Заданні ІІІ (завочнага) этапу заняткаў у вочна-завочнай школе па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове І літаратуры




Дата канвертавання01.05.2016
Памер119.05 Kb.
Зацвярджаю

Прарэктар па ВМР УА “МДАІРА”

______________ А.М.Бондараў

25.08.2014г.


Заданні ІІІ (завочнага) этапу заняткаў

у вочна-завочнай школе па падрыхтоўцы да алімпіяды

па беларускай мове і літаратуры
Спіс удзельнікаў вочна-завочнай школы на 2014 год знаходзіцца на сайце УА “МДАІРА” mogipk@mogilev.unibel.by і ў дадатку.

Тэрмін выканання заданняў: да 26 верасня 2014 года.

Форма праверкі: самаправерка (адказы, даведкі, каментарыі да заданняў будуць размешчаны на сайце УА “МДАІРА” 26 верасня 2014 г.)

УВАГА!!! Выкананыя заданні ІІІ этапу дасылаць ва УА “МДАІРА” НЕ ТРЭБА.

Заданні па беларускай літаратуры
Модуль А. Веданне творчасці (аўтарства твораў, асаблівасці стылю і творчай манеры пісьменніка, “любімыя” тэмы, вобразы, мастацкія прыёмы, лексіка, паэтычны сінтаксіс і г.д.).

  1. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца аўтарам

прыведзенага ўрыўка.

… Далёкае неба! Сіняе неба! Што ёсць на свеце дзіўнейшае, як ты? Высокае сонца, белыя хмаркі, як пух, плывуць і плывуць адна за адною, родзяцца, прападаюць, сплываюцца ў цёмную хмару, звісаюць над полем і лесам, блішчуць маланкамі, трасуцца громам, разліваюцца чыстымі халоднымі кроплямі і шчыра льюцца на зямлю…


А) Янка Купала, б) Змітрок Бядуля, в) Якуб Колас, г) Максім Багдановіч.


  1. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца аўтарам прыведзенага ўурыўка з верша.

Чалавеку не трэба спагады, –

Дабрата чалавеку патрэбна,

Каб, мінаючы прорвы і спады,

Узбірацца на стромкія грэбні…


А) Леанід Дайнека, Б) Васіль Зуёнак, В) Сяргей Грахоўскі, Г) Максім Багдановіч, Д) Максім Танк.
3. Вобраз Нёмана знайшоў адлюстраванне ў творчасці многіх беларускіх паэтаў і празаікаў. Суаднясіце ўрыўкі з твораў, дзе раскрываецца вобраз гэтай беларускай ракі, з іх аўтарамі.

1) Нёмне, рэчка мая радаводная, дзе

Тыя воды, што браў я ў маленстве ў далоні,

Па якіх потым плыў у самотным палоне

Сэрца ахаладзіць, што зайшлося ў нудзе?

2) … Не даходзячы да лукі, выгнуўшыся яшчэ раз каля лесу вельмі прыгожаю дугою, Нёман забіраў управа, пралёгшы роўнаю, бліскучаю стужкаю паміж лугамі і полем. На адным канцы дугі стаялі кучаравыя пышныя хвоі, звесіўшы над вадою махрыстыя галіны і аплёўшы пясчаны бераг цэлаю сеткаю смаляных карэнняў. За імі пачыналіся маладыя сакавітыя баравіны, перамешаныя са старым лесам…

3) Ледзь варушыцца лісце ракіт,

І суцішана Нёман плюскоча.

Выйшаў месяц на ясны блакіт

Прагуляцца па чэрвеньскай ночы…

3) Пад казачным дубам над Нёманам сінім

Хлапец прызнаваўся ў каханні дзяўчыне.

І рэхам той шэпт адгукаўся між гаю:

– Кахаю… кахаю… кахаю… кахаю…


А) Данута Бічэль, Б) Якуб Колас, В) Адам Міцкевіч, Д) Анатоль Астрэйка.
4. У вершы Пімена Панчанкі “Сармацкае кадзіла” ўзгадваюцца назвы зёлак і раслін, унесеных у Чырвоную кнігу. Устаўце на месцы пропускаў адпаведныя назвы.

Дзе ты, ……….?

Дзе ………?

Дзе …………………..?


А калісь было ўсяго надзіва!

Як збяднеў у нас зялёны свет.

Дзе знайсці ………….,

………….., і ……….., і ……………?


Трэба нам і захады, і меры,

Каб між светлых беларускіх рос

Зноў расцвіў ……………

І …………. ў лесе рос.


Словы для выбару: званочак сіні, меч-трава, сармацкае кадзіла, кураслеп лясны, мядзведжая цыбуля, ворлік, сон-трава, пазнацвет, чаравічок венерын, чарамша
5. Устаўце прапушчаныя словы, назавіце твор і яго аўтара.

Па-над белым пухам вішняў,

Быццам сіні аганёк,

Б’ецца, ўецца _______, лёгкі

Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра

Ў струнах сонца залатых, –

Ён дрыжачымі крыламі

Звоніць ________ чутна ў іх.


І ліецца _______ песня –

Ціхі, ясны гімн вясне.

Ці не ________ напявае,

Навявае яго мне?

Назва твора: __________________

Аўтар: _______________________


6. Ніжэй прыведзены дзве цытаты з вядомага вам мастацкага твора. Як называецца гэты твор? Да якога роду і жанру літаратуры ён належыць? Хто яго аўтар? Якое імя мае галоўны герой?


Няхай той час, што згінуць мусіў

У беспрасветнай векаў мгле,

Для беспрыпыннай Беларусі

Хоць толькі ў песні ажыве.


Збіраць пачнём зярно к зярняці,

Былое ў думках ўваскрашаць,

Каб быт на новы лад пачаці

І сеўбу новую пачаць.



..................................................

Так страшным стала яго імя

На ўсю аколіцу з тых дат

Паміж сваімі і чужымі,

Як страшны імем сваім кат.
З сваёй бярлогі на дарогу

Вылазіў, грозны, з булавой,

Як пошасць, сеяў скрозь трывогу,

Загоны росячы крывёй.


Правільныя адказы: __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________



  1. Узнавіце тэкст, уставіўшы прапушчаныя словы. Абгрунтуйце свой выбар.

На ўзбалотках,

Выспах жураўліных

Восень

Прадавала журавіны.



Поўнымі кашамі

Прадавала...


Таргаваўся найпершым ________________,

Ён прыглядваўся доўга, прымерваўся –

Шкадаваў залатовак новых,

Самай лепшай чаканкі, кляновых.

Але ўсё ж раскашэліцца мусіў:


  • Забірай да лістка,

Не скуплюся!..
Таргаваўся ______________ дасведчаны,

Ён ад золата ззяў, бы расквечаны.

Але знаў, што нядоўга такое –

Захадзілі вятры талакою.

Той – лагодны,

А гэты сцюдзёны,

Як сустрэнуцца, -

Вэрхал шалёны!



Аніхто з іх не хоча паддацца.

Пачынаюць скубціся, ганяцца.

Абшарпаюць у мэтлух сарочкі,

З рук чырвонцы апошнія выхапяць,

Імі сцежкі празяблыя выганяць.

__________________ жа,

Пакуль дабіраўся, -

На імхі


Туман густы паслаўся.

Каб на доле ўбачыць журавінку,

Трэба прыглядацца безупынку.

Бедным не палічыш ____________,

Золата ў яго

Заўжды багата.

Ён, як той купец,

Што меў кладоўкі,

Па зямлі рассыпаў залатоўкі,

І вятрыска іх,

Нібыта смецце,

Варушыў і размятаў па свеце.

Паводле М.Чарняўскага

Абгрунтаванне: ______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


8. Устаўце прапушчаныя словы, запішыце назву твора і яго аўтара.
Бывае, праўда вочы коле...

Раз гнаў пастух свіней у поле.

Адзін ________ Парсюк,

Які абегаў вёску ўсю,

За раніцу ____________ завуголле,

Цяпер такі меў выгляд важны,

Што носа не дастаць і сажнем –

Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў.

А што ў самога на лычы,

Не бачыў гэтага, аднак.

І вось адзін тут Падсвінак,

Які заўважыў бруд раней,

І кажа: - Дзядзечка, твой лыч у брудзе!

____________ гэта й між свіней,

А што ж, калі заўважаць людзі?

Парсюк наставіў хіб, Парсюк раз’юшан:



  • Цераз цябе я чырванець прымушан!

Такое мне сказаць асмеляцца нямногія,

Дык гэта ж дэмагогія! –

Парсюк наш лаецца – не дараваць клянецца:


  • І месца мокрага, - крычыць, – не застанецца!

Ты мой ____________гонар закрануў! –

І так ён Падсвінака грызянуў,

Што той за сажняў пяць адскочыў.

Парсюк не надта быў ахвочы

Глядзецца праўдзе ў вочы.

Назва твора: _____________________________

Аўтар твора: _____________________________
9 Устаўце прапушчаныя словы, запішыце назву твора і яго аўтара.
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкі з сабой прывяла...

Помніш, калі я _____________ з табою,

Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца

Ў неба начное і зорку шукаў.

___________ каханнем к табе разгарацца

З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;

Пэўна, ўжо доля такая ў нас.

Моцна кахаў я цябе, дарагая,

Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,

Ў сэрцы любоў ____________ сваю;

Кожную ночку на зорку дзівіцца

Буду ў далёкім краю.

Глянь _______ раз на яе, - у расстанні

Там з ёй зліём мы ____________ свае...

Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,

Глянь іншы раз на яе...


Назва твора:_________________________

Аўтар твора:_________________________




  1. Вызначце вершаваны памер прыведзеных ніжэй радкоў. Назавіце аўтара і

літаратурны твор, з якога ўзяты гэтыя радкі.

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.


Аўтар твора

Назва твора

Вершаваны памер твора










  1. Вызначце вершаваны памер прыведзеных ніжэй радкоў. Назавіце аўтара і літаратурны твор, з якога ўзяты гэтыя радкі.

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць

суровыя вежы



І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Аўтар твора

Назва твора

Вершаваны памер твора











Модуль Б. Аўтар, псеўданім, твор, тэма, ідэя, жанр, спосабы раскрыцця зместу.
1. Запоўніце табліцу.

Тып

мастац-

кага

тэксту

Аўтар

Сапраўднае імя

Твор

Жанр

Асноўныя спосабы і прыёмы раскрыцця зместу










“Паром на бурнай рацэ”




гістарычная аснова; рамантычная паэтыка; павышаная эмацыянальнасць

вершаваны




Аркадзь Куляшоў

“Маці”




трагізм падзей вайны; фальклорныя вытокі сюжэта; народна-паэтычная вобразнасць




Кандрат Крапіва




”Ганарысты парсюк”

байка






  1. Запоўніце табліцу.




п/п

Тып мастацкага тэксту

Аўтар

Сапраўднае імя

Твор

Жанр

Храктэрныя

спосабы і прыёмы раскрыцця зместу

1.

вершаваны

Якуб Колас




“Ручэй”






2.




Янка Купала







паэма

зварот да гістарычнага мінулага, паэтычнае асэнсаванне народнай легенды пра Машэку

3.

празаічны







“Сірочы хлеб”




партрэт, дыялог


3. Ніжэй прыведзены дзве цытаты з вядомага вам мастацкага твора. Як называецца гэты твор? Да якога роду і жанру літаратуры ён належыць? Хто яго аўтар? Якое імя мае галоўны герой?

“Вось гэтак, бывала, і пры бацьку ішла за сталом размова, звычайная для вёскі: пра карову, кабаноў, сена, авечак. І тады не аднолькава ў хаце думалі. Бацька, бывала, у адно, што бык, увапрэцца, не саступіць, а маці ў другое. І паспрачаюцца. Але ніколі, здаецца, ад тых спрэчак не нарастала на душы столькі гаркаты, прыкрасці”.

“Ён моўчкі глядзеў, як жанчыны таўклі ў багажнік вядро з мочанымі яблыкамі, а яно не ставілася, месца не хапала, нават слоікі не было як утачыць, а яшчэ на зямлі стаяла вядзёрная каструля з капустаю, ручніком абвязаная. Павымалі сумкі , пачалі ставіць нанава. Куткі нарэшце ўсяму пазнаходзіліся, а зачыніць багажнік не маглі”.
Назва твора: ______________________________________

Род і жанр твора: __________________________________

Аўтар твора: ______________________________________

Імя галоўнага героя: ________________________________


Модуль В. Устанавіце суадносіны “ТВОР, АЎТАР” – “ТЭАРЭТЫКА-ЛІТАРАТУРНЫЯ І ГІСТАРЫЧНЫЯ ПАНЯЦЦІ”

  1. Адзначце, які з прапанаваных варыянтаў тэарэтыка-літаратурных паняццяў і

характарыстык поўнасцю адпавядае твору “Паўлінка” Янкі Купалы.

А) Трагічны пафас, вобраз-персанаж, вадэвіль, класіцызм, гратэск;

Б) патрыятычны пафас, рамантычны герой, фарс-вадэвіль, бытавы канфлікт, рэалізм;

В) рэалізм, вадэвіль, сацыяльна-бытавы канфлікт, тыпізаваны герой, моўная індывідуалізацыя.


Модуль Г. Выбраць “лішняе” ў пераліку.

  1. Знайдзіце і акрэсліце два “лішнія” элементы ў кожным пераліку літаратуразнаўчых тэрмінаў і паняццяў. Адказ абгрунтуйце.

  1. Партрэт, паэма, пейзаж, дыялог, апісанне, раман.

  2. Жыціе, рэнесансны гуманізм, хаджэнне, летапіс, пераклады Бібліі, павучанне.

Абгрунтаванне: ______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
2. Знайдзіце два адсобленыя элементы ў пераліку, якія не суадносяцца з іншымі тэрмінамі. Выбар абгрунтуйце.

Раман, экспазіцыя, развязка, лірызм, энцыклапедыя, завязка, апавяданне, паэма, эпізод, кульмінацыя, камедыя, байка, верш.



Абгрунтаванне: __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Модуль Д. Літаратурная віктарына.
1. Запішыце, якім літаратуразнаўчым паняццям адпавядаюць наступныя азначэнні.

А) Невялікая “казачка” павучальнага характару, у якой героямі выступаюць прадстаўнікі жывёльнага свету, неадушаўлёныя прадметы, людзі. Гэтая забаўная гісторыя алегарычнага вытлумачэння з’яўляецца ілюстрацыяй да вядомага жыццёвага або маральнага правіла.


Б) Народны лялечны тэатр, у якім рэлігійны змест нярэдка раствараўся ў сцэнах сялянскага жыцця (традыцыйныя дзейныя асобы – селянін Мацей, яго жонка, шляхціц, цыган, яўрэй, доктар і інш.)
В) Найстаражытнейшы жанр драматычнай літаратуры. Бярэ пачатак у антычных абрадах, звязаных з культам бога вінаградарства і віна Дыяніса, які выяўляўся ў вобразе сатыра з невялікімі рожкамі і барадой. У часе рытуальнага прадстаўлення ў ахвяру Дыянісу прыносілі казла – адсюль і назва.


    1. Адкажыце на пытанні віктарыны.

А) Якая жанравая форма адпавядае зместу верша А.Куляшова “Бывай...”?

Адказ: ________________________________________________________________

Б) Да якой Коласавай літаратурнай казкі эпіграфам узяты словы Я.Купалы: “Не шукай ты шчасця, долі / На чужым далёкім полі”?

Адказ: ________________________________________________________________

В) У прадмову да якой кнігі ўвайшлі вядомыя словы Ф.Скарыны: “Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птицы, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя... тако же и люди, игде зародилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають”?

Адказ: ________________________________________________________________

Г) Да якой байкі К.Крапівы падыходзіць наступная прыказка: “Гонару стос, а розуму – з камарыны нос”?

Адказ: ________________________________________________________________


3. Вызначце, якім літаратуразнаўчым паняццям адпавядаюць наступныя азначэнні.

А) Іх адносяць да “строгай”, або “цвёрдай”, вершаванай форме. Яны могуць быць суцэльнымі, перавернутымі, нават безгаловымі, хвастатымі і храмымі. У гісторыю літаратуры Беларусі яны ўпершыню ўвайшлі ў 1610 годзе, калі М. Сматрыцкі змясціў у сваім славутым “Фрынасе” ўласны пераклад аднаго з іх Петраркі на лацінскую і польскую мовы. Пра што ідзе гаворка?

_____________________________________________________________________________

Б) Паходжанне тэрміна звязана з практыкай ранняга кнігадрукавання, дзе рыфмаваныя радкі пазначаліся чырвонай фарбай, а нерыфмаваныя – звычайнай. Калі ва ўсім вершы не было рыфмаў, ён друкаваўся звычайнай фарбай і называўся.....



4. Адкажыце на пытанні віктарыны.

А) Каго з беларускіх пісьменнікаў называлі “наш Вальтэр Скот”?

Адказ: ________________________________________________________________

Б) Запішыце прапушчанае імя героя балады Уладзіміра Караткевіча.

… Агонь любові мужнай у брудных душах згас,

Адзін не здрадзіў …….., сумленны хлопскі князь.

Параненым і слабым яны яго ўзялі,

У кайданы ногі скулі і ў лагер прывялі…

Адказ: ________________________________________________________________

В) З кім развітваецца А.Куляшоў у вершы “Бывай”?

Адказ: ________________________________________________________________

Складальнік – А.А.Вараб’ёва, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “МДАІРА”







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка