Заданні для падрыхтоўкі да напісання сачынення па карціне




Дата канвертавання30.04.2016
Памер120.41 Kb.
Установа адукацыі “Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г.п.Зэльва”

Заданні для падрыхтоўкі

да напісання сачынення па карціне

Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Камякевіч Л.І.

2010-2011 н.г.

Сачыненнi па карцiне - адзiн з распаўсюджаных у школе вiдаў пiсьмовых прац па развiццi мовы. Карцiна аказвае моцнае эмацыянальнае ўздзеянне на дзяцей, абуджае iх мысленне, дапамагае знайсцi неабходныя словы для пераканаўчага i яскравага выражэння настрою, думак i перажыванняў, якiя ўзнiкаюць пад уражаннем карцiны. “Жывапіс – гэта паэзія, якую бачаць, а паэзія – гэта жывапіс, які чуюць”, - адзначаў сусветна вядомы мастак Леанарда да Вінчы.

Часцей за ўсе сачыненне па карцiне праводзiцца на спецыяльных уроках. Для вуснага сачынення дастаткова аднага ўрока цi паловы яго, для пiсьмовага – адводзяцца здвоеныя ўрокi. На першым уроку праводзiцца аналiз карцiны i падрыхтоўка да сачынення, на другім – самастойная пiсьмовая праца вучняў.

Этапы:


1. Паведамленне настаўнiка пра мастака – аўтара карцiны цi пра факты i падзеi, якiя пакладзены ў аснову твора.

2. Разгледзець рэпрадукцыю карцiны i падумаць над яе зместам.

3. Паводле зместу карцiны з адначасовым аналiзам мастацкiх сродкаў, якiмi карыстаўся аўтар, вызначэнне iдэйнай задумы мастака.

4. Вучнi засвойваюць новыя словы, праводзiцца ўдакладненне значэння ўжо знаёмых слоў, якiмi карыстаюцца вучнi пры апiсаннi карцiны.

5. Складаецца i запiсваецца план. Складанне плана дысцыплiнуе думку, прывучае школьнiкаў паслядоўна, коратка i ясна фармуляваць выказванне.

6. 1-2 вучнi пераказваюць змест карцiны.

7. Вучнi самастойна пiшуць сачыненне спачатку на чарнавiку, удасканальваюць тэкст, а затым перапiсваюць у сшыткi.

Падрыхтоўчая работа да напісання

сачынення-апісання па карціне

ў жанры партрэта


  1. Вусная работа

Заданне. Праслухайце тэкст. Знайдзіце апісанне знешняга выгляду гераіні.

Бойкі конік імчаў лёгкія прыгожыя санкі. На сядзенні, трымаючы туга нацягнутыя лейцы, сядзела маладая паненка. На ёй было лёгкае футра. Зімняя шапачка, надзетая крыху набак, вельмі ішла да твару. Здаровы холад зімы разрумяніў яе шчокі. Ад стройнай фігуркі так і патыхала здароўем і жыццём. Яна кінула зацікаўлены погляд на хлопца і шпарчэй пагнала каня. Вазок знік з вачэй Лабановіча, але ён паспеў разглядзець твар: тонкія бровы, бойкія сіняватыя вочы, пухлыя, прыгожа абрысаваныя губы. Дзяўчына была досыць прыгожая.



Я.Колас. “На ростанях”

  1. Развіццё звязнай мовы

Заданне. Разгледзьце дома фотаздымкі сваіх родных, асабліва тыя, дзе яны яшчэ маладыя. Паглядзіце, як яны былі апранутыя. Назіранні запішыце ў сшытак.

  1. Творчая работа

Заданне. Падбярыце вобразныя азначэнні да слоў:

    • Твар;

    • Бровы;

    • Нос;

    • Вочы (форма);

    • Вочы (колер);

    • Вочы (выраз пачуццяў);

    • Вусны;

    • Рот;

    • Падбароддзе;

    • Вушы;

    • Патыліца;

    • Фігура;

    • Постаць;

    • Валасы.

*(Матэрыял Л.Апаровіч “Апісанне знешнасці чалавека” (Беларуская мова і літаратура ў школе. 1988, №№10,11).)




Вобразныя азначэнні

Твар

Круглы, авальны, трохвугольны, квадратны, трапецападобны

Бровы

Кароткія, доўгія, вузкія, шырокія, прамыя, гарызантальныя, дугападобныя, скошаныя наверх, ламаныя, скошаныя ў сярэдзіну, нізкія, рассунутыя, высокія, асіметрычныя

Нос

Вузкі, тонкі, высокі, прамы, шырокі, тоўсты, скрыўлены, тупы, востры, круглы

Вочы (форма)

Круглыя, авальныя, вузкія, трохвугольныя

Вочы (колер)

Сінія, блакітныя, шэрыя, карыя, цёмныя, чорныя, выцвілыя

Вочы (выраз пачуццяў)

Добрыя, ясныя, закаханыя, ласкавыя, разумныя, шчырыя, строгія, суровыя, хітрыя

Вусны

Тонкія, тоўстыя, падціснутыя, выпуклыя, банцікам

Рот

Малы, куткі гарызантальныя, вялікі, куткі прыўзнятыя, касы, куткі апушчаныя

Падбароддзе

Нізкае, шырокае, квадратнае, высокае, закругленае, скошанае, авальнае, вузкае

Вушы

Малыя, прыціснутыя, вялікія, адтапыраныя, авальныя, прамавугольныя

Патыліца

Пакатая, роўная, з бугарком

Фігура

Стройная, худая, тоўстая

Постаць

Сутулаватая, прысадзістая

Валасы

Цёмна-русыя, цёмна-каштанавыя, сівыя, густыя, рэдкія

Падрыхтоўчая работа да напісання

сачынення-апісання па карціне

М.Савіцкага “Партрэт Янкі Купалы”



Заданне. Прачытайце тэкст. Выпішыце словазлучэнні «назоўнік+прыметнік», якія можна выкарыстаць пры апісанні знешнасці чалавека.

Міхаіл Андрэевіч Савіцкі — знакаміты жывапісец, народны мастак Беларусі, вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, потым у Маскоўскім дзяржаўным інстытуце імя В.І. Сурыкава.

Партрэт Янкі Купалы адносіцца да серыі карцін, якія мастак пісаў для музея паэта ў Мінску. Янка Купала адлюстраваны на фоне трывожнага неба. Нізкі гарызонт робіць вобраз паэта магутным, падобным да прарока. Раскрытая кніга і працягнутая ўперад рука сімвалізуюць мудрасць і пазнанне. Адкрыты, праніклівы позірк песняра такі ж шчыры і чалавечны, як яго паэзія, як народная душа.

Карціна напісана халоднымі фарбамі. Колеры адзення і прасторы робяць асабліва выразнымі твар Янкі Купалы. Арка ўверсе карціны надае вобразу народнага песняра, які смела і ўпэўнена крочыць у будучае, незвычайную маштабнасць і велічнасць.

Паводле В. Данілава

Заданне. Разгледзьце рэпрадукцыю карціны беларускага мастака. Апішыце асобу, якая паказана на ёй. Вызначце ідэйную задуму аўтара.



Міхаіл Савіцкі. Партрэт Янкі Купалы

Падрыхтоўчая работа да напісання

сачынення-апісання па карціне

Эдуарда Белагурава “Партрэт бацькоў”

6 клас. Беларуская літаратура

Тэма “Мой род.Родная зямля. Народ”



Заданне. Прачытайце верш Алеся Пісьмянкова “Продкі”. Вызначце тэму і асноўную думку верша.

Продкі


Калі марнею ад нягод

І сэрцу цесна,

Я ўспамінаю радавод

І продкаў песні.


Яны ідуць за годам год

З мячом і плугам.

О, мой нязводны род,

Ён моцны духам!


Імёны памяць берагла,

Вяла праз церні,

Каб я не сеяў зла,

А толькі – зерне.


Да іх іду я зноў і зноў,

Ім веру свята.

Таму й вяду сваіх сыноў

Да іх на раду.



  • Што гаворыць паэт пра сваіх продкаў?

  • Як вы разумееце выраз нязводны род?

  • Якім павінен быць чалавек, каб быць вартым памяці продкаў?

  • Чаму ў дні жыццёвых выпрабаванняў і нягод людзі звяртаюцца ў думках да сваіх продкаў? Чаму просяць у іх парады?

Заданне. Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Эдуарда Белагурава “Партрэт бацькоў”

  • Якія выразныя дэталі мастацкага палатна сведчаць, што героі прайшлі няпросты жыццёвы шлях?

  • Падбярыце азначэнні для апісання рук,твараў герояў карціны.Што можна сказаць па іх выглядзе?

  • Аб чым гаворыць зімовы пейзаж за акном?

  • На якія думкі, разважанні натхняе вас карціна?

  • Ці сугучны два творы мастацтва: верш і карціна? Чаму вы так думаеце?



Падрыхтоўчая работа да напісання

сачынення-апісання па карціне

ў жанры пейзажу

6 клас. Беларуская літаратура

Тэма “Каляндар роднай прыроды”

Заданне. Падбярыце эпітэты, якімі б вы ахарактарызавалі поры года.

Зіма - …


Вясна - …

Лета - …


Восень - …

  • Прачытайце твор Змітрака Бядулі “Зямля” і адкажыце, якімі эпітэтамі характарызуе пісьменнік поры года.

Заданне. Падрыхтуйце вусную замалёўку “Мой край”.

Заданне. Падбярыце ў якасці ілюстрацыі да твора рэпрадукцыю карціны беларускага мастака.

Станіслаў Жукоўскі. Зіма



Станіслаў Жукоўскі. Ранняя вясна



Станіслаў Жукоўскі. Пралескі



Станіслаў Жукоўскі. Бабіна лета



Станіслаў Жукоўскі. Снапы. Зжатае поле



Заданне. Прачытайце верш “Паўлюка Труса “Падаюць сняжынкі…”. Адкажыце на пытанні:

  • Праз якія вобразы паэт перадае хараство зімовага краявіду?

  • Якія пачуцці поўняць сэрца паэта?

  • Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Мацвея Беляніцкага “Мосцік”. Ці сугучна карціна вершу?



Картка-памятка

Як працаваць над сачыненнем

па карціне

  1. Разгледзьце карціну, вызначце, пра што трэба пісаць

  1. Высветліце:

  1. Складзіце план

  1. Перакажыце змест карціны

  1. Падрыхтуйце матэрыял, напішыце першы варыянт сачынення і адрэдагуйце яго

  1. Перапішыце

  1. Прачытайце напісанае

  1. Перапішыце ў чыставік


Заданне. Разгледзьце карціну, запоўніце табліцу.




ПЯРЭДНІ ПЛАН

СЯРЭДНІ ПЛАН

ДАЛЬНІ

ПЛАН

  1. Што адлюстравана?










  1. Якія колеры пераважаюць?










  1. Агульныя ўражанні ад карціны?





1 урок. Тэма. Аналіз карціны і падрыхтоўка да напісання сачынення. Напісанне сачынення

Мэты і задачы ўрока:

  • Выпрацоўваць уменні на аснове карціны вызначаць тэму і асноўную думку; расказваць пра падзею, што разгортваецца ў часе і пэўным месцы, захоўваючы наступную кампазіцыю:

а) пачатак падзеі;

б)развіццё дзеяння;

в)канец дзеяння.


  • Вучыць школьнікаў уменням бачыць карціну, усведамляць задуму мастака, аналізаваць, даваць ацэнку ўбачанаму, вобразна перадаваць свае ўражанні і перажыванні;

  • Выпрацоўваць у вучняў абстрактнае мысленне; развіваць і пашыраць слоўнікавы запас, умацоўваць арфаграфічную і пунктуацыйную пісьменнасць;

  • Выхоўваць любоў і павагу да скарбаў беларускай культуры і яе творцаў.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

Настаўнік правярае псіхалагічную падрыхтаванасць вучняў да ўрока.



ІІ. Актуалізацыя апорных ведаў і ўменняў

Картка-памятка

Як працаваць над сачыненнем”



  1. Разгледзьце карціну, вызначце, пра што трэба пісаць.

  1. Высветліце:

    • Тэму, сюжэт;

    • Асаблівасці кампазіцыі твора;

    • Ідэйную задуму мастака.

  1. Складзіце план.

  1. Перакажыце змест карціны.

  1. Падрыхтуйце матэрыял, напішыце першы варыянт сачынення і адрэдагуйце яго.

  1. Перапішыце.

  1. Прачытайце напісанае.

  1. Перапішыце ў чыставік.

ІІІ. Падрыхтоўка вучняў да ўспрымання твора жывапісу

-Дайце азначэнне жывапісу.

(*Жывапіс 1.Від выяўленчага мастацтва, звязаны з адлюстраваннем прадметаў і з*яў рэальнага свету пры дапамозе фарбаў. Напрыклад, школа жывапісу. 2.Творы гэтага віду мастацтва. Напрыклад, станковы жывапіс, партрэт, пейзаж.)

-Хто такі жывапісец?

(*Мастак, які займаецца жывапісам.)

-Чым гэты від мастацтва адрозніваецца ад іншых?

(*Кампазітар пры дапамозе гукаў стварае мелодыю, музыку, пісьменнік пры дапамозе слова піша паэтычны ці празаічны твор. Жывапісец пры дапамозе фарбаў малюе карціну.)

-Назавіце імёны вядомых беларускіх мастакоў?

(*Шчамялёў Леанід, Савіцкі Міхаіл, Хруцкі Іван і інш.)

ІV. Слова настаўніка пра мастака і гісторыю стварэння карціны

V.Гутарка пра карціну па пытаннях

-Хто паказаны на карціне?

-Дзе адбываецца дзеянне?

-Які сюжэт мастак паклаў у аснову палатна?

-Вызначце жанр карціны?

-Якія вашы ўражанні ад карціны?

-Што асаблівага ў кампазіцыі палатна?

Настаўнік абагульняе адказы вучняў.

VІ.Складанне рабочых матэрыялаў




ПЯРЭДНІ ПЛАН

СЯРЭДНІ ПЛАН

ДАЛЬНІ

ПЛАН

  1. Што адлюстравана?










  1. Якія колеры пераважаюць?










  1. Агульныя ўражанні ад карціны?




VІІ. Складанне плана

1.Аўтар і назва карціны

2. Апісанне карціны:

а) тэма твора, сюжэт;

б) асаблівасці кампазіцыі палатна;

в) вобразы герояў (апісанне знешнасці, вопраткі, чым адны персанажы адрозніваюцца ад іншых, як праз партрэт мастак раскрывае характар героя).

3. Ідэйная задума мастака.

4. Уражанні ад карціны.



VІІІ. Лексіка-стылістычная работа

1. Скласці сказы з прапанаванымі словазлучэннямі



2. Вызначыць лексічнае значэнне незразумелых слоў

ІХ. Арфаграфічная работа

Х. Вуснае сачыненне ў адпаведнасці з планамі і рабочымі матэрыяламі

ХІ. Работа над чарнавіком сачынення

ХІІ. Перапісванне на чыставік

2 урок. Аналіз сачыненняў. Работа над памылкамі

Мэты і задачы ўрока:Сістэматызацыя ўменняў і навыкаў вучняў у дакладнасці апісання карціны; выпраўленне памылак і недахопаў.

Ход урока

    1. Кароткая характарыстыка вучнёўскіх работ.

    2. Каменціраванне сачыненняў.

Зачытваюцца 2-3 сачыненні; адзначаюцца слоўнікавы матэрыял, асаблівасць зместу, глыбіня і дакладнасць апісання карціны, памылкі і недахопы.

    1. Работа над арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі памылкамі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка