Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь




Дата канвертавання14.03.2016
Памер336.69 Kb.


ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Вышэйшай атэстацыйнай

камісіі Рэспублікі Беларусь

"26" кастрычніка 2007 № 173

ПРАГРАМА–МІНІМУМ

кандыдацкага экзамену па спецыяльнасці

05.25.03 – бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства

і кнігазнаўства

(педагагічныя навукі)

Мінск 2006

Арганізацыя-распрацоўшчык

установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт куль­туры і ма­стацтваў”


Аўтар-распрацоўшчык

Лявончыкаў Васіль Емяльянавіч, доктар педагагічных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі і тэорыі інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУ культуры і мастацтваў
Рэцэнзенты

Матульскі Раман Сцяпанавіч, доктар педагагічных навук, прафе­сар, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, член савета па абароне дысертацый К 09.03.01 пры ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, падрыхтаваў аднаго кандыдата навук

Буткевіч Валянціна Уладзіміраўна, доктар педагагічных навук, прафесар, загадчык кафедры педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагіч­нага універсітэта імя Максіма Танка, член саветаў па абароне дысертацый К 09.03.01 пры ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, Д 02.21.02 пры ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт” імя Максім Танка, падрыхтава­ла трох кандыдатаў навук.

УЗГОДНЕНА

Намеснік міністра

культуры Рэспублікі Беларусь

В.К.Гедройц
__________________________

(подпіс, ініцыялы, прозвішча)

(“___” ______2006 г. № _______)





УСТУП

Праграма–мінімум кандыдацкага экзамену па спе­цыяльнасці "бібліятэказнаўства, бібліяграфа­знаўства і кнігазнаўства" з’яўляецца абавязковай у працэсе падрыхтоўкі аспірантаў адпаведна навуковай спецыяльнасці. Структура яе ўключае тры асноўныя раздзелы: бібліятэка­знаўства, бібліяграфазнаўства, кнігазнаўства .

Мэтай праграмы-мінімум з’яўляецца вывучэнне ас­пірантамі фундаментальных тэарэтычных і метадалагічных пытанняў біблія­тэказнаўства, бібліяграфазнаўства і кніга­знаўства, іх функцый, структуры, асноўных катэгорый.

Мэтавая накіраванасць праграмы–мінімум кандыдац­кага экза­мену па спецыяльнасці абумовіла задачы, рэаліза­цыя якіх забяспеч­вае фарміраванне неабходных для аспі­рантаў ведаў, уменняў і навыкаў.

У выніку вывучэння праграмы аспірант павінен ведаць:

– сутнасць бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства і кніга­знаўства як навуковых дысцыплін, іх функцыі, тэрмінасістэмы, структуру зместу;

– аб’ект і прадмет гэтых навук, умець іх фармуляваць;

– магчымасці і шляхі рэалізацыі ў практычнай бібліятэч­на-бібліяграфічнай дзейнасці і кнігазнаўстве розных пара­дыгмаў (канцэпцый): кнігазнаўчай, дакументаграфічнай, інфармацыйнай, культуралагічнай, кагнітыўнай, аксіяла­гічнай і іншых;

– асноўныя метадалагічныя падыходы, якія выкарыстоў­ваюць вучоныя для распрацоўкі навукова-практычных праблем бібліятэч­най справы, бібліяграфіі, кніжнай справы (сістэмны, дзейсны, семіятычны, кнігазнаўчы, тыпалагічны, інфармацыйна-псіхалагічны, педагагічны, навуковазнаўчых і інш.); умець тлумачыць іх сутнасныя асаблівасці, а таксама выкарыстоўваць у сваёй навукова-даследчай рабо­це;

– метады бібліятэчна-бібліяграфічных і кнігазнаўчых даследаван­няў і ўмець іх выкарыстоўваць у сваёй навуковай працы;

– сутнасць асноўных сусветных тэндэнцый развіцця бібліятэчнай справы, бібліяграфіі, кніжнай справы і з улікам іх ведання ўмець абгрунтаваць напрамкі развіцця гэтых галін дзейнасці ў нашай краіне.

Аб’ём ведаў, якімі павінен валодаць аспірант (суіскальнік) на экзамене кандыдацкага мінімуму па спецыяльнасці, не павінен абмяжоўвацца пытаннямі, пералічанымі ў праграме. У кожным асобным выпадку экзаменуемы павінен свабодна валодаць матэрыя­лам па тэме сваёй дысертацыі звыш праграмы, ведаць тэо­рыю, гісто­рыю, сучасны стан і праблематыку даследуемай тэмы. Аспірант павінен ведаць новую літаратуру па ўсіх экзаменацыйных пытаннях, якая не знайшла адлюстравання ў праграме.

Кандыдацкі экзамен па спецыяльнасці, па меркаванні экза­менацыйнай камісіі, можа праводзіцца па білетах ці без білетаў. Для падрыхтоўкі адказу аспірант выкарыстоўвае лісты, якія захоўваюцца пасля экзамену на працягу аднаго года.

Па рашэнні экзаменацыйнай камісіі па спецыяльнасці (у залеж­насці ад аб’ёму матэрыялу і раздзелаў навукі) экзамен можа право­дзіцца ў два  тры прыёмы. Узровень ведаў аспіранта ацэньваецца па чатырохбальнай сістэме: "выдат­на", "добра", "здавальняюча", "нездавальняюча".

Станоўчая ацэнка ставіцца ў тым выпадку, калі экзаме­нуемы паказвае глыбокія, грунтоўныя веды па праграме-мінімуму. Аспіран­ту задаюцца тры пытанні. Калі хаця б адно з іх не атрымала ў адказе адпаведнага асвятлення, экзаменуемы атрымлівае нездавальняючую ацэнку, экза­мен на гэтым спыняецца, і камісія абвяшчае аб атрыманні нездавальняючай ацэнкі. Рашэнне экзаменацыйнай камі­сіі можа быць абскарджана ў пяцідзённы тэрмін прарэктару па навуковай рабоце.

Паўторная здача экзамену на працягу адной сесіі не даз­валяецца. У тым выпадку, калі аспірант не з’явіўся на экзамен па ўважлівай прычыне, ён можа быць дапушчаны прарэктарам па навуковай рабо­це да здачы кандыдацкага экзамену на працягу бягучай сесіі.

Аб здачы кандыдацкага экзамену выдаецца пасведчанне ўстаноў­ленай формы.

Камісія па прыёме кандыдацкага экзамену прызначаецца рэктарам у складзе старшыні і двух  трох членаў. Адзін з членаў ка­місіі павінен быць доктарам навук, а іншыя могуць быць кандыдатамі навук. Камісія правамоцная прымаць экзамен, калі ў яе пасяджэнні прымалі ўдзел не менш за два спецыялісты па профілі прымаемага экзамену, у тым ліку адзін доктар навук.



Паняцці і азначэнні, ключавыя словы, якія адлюстроў­ваюць змест тэм, пазначаны ў тэксце курсівам.

ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ-МІНІМУМ




Р а з д з е л 1



Агульныя асновы педагогікі
Педагогіка ў сістэме навук аб чалавеку. Агульная педагагічная культура і яе значэнне ў жыццядзейнасці асобы. Прафесійна-педагагічная культура і яе змест. Галіны педагагічных ведаў: агульная педагогіка, гісторыя педагогікі, параўнальная педагогіка, узроставая педагогіка, спецыяльная педагогіка, прафесійная педагогіка, сацыяльная педагогіка, методыка выкладання розных дысцыплін, бібліятэчная педагогіка і інш.

Асноўныя катэгорыі педагогікі. Законы і прынцыпы навучання. Метады і метадычныя сістэмы навучання, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі.

Інфармацыйна-камунікацыйныя педагагічныя тэхналогіі. Асноўны змест і педагагічныя мэты выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у адукацыі. Выкарыстанне мультымедыйных тэхналогій у адукацыі. Выкарыстанне і развіццё тэхналогій дыстанцыйнага навучання. Інфармацыйныя тэхналогіі ў праграміраваным навучанні. Мадэляванне педагагічнай дзейнасці на падставе гульнёвых і негульнёвых метадаў навучання.

Асноўныя віды і сутнасць вучэбнай інфармацыі як важнай складаючай педагагічных тэхналогій. Камунікацыйная дзейнасць і сутнасць перадачы інфармацыі ў навучанні. Прынцыпы распрацоўкі аптымальнай структуры вучэбнай інфармацыі. Асаблівасці вымярэння патоку вучэбнай інфармацыі.

Навучальная сістэма адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, яе кампаненты, узроўні, прынцыпы адукацыйнай палітыкі.

Выхаванне і развіццё асобы. Сутнасць выхавання як працэсу, яго агульныя заканамернасці, прынцыпы і метады. Узроставыя і індывідуальныя асаблівасці развіцця і выхавання асобы. Развіццё, выхаванне і сацыялізацыя асобы. Роля навучання ў развіцці асобы. Выхаванне і фарміраванне асобы. Сацыяльныя ўмовы і фарміраванне чалавека. Сацыяльная прастора выхаваўчага працэсу. Паняцце "інфармацыйна-адукацыйная прастора". Дамінуючыя сферы жыццядзейнасці асобы. Зносіны як фактар развіцця асобы.

Асноўныя кірункі выхаваўчага працэсу. Выхаванне грамадзянскіх якасцей, працоўнае выхаванне і прафесійная арыентацыя асобы, маральнае, эстэтычнае, эканамічнае выхаванне. Фарміраванне навуковага і інфармацыйнага светапогляду. Сумесная выхаваўчая работа адукацыйных і сацыякультурных устаноў.

Акмеалога-педагагічныя асновы асобаснага і прафесійнага развіцця. Самаўдасканальванне асобы. Акмеалагічныя асновы самаўдасканальвання асобы. Асоба і творчасць. Творчасць як педагагічная з’ява і тэхналогія яе развіцця.

Бібліятэчная педагогіка як інтэграваная дысцыпліна, якая вывучае праблемы бібліятэчнай справы на падставе палажэнняў педагогікі, тэорыю чытання, бібліятэчна-бібліяграфічную дзейнасць як форму каштоўнаснага інфармацыйнага арыентавання і ўздзеяння на каштоўнасныя арыентацыі карыстальнікаў бібліятэк.

Аспекты педагагічнай дзейнасці бібліятэк: а) работа бібліятэк у дапамогу вучэбна-выхаваўчаму працэсу ў навучальных установах (школьныя бібліятэкі, бібліятэкі сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў); б) педагагічная работа з чытачамі пры іх абслугоўванні, садзейнічанне іх агульнай і прафесійнай адукацыі ва універсальных навуковых і публічных бібліятэках; в) дапамога ў самаадукацыі чытачоў (садзейнічанне бесперапыннай адукацыі карыстальнікаў бібліятэк у спецыяльных бібліятэках); г) фарміраванне сродкамі бібліятэк культуры чытання, інфармацыйнай культуры.

Спецыфіка праяўлення педагагічных прынцыпаў, прыёмаў, метадаў у бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці. Прынцып рознабаковага гарманічнага развіцця чытачоў; прынцып комплекснасці; прынцыпы інтарэсу, добраахвотнасці ў чытанні і карыстанні бібліятэкай, даступнасці і паслядоўнасці, бесперапыннасці інфармацыі, асабліва ў працэсе яго інфармавання; прынцыпы дыферэнцыраванага падыходу да чытачоў бібліятэк, сістэмнасці, сувязі працэсу чытання з практыкай.

Сістэма агульных бібліятэчна-педагагічных метадаў работы, іх трансфармацыя ў практыцы работы бібліятэк (славесныя метады, наглядныя метады); метады выхавання.

Педагагічны патэнцыял кніжнага фонду бібліятэкі (пазнавальны характар дакументаў у фондзе бібліятэкі, сістэмны характар яго арганізацыі, арыентацыя фондаў бібліятэк на канкрэтны ўзровень адукацыі карыстальнікаў).

Р а з д з е л 2




БІБЛІЯТЭКАЗНАЎСТВА



2.1. Тэарэтычныя асновы бібліятэказнаўства
Станаўленне і развіццё бібліятэказнаўства

Аб'ектыўныя прычыны ўзнікнення бібліятэказнаўства, характарыстыка асноўных этапаў яго развіцця. Бібліятэказнаўчая думка ў старажытнасці. Бібліятэказнаўчая думка ў сярэднявеччы. М.Шрэцінгер як заснавальнік бібліятэказнаўства.

Развіццё бібліятэказнаўства ў XIXХХ стст. Працы М. Дзьюі, Ч.Кетэра.

Залежнасць фарміравання бібліятэчнай думкі ад развіцця сацыяльных функцый і задач бібліятэчнай дзейнасці. Станаўленне бібліятэказнаўства як навукі. Важнейшыя тэарэтычныя працы па бібліятэказнаўстве. Пачатак выкладання бібліятэказнаўства ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах. Сучасны этап развіцця бібліятэказнаўства. Важнейшыя навукова-даследчыя цэнтры ў галіне бібліятэказнаўства. Асноўныя кірункі развіцця бібліятэказнаўства Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе. Сучаснае расійскае бібліятэказнаўства. Дасягненні і праблемы тэорыі, гісторыі, методыкі і арганізацыі бібліятэчнай дзейнасці ў працах К.І.Абрамава, А.М.Ванеева, Ю.М.Сталярова, М.С.Карташова, Н.І.Цюлінай і інш.



Сутнасць, функцыі і структура бібліятэказнаўства

Бібліятэказнаўства як грамадская навука, яго аб’ект і прадмет. Развіццё поглядаў на аб’ект і прадмет бібліятэказнаўства. Параўнальны аналіз поглядаў на прадмет бібліятэказнаўства як навукі. Кніга як прадмет бібліятэказнаўства, чытач як аб’ект бібліятэказнаўства. Развіццё парадыгм у працах бібліятэказнаўцаў і сацыёлагаў. Сістэма кніга – чытач як прадмет бібліятэказнаўства.

Характарыстыка асноўных функцый бібліятэказнаўства на сучасным этапе. Аналіз сучасных уяўленняў аб сутнасці і функцыях бібліятэказнаўства, перспектывы іх развіцця.

Структура бібліятэказнаўства як навукі і вучэбнай дысцыплі­ны.

Класіфікацыя бібліятэказнаўства па розных прыметах. Асноўныя напрамкі дыферэнцыяцыі сучаснай бібліятэчнай навукі. Складаныя часткі бібліятэказнаўства. Розныя тлумачэнні спецыяль­нага бібліятэказнаўства, іх ацэнка. Характарыстыка параўнальнага бібліятэказнаўства.

Арганізацыйная структура бібліятэказнаўства. Галоўныя навукова-даследчыя цэнтры па бібліятэказнаўстве ў Беларусі. Тэма­тыка даследаванняў. Зводнае планаванне НДР у галіне бібліятэка­знаўства, яго сучасны стан і перспектывы развіцця.



Статус бібліятэказнаўства і яго сувязі ў сістэме навук

Агульная характарыстыка статуса бібліятэказнаўства ў сістэме навук.

Месца бібліятэказнаўства ў розных класіфікацыйных схемах. Суадносіны бібліятэказнаўства з рознымі навукамі.

Псіхолага-педагагічныя асновы бібліятэчнай работы. Канцэп­цыя бібліятэказнаўства як сукупнасці псіхалагічных і педагагічных дысцыплін і яе аналіз. Інтэграцыя праблем бібліятэка­знаўства і псіхалогіі, бібліятэказнаўства і педагогікі.

Бібліятэказнаўства і тэорыя культуры. Характарыстыка трак­тоўкі бібліятэказнаўства як часткі культуралагічнай дысцыпліны.

Канцэпцыя бібліятэказнаўства як часткі навук дакументальна-камунікатыўнага напрамку.

Бібліятэказнаўства і кнігазнаўства. Канцэпцыя бібліятэка­знаў­ства як асобнай кнігазнаўчай дысцыпліны, аналіз станоўчых і адмоўных яе бакоў. Выкарыстанне бібліятэказнаўцамі дасягненняў у галіне кнігазнаўства. Крытыка спроб растварыць бібліятэказнаўства ў кнігазнаўстве, чытачазнаўстве, друказнаўстве і іншых дысцыплі­нах.

Узаемасувязі бібліятэказнаўства з дысцыплінамі бібліяграфіч­нага і інфармацыйнага цыклаў.

Праблема суадносін бібліятэказнаўства і інфарматыкі. Аналіз канцэпцыі бібліятэказнаўства і інфарматыкі як прынцыпова розных дысцыплін. Аналіз канцэпцыі зліцця бібліятэказнаўства і інфарма­тыкі. Канцэпцыя адносін аўтаномнага існавання бібліятэказнаўства і інфарматыкі як аб’ектыўная навуковая пазіцыя. Узгодненае выву­чэнне фундаментальных праблем бібліятэказнаўства і інфарматыкі. Выкарыстанне ў бібліятэказнаўстве даных інфарматыкі. Узбагачэнне інфарматыкі данымі бібліятэказнаўства.

Бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства. Канцэпцыі зліцця, размежавання, узаемадзеяння, частковага сумяшчэння біблія­тэказнаўства з бібліяграфазнаўствам. Аналіз канцэпцыі бібліяграфіч­нага бібліятэказнаўства.

Бібліятэказнаўства і сацыялогія. Сацыялогія кнігі і чытання як найбольш актыўны напрамак інтэграцыі бібліятэказнаўчых і сацыялагічных даследаванняў. Крытыка пазіцыі вульгарных сацыё­лагаў у савецкім бібліятэказнаўстве 20–30-х гг. ХХ ст.

Перспектывы ўзаемадзеяння бібліятэказнаўства з іншымі навукамі, узнікненне новых навук на "стыках".



Метадалогія і методыка бібліятэказнаўства

Аналіз зместу і аб’ёму паняцця “метадалогія бібліятэка­знаўства”.

Суадносіны тэорыі і метадалогіі ў бібліятэказнаўчых даследа­ваннях. Метады бібліятэказнаўства і іх адрозненне ад іншых пазнавальных метадаў. Класіфікацыя метадаў бібліятэказнаўчых даследаванняў.

Значэнне законаў, прынцыпаў, катэгорый філасофіі ў бібліятэказнаўчых даследаваннях. Значэнне законаў, катэгорый фармальнай логікі ў бібліятэказнаўчых даследаваннях.

Метады эмпірычнай сацыялогіі, фармальна-лагічныя метады. Метад мадэліравання. Статыстычны метад. Пытанне аб наяўнасці спецыфічных бібліятэказнаўчых метадаў.

Матэматызацыя новай методыкі бібліятэказнаўства, сутнасць, магчымасці і абмежаванасць.

Выкарыстанне сістэмнага падыходу як характэрная рыса сучасных бібліятэказнаўчых даследаванняў. Сістэмны аналіз бібліятэчных працэсаў.

Развіццё бібліятэказнаўчай думкі ў Беларусі

Развіццё бібліятэказнаўчай думкі ў Рэспубліцы Беларусь. Дзейнасць І.Б. Сіманоўскага, Я.І. Хлябцэвіча, Р.С. Матульскага.

Сучаснае беларускае бібліятэказнаўства. Уплыў культурна-асветніцкай дзейнасці ў Беларусі на развіццё бібліятэчнай справы. Галоўныя дасягненні і праблемы тэорыі, гісторыі, методыкі і арганізацыі бібліятэчнай справы Беларусі.

Навуковая дзейнасць кафедры менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага інстытута праблем культуры, буйнейшых бібліятэк Рэспублікі Беларусь.



2.2. Агульная тэорыя бібліятэчнай справы



Прынцыпы арганізацыі і функцыянавання бібліятэчнай справы

Агульныя паняцці аб прынцыпах бібліятэчнай справы. Дэмакратызм у дзейнасці бібліятэк ва ўмовах шматпартыйнасці, палітычнага, эканамічнага плюралізму. Агульная даступнасць бібліятэчнага абслугоўвання. Прыярытэт чытацкіх інтарэсаў. Сістэм­насць бібліятэчнай справы. Суадносіны цэнтралізацыі і дэцэнтра­лізацыі бібліятэчнай дзейнасці. Каардынацыя і каапераван­не бібліятэчнай справы. Характарыстыка асноўных канцэпцый аб палітычнай накіраванасці бібліятэчнай дзейнасці. Ажыццяўленне самастойнай дзейнасці бібліятэк розных тыпаў і відаў, гуманізацыя іх дзейнасці ў сучасным грамадстве. Прынцыпы дынамізму і эвалюцыйнага развіцця бібліятэк. Бібліятэчнае заканадаўства, яго роля ў дэмакратызацыі бібліятэчнай справы.



Структурна-функцыянальны аналіз бібліятэкі

Аналіз зместу і аб’ёму паняцця структурна-функцыянальны падыход да бібліятэкі. Асаблівасці сістэмнага падыходу да вывучэн­ня бібліятэчнай справы і бібліятэкі. Паняцці сістэма, падсістэма, элемент. Эвалюцыя ўяўленняў аб бібліятэцы як сістэме. Кампанент­ная (элементная) мадэль бібліятэкі. Канцэпцыі бібліятэкі як сістэмы, прапанаваныя А.М.Ванеевым, Л.А. Гольд­бергам, Ю.А.Грыханавым, М.С.Карташовым, І.М.Фруміным, А.Я. Чарняком і іншымі аўтарамі. Чатырохэлементная мадэль бібліятэкі, распрацаваная Ю.М. Сталяро­вым, і яе ацэнка.

Элементы бібліятэкі як сістэмы, іх сувязі і функцыі, працэсы ўзнікнення і развіцця. Структурна-функцыянальная мадэль бібліятэ­кі як цэласнай сістэмы. Інтэграваныя ўласцівасці і функцыі бібліятэкі як сістэмы, тэарэтычная і практычная значнасць сістэмнага вывучэн­ня бібліятэкі. Аптымальная структура бібліятэкі.

Сацыяльныя функцыі бібліятэк

Аб’ектыўныя прычыны ўзнікнення і развіцця бібліятэкі як сацыяльнага інстытута. Асноўныя канцэпцыі развіцця грамадскай ролі сучаснай бібліятэкі, характарыстыка яе сацыяльных функцый. Генезіс паняцця асноўных сацыяльных функцый бібліятэк. Вызна­чэнне сацыяльных функцый бібліятэк І.М.Фруміным, Ю.М.Сталяро­вым, А.В.Сакаловым, Е.Т.Селіверставай, Н.І.Цюлінай, Р.С.Матуль­скім і іншымі бібліятэказнаўцамі.

Сутнасныя і прыкладныя функцыі бібліятэк. Кумулятыўная, мемарыяльная і камунікатыўная функцыі. Узаемасувязь паміж сутнаснымі сацыяльнымі функцыямі бібліятэк. Асветніцкая, аду­кацыйная, выхаваўчая, сацыялізуючая, рэкрэацыйная і іншыя функ­цыі бібліятэк.

Тыпалогія бібліятэк

Тыпалогія бібліятэк як навуковая праблема. Суадносіны паняццяў тыпалогія і класіфікацыя, тып і від. Асноўныя прыметы дыферэнцыяцыі бібліятэк. Характарыстыка поглядаў А.С.Чубар’яна, Ю.В.Грыгор’ева, І.М.Фруміна, А.Я.Чарняка, А.В.Сакалова, М.С.Карташова, М.І.Акілінай, Ю.М.Сталярова, Р.С.Матульскага на тыпалогію бібліятэк.

Сацыяльнае прызначэнне як асноўная прымета тыпалогіі бібліятэк. Публічныя і спецыяльныя бібліятэкі. Іх віды і тыпалагічныя асаблівасці.

Дыферэнцыяцыя бібліятэк па іншых прыметах: змест і форма дакументаў у інфармацыйных рэсурсах, кантынгент карыстальнікаў, форма ўласнасці, матэрыяльна-тэхнічная база і інш.

Перспектывы развіцця тыпалогіі бібліятэк.

Бібліятэчная прафесія

Бібліятэчная прафесія і яе роля ў грамадстве. Калектыўны характар бібліятэчнай дзейнасці і творчая прырода працы бібліятэ­кара. Агульнапрафесійныя патрабаванні да асобы бібліятэкара. Віды бібліятэчнай дзейнасці і бібліятэчных спецыялізацый і кваліфіка­цый. Сучасныя праблемы падрыхтоўкі бібліятэчных кадраў і бесперапыннай адукацыі бібліятэчных работнікаў.

Распрацоўка сучасных праблем тэорыі і практыкі бібліятэчнай справы ў працах П.Батлера, Г.Бліса, Д.Роснента, Ш.Ранганатана, Д.Шыры, В.Гофмана і інш.

Агульная характарыстыка бібліятэчнай справы

Структура бібліятэчнай справы. Забяспечанасць насельніцтва бібліятэчнымі сеткамі і сістэмамі. Характарыстыка бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў, матэрыяльна-тэхнічнай базы, кадраў. Арганізацыйныя фактары развіцця бібліятэчнай справы. Супярэч­насці бібліятэчнай справы і шляхі іх вырашэння. Статыстычны аналіз стану бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.

Заканамернасці фарміравання бібліятэчных сістэм

Аб’ектыўны характар сістэмнага развіцця бібліятэчнай справы. Узаемадзеянне бібліятэк – аснова фарміравання і развіцця бібліятэчных сістэм. Цэласнасць бібліятэчнай сістэмы. Структурная арганізацыя бібліятэчных сістэм. Развіццё (дынамічнасць) бібліятэч­най сістэмы. Праблемы стварэння адзінай сістэмы бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва.



Сістэма кіравання бібліятэчнай справай

Асновы кіравання бібліятэчнай справай. Арганізацыйная структура кіравання бібліятэчнай справай. Органы каардынацыі кіравання. Кіраванне бібліятэкай. Удасканаленне сістэмы кіравання бібліятэчнай справай.



Р а з д з е л 3




АГУЛЬНАЕ БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА

3.1.Праблемы агульнай тэорыі бібліяграфіі


Асновы тэорыі бібліяграфічнай інфармацыі

Сістэма дакументальных камунікацый як асяродак функцыя­навання бібліяграфічнай інфармацыі. Вызначэнне асноўных паняц­цяў у гэтай сістэме.

Адносіны дакумент – карыстальнік (кніга чытач) – крыніца ўзнікнення бібліяграфічнай інфармацыі. Паняцце суадносін паміж дакументам і карыстальнікам. Формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі. Паняцці бібліяграфічнае паведамлен­не, бібліяграфічны запіс, бібліяграфічныя дапаможнікі.

Грамадскія патрэбнасці ў бібліяграфічнай інфармацыі.



Бібліяграфія як грамадская з’ява

Прычыны ўзнікнення і агульныя заканамернасці развіцця бібліяграфіі ў сістэме дакументальных камунікацый. Першапачатко­выя формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі. Узнікненне і развіццё бібліяграфічнай дзейнасці, гістарычны працэс яе дыферэн­цыяцыі. Складанасць і разнастайнасць рэальнага працэсу развіцця бібліяграфіі, яго канкрэтна-гістарычная абумоўленасць.

Эвалюцыя агульных уяўленняў аб бібліяграфіі ў айчынным і замежным бібліяграфазнаўстве. Кнігазнаўчая, дакументаграфічная, культуралагічная, ідэаграфічная і кагнітаграфічная парадыгмы аб сутнасці бібліяграфіі, яе метасістэме, функцыях і канчатковых выніках.

Інфармацыйныя бар’еры ў сістэме дакументальных камунікацый як рухаючая сіла яе развіцця

Асноўныя прычыны ўзнікнення інфармацыйных бар’ераў, іх аб’ектыўны і суб’ектыўны характар звязаны з атрыбутыўнымі і прагматычнымі ўласцівасцямі інфармацыі. Тры групы інфармацый­ных бар’ераў: 1) аб’ектыўныя, якія не залежаць ні ад карысталь­нікаў, ні ад саміх дакументаў; 2) суб’ектыўныя, якія залежаць ад карыстальнікаў інфармацыі; 3) інфармацыйныя бар’еры, якія ўзнікаюць у сувязі з дзейнасцю стваральнікаў дакументаў і іх пасрэднікаў (выдавецтваў, бібліятэк, органаў інфармацыі).



Асноўныя функцыі бібліяграфіі і бібліяграфічнай інфармацыі (ведаў)

Дваістасць бібліяграфічнай інфармацыі. Інфармацыйныя, дакументальныя і бібліяграфічныя патрэбнасці, іх узаемасувязь і адрозненне. Узроўні і структура інфармацыйных (у тым ліку бібліяграфічных) патрэбнасцей.

Трактоўка паняцця функцыя ў бібліяграфазнаўстве. Унутра­ныя (сутнасныя) функцыі бібліяграфічнай інфармацыі, іх спрэчны характар у розных канцэпцыях, існуючых у бібліяграфазнаўстве.

Знешнія функцыі бібліяграфіі цалкам і бібліяграфічнай інфармацыі ў прыватнасці.

Функцыянальна-генетычная і функцыянальна-лагічная струк­тура бібліяграфічнай інфармацыі.

Якасці (уласцівасці) сацыяльнай і бібліяграфічнай інфармацыі

Уласцівасці сацыяльнай інфармацыі як зыходная аснова для вывучэння якасцей бібліяграфічнай інфармацыі. Атрыбутыўныя ўласцівасці сацыяльнай інфармацыі. Прагматычныя ўласцівасці сацыяльнай інфармацыі: карыснасць, дакладнасць, навізна, паўната, каштоўнасць.

Якасці бібліяграфічнай інфармацыі: зручнасць, ідэнтыфіцый­ныя ўласцівасці, комплекснасць, дваістасць, інтэгральнасць, арганізаванасць.

Прынцыпы бібліяграфіі

Праблемы класіфікацыі прынцыпаў бібліяграфіі. Дзве групы прынцыпаў. Прынцыпы метадалагічнага характару: навуковасць, дэмакратызм, прынцып дзейнасці, камунікатыўнасць і сістэмнасць. Дыскусія ад прынцыпе партыйнасці.

Метадычныя прынцыпы: агульныя і асобныя. Агульныя: прынцыпы адмежавання бібліяграфічнага ад небібліяграфічнага дакументнага мыслення. Асобныя: паўната, дакладнасць якаснай выбарачнасці.

Кампанентная структура бібліяграфіі як галіны дзейнасці

Суадносіны ў азначэнні тэрмінаў бібліяграфічная работа, бібліяграфічная дзейнасць, бібліяграфія.

Трактоўка катэгорыі "бібліяграфічная дзейнасць" у біблія­графазнаўстве. Суб’екты бібліяграфічнай дзейнасці і іх асноўныя функцыі ( аксеалагічная, камунікатыўная і інш.). Прафесійныя і асобасныя якасці бібліёграфа. Крытычны разгляд існуючых погля­даў вучоных аб аб’екце і выніках бібліяграфічнай дзейнасці. Пачатковыя і канчатковыя вынікі бібліяграфічнай дзейнасці. Асноў­ныя і дапаможныя працэсы бібліяграфічнай дзейнасці.

Відавая (знешняя) класіфікацыя бібліяграфіі як навуковая праблема

Сучасныя ўяўленні бібліяграфазнаўства аб класіфікацыі бібліяграфіі. Паняцці арганізацыйна аформленых і "чыстых" відаў бібліяграфіі як двух асноўных напрамкаў відавой класіфікацыі. Асаблівасці відаў бібліяграфічнай дзейнасці ў залежнасці ад існуючых яе інстытутаў (устаноў): бібліятэчная бібліяграфія, кнігагандлёвая бібліяграфія і інш.). Крытычны аналіз існуючых відаў класіфікацыі бібліяграфіі па грамадскім прызначэнні і змесце аб’ектаў бібліяграфавання.



Асноўныя напрамкі і праблемы аўтаматызацыі бібліяграфіч­най дзейнасці бібліятэк Рэспублікі Беларусь

Стварэнне новых відаў крыніц бібліяграфічнай інфармацыі –электронных каталогаў і баз даных універсальнага зместу, якія забяспечваюць шматаспектнае раскрыццё бібліятэчна-бібліяграфіч­ных рэсурсаў бібліятэк Беларусі. Праблема стварэння нацыянальнага зводнага электроннага каталога, рэпертуару нацыянальнага друку, матэрыялаў экстэрыёрыкі (беларусікі). Фарміраванне аўтаматызава­ных галіновых сістэм бібліяграфічнай інфармацыі.

Доступ да знешніх інфармацыйных рэсурсаў (рэгіянальных, нацыянальных, міжнародных). Два асноўныя спосабы вырашэння гэтай праблемы: набыццё знешніх баз даных на электронных носьбітах у бібліятэку і бібліяграфічнае абслугоўванне ў рэжыме тэледоступу.
3.2. Агульныя пытанні арганізацыі бібліяграфіі

Адсутнасць уласнай арганізацыйна аформленай цэласнасці – характэрная асаблівасць бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Біблія­графічныя падраздзяленні ў бібліятэчнай, навукова-інфар­мацыйнай, кнігагандлёвай, архіўнай і іншых арганізацыях інфарма­цыйнага забеспячэння грамадства. Іх агульныя і спецыфіч­ныя рысы. Біблія­графічная дзейнасць кніжных палат, яе функцыі і сістэма біблія­графічных выданняў.

Агульныя пытанні і спецыфіка арганізацыі бібліяграфічнай работы ў бібліятэках розных тыпаў: універсальных, галіновых, спецыяльных, масавых.
3.3. Бібліяграфазнаўства як навука
Аб’ект, прадмет, задачы і структура бібліяграфазнаўства

Суадносіны бібліяграфічнай навукі і практыкі. Бібліяграфія як аб’ект бібліяграфазнаўства. Два напрамкі ўнутранай дыферэнцыяцыі бібліяграфазнаўства: аспектнае (па аспектах вывучэння бібліяграфіч­най дзейнасці) і аб’ектнае (па пэўных аб’ектах вывучэння).

Змест і задачы бібліяграфазнаўства. Тэорыя, гісторыя, мето­дыка і тэхналогія арганізацыі бібліяграфіі; спецыфіка прадмета кожнай навуковай дысцыпліны бібліяграфазнаўства. Асноўныя пад­раздзяленні, якія вылучаюцца ў бібліяграфазнаўстве з улікам аб’ектаў вывучэння. Паняцці агульнае бібліяграфазнаўства і асоб­нае бібліяграфазнаўства, іх узаемасувязь і адрозненне.

Метадалогія бібліяграфазнаўства

Паняцці "метадалогія" і "метад". Функцыі метадалогіі. Роля метадалогіі ў якасным пераўтварэнні эмпірычнага базісу бібліяграфазнаўства. Гісторыя развіцця метадалагічных уяўленняў у бібліяграфазнаўстве. Фарміраванне метадалагічнага раздзела біблія­графазнаўства на працягу 7090-х гг. ХХ ст.

Шматузроўневая сістэма метадаў бібліяграфазнаўства. Метадалагічныя функцыі філасофскіх катэгорый. Агульналагічныя метады і іх выкарыстанне ў бібліяграфазнаўстве. Агульнанавуковыя метады даследавання і іх выкарыстанне ў бібліяграфазнаўстве.

Спецыяльныя метады бібліяграфазнаўства. Паняцце бібліяграфічнага метаду. Абгрунтаванне яго эўрыстычных функцый адносна іншых навуковых дысцыплін. Віды бібліяграфазнаўчых метадаў. Асноўныя этапы даследавання.

Бібліяметрычны аналіз, яго спецыфіка і значэнне для развіцця бібліяграфічнай дзейнасці.

Развіццё бібліяграфазнаўства ў Беларусі

Галоўныя навукова-даследчыя цэнтры па бібліяграфазнаўстве ў Беларусі. Тэматыка даследаванняў. Дасягненні і праблемы ў развіцці тэорыі, гісторыі, методыкі і арганізацыі беларускай бібліяграфіі (агульнай і спецыяльнай). Асноўныя манаграфічныя выданні і навуковыя зборнікі, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па бібліяграфазнаўстве.



Бібліяграфазнаўства ў сістэме сумежных навуковых дысцыплін

Псіхалагічна-педагагічныя аспекты бібліяграфазнаўства. Біб­ліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства, іх адзінства і розніца. Бібліяграфазнаўства і кнігазнаўства, розныя падыходы да пытання аб іх падпарадкаванні і ўзаемасувязях. Бібліяграфазнаўства і інфар­матыка. Розныя канцэпцыі суадносін бібліяграфазнаўства і інфар­матыкі, іх ацэнка. Бібліяграфазнаўства ў сістэме сацыяльных камунікацый і культуралогіі.



Тэарэтычныя пытанні інфармацыйных рэсурсаў

Азначэнне інфармацыйныя рэсурсы, яго спецыфіка і ўзае­масувязь з азначэннямі інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсур­сы, бібліяграфічныя рэсурсы, інфармацыйная прадукцыя, біб­ліяграфіч­ная прадукцыя. Склад і ўласцівасці інфармацыйных рэсурсаў, іх функцыі, прынцыпы фарміравання, класіфікацыя.




Р а з д з е л 4



КНІГАЗНАЎСТВА


4.1. Кнігазнаўства як навука
Аб`ект і прадмет кнігазнаўства

Аб`ект і прадмет як асноўныя кампаненты навуковых ведаў аб кнізе і кніжнай справе. Суадносіны гэтых паняццяў. Дыскусія па гэтым пытанні на старонках спецыяльных выданняў.

Аб`ект кнігазнаўства. Склад і структура аб`екта кнігазнаўства. Прадмет кнігазнаўства, яго сістэматызацыя.

Структура кнігазнаўства. Суадносіны і сувязь паміж сабой дысцыплін кнігазнаўчага цыкла

Агульнае кнігазнаўства як тэарэтычны і метадалагічны раздзел навуковых ведаў аб кнізе.

Сістэма кнігазнаўчых ведаў аб кнізе і кніжнай справе. Формы існавання і развіцця кнігазнаўчых ведаў: спецыяльна–метадалагічная і прадметна–метадычная (практычная).

Кнігазнаўства ў сістэме навук

Дысцыпліны кнігазнаўчага цыкла. Праблема адзінства і спе­цыфікі кнігазаўчых дысцыплін. Кнігазнаўства і бібліятэказнаўства, кнігазнаўства і бібліяграфазнаўства, розныя падыходы да пытання іх суадносін і ўзаемасувязі.

Кнігазнаўства і літаратуразнаўства, навуказнаўства і гісторыя навукі. Месца кнігазнаўства ў працах па гісторыі, філасофіі, гісто­рыі грамадскай думкі, гісторыі мастацтва, гісторыі культуры. Навуковыя ўзаемасувязі кнігазнаўства з псіхалогіяй, педагогікай, сацыялогіяй і культуралогіяй.

Кнігазнаўства, інфарматыка, тэорыя сацыяльнай камунікацыі.



Метады кнігазнаўства

Праблема метаду ў кнігазнаўстве. Аналіз публікацый ў спе­цыяльнай літаратуры.

Сістэма тыпалагічнага кнігазнаўчага метаду. Спецыяльныя кнігазнаўчыя метады. Прыватныя дысцыплінарныя метады. Усе­агульныя метады і агульнанавуковыя метады ў сучасных кнігазнаўчых даследаваннях.

Вызначэнне тэрміна "кніга"

Эвалюцыя тэрміна кніга ў кнігазнаўстве. Суадносіны тэрміна кніга з тэрмінамі дакумент, выданне, друк, твор, літаратура.



Тыпалогія кнігі

Тыпалогія кнігі як метад тэарэтычнага кнігазнаўства. Трактоў­ка паняццяў тып, від, выданне, від выдання, від літарату­ры, тып выдання. Значэнне распрацовак па тыпалогіі кніжных выданняў для развіцця тэорыі і практыкі кніжнай справы.



Кніжная справа як сістэма. Асноўныя галіны кніжнай справы

Тэрміналагічная праца ў галіне кнігазнаўства. Выданне ГОСТ 7.60–2003. Издания. Основные виды. Термины и определения (М., 2004), СТБ 7.60–93. Выданні. Асноўныя віды. Тэрміны і азначэнні (Мн., 1993). Аналіз іх вартасці і недахопаў.


4.2.Развіццё кнігазнаўчай думкі
Развіццё кнігазнаўчай думкі ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць

Зараджэнне кнігазнаўчай працы ў Віленскім універсітэце (І.Лялевель, А.М.Багаткевіч). Беларускае адраджэнне і кніга­знаўства. Усебеларускае таварыства бібліяфілаў (1926–1929). Дзейнасць ЦНБ НАНБ, НББ, бібліятэкі БДУ культуры і мастацтваў і асобных вучоных у галіне кнігазнаўства.



Развіццё кнігазнаўства ў Расіі да 1917 г.

Пачатак развіцця навукі пра кнігу ў Расіі. Рускае бібліяграфічнае таварыства (1889–1930). Уклад буйнейшых кніга­знаўцаў у развіццё кнігазнаўчай думкі.



Станаўленне агульнай тэорыі і асноўныя кірункі развіцця кнігазнаўства ў 1917-м–1990-я гг.

Кнігазнаўчыя цэнтры 1920 – пачатку 1930-х гг. і асноўныя кірункі іх дзейнасці. Тэарэтычныя канцэпцыі буйнейшых савецкіх кнігазнаўцаў. Асноўныя кірункі кнігазнаўчых даследаванняў.



Сучасны этап развіцця кнігазнаўства

Характарыстыка асноўных канцэпцый кнігазнаўства. Канцэп­цыя комплекснасці навукі пра кнігу. Функцыянальная канцэпцыя кнігазнаўства. Канцэпцыя "перасякальных" навук. Сістэмна-тыпала­гічная канцэпцыя. Канцэпцыя кнігазнаўства як састаўной часткі інфармацыйна-камунікатыўнага цыкла.

Асноўныя прадстаўнікі сучаснай кнігазнаўчай думкі і іх уклад у распрацоўку кнігазнаўчай думкі. Сучасныя навуковыя дыскусіі ў галіне кнігазнаўства.
4.3. Агульныя праблемы кнігазнаўства
Праблемы гістарычнага кнігазнаўства

Погляды сучасных кнігазнаўцаў на гісторыю кнігі як навуковую дысцыпліну.

Галіны гістарычнага кнігазнаўства: дысцыпліны, што вывучаюць помнікі пісьменнасці і старадрукаваную кнігу, гісторыя кнігадрукавання, гісторыя кнігавыдання, гісторыя мастацтва кнігі, гісторыя кніжнага гандлю, гісторыя бібліяфільства, гісторыя розных тыпаў кнігі і інш. Іх характарыстыка.

Канцэпцыі агульнай гісторыі кнігі. Праблемы распрацоўкі гісторыі беларускай кнігі. Перспектывы развіцця гісторыі кнігі.



Праблемы кніжнай справы і кнігазнаўства ў Беларусі

Дыскусія па пытанні аб вызначэнні паняцця нацыянальная кніга. Важнасць вызначэння паняцця "нацыянальная кніга" для тэорыі, гісторыі, методыкі і арганізацыі кніжнай справы ў асобных дзяржавах і этнакультурных рэгіёнах.

Погляды беларускіх вучоных на праблему "нацыянальная кніга".

Арганізацыя і змест навукова-даследчай працы ў галіне кнігазнаўства. Падрыхтоўка кадраў

Арганізацыя навукова-даследчай работы ў галіне кніга­знаўства ў краінах СНД і ў Беларусі. Навукова-даследчыя цэнтры кнігазнаўства, іх функцыі і задачы. Тэматыка кнігазнаўчых даследаванняў у Беларусі і краінах СНД.



Праблемы падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне кнігазнаўства. Праблемы падрыхтоўкі кнігазнаўчых кадраў у ВНУ. Суадносіны дысцыплін "кнігазнаўства" і "дакументазнаўства". Дыскусія па гэтым пытанні ў спецыяльным друку.
ЛІТАРАТУРА
Р а з д з е л 1
Бубекина, Н.В. Размышление об образовательной функции библиотек / Н.В.Бубекина // Библиотековедение. – 2000. – №5. – С. 29 – 36.

Ванеев, А.Н. Философия библиотеки в теоретическом наследии Николая Федоровича Федорова / Н.А.Ванеев // Би­бли­оте­коведение. – 2001. №3. – С. 80 – 83.

Григорьев, А.Д. Социальная работа на Беларуси: история, опыт, проблемы / А.Д. Григорьев. – Мн.: Дизайн ПРО, 2000. – 240 с.

Грыгаровіч, Я.Д. Структурна-функцыянальная характарыстыка сацыякультурнай дзейнасці ва ўстановах культуры / Я.Д. Грыгаровіч // Сацыяльна-культурная дзейнасць: метадалогія, змест, методыка: матэрыялы навук.-метад. канф. (4 – 5 лют. 2003г.). – Мн.: Бел. дзярж ун-т культуры, 2004. – С. 3 – 10.

Грыгаровіч Я.Д. Эстэтычная накіраванасць асобы студэнта: педагагічны аспект / Я.Д. Грыгаровіч; Бел. дзярж. ун-т культуры. – Мн., 2002. – 403 с.

Журавлев, В.И. Педагогика в системе наук о человеке / В.И.Журавлев. – М.: Педагогика, 1990. – 164 с.

Загвязинский, В.И. Теория обучения: современная интерпретация: учеб. пособие / В.И. Загвязинский. – 3-е изд., испр. – М.: Академия, 2006. – 192 с.

Каптерев, А.И. Менеджмент знаний: от теории к технологиям: науч.-метод. пособие / А.И. Каптерев. – М.: Либерея-Бибинформ, 2005. – 296 с.

Мотульский, Р.С. Интегрированная библиотечная среда — ключевой сегмент информационного общества / Р.С. Мотульский, В.О. Чернышов // Парк высоких технологий — путь в интеллектуальное мировое сообщество: докл. ІІІ Международного конгресса. – Мн.: ГУБелИСА, 2004. – С. 203 – 208.

Мудрик, А.В. Социальная педагогика: учеб. для студ. пед. вузов / А.В. Мудрик; под ред. В.А. Сластенина. – М.: Академия, 1999. – 184 с.

Основы педагогики: учеб. пособие / А.И. Жук [и др.]; под общ. ред. А.И. Жука. – Мн.: Аверсэв, 2004. – 349 с.

Пионова, Р.С. Педагогика высшей школы: учеб. пособие / Р.С.Пионова. – Мн.: Университетское, 2002. – 256 с.

Развитие педагогических функций советских библиотек: межвуз. сб. науч. тр. – М.: Моск. гос. ин-т культуры, 1991. – 158 с.

Сафидляина, З.А. Информация: ценность и оценка: науч.-практ. пособие / З.А. Сафидляина. – М.: Либерея-Бибинформ, 2006. – 224 с.

Социальная педагогика: курс лекций / под ред. М.А.Галагузовой. – М.: Владос, 2000. – 416 с.

Терешин, В.И. Педагогические аспекты деятельности советских библиотек: учеб. пособие / В.И. Терешин. – М.: Моск. гос. ин-т культуры, 1988. – 56 с.

Терешин, В.И. О педагогическом потенциале документного фонда библиотеки / В.И. Терешин // Библиотековедение: вчера, сегодня, завтра: сбор. науч. тр. / Моск. гос. ун-т культуры, Рос. гос. б-ка, Центр. науч. сельхоз. б-ка. – М., 1997. – С. 126 – 131.

Трайнев, В.А. Информационные коммуникационные педагогические технологии (Обобщения и рекомендации). Изд. 2-е / В.А. Трайнев, И.В. Трайнев. 2-е изд. – М.: Изд.-торговая корпорация "Дашков и К°", 2005. – 280 с.

Хуторской, А.В. Ключевые компетенции как компонент личностно-ориентированной парадигмы образования / А.В.Хуторс­кой // Адукацыя і выхаванне. – 2004. – №3. – С. 3 – 9.

Яленскі, М.Г. Сучасныя асобасна-арыентаваныя адукацыйныя парадыгмы / М.Г. Яленскі // Адукацыя і выхаванне. – 2000. – №8. – С. 3–8; №9. – С. 12 – 17.
Р а з д з е л 2
Библиотековедческие исследования: методология и методика. – М., 1978. – 248 с.

Библиотечное дело: терминологический словарь / Рос. гос. б-ка.– 3-е изд., перераб. и доп. – М., 1997. – 168 с.

Бібліятэчная справа ў Рэспубліцы Беларусь: даведнік / Бел. ун-т культуры; ЦНБ АН Беларусі; склад. Р.С.Матульскі. – Мн., 1995. – 164 с.

Бібліятэчны менеджмент: тэарэтычныя аспекты і метадычныя рэкамендацыі / Нац. б-ка Беларусі; склад. Л.І.Ракавецкая. – Мн., 1998. – 83 с.

Бруева, Т.А.Библиотека: эволюция миссии / Т.А. Бруева, Ю.В. Жолобов // Библиотечное дело в мировом информационном и интеллектуальном постранстве: тез. докл. VI междунар.науч. конф. – М., 2001.– Ч.1. – C.8–9.

Ванеев, А.Н. Структура библиотековедения / А.Н. Ванеев // Сов. библиотековедение. – 1983. –№ 3. – С. 4151.

Григорьев, Ю.В. История русского библиотековедения (1700—1860) / Ю.В. Григорьев, Ю.Н. Столяров. – М., 1989. – С. 69—191.

Езова, С.А. Грани библиотечного общения: учеб.-метод. пособие / С.А. Езова. – М., 2002. – 160 с.

Карташов, Н.С. Формирование библиотечно-территориаль­ных комплексов / Н.С. Карташов. – Новосибирск, 1978. – 240 с.

Карташов, Н.С. Общее библиотековедение: учебник: в 2 ч. – / Н.С. Карташов, В.В. Скворцов.– М., 1997.—256 с.

Кравцова, Л.И. Проблемы создания национального обменного формата / Л.И. Кравцова, А.И. Федорина // Бібліятэчны свет. – 1997. – № 3. – С.9.

Лявончыкаў, В.Е. Тлумачальны слоўнік бібліятэчных і бібліяграфічных тэрмінаў / В.Е. Лявончыкаў, Л.А. Дзямешка, Р.І.Саматыя. Мн., 2000. – 225 с.

Мотульский, Р.С. Библиотека как социальный институт / Р.С.Мотульский. – Мн., 2002. – 374 с.

Мотульский, Р.С. Единая система библиотек Республики Беларусь / Р.С. Мотульский // Бібліятэчны свет. – 1997.– № 4. – С. 21 — 24.

Мотылев, В.М. Основы количественных исследований в библиотечной теории и практике / В.М. Мотылев. – Л., 1988. – 197 с.

Олейник, Г.Н. Белорусский национальный МАRС – совмест­ный обменный формат библиографических записей ВЕLMARС в информационном обеспечении сводного электронного каталога библиотек Белоруссии / Г.Н. Олейник, С.В. Ильина // Библиотеки и ассоциации в меняющемся мире: новые технологии и новые формы сотрудничества: материалы конф. (Судак, 614 июня 1998 г.). – М., 1998. – Т.2. – С. 619 – 623.

Прылішч, І.А. Праблемы каардынацыі бібліятэчных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь / І.А. Прылішч, І.М. Стрыжонак // Пытанні бібліяграфазнаўства і бібліятэказнаўства. – Мн., 1994. – Вып. 15. – С.3 – 13.

Российское библиотековедение: ХХ век. Направления развития, проблемы и итоги. Опыт монографического исследования / сост. доктор пед. наук, проф. Ю.П. Мелентьева. – М., 2003. – 428 с.

Скворцов, В.В. Проблема сущности библиотековедения как науки / В.В. Скворцов // Библиотековедение: вчера, сегодня, завтра: сб. науч. тр. – М., 1997. – С.5 – 18.

Скворцов, В.В. Теоретические основы библиотековедения. – М., 1996. – 89 с.

Современная библиотека: концепция развития: тез. докл. междунар. науч.-практ. конф. (Минск, 11 –14 мая 1999 г.). – Мн., 1999. – 121 с.

Стельмах, В.Д. На каком фундаменте строить? Взгляд социолога на стереотипы библиотечной идеологии / В.Д. Стельмах // Библиотекарь. – 1990. – № 7. – С. 9 – 12.

Столяров, С.И. Функции библиотеки / С.И. Столяров // Библиотека. – 1998. – № 10. – С.4042.

Столяров, Ю.Н. На пороге III тысячелетия / Ю.Н. Столяров // Библиотека.  1995.  № 6. С. 10.

Столяров, Ю.Н. Библиотека: структурно-функциональный подход / Ю.Н. Столяров. – М., 1981. – 255 с.

Столяров, Ю.Н. У нашей науки есть особые функции / Ю.Н.Столяров // Библиотека. – 1998. – №10. – С.40 – 42.

Суслова, И. Библиотечный менеджмент: современная концепция управления / И. Суслова // Библиотека.  1995.  № 12. С. 16 21.

Тюлина, Н.И. Национальная библиотека: опыт типологичес­кого анализа / Н.И. Тюлина.– М., 1988. – 183 с.

Фядорына, А.І. Уклад Сіманоўскага І.Б. у развіццё бібліятэчнай справы Беларусі: да стагоддзя з дня нараджэння /

А.І. Фядорына // Вопросы библиографоведения и библиотеко­ведения: межвед. сб. – Мн., 1992.  Вып.13. – С. 168 –175.



Чачко, А.С. Библиотечный специалист: особенности труда и профессионализма / А.С. Чачко. – Киев, 1984. – 192 с.

Шира, Дж. Х. Введение в библиотековедение. Основные элементы библиотечного обслуживания / под ред. Н.С.Карташова. – М., 1983. – 265 с.

Шишкин, В.А. Библиотеки Белоруссии в новых социальных условиях / В.А. Шишкин // Библиотечный свет.  1997.  № 2. 

С. 35.


Шишкин, В.А. Закон в действии / В.А. Шишкин, Л.Г. Кирюхина // Библиотечный свет.  1996. № 1.  С.8 10.
Р а з д з е л 3
Антопольский, А.Б. Инормационные ресурсы России: науч.- метод. пособие / А.Б. Антопольский. – М., 2004. – 424 с.

Астахова, Л.В. Библиографическое мышление в структуре научного познания / Л.В. Астахова // Проблемы информационной культуры: сб. ст. – М., 1996. – Вып.3. – С. 67 –79.

Астахова, Л.В. Библиография как научный феномен / Л.В.Астахова – М., 1997. – 338 с.

Беспалова, Э.К. Формирование библиографической мысли в Россиии (до 60-х гг. Х1Х в.) / Э.К. Беспалова. – М., 1994. – 282 с.

Бойкова, О.Ф. Электронная библиографическая продукция библиотек и авторское право / О.Ф. Бойкова // Библиография. – 2004. – №3. – С.12 – 19.

Библиографическая деятельность. Библиографоведение // Библиотечное дело: терминологический словарь / Рос. гос. б-ка. – М., 1997. – С. 190 – 192.

Вохрышева, С.Г. Библиографоведение на границе веков / С.Г. Вохрышева // Библиография. – 1999. – № 6. – С. 3 – 14.

Вхождение библиотек в информационное общество: поиск гармонии – пути транформации: материалы междунар. науч.-практ.

конф.(23–26 октября 2001г).–Мн.,2001.–262 с.



Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк і іх кадравае забеспячэнне: матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. (23 – 26 мая 2000 г., Мінск). – Мн., 2000. – 216 с.

Коршунов, О.П. Проблемы и перспективы современного теоретического библиографоведения / О.П. Коршунов // Мир библиографии. – 1999.  № 1. – С. 36 – 39.

Коршунов, О.П. Принципы библиографической деятельности / О.П. Коршунов // Мир библиографии. – 2000. – №5. – С.11 – 13.

Лявончыкаў, В.Е. Тэарэтычныя праблемы інфармацыйных рэсурсаў / В.Е. Лявончыкаў // Веснік БДУ культуры і мастацтваў. – 2005. – №5, – С.95 – 100.

Маргенштерн, И.Г. Общее библиографоведение: учеб. пособие для студентов по специальности "библиотечно-информационная деятельность" / И.Г. Маргенштерн; науч. ред.

Г.В. Михеева. – СПб., 2005. – 208 с.



Мураўёва, А.В. Бібліяграфазнаўства. Набыткі і праблемы / А.В. Мураўёва // Навукова-даследчая дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на мяжы стагоддзяў: зб. навук. прац. – Мн.,2002. – С.17 – 28.

Проблемы дифференциации и интеграции в отраслевой библиографии: межвуз. сб. науч. тр. / МГИК. – М., 1992. – 162 с.

Сляднёва, Н.А. Библиография в системе универсума человеческой деятельности / Н.А. Сляднёва // Опыт системно-деятельностного анализа. – М., 1993. – 226 с.

Теоретико-методологические проблемы библиотечно-библиографической науки и практики: межвуз. сб. науч. тр. / Моск. гос. ин-т культуры. – М., 1992. – 179 с.

Фокеев, В.А. Библиография: теоретико-методологические основания: учеб. пособие / В.А. Фокеев. – СПб.: Профессия, 2006. – 352 с.

Фокеев, В.А. Отечественное библиографоведение: науч.-практ. пособие / В.А. Фокеев.– М., 2006. – 182 с.

Фокеев, В.А. Библиографическое пространство гражданского общества / В.А. Фокеев // Библиография. – 2000. – № 2. – С. 3 – 11.

Фокеев, В.А. Культурологическая концепция библиографии / В.А. Фокеев // Библиография. – 1994. – № 4. – С. 124–134.

Шевцова-Водка, Г.Н. Библиография и знание: грани взаимодействия / Г.Н. Шевцова-Водка // Библиография. – 1998. – № 1. – С. 40–52.

Шевцова-Водка, Г.Н. Классификация компьютерных библиографических ресурсов / Г.Н. Шевцова-Водка // Мир библиографии. – 2001. – № 2. – С.14–21.

Якушева, О.В. Понятие “библиография” в концепциях британских ученых / О.В. Якушева // Библиография. – 1997. – № 2. – С. 136–145.
Р а з д з е л 4
Баренбаум, И.Е. Информационно–коммуникативные науки в свете эволюции средств информации и коммуникации / И.Е.Баренбаум // Книга. Исследования и материалы. – М., 1990. – Сб. 61. – С. 31–47.

Баренбаум, И.Е. Книговедение в системе наук / И.Е.Баренбаум // Книга. Исследования и материалы. – М., 1985. – Сб. 50. – С. 72–83.

Баренбаум, И.Е. Основы книговедения / И.Е. Баренбаум. – Л., 1988. – 90 с.

Баренбаум, И.Е. Соотношение теории, истории, методики и практики книжного дела: (историко–прогностический обзор) / И.Е. Баренбаум // Книга. Исследования и материалы. – М., 1994. – Сб. 68. – С. 9.

Баренбаум, И.Е. К вопросу о методах книговедческих дисциплин / И.Е. Баренбаум, А.И. Барсук // Книга. Исследования и материалы. – М., 1974. – Сб. 29. – С. 20–45.

Беловицкая, А.А. Общее книговедение / А.А. Беловицкая. – М., 1987. – 255 с.

Выданні. Асноўныя віды. Тэрміны і азначэнні : СТБ 7.60–93. – Мн., 1993. – 43, [1] с.

Герасімаў, В. Кнігазнаўства / В. Герасімаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мн., 1997. – Т.4. – С. 213–214.

Гречихин, А.А. Библиотипология как научное направление: особенности становления и развития в российском книговедении : монография / А.А. Гречихин. – М., 2003. – 432 с.

Доўнар, Л.І. Кнігадрукаванне і кнігавыданне: пункты дотыку і разыходжання / Л.І. Доўнар // Матэрыялы Першых кнігазнаўчых чытанняў (Мінск, 15 верасня 1998 г.) / Нац. б–ка Беларусі; склад. Т.І.Рошчына. – Мн., 2000. – С. 6–9.

Ельников, М.П. Книговедение, книга и средства массовой коммуникации (проблемы соотношения) / М.П. Ельников // Книга. Исследования и материалы. – М., 1988. – Сб. 57. – С. 17–38.

Иваницкий, В.Ю. Средства массовой коммуникации и книговедение / В.Ю. Иваницкий // Книга. Исследования и материалы. – М., 1986. – Сб. 52. – С. 55–73.

Иоффе, А.М. Введение в книговедение / А.М. Иоффе – М., 1984. – 73 с.

Ленский, Б.В. Книгоиздание в системе книжного дела / Б.В.Ленский // Книга. Исследования и материалы. – М., 1995. – Сб. 71. – С. 5–18.

Маркава, В.А. Культуралогія кнігі: паміж неабходнасцю і магчымасцю / В.А. Маркава // Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк і іх кадравае забеспячэнне: матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. (Мінск, 23–26 мая 2000 г.). – Мн., 2000. – С. 68–70.

Мигонь, К. Наука о книге: очерк проблематики : пер. с польск. / К.Мигонь. – М., 1991. – 198 с.

Мыльников, А.С. Книга и национальная культура / А.С. Мыльников // Книга. Исследования и материалы. – М., 1990. – Сб. 61. – С. 48–60.

Мыльников, А.С. Книговедение и культура / А.С. Мыльников //Книга. Исследования и материалы. – М., 1989. – Сб. 57. – С. 5–16.

Мыльников, А.С. О культурно–исторических аспектах регионального книговедения / А.С. Мыльников // Книга. Исследования и материалы. – М., 1992. – Сб.64. – С. 5–21.

Самайлюк, Т.А. Да пытання вывучэння гісторыі беларускай кнігі / Т.А. Самайлюк // Бібліятэка і нацыянальная праграма “Спадчына” : матэрыялы навук.-практ. канф. (Мінск, 5-6 чэрв. 1991г.). – Мн., 1992. – С. 31–35.

Соловьев, В.И. Электронная книга ставит вопросы перед книговедением / В.И. Соловьёв // Книга и книжное дело на рубеже тысячелетий : тез. докл. на науч.конф. ( Москва, 21–22 апр. 1995 г.). – М., 1996. – С. 377–378.

Столяров, Ю.Н. Классификация документа: решения и проблемы / Ю.Н. Столяров // Книга. Исследования и материалы. – М., 1995. – Сб. 70. – С. 24–40.

Столяров, Ю.Н. Соотношение книги с иными видами документа / Ю.Н. Столяров // Книга. Исследования и материалы. – М., 1989. – Сб. 58. – С. 67–79.

Харламов, В.И. О некоторых дискуссионных вопросах историко–книжной науки (Объект. Категории. Междисциплинарные связи. Периодизация. Методы) / В.И. Харламов // Книга. Исследования и материалы. – М., 1989. – Сб. 58. – С. 89–103.

Черняк, А.Я. История книги как наука (Опыт конструирования научной дисциплины) / А.Я. Черняк // Книга. Исследования и материалы. – М., 1989. – Сб. 59. – С. 47–59.

Швецова–Водка, Г.Н. Книга и документ: соотношение понятий / Г.Н. Швецова-Водка // Книга. Исследования и материалы. – М., 1994. – Сб. 68. – С. 19–37.

Швецова–Водка, Г.Н. Книговедческая типология литературы в свете теории общественного сознания / Г.Н. Швецова-Водка // Современные проблемы книговедения, книжной торговли и пропаганды книги. – 1987. – Вып. 4. – С. 27–35.

Швецова–Водка, Г.Н. Функции и свойства документа в системе социальных коммуникаций / Г.Н. Швецова-Водка // Книга. Исследования и материалы. – М., 1994. – Сб. 69. – С. 37–57.

Швецова–Водка, Г.Н. Функциональная сущность и свойства книги / Г.Н. Швецова-Водка // Книга. Исследования и материалы. – М., 1995. – Сб. 71. – С. 69–96.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка