гэта дае магчымасць маладым зрабіць свой галоўны дзень яшчэ больш незабыўным і яркім.


Падарункі ад бусліка

Летась такіх радасных падзей было 252: нарадзілася 135 хлопчыкаў і 117 будучых нявест. А вось у 2013 годзе буслік прылятаў крыху больш (на 7) - 259 разоў.


Дзе – першы, а дзе –шосты

Нараджэнне першынцаў адсвяткавалі 86 сям’і, другое дзіця нарадзілася ў 106 сем’ях. У мнагадзетных семьях дабавілася 60 неўмаляты (42-трэціх па ліку дзяцей у бацькоў, 13-чацвёртых, 5-пятых). А 41 маладая жанчына адважылася нарадзіць і выхоўваць сваё неўмалятка ў адзіноцтве.

У адносінах 54 дзяцей устаноўлена бацькоўства: 42 у горадзе і 12 у сельскай мясцовасці.

Бацькі інастранныя грамадзяне- Азербайджана – 1, Арменіі -3, Балгарыі -1, Індыя -1, Расіі -4, Турцыі -1, Туніса -1,Украіны -5, Малдовы -1, Казахстана -1 ліцо без грамадзянства – 3


У раёне нарадзіліся 3 двойні.
Самыя папулярныя

З кожным годам мяняецца мода на імёны, якімі называюць сваіх неўмалятак бацькі. У мінулым годзе першую прыступку рэйтынгу папулярнасці сярод хлопчыкаў займаў- Максім(10), Аляксей і Арцём(7), Яўгеній(6). Сустракаліся і рэдкія імёны Арман, Артак, Кліментій, Назар, Серафім.

У дзяўчат лідэрства летась трымала - Анна (10) , Дар’я (8), Анастасія і Елізавета (7), Марія і Поліна (6). Рэдкія імёна- Златаслава, Веста, Іванна,Анета, Аміна, Сафіна.
Жыхары вёсак

У 2014 годзе у вёсках раёна нарадзілася 101 маленькіх жыхароў. Самая вялікая нараджальнасць на тэрыторыі Новадарожскага( 20) і Языльскагакага(20) сельвыканкамаў, у Шчыткавіцкім -16, Старадорожскі- 13, Дражнаўскі-14, Пасецкі 12. Самая меншая у Палажэвіцкім- 6.


Па добрых традыцыях

Супрацоўнікі ЗАГСаў стараюцца захоўваць і распаўсюджваюць старажытныя беларускія абрады і традыцыі .Урачыста з улікам народных звычаяў зарэгістравана 52 % шлюбаў. Жыхары раёна з задавальненнем святкуюць гадавіны вяселляў: 2 сямьі адзначылі “залатое”, 2 -“сярэбранае”.


Сумная статыстыка

Наведваюць ЗАГС і тыя, хто пахаваў родных і блізкіх. У мінулым годзе памерлі 414 чалавекі- на 63 больш, чым у 2013 г. (у 2013- 351), з іх 197 чалавек у горадзе , а 217 (52% нябожчыкаў) –жыхары вёсак. Памерла 74 працаздольных (18%). Сярэдні узрост смерці у раёне: мужчын -64 гады, жанчан -78 год.

Паважаныя землякі! Жывіце доўга, беражыце сябе, будзьце шчаслівыя ў сваіх семьях! Няхай вяселляў і радзін будзе як мага больш.

Начальнік аддзела ЗАГС



Н.Н. Карпіевіч


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка