Задачы па курсе агульнай фізікі квантавая фізіка




старонка1/6
Дата канвертавання01.05.2016
Памер1.56 Mb.
  1   2   3   4   5   6





ЗАДАЧЫ ПА КУРСЕ АГУЛЬНАЙ ФІЗІКІ

КВАНТАВАЯ ФІЗІКА

Анатацыя


У дапаможніку змешчаны тэматычныя фізічныя задачы для самастойнай працы студэнтаў пры вывучэнні курса агульнай фізікі (квантавая фізіка). У 20 тэмах прадстаўлены практычныя задачы, змест якіх адпавядае вучэбнай праграме. Ёсць кароткі тэарэтычны матэрыял і прыклады рашэння задач.

Адрасуецца студэнтам фізічных факультэтаў педагагічных ВНУ, вучням і настаўнікам школ.



Змест

Прадмова ..................................................................................................... 4

I. Квантавыя ўласцівасці выпраменьвання .............................................. 5


  1. Цеплавое выпраменьванне ................................................................ 5

  2. Фатоны ................................................................................................ 8

  3. Фотаэфект ........................................................................................... 10

  4. Ціск святла ...........................................................................................13

  5. Эфект Комптана .................................................................................. 16

II. Асновы квантавай механікі ................................................................... 19

  1. Хвалі дэ Бройля .................................................................................. 19

  2. Суадносіны невызначальнасцей Гейзенберга ................................. 22

  3. Раўнанне Шродзінгера ...................................................................... 24

III. Фізіка атамаў і малекул ....................................................................... 28

  1. Мадэлі атама ....................................................................................... 28

  2. Спектры атама вадароду і вадародападобных іонаў ...................... 31

  3. Рэнтгенаўскае выпраменьванне ....................................................... 34

  4. Камбінацыйнае рассейванне, люмінесцэнцыя, лазеры .................. 37

IV. Асновы фізікі цвёрдага цела ............................................................... 40

  1. Энергія Фермі ..................................................................................... 40

  2. Цеплаёмістасць цвёрдых цел ............................................................ 43

  3. Электраправоднасць праваднікоў і паўправаднікоў ....................... 46

V. Фізіка атамнага ядра .............................................................................. 50

  1. Энергія сувязі атамных ядзер ............................................................ 50

  2. Прыродная радыеактыўнасць ............................................................ 52

  3. Ядзерныя рэакцыі ............................................................................... 55

  4. Элементарныя часціцы ...................................................................... 58

20. Эксперыментальныя метады ядзернай ............................................ 60

Літаратура ................................................................................................... 64

Адказы ......................................................................................................... 65

Табліцы ........................................................................................................ 68




  1. Прадмова

Павышэнне эфектыўнасці працэсу падрыхтоўкі будучых настаўнікаў фізікі залежыць ад паспяховага засваення студэнтамі педагагічных ВНУ тэарэтычных ведаў па курсе агульнай фізікі і ўмення прымяняць іх у сваёй прафесійнай дзейнасці. Гэтаму ў поўнай меры садзейнічае сфарміраванасць практычных навыкаў па рашэнню фізічных задач.

Рашэнне фізічных задач з’яўляецца практычнай асновай вывучэння курса агульнай фізікі. Гэты працэс садзейнічае далучэнню студэнтаў да самастойнай творчай працы, вучыць аналізаваць вывучаемыя фізічныя з’явы і прымяняць адпаведныя законы. Рашэнне задач можна аднесці да адной з мадэляў фізічнага даследавання, якое патрабуе выбару аптымальнага метаду для дасягнення адпаведнага выніку, які вызначаецца атрыманым адказам на пастаўленную праблему. Д.Пойя пісаў: “Уменне рашаць задачы ёсць майстэрства, якое набываецца практыкай”.

Змест дапаможніка адпавядае стандартнай праграме па курсе “Агульная фізіка” для педагагічных ВНУ і дае магчымасць эфектыўна правесці 20 тэматычных практычных заняткаў па рашэнню задач. Акрамя традыцыйных тэм у дапаможнік уключана тэма “Рэкамбінацыйнае рассейванне, люмінесцэнцыя, лазеры”. Дапаможнік утрымлівае 400 практычных задач для самастойнага рашэння, частка якіх патрабуе адпаведных навыкаў дыферэнцыравання і інтэгравання.

У пачатку кожнай тэмы даюцца асноўныя законы, формулы і прыклады рашэння задач, якія ў большасці сваёй павінны ўказаць студэнту шлях (метад) рашэння задач, якія прадназначаны для самастойнай працы. У канцы дапаможніка да кожнай задачы дадзены лікавы адказ з улікам правіл прыбліжаных вылічэнняў.

Дапаможнік прадназначаны ў якасці метадычнай распрацоўкі для студэнтаў фізічных факультэтаў педагагічных ВНУ. Ім могуць карыстацца вучні і настаўнікі школ, гімназій, ліцэяў і выкладчыкі ВНУ пры падрыхтоўцы і правядзенні практычных заняткаў па курсе агульнай фізікі (квантавая фізіка).



  1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка