Задача: пазнаёміць вучняў з дэндралагічным садам. Форма правядзення : экскурсія Дзеці, што такое сад ? адказы




Дата канвертавання07.05.2016
Памер32.45 Kb.
Дэндралагічны сад
Мэта выхаванне любові да прыроды, беражлівых адносін да яе.
Задача: пазнаёміць вучняў з дэндралагічным садам.
Форма правядзення: экскурсія
- Дзеці, што такое сад? (адказы дзяцей)

. Мы з вамі знаходзімся ў дэндралагічным садзе.

Дэндрарый - гэта сад, у якім з навукова-даследчымі мэтамі вырошчваюцца

розныя дрэвы і хмызнякі, а таксама для стварэння непаўторнай калекцыі раслін.

Ідэя стварэння саду належыць

Віктару Антонавічу Ламака. Спачатку быў

абраны ўчастак. Высеклі ўсе асінавыя насаджэнні, але пакінулі адзінкавыя дрэвы сталага дуба. Увесну 1963 г. пачаліся першыя планавыя пасадкі. Гэты год і лічыцца пачаткам закладкі саду.

Агульная плошча дэндралагічнага саду складае 8,2 га. Тут сабрана велізарная калекцыя раслін: драўняных і хмызняковых парод. Іх налічваецца больш 500.

Рашэннем дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па экалогіі дэндралагічны сад абвешчаны "Дзяржаўным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння".

Гэта адно з найпрыгожых месцаў горада Глыбокае. На тэрыторыі дэндралагічнага саду ўладкаваны месцы адпачынку: лаўкі, альтанкі, вогнішчы, дзіцячыя горкі, вадаёмы з масткамі. Маюцца зручныя пад'езды. Удалечыні ад шумных вуліц можна прыемна адпачыць з сябрамі, падыхаць свежым паветрам,

палюбавацца дэкаратыўнымі і ляснымі пародамі пад бесперапынны

спеў птушак.

Сюды прывозяць турыстаў, сюды, на сустрэчы, з'язджаюцца навукоўцы-батанікі і аматары прыроды.
Тэрыторыя саду размежавана

асноўнымі алеямі на 12 секцый. Алеі

ўтвораны пасадкамі конскага каштана, туі заходняй, чаромхі, рабіны звычайнай, елі калючай, клёну востралістага. Іх шырыня

5-6 метраў.




У нізінных месцах створана тры штучных вадаёма. Яны ажыўляюць ландшафт.


На адной з секцый уладкована альпійская горка, пляцам 60 кв. метраў. На

ёй пасаджаны дзве туі, пяць елак звычайнай (карлікавай) і нізкарослыя мнагалетнікі. Для фону ўсталявана бяседка

З 1991 г. дэндрасад абвешчаны



помнікам прыроды.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка