Заданне Насупраць дзеясловаў, якія абазначаюць адпаведныя тыповыя гукі, запішыце назоўнікі — назвы тых, хто гэтыя гукі ўтварае




Дата канвертавання13.05.2016
Памер61.29 Kb.




Кантрольная работа № 2. Марфалогія

Заданне 1. Насупраць дзеясловаў, якія абазначаюць адпаведныя тыповыя гукі, запішыце назоўнікі — назвы тых, хто гэтыя гукі ўтварае.

Максімальны бал = 5 (1 назоўнік – 0,5 балаў).

1) выць, 2) чырыкаць, 3) гаргатаць, 4) бляяць, 5) каркаць, 6) журчаць, 7) стракатаць, 8) квахтаць, 9) мяўкаць, 10) кукарэкаць.



Заданне 2. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Максімальны бал = 5 (1 правільна перакладзенае словазлучэнне – 0,5 бала).

Сварить ботву, накрашенная бровь, притяжательное местоимение, маленький перепеленок, проданная посуда, встретиться на рассвете, отключённое электричество, сломанная прялка, солёная селёдка, красная гвоздика.



Заданне 3. Выпішыце з тэксту ўсе назоўнікі, якія маюць ці могуць мець нулявы канчатак.

Балы: 1 слова = 0,5 бала.

Цецярук

Цецерука


Цешыць сябра-дзівака:

— Я цябе


З тваёй цяцерай

Запрашаю

На вячэру.


Вечар

Цёмны


Ноч прыводзіць,

Цецярук жа

Не прыходзіць,

Не заве


На вячэру

І ні сябра,

Ні цяцеру.


А.Дзеружынскі

Заданне 4. Займенники ніхто і ўсе — антонімы. Уявіце сабе такую маўленчую сітуацыю, у якой яны аказаліся б сінанімічнымі. Запішыце такое выказванне.

Максімальны бал = 4.

Заданне 5. Колькі назоўнікаў тут запісана? Выпішыце іх і ўкажыце, якое лексічнае значэнне яны маюць або могуць мець.

Балы: 1 бал за кожны назоўнік.

Прыпынілася гаворка:

Вылезла з дупла вавёрка,

Мыш залезла ў сваю норку.



Заданне 6. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову, увб дзеяслоў не паўтараўся..

Макс. бал = 5 (адно правільна запісанае словазлучэнне – 1 бал).

Открыть дверь, открыть книгу, открыть глаза, открыть бутылку, открыть собрание.



Заданне 7. Укажыце граматычнае значэнне падкрэсленых слоў і спосаб яго выражэння.

Балы: 1 слова = 1 бал.

Браць — узяць; маленькі поні; ногі — нагі; лета змяніла восень; насіць — буду насіць.



Заданне 8. Запішыце дзве назвы раслін, якія складаюцца з дзеяслова ў форме загаднага ладу і назоўніка ў форме вінавальнага склону.

Максімальны бал = 2 балы (1 бал = 1 назва)

Заданне 9. Выпішыце словы з нулявым канчаткам і патлумачце, ці існуе розніца паміж сцвярджэннямі:1) у слове няма канчатка; 2) у слове нулявы канчатак.

Балы: 0,5 бала за правільна падкрэсленае слова + 1 бал за тлумачэнне.

Дзесьці, дзеці, горача, зелень, імкнуўся, сцвярджае, з кім, пішуць, там, пароль, дыстрыбуцыя, верабей, скажаш, свякроў, бясспрэчна, дробны, падышоў, па-мойму, паліто.



Заданне 10. Запішыце па два дзеясловы з прыстаўкай па-, якія маюць значэнне:

Максімальны бал: 2,5 бала

1. Закончанасці дзеяння: ... . 2. Пачатку дзеяння: ... . 3. Нязначнай ці няпоўнай меры дзеяння, што адбываецца на працягу кароткага часу: ... . 4. Няпэўнай працягласці, паўторнасці дзеяння: ... . 5. Дзеянняў, якія адносяцца да многіх асоб, прадметаў: ... .



Заданне 11. Утварыце і запішыце парадкавыя лічэбнікі.

Максімальны бал = 4 балы (0,5 бала за кожны правільна запісаны лічэбнік)


1.

пяць →




2.

шэсцьдзесят →




3.

тысяча →




4.

сто семдзесят дзевяць мільёнаў →




5.

адзін →




6.

дваццаць пяць тысяч →




7.

дзвесце →




8.

дзевяцьсот дваццаць два (гады) →





Заданне 12. 3 твораў Якуба Коласа выпісаны сказы. Вызначце трыванне падкрэсленых дзеясловаў. Патлумачце, якія сродкі дапамаглі Вам правільна вызначыць трыванне ў кожным выпадку. Адказ аформіце ў выглядзе прапанаванай табліцы.

Максімальны бал: 5 балаў (1 бал за кожны дзеяслоў)



Слова

Трыванне

Сродкі вызначэння трывання












1. Міхал ішоў, з ім ішлі і думкі, а з імi вобразы ўставалі і ў сэрцы водгук выклікалі. 2. Сваё галоўнае прызначэнне як настаўніка Лабановіч вызначаў так: абудзіць у вучнях i выклікаць да дзеяння крытычны розум. 3. Яно выклікала непакой у дзедавым сэрцы i клалася цяжкім каменем на яго старыя плечы. 4. Толькі дзесь сава-начніца, бы якая чараўніца, выклікала людзям ліха. 5. Пачуццё жалю i крыўды за сялянства выклікала ў маладога настаўніка абурэнне.


Заданне 13. Выпішыце: 1) словы, якія называюць эмоцыі; 2) словы, якія выражаюць эмоцыі. Укажыце, да якой часціны мовы яны належаць, 3) з падкрэсленымі словамі прыдумайце i запішыце сказы.

Максімальны бал: 5

Брава, вау, каханне, кпіць, Mixacёк, патоля, прыкрасць, ох.


Заданне 14. Разам з нумарам сказа выпішыце выдзеленае слова і напішыце, да якой часціны мовы яно адносіцца.
Максімальны бал: 3 балы (0,5 бал за 1 правільна вызнач.часціну мовы)
1. Вечарам горад станові..ца блакітным і паволі запальвае агні. 2. Гучаць вясёлыя песні, ідуць шчаслівыя пáры, смяюцца і шэпчуцца закаханыя. 3. Даша са здзіўленнем пазірала на ваеннага, быццам не верыла, што гэта той самы Геня-сусед. 4. Санлівага не дабудзішся, лянівага не дашлешся. 5. Канчалася лета, дагараў адзін з апошніх жнівеньскіх дзён. 6. Усё лепшае ў жыцці параўноўваецца з вясною. 7.Вякамі ёй ходу-жыцця не давалі, вякамі чынілі насмешкі ды кпіны, вякамі крыўлялі, глушылі, тапталі вялікую мову няшчаснай краіны.
Заданне 15. Калі словы пішуцца разам, пастаўце лічбу 1, праз злучок – 2, асобна – 3.

Максімальны бал: 3 балы (за кожную памылку здымаецца 0,5 бала)


Арт...салон




Дып...корпус




Арт...падрыхтоўка




Асобасна...значымы




Жуль...вернаўскі




Маўленча...арыентаваны




Мала...пісьменны




На...ўцёкі




Прадметна...алфавітны











База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка