Заданні да кантрольных работ па гістарычнай граматыцы для студэнтаў завочнага факультэта




старонка1/8
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.6 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8
Заданні да кантрольных работ

па гістарычнай граматыцы

для студэнтаў завочнага факультэта

спец. “Беларуская філалогія”
Указанні да выканання
Заданні да кантрольных работ ахопліваюць тэмы 1 часткі гісторыі беларускай мовы – “Гістарычная граматыка беларускай мовы”. Заданні размеркаваны па варыянтах і накіраваны на праверку і ўдакладненне ведаў студэнтаў па гістарычнай фанетыцы і гістарычнай лексікалогіі беларускай мовы.

Неабходныя тэарэтычныя звесткі для паспяховага выканання заданняў можна знайсці у падручніках па гістарычнай граматыцы беларускай, рускай, украінскай моў, па гістарычнай фанетыцы і гістарычнай лексікалогіі беларускай мовы.

Неабходную дапамогу ў Вашым гістарычным даследаванні акажуць гістарычныя і этымалагічныя слоўнікі беларускай і рускай моў. Яны спатрэбяцца для аналізу фанетычных змяненняў, што адбыліся ў беларускай мове ў працэсе яе гістарычнага развіцця, а таксама для параўнання дадзеных усходнеславянскіх моў з паўднёваславянскімі і заходнеславянскімі моўнымі фактамі. Этымалагічныя слоўнікі ўказваюць формы слоў у стараславянскай і іншых славянскіх мовах, а таксама змяшчаюць меркаванні даследчыкаў наконт праславянскіх форм слова.

Параўнаць фанетычныя агаласоўкі слоў у розныях славянскіх мовах можа дапамагчы зварот да перакладных слоўнікаў: руска-польскага, беларуска-польскага, руска-ўкраінскага, беларуска-ўкраінскага.

У працэсе выканання заданняў па гістарычнай лексікалогіі галоўная ўвага звяртаецца на семантыку слоў у розныя перыяды развіцця беларускай мовы, што адлюстроўваецца ў слоўніках. Калі трэба параўнаць семантычны аб’ём лексем у старажытнасці і ў сучаснай беларускай мове, неабходна выпісаць і супаставіць значэнні слова ў гістарычных слоўніках (беларускай ці рускай моў) і ў ТСБМ (тлумачальны слоўнік беларускай мовы), а затым зрабіць неабходныя высновы пра пашырэнне і звужэнне семантыкі слова.

Пры аналізе запазычанняў, акрамя гістарычных і этымалагічных слоўнікаў, важна звяртацца да слоўнікаў іншамоўных слоў беларускай і рускай моў.

Заданні ўтрымліваюць узоры выканання. Іх неабходна прытрымлівацца ў кантрольнай рабоце.

Жадаем поспехаў!


Варыянт 1
Заданне 1. Падзяліць старажытнарускія словы па складах у адпаведнасці з законамі гукавой сістэмы старажытнарускай мовы.
Сынъ, цьркъвьникъ, стълбъ, домъ, слава, hмь, вhтръ, пhснь, вихрь, пълкъ.
Узор выканання: голова – го-ло-ва.
Заданне 2. Узнавіць праславянскія формы слоў сучаснай беларускай мовы і растлумачыць паходжанне другасных зычных ж, ч, дж, ш, шч, з, ц і спалучэнняў “губны + л′”.
Берагчы, куплю, дождж, маўчаць, кожа, магчы, на рацэ, свяча, сцерагчы.
Узор выканання: ручны - *rςkьnъ – другасны зычны Ч узнік з праславянскага *К у становішчы перад галосным пярэдняга рада Ь у выніку закону складовага сінгарманізму. Аб гэтым сведчаць чаргаванні зычных К//Ч у сучаснай беларускай мове: рука – ручны.
Заданне 3. Растлумачыць гістарычную прыроду чаргаванняў у беларускай мове.
Слых – слышаць, рука – у руцэ, бягу – бяжыш, квітнець – цвісці, дарога – у дарозе.
Узор выканання: cъвhтъсъвhщание. У стараславянскай мове гук Щ узнік на месцы праславянскага спалучэння *tj. У старажытнарускую мову слова съвhщание запазычана са стараславянскай мовы.
Заданне 4. У старажытнарускіх словах прасачыць лёс рэдукаваных ъ, ь і ўплыў іх страты на фанетычныя змены слова.
Клhтъка, коньчьно, ложька, бьрьвьно, шьвьць, въсходъ.
Узор выканання: ръжь – рэдукаваны ъ у моцным становішчы пад націскам змяніўся ў о, ь у слабым становішчы на канцы слова знік, у выніку чаго адбылося аглушэнне звонкага ж (слова захавалася ў рускай мове); у вытворных ад гэтага словах тыпу аржаны ўзніклі прыстаўныя галосныя перад спалучэннем зычных «санорны + шумны», цяжкім для вымаўлення, якое ўзнікла пасля страты рэдукаваных ъ, ь у слабым становішчы: ръжаныи.
Заданне 5. У словах сучаснай беларускай мовы размежаваць І, ІІ і ўяўнае (на стыку марфем) поўнагалоссе. Запоўніць табліцу. Для слоў з І і ІІ поўнагалоссем узнавіць старажытнарускія формы. У словах з поўнагалоссем на стыку марфем абазначыць марфемы.
Вяроўка, парастак, барада, парашок, парася.
Узор выканання:

І


ІІ

Марфемнае

Порах – порохъ

Дзёран – дьрнъ

Палажэнне

Заданне 6. Запоўніць табліцу. Успомніць паходжанне і лёс рэдукаваных Ы, И. У словах з некалькімі Ы, И падкрэсліць адпаведны і пры неабходнасці запісаць у два слупкі.




Словы са спрадвечнымі Ы, И

Словы з рэдукаванымі Ы, И


у моцным становішчы

у слабым становішчы









  1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка