Загад мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь




Дата канвертавання21.05.2016
Памер102.8 Kb.
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 7 сентября 1994 г. N 538/12

Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов

Республики Беларусь 23 декабря 1999 г. N 8/2205

ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

1 лiпеня 1994 г. N 192
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫI

АБ ПАРАДКУ ПЕРАВОДУ, АДНАЎЛЕННЯ I АДЛIЧЭННЯ СТУДЭНТАЎ

ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
(в ред. приказа Минобразования от 14.03.1997 N 146,

постановления Минобразования от 20.04.2006 N 36)
У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi вышэйшых навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку пераводу, аднаўлення i адлiчэння студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў (дадаецца).

2. Лiчыць не дзеючымi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь iнструкцыйныя лiсты Мiнiстэрства вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi СССР ад 1.07.83 г. N 26, ад 27.01.86 г. N 6; лiсты Дзяржаўнага камiтэта СССР па народнай адукацыi ад 3.05.88 г. N 10, ад 19.03.90 г. N 92-12-24/И/13, ад 13.05.91 г. N 11.
Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК


УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРЖДАНА

з Дзяржкампрацы загадам мiнiстра адукацыi

Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь

ад 1 лiпеня 1994 г. N 192
IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ ПЕРАВОДУ, АДНАЎЛЕННЯ I АДЛIЧЭННЯ СТУДЭНТАЎ

ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
(в ред. приказа Минобразования от 14.03.1997 N 146,

постановления Минобразования от 20.04.2006 N 36)
Пры пераводзе, аднаўленнi i адлiчэннi студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь прапануе кiравацца наступным.
1. Агульныя палажэннi
1.1. Перавод студэнтаў з адной вышэйшай навучальнай установы ў iншую, а таксама аднаўленне ў лiк студэнтаў асоб, адлiчаных раней з вышэйшай навучальнай установы (ВНУ), праводзiцца, як правiла, у перыяд летнiх i зiмнiх канiкул.

1.2. Аднаўленне студэнтаў i iх перавод у дзяржаўную ВНУ дазваляецца толькi з той недзяржаўнай ВНУ, якая атрымала акрэдытацыю. Аднаўленне i перавод студэнтаў у дзяржаўную ВНУ з недзяржаўнай на платную форму навучання праводзiцца незалежна ад праходжання апошняй акрэдытацыi.

(пп. 1.2 в ред. приказа Минобразования от 14.03.1997 N 146)

1.3. Перавод i аднаўленне павiнны праводзiцца ў межах колькасцi студэнтаў, якiя адначасова навучаюцца, вызначанай у спецыяльным дазволе (лiцэнзii) на адукацыйную дзейнасць, а для навучання за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, акрамя таго, - пры наяўнасцi свабодных бюджэтных месцаў.

(пп. 1.3 в ред. постановления Минобразования от 20.04.2006 N 36)

1.4. Пры пераводзе i аднаўленнi рэктар ВНУ ўстанаўлiвае парадак i тэрмiн лiквiдацыi акадэмiчнай запазычанасцi альбо разыходжання ў вучэбных планах i праграмах. Гэтыя тэрмiны павiнны быць устаноўлены да пачатку вучэбных заняткаў на адпаведным курсе, альбо семестры.

(пп. 1.4 в ред. приказа Минобразования от 14.03.1997 N 146)

1.5. Пры пераводзе i аднаўленнi асоб у ВНУ на навучанне без адрыву ад вытворчасцi неабходнасць iх пераводу на работу па профiлю выбранай спецыяльнасцi вызначаецца ВНУ.

1.6. Пераводы i аднаўленнi на першы курс не дазваляюцца, акрамя асоб, указаных у п. 3.2. гэтага палажэння.

1.7. ВНУ ў двухтыднёвы тэрмiн павiнна разглядзець заяву аб пераводзе альбо аднаўленнi i вызначыць тэрмiн, курс i другiя ўмовы залiчэння альбо зазначыць прычыну адмовы. Да заявы аб пераводзе прыкладаецца залiковая кнiжка альбо копiя вучэбнай карткi студэнта, а да заявы аб аднаўленнi - акадэмiчная даведка.

1.8. Умовай для пераводу i аднаўлення студэнта з'яўляецца магчымасць паспяхова працягваць навучанне, што высвятляецца шляхам правядзення на аснове акадэмiчнай даведкi субяседавання са студэнтамi на веданне праграмнага матэрыялу, вывучэнне якога прадугледжваецца дзеючым вучэбным планам i праграмамi. Неабходнасць такога субяседавання з асобамi, якiя раней навучалiся ў дадзенай ВНУ, вызначае дэкан факультэта. У выпадку прыёму студэнта, якi зрабiў перапынак у навучаннi ў iншай ВНУ, такое субяседаванне праводзiцца прыёмнай камiсiяй ВНУ i з'яўляецца абавязковым. Парадак субяседавання вызначае рэктар ВНУ. Па вынiках субяседавання вызначаецца курс (акрамя першага), на якi праводзiцца аднаўленне.

1.9. У асабовыя справы студэнтаў, залiчаных у ВНУ у парадку пераводу альбо аднаўлення, укладваюцца выпiска з загаду аб залiчэннi, заява i акадэмiчная даведка.
2. Перавод студэнтаў
2.1. Перавод студэнтаў з адной ВНУ у iншую па ўсiх формах навучання праводзiцца са згоды рэктараў абедзвюх навучальных устаноў. Перавод з адной спецыяльнасцi на iншую альбо з адной формы навучання на iншую ў вышэйшай навучальнай установе праводзiцца рашэннем рэктара.

Калi студэнт заключыў iндывiдуальны дагавор з прадпрыемствам, установай, арганiзацыяй, то яго пераводу ў другую навучальную ўстанову альбо з адной спецыяльнасцi на другую павiнна папярэднiчаць змена альбо скасаванне вышэйадзначанага дагавора.

2.2. Студэнт, якi жадае перавесцiся ў iншую ВНУ, звяртаецца да яе рэктара i пры станоўчым рашэннi пытання дапускаецца загадам рэктара да заняткаў. У ВНУ, дзе ён раней навучаўся, накiроўваецца запыт на перасылку асабовай справы студэнта, дзе выдаецца загад аб яго адлiчэннi з фармулёўкай: "Адлiчаны ў сувязi з пераводам у (назва ВНУ)". У трохдзённы тэрмiн асабовая справа студэнта перасылаецца на адрас ВНУ, у якую ён пераведзены, з пакiданнем у ВНУ, дзе ён раней навучаўся, копiй акадэмiчнай даведкi, залiковай кнiжкi, вучэбнай карткi студэнта i вопiсу перасылаемых дакументаў.

(пп. 2.2 в ред. приказа Минобразования от 14.03.1997 N 146)

Загад аб залiчэннi ў лiк студэнтаў ВНУ выдаецца пасля атрымання асабовай справы студэнта. У тых выпадках, калi асабовыя справы перасылцы не падлягаюць, залiчэнне праводзiцца пасля атрымання ад ВНУ копii акадэмiчнай даведкi, падпiсанай кiраўнiцтвам ВНУ i замацаванай пячаткай.

2.3. Пераводы студэнтаў, якiя навучаюцца без адрыву ад вытворчасцi, на дзённую форму навучання той жа ВНУ могуць ажыццяўляцца рашэннем рэктара па прапанове дэкана пасля паспяховага заканчэння iмi двух курсаў. Такiя пераводы могуць ажыццяўляцца i пасля заканчэння першага курса, калi аб гэтым хадайнiчае прадпрыемства, арганiзацыя цi ўстанова па месцы працы i ў выпадку магчымасцi працягу навучання без паўторнага навучання на першым курсе.

2.4. Перавод студэнта з адной спецыяльнасцi на iншую ў той жа вышэйшай навучальнай установе можа ажыццяўляцца толькi пасля заканчэння першага курса альбо любога семестра другога курса для рознатыповых спецыяльнасцей, для роднасных спецыяльнасцей - пасля заканчэння семестра любога курса.

(пп. 2.4 в ред. приказа Минобразования от 14.03.1997 N 146)

2.5. Рэктар дзяржаўнай ВНУ мае права пераводзiць выдатна паспяваючых студэнтаў (маючых па вынiках навучальнага года не меней 75 працэнтаў адзнак 10 (дзесяць) i 9 (дзевяць) балаў, а астатнiя адзнакi - не нiжэй 7 (сямi) балаў), якiя дасягнулi высокiх паказчыкаў у навукова-даследчай дзейнасцi i грамадскай рабоце, пры наяўнасцi свабодных бюджэтных месцаў з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

(пп. 2.5 в ред. постановления Минобразования от 20.04.2006 N 36)
3. Аднаўленне ў лiк студэнтаў
3.1. Аднаўленне ў лiк студэнтаў асоб, адлiчаных раней з ВНУ, праводзiцца загадам рэктара на ўсе формы навучання незалежна ад працягу перапынку ў вучобе, прычыны адлiчэння i наяўнасцi працоўнага стажу. Пры гэтым не патрабуецца згоды ВНУ, у якой студэнт навучаўся раней.

3.2. Асобы афiцэрскага складу, прапаршчыкi, мiчманы i ваеннаслужачыя звыштэрмiновай ваеннай службы, слухачы i курсанты, зволеныя з тэрмiновай ваеннай службы па стану здароўя, узросту альбо па скарачэннi штатаў, аднаўляюцца ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на першы або наступныя (хто мае няскончаную, незалежна ад курса навучання, альбо скончаную вышэйшую ваенную адукацыю альбо хто раней навучаўся ў ВНУ) курсы вышэйшых навучальных устаноў. Прыём згаданых асоб у ВНУ праводзiцца на працягу ўсяго навучальнага года.

3.3. Рэктар ВНУ мае права аднаўляць на другi курс асоб, адлiчаных з першага курса, пры ўмове лiквiдацыi iмi акадэмiчнай запазычанасцi да пачатку вучэбных заняткаў.
4. Адлiчэнне студэнтаў
4.1. Студэнт можа быць адлiчаны з ВНУ:

- па асабiстым жаданнi;

- у сувязi з пераводам у iншую ВНУ;

- па стану здароўя на аснове даведкi УКК;

- за акадэмiчную непаспяховасць;

- за сiстэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыплiны i правiлаў унутранага распарадку ВНУ;

- у сувязi з прадстаўленнем дакументаў з заведама недакладнымi звесткамi.

(абзац 7 подпункта 4.1 введен приказом Минобразования от 14.03.1997 N 146)

4.2. Адлiчэнне студэнта па iнiцыятыве адмiнiстрацыi ВНУ праводзiцца з улiкам меркавання прафсаюзнага камiтэта студэнтаў, калi студэнт з'яўляецца членам прафсаюза, а адлiчэнне непаўналетнiх студэнтаў - са згоды камiсii па справах непаўналетнiх.

4.3. Пры адлiчэннi студэнта з ВНУ яму выдаецца акадэмiчная даведка па форме (згодна з дадаткам) i арыгiнал дакумента аб адукацыi, якi знаходзiцца ў асабовай справе, з пакiданнем у справе яго копii, заверанай ВНУ.

ВНУ штогод прадстаўляюць заяўкi на неабходную колькасць бланкаў акадэмiчнай даведкi ў орган упраўлення па падпарадкаваннi. Бланкi даведак захоўваюцца ў ВНУ як дакументы строгай справаздачнасцi i рэгiструюцца пры выдачы.
Дадатак

да Iнструкцыi

Мiнiстэрства адукацыi

Рэспублiкi Беларусь

ад 1 лiпеня 1994 г. N 192
(в ред. приказа Минобразования от 14.03.1997 N 146)
_________________________________________

(назва мiнiстэрства, ведамства)

_________________________________________

(назва навучальнай установы)
АКАДЭМIЧНАЯ ДАВЕДКА N _________
Выдана гр. ___________________________ у тым, што ________

(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку) (ён, яна)

навуча _____ з "___" ___________ 19__ г. па "___" ________ 19__ г.

у ________________________________________________________________

(назва навучальнай установы, факультэта, спецыяльнасцi i формы

___________ з "____" __________ 19___ г. па "__" ________ 19__ г.

навучання)

у ________________________________________________________________

(назва навучальнай установы, факультэта, спецыяльнасцi i формы

____________ з "___" _________ 19__ г. па "___" _________ 19__ г.

навучання)

у ________________________________________________________________

(назва навучальнай установы, факультэта, спецыяльнасцi i формы

___________

навучання)

За час навучання гр. ________________________________________

(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)

вывучаны наступныя дысцыплiны, атрыманы залiкi i здадзены экзамены:


N
п/п


Найменне дысцыплiны
i вiдаў вучэбнай рабо-
ты паводле вучэбнага
плану


Колькасць гадзiн

Зданы

паводле вучэбнага
плану


Залiкi

экзамены
(укажыце
адзнакi)


















Адлiчан ______________________________________________________

(прычына адлiчэння

паводле загаду ___________________________________________________

N i дата загаду)
Гербавая пячатка
Рэктар альбо прарэктар (подпiс)
Сакратар (подпiс)
Рэгiстрацыйны N Дата выдачы ___________


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка