Зацвярджаю загадчык кафедры




Дата канвертавання17.03.2016
Памер20.37 Kb.

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Загадчык кафедры

беларускага мовазнаўства ___________________М.І. Новік

«14» чэрвеня 2011 г.



СПРАВАЗДАЧА АБ ПРАЦЫ

навукова-даследчай групы “Анамастыкон”

за 2 семестр 2010/2011 навучальнага года
1. СНДГ працуе пры кафедры беларускага мовазнаўства.

2. За справаздачны перыяд было праведзена 5 пасяджэнняў СНДГ (Пасяджэнні адбываліся ў адпаведнасці з зацверджаным планам).

3. На пасяджэннях было заслухана і абмеркавана 12 дакладаў.

Па выніках абмеравання было рэкамендавана: 9 дакладаў для выступлення на канферэнцыях, 10 прац для публікацыі ў зборніках матэрыялаў канферэнцый, 1 праца (“Антрапонімы ў гістарычнай прозе берасцейскіх пісьменнікаў” Т. Краўцовай) для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.

5. Члены СНДГ прымалі ўдзел у наступных навуковых мерапрыемствах:

– 2 студэнты ўдзельнічалі ў рэгіянальным навукова-практычным семінары “Мова. Этнас. Культура” (Брэст, 16 лютага 2011 года);

– 1 студэнтка ўдзельнічала ў працы навукова-практычнага семінара “Рэалізацыя навукова-даследчых праектаў студэнтаў і школьнікаў; актуальнасць, праблемы, перспектывы” (28 красавіка 2011, г. Брэст).

– 3 студэнты ўдзельнічалі ў міжфакультэцкай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Мова і маўленне: гісторыя і сучаснасць” (31 сакавіка 2011);

– 1 студэнтка ўдзельнічала ў працы рэспубліканскай канферэнцыі «Классика и современность» (14 лютага 2011 года, г. Брэст);

– 1 студэнтка ўдзельнічала ў працы рэспубліканскай канферэнцыі «Берасцейшчына: моўнакультурная прастора» (17 лютага 2011 года, г. Брэст);

– 3 студэнты ўдзельнічалі у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых філолагаў “Слова ў мове, маўленні, тэксце” (27 красавіка 2011 года, г. Брэст);

– 2 студэнты ўдзельнічалі у ХІІІ Рэспубліканскай навукова-метадычнай канферэнцыі маладых вучоных (13 мая 2011 года, г. Брэст);

– 1 студэнтка ўдзельнічала у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Канцэптуальныя падыходы да рэалізацыі зместу філалагічнай адукацыі ў школе і ВНУ” (5 красавіка 2011 года, г. Брэст);

– 2 студэнткі ўдзельнічалі у Рэспубліканскай навукова-метадычнай канферэнцыі Намінатыўныя і функцыянальныя аспекты вывучэння мовы і маўленчай дзейнасці ў школе і ВНУ” (28 красавіка 2011 года, г. Брэст).

Падрыхтаваны матэрыялы ў зборнікі матэрыялаў адпаведных канферэнцый.

Акрамя таго, на пасяджэннях СНДГ былі разгледжаны іншыя пытанні:



Нацыянальна-культурны кампанент іменаслову гістарычнай прозы;

Выхаваўчая і адукацыйная функцыя паэтонімаў у кантэксце літаратурнай казкі
Навуковы кіраўнік /С.Ф. Бут-Гусаім /


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка