«Зацвярджаю» Заг кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін А. В. Дземідовіч




Дата канвертавання01.05.2016
Памер223.19 Kb.
Установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін


«Зацвярджаю»

Заг. кафедры сацыяльна-гуманітарных

дысцыплін

А.В. Дземідовіч

22. 10. 2013 г.
Разгледжана і зацверджана

на пасяджэнні кафедры.

Пратакол № 4 ад 23. 10. 2013 г

Метадычныя рэкамендацыі для падрыхтоўкі да ўваходнага

камп’ютарнага тэсціравання
па ІНТЭГРАВАНАМУ МОДУЛЮ "ГІСТОРЫЯ"

дысціпліне “Гісторыя Беларусі (у кантэксце еўрапейскай цывілізацыі)”

Факультэт педагогікі і псіхалогіі



Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка
Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі, як вызначана ў адукацыйным стандарце “Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін” выступаюць фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце, якія забяспечваюць рашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.

Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

• гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпа адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую самарэалізацыю выпускніка;

• фундаменталізацыі, што садзейнічае арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітарнымі ведамі;

• кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў, мадэліруючага сацыяльна-прафесійныя праблемы і шляхі іх вырашэння, што забяспечвае фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых абставінах;

• сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;

• міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і яго ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.

У адпаведнасці з вышэйазначанымі мэтамі і прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі (САК):

САК-1. Валодаць якасцямі грамадзянскасці.

САК-2. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.

САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасобасных камунікацый.

САК-4. Быць здольным да крытыкі і самакрытыкі (крытычнае мысленне).

САК-5. Умець працаваць у камандзе.
У працэсе сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі павінен развіць наступныя акадэмічныя кампетэнцыі (АК):

АК-1. Валодаць і ўжываць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.

АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.

АК-3. Валодаць даследчымі навыкамі.

АК-4. Умець працаваць самастойна.

АК-5. Быць здольным інтэграваць новыя ідэі (крэатыўнасць).

АК-6. Валодаць міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праблем.

АК-7. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.



Мэты і задачы інтэграванага модуля “Гісторыя”

Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі з’яўляюцца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асабовых кампетэнцый і практычных навыкаў, неабходных і дастатковых для вырашэння і выканання грамадскіх, сацыяльна-прафесійных і асабовых задач і функцый.

Задача вывучэння вучэбнай дысцыпліны "Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі" ва ўстановах вышэйшай адукацыі заключаецца ў набыцці студэнтамі практычных навыкаў аналізу гістарычных фактаў і падзей, што забяспечвае фарміраванне сацыяльна-асабовых кампетэнцый студэнта, заснаваных на сістэме каштоўнасцяў, якая сфарміравалася ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і эвалюцыі яго дзяржаўнасці, што з’яўляецца тэарэтыка-метадалагічнай асновай, неабходнай для якаснай сацыяльна-прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў.

У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарту выпускнік павінен ведаць:

• асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай гісторыі;

• гістарычныя этапы складвання беларускага этнасу;

• розныя формы дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі; станаўленне беларускай дзяржаўнасці і ўмацаванне яе суверэнітэту ў XX - пачатку XXI ст;

• савецкі варыянт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;

• месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах ў асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;

• дасягненні беларускага народа ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры;



умець:

• выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага народа;

• характарызаваць умовы і вынікі складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды;

• тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на гістарычнае развіцце беларускіх зямель;

• ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі функцыянавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР. вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

• ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, характарызаваць уклад беларускага народа ў барацьбу супраць фашызма;

• аналізаваць працэс складвання беларускай дзяржаўнасці, афармлення і замацоўвання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

• характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у асобныя гістарычныя перыяды, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце, ва ўмовах інтэграцыі і глабалізацыі.

Для рэалізацыі мэтаў, азначаных вышэй, лічыцца неабходным вырашэнне наступных задач:

- фарміраванне ў студэнтаў ведаў і ўменняў аналізу заканамернасцяў і асаблівасцяў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага, духоўнага развіцця беларускага народа з улікам цывілізацыйных характарыстык і выхавання на гэтай аснове пачуцця адказнасці за лёс краіны;

- засваенне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцяў, якія былі створаны ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і развіццё на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі;

- гатоўнасць выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у аб’ёме сваіх кампетэнцый, сфарміраваных у выніку ўсвядомленага засваення і выкарыстання вучэбнай гістарычнай інфармацыі, садзейнічаць далейшаму развіццю сваёй краіны.


Структура зместу інтэграванага модуля «Гісторыя»

Структураванне зместу навучальных дысцыплін інтэграванага модуля «Гісторыя» ажыццяўляецца пры дапамозе вылучэння ў ім ўзбуйненых дыдактычных адзінак (тэма, раздзел).

Вучэбныя праграмы па дысцыплінах сацыяльна-гуманітарнага цыклу адлюстроўваюць спецыфіку профілю ўстановы вышэйшай адукацыі, спецыяльнасці, уласных навукова-метадычных напрацовак і прафесійнага вопыту прафесарска-выкладчыцкага складу.

На вывучэнне інтэграванага модуля «Гісторыя» вылучаецца 72 гадзіны, у тым ліку 34 аўдыторныя гадзіны і 38 гадзін самастойнай працы студэнтаў.


Прыкладны тэматычны план дысцыпліны “Гісторыя Беларусі”

Назва раздзелаў і тэм

Колькасць аўдыторных гадзін

Усяго

3 іх

Лекцыі

Семінары

Раздзел I. Фарміраванне беларускага этнасу і дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях

16

10

6

Тэма 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі”

2

2




Тэма 2. Фарміраванне беларускага этнасу (VI ст. - пачатак XX ст.)

4

2

2

Тэма 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у IX - XVIII ст.ст.

4

2

2

Тэма 4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец XVIII ст. -кастрычнік 1917г.)

6

4

2

Раздзел II. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці і ўмацаванне яе суверэнітэту ў XX - пачатку XXI ст.

18

8

10

Тэма 5. Фарміраванне і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі (кастрычнік 1917-чэрвень 1941 гг.)

4

2

2

Тэма 6. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20 - 30-я гг. XX ст. Заходняя Беларусь у складзе польскай дзяржавы

2




2

Тэма 7. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны

4

2

2

Тэма 8. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы ствараьнай працы народа (1945 -1991 гг.)

4

2

2

Тэма 9. Суверэнная Беларусь ў канцы XX -пачатку XXI ст.

4

2

2

Усяго

34

18

16

ЗМЕСТ

ІНТЭГРАВАНАГА МОДУЛЯ "ГІСТОРЫЯ"
Тэма 1. УВОДЗІНЫ Ў ДЫСЦЫПЛІНУ "ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ"
Метадалагічныя асновы вывучэння гісторыі. Перыядызацыя сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства і як лакальны культурна-гістарычны тып. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага развіцця агульнарускай і еўрапейскай гісторыі. Гістарыяграфічныя школы. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.
РаздзелІ

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ I ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРСКІХ ЗЕМЛЯХ
Тэма 2. Фарміраванне беларускага этнасу (VI ст. - пачатак XX ст.)
Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель. Пачатак рассялення славян (VI ст.) і славянізацыя балтаў. Старажытнаруская народнасць як аснова фарміравання рускага, беларускага і украінскага этнасаў.

Паходжанне назвы "Белая Русь" (Беларусь). Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускага этнасу ў XIV - XVIII стст. Усходнеславянскі этнічны падмурак Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага (ВКЛ). Роля праваслаўнай царквы ў кансалідацыі беларускага этнасу. Уплыў каталіцтва і уніяцтва. Этнічная самасвядомасць і менталітэт беларусаў. Трансфармацыя ідэнтычнасці и саманазвы беларускага этнасу: рускія, русіны, "тутэйшыя", бел ару сы. Духоўнае жыццё беларускіх зямель у IX - XVIII стст.

Далейшае развіццё беларускага этнасу ва ўмовах складвання рынкавых адносін у XIX ст. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Тэорыя "заходнерусізму". Ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XX ст.
Тэма 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях
у
IX-XVIII стст.

Еўропа ў сярэднявеччы. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы і іх узаемаадносіны з Кіевым і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага. Роля заходнерускіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ Асаблівасці фарміравання дзяржаўнага і сацыяльна-эканамічннага ладу на беларускіх землях ВКЛ.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Эпоха Адраджэння, Рэфармацыя, Асветніцтва. Развіцце капіталізму. Першыя буржуазныя рэвалюцыі ў Заходняй Еўропе.

Беларуские земли пасля Люблінскай уніі. Уваходжанне ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай. Войны XVII - XVIII стст. і іх наступствы для беларускіх зямель. Узмацненне феадальнай анархіі. Паглыбленне крызісу і тры падзелы Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.


Тэма 4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец XVIII ст. - кастрычнік 1917 г.)
Значэнне ўключэння Беларусі ў склад Расійскай імперыі ва ўмовах фарміравання індустрыяльнага грамадства. Цывілізацыйнае адзінства Беларусі і Расіі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусь Беларускія землі ў перыяд Айчыннай вайны 1812 г. Польскае паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы.

Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Рэформы 60-70-х гг. XIX ст. і асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі Месца эканамікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Змены ў сацыяльнай струтуры насельніцтва.

Грамадска-палітычныя рухі і аб’яднанні ў Беларусі. Паўстанне 1863-1864 гг. яго уплыў на палітыку ўладаў у Беларусі і грамадска-палітычную думку. Ідэалогія лібералізму, народніцкія і сацыял-дэмакратычныя плыні. Узнікненне агульнарасійскіх і беларускіх партый. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і пачатак расійскага парламентарызму. Сталыпінская афарная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі. Першая сусветная вайна і яе наступствы для Беларусі.

Лютаўская рэвалюцыя і фарміраванне новых улад. Стратэгія і тактыка палітычных партый у адносінах да ўлады, праблемы выбару шляхоў далейшага грамадскага развіцця. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і ў Беларусі восенню 1917 г. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе і ў Беларусі


РаздзелIІ

СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІI ЎМАЦАВАННЕ ЯЕ СУВЕРЭНІТЭТУ Ў XX - ПАЧАТКУ XXI СТ.
Тэма 5. Фарміраваннс і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі (кастрычнік 1917 - чэрвень 1941 гг.)
Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне савецкай улады ў Беларусь Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Барацьба супраць германскіх акупантаў.

Праблемы фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах германскай акупацыі - спроба зацвярджэння беларускай дзяржаўнасці на заходніх парламенцкіх прынцыпах. Утварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Барацьба беларускага народа з польскімі інтэрвентамі. Роля і месца БССР у складзе СССР.

Савецкая мадэль мадэрнізацыі грамадства. Усталяванне савецкай аднапартыйнай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата. Дэфармацыі ў грамадска-палітычным жыцці БССР. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. Праблема вызначэння грамадска-палітычнага ладу ў СССР.

Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі (асаблівасці нэпа, індустрыялізацыя, калектывізацыя).

Уздзеянне савецкага фактару на фарміраванне беларускай нацыі. Станаўленне беларускай савецкай культуры. Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст. Стаўленне савецкай улады да царквы.
Тэма 6. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20 - 30-я гг. XX ст. Заходняя Беларусь у складзе польскай дзяржавы
Вынікі Першай сусветнай вайны. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Рыжская мірная дамова 1921 г. у гістарычным лесе беларускага народа.

Грамадска-палітычнае, эканамічнае і нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 20-30-я гг. XX ст.


Тэма 7. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны

Прыход фашыстаў да ўлады ў Італіі і Германіі. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў 30-я гг. XX ст. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусь Аб’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларуси Устанаўленне акупацыйнага рэжыму і яго мэты. Рабаванне гітлераўцамі гаспадарчых і культурных каштоўнасцяў Беларусь Фашысцкі генацыд народа. Калабаранцкія арганізацыі і іх дзейнасць на карысць акупантаў.

Вызначальныя перамогі Чырвонай Арміі (бітвы пад Масквой, Сталінградам, Курскам), іх уплыў на ўздым партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. Пачатак вызвалення Беларусі. Аперацыя "Баграціён". Завяршальныя пераможныя аперацыі Чырвонай Арміі.

Вынікі вайны для беларускага народа і яго уклад у Перамогу над фашызмам. Ураджэнцы Беларусі на франтах вайны і ў еўрапейскім руху Сапраціўлення. Захаванне памяці аб гераізме савецкага народа.
Тэма 8. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа ў пасляваенны перыяд (1945- 1991 гг.)
Геапалітычныя змены на міжнароднай арэне пасля Другой сусветнай вайны. Пачатак "халоднай вайны". Супрацьборства дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм. Барацьба за мір і разбраенне. Крызіс сусветнай сацыялістычнай сістэмы і яе распад. Заканчэнне "халоднай вайны".

Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў першае пасляваеннае пяцігоддзе.. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусь Эканамічнае развіццё БССР ва ўмовах пачатку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Эканамічная рэформа 1965 г. і яе вынікі. Спецыялізацыя прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР ва умовах адзінага народнагаспадарчага комплексу СССР. Зніжэнне тэмпаў вытворчасці і нарастание крызісных з’яў у эканаміцы. Палітыка перабудовы, курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Чарнобыльская аварыя і яе наступствы. Паглыбленне эканамічнага крызісу ў СССР і БССР у канцы 80-х гг. XX ст.

Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Барацьба з антысавецкімі групоўкамі. Ідэалагічныя кампаніі і неабгрунтаваныя рэпрэсіі па палітычных матывах другой паловы 1940-х -пачатку 1950-х гг. Асуджэнне культа асобы І.В. Сталіна. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х - 1964 гг. Нарастание кансерватызму ў грамадска-палітычным жыцці ў 1970-я -першай палове 1980-х гг. Першыя крокі па рэфармаванню палітычнай сістэмы ў гады перабудовы. Змяненні ў Канстытуцыях СССР і БССР. Крызіс савецкага федэралізму. "парад суверэнітэтаў рэспублік", барацьба за суверэнітэт Беларусь

Адукацыя, навука і культура БССР у пасляваенны перыяд: дасягненні і праблемы. Дзяржаўная рэлігійная палітыка і становішча канфесій.


Тэма 9. Суверэнная Беларусь ў канцы XX - пачатку XXI ст.
Жнівеньскія падзеі 1991 г. у СССР і БССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Пачатак фарміравання органаў улады і кіравання рэспублікі на прынцыпах суверэнітэту. Распад СССР і ўтварэнне СНД. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. Выбары прэзідэнта і фарміраванне новай сістэмы ўлады. Рэспубліканскія рэферэндумы 1995 і 1996 гг., іх вынікі. Дапаўненні і змяненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Эвалюцыя "вертыкалі" улады і кіравання.

Крызісны стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў пачатку 90-х гг. XX ст. Стварэнне перадумоў пераходу да рынкавай эканоміцы, напрацоўка прававой базы, вызначэнне метадаў і накірункаў рэфармавання эканомікі. Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця краіны. Дасягненні і праблемы беларускай эканомікі. Сусветны эканамічны і фінансавы крызіс і яго наступствы для краін Усходняй Еўропы. Сучасны стан прамысловасці, сельскай гаспадаркі і сацыяльнай сферы Беларусь

Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветных глабалізацыйных працэсах. Міжнароднае прызнанне Рэспублікі Беларусь і змены ў знешнепалітычным механізме краіны. Выпрацоўка стратэгіі і прынцыпаў знешняй палітыкі, яе шматвектарнасць. Беларуска-расійскія адносіны, стварэнне Саюза Беларусі і Расіі. Беларусь і СНД, фарміраванне мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы.

Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь. Фарміраванне нацыянальнай сістэмы адукацыі. Складанасці навуковай працы, страты і здабыткі беларускай навукі. Стан гісторыка-культурнай спадчыны. Асноўныя накірункі развіцця літаратуры і мастацтва. Узаемаадносіны дзяржавы і царквы, адраджэнне рэлігійна-канфесійнага жыцця.


Пытанні і заданні для самакантролю
Раздзел 1
1. Пералічыце і ахарактарызуйце асноўныя этапы развіцця першабытнага грамадства.

2. Назавіце дасягненні першабытных людзей у матэрыяльнай і духоўнай сферах культуры.

3. Ахарактарызуйце этнічныя працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі бронзавым і ў раннім жалезным вяках.

4. Дайце характарыстыку сацыяльна-эканамічных адносін на беларускіх землях у IX – XIII стст.

5. Назавіце імёны вядомых дзяржаўных дзеячаў перыяду Кіеўскай Русі.

6. Знайдзіце на карце княствы, у склад якіх уваходзілі беларускія землі пасля распаду Кіеўскай Русі.

7. Пералічыце найбольш вядомыя ўсходнеславянскія помнікі мураванага дойлідства раннедзяржаўнага перыяду.

8. Ахарактарызуйце барацьбу за палітычную ўладу ў ВКЛ і палітычную сістэму гэтай дзяржавы.

9. Дайце ацэнку знешнепалітычнай дзейнасці Вялікіх князёў Літоўскіх.

10. Прасачыце дынаміку сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў на беларускіх землях у перыяд з XIV да XVI ст.

11. Ахарактарызуйце дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай.

12. Прааналізуйце працэс усталявання фальваркава-паншчыннай сістэмы.

13. Дайце ацэнку знешнепалітычнаму становішчу Рэчы Паспалітай.

14. Ахарактарызуйце значэнне рэлігійнай барацьбы ў грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай.

15. Параўнайце культурнае жыццё Беларусі ў розныя перыяды на працягу другой паловы XVI – канца XVIII ст.

16. Ахарактарызуйце палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі.

17. Раскрыйце асаблівасці развіцця капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі.

18. Пакажыце ўзаемасувязь паміж працэсамі фарміравання беларускай нацыі і развіцця беларускай культуры.


Раздзел 2

1. Ахарактарызуйце працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

2. Назавіце прычыны, якімі вызначаліся змены ў савецкай сацыяльна-эканамічнай палітыцы.

3. Дайце ацэнку працэсам, якія адбываліся ў эканоміцы Савецкай Беларусі.

4. Ахарактарызуйце грамадска-палітычнае развіццё БССР у складзе Савецкага Саюза.

5. Назавіце імёны вядомых дзяржаўных дзеячаў Савецкай Беларусі.

6. Ахарактарызуйце складанасці і супярэчнасці ў развіцці беларускай культуры ў савецкі перыяд.

7. Праверце, ці добра вы ведаеце імёны беларускіх дзеячаў літаратуры і мастацтва савецкага перыяду, а таксама іх творы.

8. Пералічыце паветы і гарады Беларусі, якія ў 1921 г. апынуліся ў складзе Польскай дзяржавы.

9. Ахарактарызуйце палітыку санацыйнага рэжыму ў сацыяльна-эканамічнай сферы.

10. Назавіце беларускія грамадска-палітычныя і культурна-асветніцкія арганізацыі, якія існавалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў перыяд з 1921 да 1939 г., а таксама імёны іх лідэраў.

11. Раскрыйце асаблівасці развіцця заходнебеларускай культуры ва ўмовах правядзення палітыкі паланізацыі.

12. Ахарактарызуйце працэс уз’яднання Беларусі ў 1939 г.

13. Раскрыйце антыгуманную сутнасць нацысцкіх планаў захопу і каланізацыі тэрыторыі СССР.

14. Пералічыце асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі.

15. Параўнайце партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны па наступных прыкметах: формы і метады барацьбы, імёны найбольш вядомыз удзельнікаў, месцы і характар найбольш вядомых акцый.

16. Ахарактарызуйце працэс вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

17. Пералічыце ў храналагічным парадку падзеі, звязаныя са станаўленнем і ўмацаваннем незалежнай Рэспублікі Беларусь.

18. Раскрыйце сувязь паміж палітычнымі і законатворчымі працэсамі ў Рэспубліцы Беларусь

19. Ахарактарызуйце стратэгію эканамічнага развіцця незалежнай Беларусі.

20. Раскрыйце сэнс выразу “шматвектарная знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь”.

21. Ахарактарызуйце працэс беларуска-расійскай інтэграцыі.



22. Назавіце і ахарактарызуйце формы культурнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка