Загад аддзела адукацыі, спорту і турызму Зэльвенскага райвыканкама




Дата канвертавання02.07.2016
Памер22.29 Kb.




ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад аддзела адукацыі, спорту і турызму Зэльвенскага райвыканкама

ад 21.11.2014 № 510-в

Палажэнне

аб правядзенні раённага этапа Рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу

дэкаратыўна-прыкладной творчасці

«Вясёлкавыя рытмы»
Мэта выстаўкі: развіццё і папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўленне і падтрымка юных талентаў.

Задачы выстаўкі:


  • захаванне і адраджэнне народных мастацкіх рамёстваў;

  • выхаванне ў навучэнцаў патрыятызму і любові да Радзімы;

  • матывацыя педагогаў дадатковай адукацыі да ўдасканалення свайго прафесійнага майстэрства і інавацыйнага пошуку ў галіне дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Удзельнікі: навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў і педагогі дадатковай адукацыі.

Парадак правядзення выстаўкі

На выстаўку прымаюцца індывідуальныя і калектыўныя работы, розныя па тэматыцы, кампазіцыі і тэхніцы выканання, традыцыйнага і сучаснага напрамку: народны дэкаратыўны роспіс, пісанкі, мастацкі роспіс па шкле, тканіне, дрэве.

Работы павінны быць творчымі і арыгінальнымі ў тэматычным плане, у эксперыментаванні з матэрыялам, мець яркае і выразнае раскрыццё вобразаў; выкананы акуратна, згодна з тэхналогіямі, у адпаведнасці з кампазіцыйнымі асаблівасцямі.

Афармленне работ: на зваротным баку абавязкова размяшчаецца тлумачальная запіска, дзе ўказваецца прозвішча і імя, узрост аўтара; назва работы, назва аб’яднання па інтарэсах, прозвішча, імя, імя па бацьку педагога, поўная назва ўстановы адукацыі.

Пры падачы работ на выстаўку неабходна прадставіць заяўку на ўдзел на беларускай мове і этыкеткі на электронным носьбіце па узору:



Назва

работы


Прозвішча, імя, узрост

аўтара



Назва

аб’яднання па інтарэсах



Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога

Назва ўстановы,

тэлефон


1

Маляванка

Іваноў Іван,

15 гадоў


Гурток

«Спадчына»



Паўлавец

Вольга


Мікалаеўна

ДУА «Галынкаўская СШ» Гродзенскай вобласці, Зэльвенскага раёна

тэл. (01564)37274



Тэрмін прадстаўлення работ на выстаўку – да 29 снежня 2014 года
Падвядзенне вынікаў выстаўкі-конкурсу

Лепшыя работы выстаўкі-конкурсу будуць накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе.



Інфармацыя аб правядзенні і выніках выстаўкі-конкурсу будзе размешчана на сайце Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п. Зэльва, а фотаздымкі лепшых работ у рубрыцы «Віртуальная галерэя».
Цярэшчанка

24119


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка