Зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце




старонка1/3
Дата канвертавання29.03.2016
Памер0.77 Mb.
  1   2   3
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“МАЗЫРСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ

імя І.П. Шамякіна”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны
універсітэт імя І.П. Шамякіна”

___________________М.А. Лебедзеў

« 27 » 06 2011 г.

Рег. № УД 11/7-18-477


Тэорыя і методыка фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў
у дзяцей



Вучэбная праграма для спецыяльнасцей:



1–01 01 02–04 Дашкольная адукацыя. Фізічная культура

1–01 01 02–05 Дашкольная адукацыя. Лагапедыя
Факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі__________________
Кафедра ___________методыкі пачатковай адукацыі_____________
Курс ____2-3_____
Семестр ____4-5_____
Лекцыі ____100__ Экзамен _____5_____
Практычныя (семінарскія)

заняткі __50___ Залік ____4_____


Лабараторныя заняткі ___20___ Курсавая работа __6_
Усяго аўдыторных гадзін па дысцыпліне __170___

Усяго гадзін па дысцыпліне __325___



Складальнік М.І. Семяненка, старшы выкладчык
Форма атрымання вышэйшай
адукацыі дзённая (5 г.н.)

2011
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“МАЗЫРСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ

імя І.П. Шамякіна”



ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны
універсітэт імя І.П. Шамякіна”

___________________М.А. Лебедзеў

« 27 » 06 2011 г.

Рег. № УД 11/7-18-477


Тэорыя і методыка фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў
у дзяцей



Вучэбная праграма для спецыяльнасці:



1–01 01 01 Дашкольная адукацыя

Факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі__________________


Кафедра ___________методыкі пачатковай адукацыі_____________
Курс ____2-3_____
Семестр ____4-6_____
Лекцыі ____22__ Экзамен _____6_____
Практычныя (семінарскія)

заняткі __12___ Залік ____4_____


Лабараторныя заняткі ___4___ Курсавая работа __6_
Усяго аўдыторных гадзін па дысцыпліне __38___

Усяго гадзін па дысцыпліне __325___



Складальнік М.І. Семяненка, старшы выкладчык
Форма атрымання вышэйшай
адукацыі завочная (4 г.н.)

2011


Вучэбная праграма складзена на аснове праграммы “Тэорыя і методыка фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў у дзяцей” 11.11.2008г. №ТД_– А 087_/тып.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры методыкі пачатковай адукацыі УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна”

__ ______2011 г. №__

Загадчык кафедры ______________Л.А. Лісоўскі


Адабрана і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным саветам факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна”

__ ______2011 г. №__

Старшыня __________________ Н.А. Барысенка


Адабрана і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным саветам універсітэта УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна”

__ ______2011 г. №__



Старшыня __________________ М.А. Лебедзеў



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Праграмай прадугледжваецца павышэнне ўзроўня адукацыі студэнтаў у галіне педагогікі, матэматыкі, логікі; фраміраванне ў будучых выхавацелей як агульных, так і спецыяльных, прафесійных уменняў і здольнасцей.



Мэтай дысціпліны: фарміраванне ў будучых педагогаў як агульных, так і спецыяльных прафесійных уменняў у галіне прадматэматычнай падрыхтоўкі (А. Столяр) дашкольніка; развіцця ў студэнтаў здольнасцяў і крэатыўнасці.

Задачы дысціпліны:

  • павысіць узровень адукацыі студэнта ў галіне матэматыкі, логікі, філасофіі, педагогікі, псіхалогіі;

  • пазнаёміць з гісторыяй развіцця, сучасным становішчам методыкі фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў як навукі і практыкі;

  • фарміраваць разуменне логіка-матэматычных, метадалагічных, прыродазнаўчых, псіхалагічных і педагагічных асноў працэсу прадматэматычнай падрыхтоўкі дзіцяці дашкольнага ўзросту;

  • фарміраваць метадычная веды, уменні і навыкі работы з дашкольнікамі па фарміраванні элементарных матэматычных уяўленняў, развіцці псіхічных працэсаў сродкамі перадматэматыкі, выхаванні інтарэсу да матэматычнага боку наваколля, функцыянальную кампетэнтнасць у працэсе фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў у дашкольнікаў.

Праграма ўключае тэарэтычныя (логіка-матэматычныя, метадалагічныя, фізіялагічныя і псіхолага-педагагічныя) асновы курса, агляд станажлення і развіцця методыкі, разгляд асаблівасцей фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў у дзяцей рознага ўзросту і пытанні зместу, арганізацыі, методыкі і тэхналогій азнаямлення дашкольнікаў з матэматыкай. Увага студэтаў засяроджваецца на пытаннях узаемасувязі розных навук: педагогікі, псіхалогіі, матэматыкі, логікі, філасофіі і інш.

Выкладанне дысціпліны ажыццяўляецца ў розных формах вучэбнай работы: праз лекцыі, семінарскія, практычныя, лабараторныя заняткі. Шырока выкарыстоў-ваюца тэхнічныя, мульцімедыйныя сродкі навучання. Вывучэнне методыкі цесна звязана з лабараторным практыкумам у дашкольных установах, дзе студэнты атрым-ліваюць практычныя навыкі аналізу работы педагога, авалодваюць актыўнымі метадамі і прыёмамі развіцця элементарных матэматычных уяўленняў у дашкольнікаў.

У выніку вывучэння дысцыпліны будучы спецыяліст павінен



ведаць:

  • заканамернасці прадматэматычнага развіцця дашкольнікаў,

  • мэту, задачы і змест прадматэматычнай падрытоўкі дашкольнікаў,

  • сучасныя тэхналогіі фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў;

умець:

  • падбіраць і выкарыстоўваць аптымальныя метады і сродкі фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў у дашкольнікаў;

  • планаваць, арганізоваць і праводзіць розныя формы работы,

  • дыягнаставаць узровень прадматэматычнай падрыхтоўкі і ўносіць карэктывы ў педагагічны працэс.

Праграмма разлічана на 359 гадзін. З іх 170 гадзін – аўдыторныя: 100 гадзін – лекцыі, 50 гадзін – семінары, 20 гадзін – лабараторныя заняткі.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Раздзел І. Метадалагічныя, псіхафізіялагічныя і псіхолага-педагагічныя асновы фарміравання і развіцця элементарных матэматычных уяўленняў у дашкольнікаў
Тэма 1. Характарыстыка методыкі фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў у дашкольнікаўяк навукі і вучэбнай дысцыпліны

Прадмет і аб’ект методыкі. Змест асноўных паняццяў: элементарныя матэматычныя уяўленні, уменні і навыкі, прадматэматычнае і прадгагічнае развіццё, матэматычныя здольнасці і падставіны іх праяўлення ў дзяцей дашкольнага ўзросту. Мэта і задачы методыкі фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў у дашкольнікаў. Сувязь з іншымі навукамі.



Тэма 2. Айчынныя і замежныя канцэпцыі перадматэматычнай падрыхтоўкі дзяцей дашкольнага ўзросту

Этапы станаўлення і развіцця торыі і методыкі фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў у дзяцей да школы:

назапашванне эмпірычных дадзеных перадавымі айчыннымі (Я. Накцыяновіч, Е. Полацкая, С. Полацкі, Ф. Скарына, С. Будны, Л. Магніцкі, К. Нарбут, К. Ушын-скі, Л. Талстой, Е. Ціхеева, Л. Шлегер, З. Пігулеўская, Н. Бакст, Л. Глагоева і інш.) і замежнымі педагогамі і псіхолаў мінулага часу (Я. Каменскі, І. Песталоці, Ф. Фрэбель, М. Мантэсоры, Ж. Піажэ і інш.). Вызначэнне імі зместу, метадаў, прыемаў работы з дзяцьмі,дыдактычных матэрыялаў у залежнасці ад педагагічных поглядаў і ідэй;

стварэнне першай навукова абгрунтаванай прграмы перадматэматычнай падрыхтоўкі дзяцей (Ф. Блехер);

першыя фундаментальныя навуковыя педагагічныя і псіхалагічныя даследа-ванні, якія аказалі ўплыў на распрацоўку канцэптуальных ідэй перадматэматычнай падрыхтоўкі і развіцця дашкольніка (К. Лебядзінцаў, Н. Менчынская, Г. Касцюк і інш. )

тэарэтычная і медадычная канцэпцыя Г. Лявушынай;

стварэнне навуковых школ, якія распрацоўвалі пытанні метадалагічных, фізіялагічных, псіхалагічных і педагагічных асноў фарміравання і развіцця элементарных матэматычных уяўленняў у дашкольнікаў;

сучасныя канцэпцыі перадматэматычнай падрыхтоў дашкольнікаў, іх матэматычнага і логіка-матэматычнага развіцця, развіцця матэматычных здольна-сцей і інш. у працах айчынных (П. Гальперына, В. Давыдаў, Г. Карнеева, З. Міхай-лава, А. Столяр, А. Салаўёва, Г. і А. Краўцовы, А. Белошыстая, Т. Будзько, А. Носа-ва, І. Жытко, Л. Петерсон, А. Артемава і інш.) і замежных педагогаў (Ж. і Ф. Папі, М. Фідлер, Д. Альтхаўз, Э. Дум, Р. Грын, В. Лаксан, Т. Ігнатава, Д. Глабава і інш.)



Тэма 3. Значэнне, мэты і задачы фарміравання і развіцця элементарных матэматычных уяўленняў у дзяцей у дашкольнага ўзроста

Значэнне фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў у дашколь-нікаў у аспектах іх агульнага развіцця, перадлагічнай і перадматэматычнай падрыхтоўкі да школы.

Мэты знаёмства дзяцей с элементамі матэматыкі.

Задачы фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў у дашкольнікаў рознага ўзросту. Параўнальная характарыстыка адукацыйных задач (раздел “Матэматыка”) айчыных і замежных прграм.

Змест раздела “Матэматыка” дзяржаўнай нацыянальнай базіснай праграмы “Пралеска” і ДзАСТ “Дашкольная адукацыя. Гатоўнасць да школы. Спецыяльная гатоўнасць”.

Тэма 4. Сучасныя падыходы да рэалізацыі педагагічных прынцыпаў адбору зместу і арганізацыі працэса перадматэматычнай падрыхтоўкі дашкольнікаў

Рэалізацыя прынцыпаў гуманізацыі, экалагізацыі, адзінства нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей, развіцця дзіцяці ў дзейнасці, прыродасаабразнасці, навуковасці, сістэмнасці, развіццевай і крэатыўнай накіраванасці, варыяціўнасці, цэласнасці, непрерыўнасці, мінімакса, і інш. у адборы адукацыйнага зместу раздела “Матэматыка” праграмы “Пралеска” і ДзАСТ “Дашкольная адукацыя. Гатоўнасць да школы. Спецыяльная гатоўнасць”, іншых гуманістычных праграм, іх рэалізацыі ў педагагічнай працы з дашкольнікамі.


Раздзел ІІ. Агульныя логіка-матэматычныя асновы фарміравання ў дашкольнікаў элементарных матэматычных уяўленняў
Тэма 5. Паняцці. Адносіны. Лагічныя аперацыі

Вызначэнне паняцця, прыёмы стварэння паняццяў. Лагічныя прыёмы (параўнанне, аналіз, сінтэз, абстрагаванне, абагульненне). Яўныя і няяўныя вызначэнні. Змест і аб’ём паняццяў. Віды паняццяў. Радавыя і відавыя паняцці.

Уласцівасці і якасці. Істотныя і неістотныя ўласцівасці. Аб’ектыўнасць і адноснасць уласцівасцей. Віды ўласцівасцей, іх класіфікацыя.

Паняцце адносін. Віды адносін, якія вывучаюцца логікай і матэматыкай. Адносіны паміж паняццямі (сумяшчальныя і несумяшчальныя, іх разнавіднасці). Сродкі выражэння і пазнання адносін.

Лагічныя аперацыі над паняццямі (абагульненне, абмежаванне, вызначэнне і дзяленне).

Тэма 6. Матэматычныя суджэнні, сказы. Індуктыўныя і дэдуктыўныя вывады

Простыя суджэнні. Размеркаванасць тэрмінаў у суджэннях. Складаныя суджэнні. Адносіны паміж суджэннямі.

Вывады. Непасрэдныя і апасродкаваныя. Дэдуктыўныя і індуктыўныя вывады.

Матэматычныя сказы, іх змест і лагічная структура. Адносіны следавання і раўнасільнасці паміж сказамі.



Тэма 7. Асноўныя матэматычныя паняцці

Мноствы. Лік. Лічба. Гісторыя развіцця ліку і дзейнасці лічэння ў філагенэзе. Натуральны лік, натуральны рад лікаў, яго уласцівасці.

Лічэнне як дзейнасць. Кампаненты дзейнасці лічэння.

Геаметрычныя фігуры. Фігуры планіметрыі і стэреаметрыі.

Велічыні, іх уласцівасці. Аднародныя і рознародныя велічыні. Вымярэнне велічынь. Скалярныя і вектарныя велічыні. Дліна, плошча, маса, час. Залежнасці паміж велічынямі. Адносныя і абсалютныя велічыні. Спосабы параўнання велічынь. Гісторыя развіцця метрычных сістэм.

Прастора. Яе ўласцівасці. Шматмернасць прасторы.


Раздзел ІІІ. Азнаямленне дзяцей рознага ўзросту са мноствам
Тэма 8. Генэзіс уяўленняў аб мностве ў дзяцей ад ранняга ўзросту да школы

Колькасныя ўяўленні дзяцей ранняга узросту (В. Данілава). Асаблівасці ўспрымання мностваў дзяцьмі ранняга ўзросту.

Генэзіс уяўленняў аб мностве ў дзяцей дашкольнага ўзросту. Магчымасці старэйшых дашкольнікаў у пазнанні мностваў, іх элементаў, аперацый над мноствамі (Г. Лявушына, Ж. і Ф. Папі, А. Столяр, Л. Ермалаева і інш.).

Тэма 9. Сучасныя метадычныя падыходы да фарміравання ў дашкольнікаў уяўленняў аб мностве

Групаванне, класіфікацыя прадметаў і з’яў па іх уласціівасцям.

Фарміраванне элементарных ўяўленняў аб мностве ў дзяцей у далікавы перыяд (паняцці “шмат” і “адзін”, іх адносіны, устанаўленне адпаведнасці паміж элементамі, мноствамі, навучанне групаванню); фарміраванне ўяўленняў аб мностве ў дзяцей сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту (мноства, элемент, частка мноства, аперацыі над мноствамі, графічнае адлюстраванне мноства і элементаў).


Раздзел ІV. Метадычныя сістэмы знаёмства дзяцей з лічэннем, вылічальнай дзейнасцю, некаторымі матэматычнымі знакамі
Тэма 10. Асаблівасці развіцця ў дашкольнікаў колькасных уяўленняў, уяўленняў аб ліку і лічэнні

Канцэпцыі фарміравання і развіцця ўяўленняў аб ліку ў айчынных і замежных філасофскіх, псіхалагічных і педагагічных тэорыях: фарміраванне паняцця ліку на аснове сімультаннага ўспрымання мноства (А. Грубе, В. Лай, Дз. Валкоўскі, Ф. Блехер), фарміраванне паняцця ліку на аснове ўстанаўлення суадноснасці паміж элементамі двух мностваў і лічэння (Г. Касцюк, Г. Лявушына і інш.), фарміраванне паняцця ліку сродкамі развіцця разумовых дзеянняў класіфікацыі і серыяцыі (Ж. Піяже, Д. Альтхаўз, М Фідлер, Д. Глабава і інш.), фарміравання паняцця ліку на аснове вымярэння непарыўных велічынь (П. Гальперына, В. Давыдаў), фарміра-вання паняцця ліку як сукупнасці паслядоўных уяўленняў (Г. Карнеева).

Этапы развіцця дзейнасці лічэння (Г. Лявушына, Т. Тарунтаева і інш.), інтэрыярызазацыя дзейнасці лічэння. Асаблівасці лічэння рухаў, гукаў.

Асаблівасці фарміравання і развіцця ўяўленняў аб натуральным радзе лікаў. Асаблівасці засваення парадкавых лічэбнікаў.



Тэма 11. Сучасныя метадычныя падыходы да навучання дашкольнікаў лічэнню, знаёмству з лічбамі

Методыка навучання розным відам лічэння (колькаснаму, парадкаваму). Знаёмства з лічбамі. Лічэнне з уздзелам розных аналізатараў. Адлік. Паказ незалежнасці ліку ад якасных і прасторавых характарыстых мностваў.

Лік як вынік вымярэння.

Падзел цэлага прадмета на роўныя часткі, уяўленне аб дробных ліках.



Тэма 12. Методыка знаёмства дзяцей са складам ліку

Змест і дыдактычныя падыходы да вывучэння з дзяцьмі ліку з адзінак. Метадычныя падыходы да знаёмства дзяцей са складам з дзвух меншых лікаў, са складам цэлага мноства з яго асобных частак.



Тэма 13. Фарміраванне ў старэйшых дашкольнікаў вылічальнай дзеянняў

Асаблівасці засваення дзецмі старэйшага дашкольнага ўзросту вылічальных арыфметычных дзеянняў. Розныя падыходы да адбору зместу і навучання (Г. Лявушына, Н. Непомняшчая, Я. Тарханава).

Задачы навучання дзяцей вылічальнай дзейнасці. Методыка навучання рашэнню задач, знаёмства з арыфметычнымі знакамі. Мадэліраванне арыфме-тычных дзеянняў: кругі Эйлера-Вена, мадэль “цэлае-частка”.
Раздзел V. Фарміраванне дашкольнікаў уяўленняў аб велічыні прадметаў,

яе вымярэнні
Тэма 14. Генэзіс ўяўленняў аб велічыні ў дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту

Асаблівасці ўспрымання і пазнання велічынь дзяцьмі ранняга і дашкольнага узросту (Р. Бярэзіна, З. Лебедзява, В. Катырла, Я. Праскура і інш.). Залежнасць ацэнкі велічыні ад вопыту дзіцяці (Ж. Піяжэ і інш.). Роля розных аналізатараў у працэсе ацэнкі велічыні. Асаблівасці разлічэння дзяцьмі трохмернасці аб’ёмных прадметаў (Р. Бярэзіна). Асаблівасці працэсу параўнання велічынь, устанаўлення размерных адносін. Непасрэднае і апасродкавае параўнанне велічынь (Л. Паўлава, Р. Бярэзіна). Асаблівасці дзейнасці вымярэння у дзяцей дашкольнага ўзросту (Т. Тарунтаева).

Магчымасці ўспрымання і разумення дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту прасцейшых функцыянальных залежнасцей (Р. Няпомняшчая).

Асаблівасці разумення дзяцьмі транзіціўнаяці адносін велічынь (Л. Венгер, Л. Левінава).

Развіццё вокамеру дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту (Т. Лаўрэнцьева і інш.).

Тэма 15. Метадычныя падыходы да фарміравання ўяўленняў аб адносных велічынях і спосабах іх параўнання

Навучанне вызначэнню, абследаванню і параўнанню параметраў велічыні і ўстанаўленню паміж імі адносін па велічыні ў цэлым, з дапамогай дзеянняў накладання, прыкладання, выкарыстання меркі-пасредніка. Навучанне пабудове серыяцыённых радоў. Вызначэнне словамі транзітыўных адносін паміж велічынямі прадметаў серыяцыённых радоў.

Развіццё вокамера.

Тэма 16. Методыка навучання дзяцей вымярэнню велічынь з дапамогай умоўнай меркі

Пазнанне эталонных велічынь: магчымасці і асаблівасці выкарыстання ўмоўных і агульнапрынятых мер вымярэння ў дашкольным узросце.

Навучанне вымярэнню.

Метадычныя падыходы да фарміравання ў старэйшых дашкольнікаў ўспры-няцця і разумення простых фукцыянальных залежнасцей: паміж вымяраемым аб’ектам, мерай і вынікам вымярэння і інш. Засваенне дзецьмі заканамернасцяў, якія вынікаюць з залежнасцей паміж велічынямі: нязменнасць або змяненне весу, аб’ёму, колькасці ў залежнасці ад формы арганізацыі даннай велічыні.


Раздзел VІ. Змест і методыка фарміравання ў дзяцей уяўленняў аб геаметрычных фігурах і форме прадметаў

Тэма 17. Асаблівасці ўспрымання геаметрычных фігур і формы прадметаў дзецьмі ранняга і дашкольнага ўзросту

Фізіялагічныя механізмы ўспрымання формы прадметаў і геаметрычных фігур. Перцэптыўныя дзеянні пад кантролем зроку ў працэсе абследавання геаметрычных фігур.

Этапы развіцця ўмення вызначаць форму акаляючых прадметаў (С. Шабалін і інш.). Асаблівасці ўспрымання і ўмення вызначаць геаметрычныя фігуры (А. Запа-рожац, Л. Венгер, Р. Говарава, А. Рузская, Т. Ігнатава).

Тэма 18. Сучасныя метадычныя падыходы да фарміравання ў дашкольнікаў элементарных геаметрычных уяўленняў

Навучанне ўменню адрозніваць і называць геаметрычныя фігуры, параў-ноўваць і групаваць іх па розных прыкметах. Фарміраванне абагульненых паняццяў.

Практыкаванне дзяцей у аналізе форм прадметаў.

Знаёмства з трансфігурацыяй, выкладаннем фігур з палачак.


Раздзел VІІ. Змест і методыка фарміравання прасторавых уяўленняў і арыенціровак у дзяцей дашкольнага ўзросту
Тэма 19. Генэзіс прасторавага ўспрымання і прасторавых уяўленняў у дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту

Этапы засваення прасторы (А. Люблінская).

Пачуццёвая і моўная асновы прасторавых арыенціровак (І. Сеченаў, Б. Ана-ньеў, Я. Рыбалка і інш.).

Асаблівасці засваення спосабаў прасторавай арыентацыі па схеме ўласнага цела, па напрамках прасторы.

Асаблівасці развіцця здольнасці да прасторавага мадэліравання (В. Дзьячэнка, Л. Венгер, Н. Веракса, Р. Говарава, В. Каразану).

Тэма 20. Методыка фарміравання ў дашкольнікаў умення арыентавацца ў прасторы

Адрозненне дзецьмі асноўных кірункаў ад сябе ў статыцы і пры рухах. Развіццё ўмення арыентавацца ў прасторы ад сябе і ад аб’ектаў, вызначэнне палажэння прадметаў у адносінах друг да друга. Засваенне дзецьмі арыентацыі ў акаляючай прасторы. Вызначэнне адлегласці на аснове зрокавага ўспрымання і вымярэння.

Методыка развіцця ўмення арыентавацца ў двухмернай прасторы.

Метадычныя падыходы да фарміравання і развіцця ў дзяцей уменняў прасторавага мадэлявання.


Раздзел VІІІ. Фарміраванне ў дашкольнікаў ўяўленняў аб часе
Тэма 21. Асаблівасці ўспрымання часу дзецьмі ранняга і дашкольнага ўзросту

Асаблівасці ўспрымання і разумення часу дзецьмі ранняга і дашкольнага ўзросту. Узаемасувязь першай і другой сігнальных сістэм ва ўспрыманні часу. Развіццё часовых уяўленняў, іх адносін, пачуцця часу ў дашкольнікаў (Т. Ріхтэрман, Т. Васільева).

Успрыманне мадэляў часу (К. Назаренка, К. Шчарбакова, О. Фунцікава).

Тэма 22. Метадычныя падыходы да фарміравання ў дашкольнікаў разумення часу і ўмення арыентавацца ў часе

Навучанне дзяцей рознага ўзросту адрозненню частак сутак, уменню вызначаць іх паслядоўнасць. Паняцце суткі.

Засваенне значэння слоў “учора”, “сёння”, “заўтра”.

Азнаямленне з вымярэннем часу. Прыборы вымярэння часу.

Паняцце “тыдзень”, “пара года”, “месяц”, “год”. Навучанне дзяцей адроз-ненню і уменню вызначаць іх паслядоўнасць.

Развіццё пачуцця часу.


Раздзел ІХ. Педагагічныя ўмовы ажыцяўлення пераемнасці перадматэматычнай падрыхтоўкі дзіцяці ў дашкольнай установе і школы, узаемадзеяння з сям’ей
Тэма 23. Канцэпцыя зместу і методыкі работы па матэматыцы з шасцігадовымі дзяцьмі

Сучасныя патрабаванні да навучання дзяцей шасцігадовага ўзросту. Змястоўная характарыстыка адукацыйных праграм пачатковай школы і дашкольнай установы. Характарыстыка сучасных інтэграваных і скразных праграм (перыяд дзяцінства). Адукацыйныя задачы па розных разделах праграмы выхавання і навучання дзяцей.



Тэма 24. Тэхналогіі рэалізацыі пераемнасці перадматэматычнай падрыхтоўкі дзіцяці ў дашкольнай установе і школы, узаемадзеяння з сям’ей

Спецыфіка арганізацыі і методыкі навучання дзяцей.

Шляхі рэалізацыі пераемнасці. Пераемнасць у формах і метадах наувчання.

Узаемадзеянне з сям’ей у працэсе перадматэматычнага развіцця дзяцей.


Раздзел Х. Арганізацыя працэсу фарміравання і развіцця элементарных матэматычных уяўленняў у дзяцей у дашкольнай установе
Тэма 25. Развіваючае асяроддзе – крыніца і сродак развіцця цікавасці да пазнання матэматынага боку рэчаіснасці

Развіваючае прадметна-прасторавае асяроддзе, яго характарыстыка і магчымасці.

Спецыфіка яго арганізацыі ў розных узроставых групах, ва ўмовах рознаўзроставай групы.

Тэма 26. Дыягностыка кампетэнтнасці дашкольніка ў галіне перадматэматыкі

Дыягностыка ўзроўню перадматэматычнай падрыхтаванасці дашкольнікаў як адзін з накірункаў педагагічнай дыягностыкі. Значэнне, мэта і задачы дыягностыкі. Віды і тыпы педагагічнай дыягностыкі.

Змест паказацеляў. Крытэрыі адзнакі.

Сродкі дыягностыкі. Патрабаванні да сродкаў і метадаў дыягностыкі.

Методыка дыягностыкі ўзроўню перадматэматычнай падрыхтаванасці дашкольнікаў розных узроставых груп. Методыка дыягностыкі праяўленняў кожнага паказчыка. Комплексная і тэматычная дыягностыка.

Тэма 27. Педагагічнае праектаванне працэса перадматэматычнай падрыхтоўкі дашкольніка

Сучасныя патрабаванні да планавання. Прынцыпы планавання: развіццё дзіцяці ў дзейнасці (дзейнасны падыход), сістэмнасць і сістэматычнасць, канцэнтрычнасць, экалагізацыя, адзінства нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей, прыродасаабразнасць, коплекснасць і інш.

Традыцыйныя і інавацыйныя падыходы да тэхналогіі планавання. Параўнальная характарыстыка розных варыянтаў зместу і афармлення календарных і перспектыўных планаў.

Спецыфіка планавання працэсу методыкі фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў у дзяцей у розных узроставых групах, ва ўмовах рознаўзроставай групы.

Формы ўліку.

Тэма 28. Сродкі метадычнай рэалізацыі зместу фарміравання і развіцця элементарных матэматычных уяўленняў у дзяцей дашкольнага ўзросту

Асноўныя дыдактычныя сродкі, вучэбныя дапаможнікі і матэрыялы. Структураваныя і ўніверсальныя дыдактычныя дапаможнікі: лагічныя блокі Дзьенеша, каляровыя палачкі Кюізенера, дыдактычныя матэрыялы.

М. Мантэсоры, розныя варыянты ўнікубаў і інш.

Тэма 29. Рознаўзроўневая і карэкцыйная работа з дзяцьмі дашкольнага ўзросту па фарміраванні і развіцці элементарных матэматычных уяўленняў

Спецыфіка арганізацыі розных форм, розных відаў дзейнасці дашкольнікаў у розных узроставых групах: іх адбор, спосаб арганізацыі дзяцей, месца правядзення.

Спецыфіка метадаў і прыёмаў знаёмства дзяцей розных узроставых груп з элементамі матэматыкі.

Арганізацыя самастойнай дзіцячай творчай дзейнасці з матэматычным зместам.

Варыянты зместу і арганізацыі гуртковай працы з матэматычным зместам у дашкольнай установе.

ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ЧАСТКА

Літаратура асноўная:

1. Белошистая, А.В. Развитие математических способностей дошкольников: Вопросы теории и практики / А.В. Белошистая. – М. 2004.

2. Бойко, А.П. Логика / А.П. Бойко . – М. 1994.

3. Будько, Т.С. Развитие математических представлений у дошкольников / Т.С. Будько. – Минск 1998.

4. Грибанова, Г. И. Математика дошкольникам / Г. П. Грибанова и др. – Киев, 1986.

5. Жытко, І.У. Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай / І.У. Жытко і інш. – Мінск, 1997.

6. Леушина, А.М. Формирование элементарных математических представлений у детей дошкольного возраста / А.М. Леушина. – М.: Просвещение, 1974. – 368 с.

7. Логика и математика для дошкольников / Сост. Е. А. Носова, Р. Л. Непом-нящая. – СПб., 1996.

8. Математическая подготовка детей в дошкольных учреждениях / Сост. В.В. Данилова. М.: 1987.

9. Рихтерман, Т.Д. Формирование представлений о времени у детей дошкольного возраста / Т.Д. Рихтерман. – М., 1982.

10. Стойлова, Л.Н. Теоретические основы формирования элементарных математических представлений у дошкольников: Курс лекций / Л.Н. Стойлова, Н.И. Фрейлах. – М., 1998.

11. Тарунтаева, Т.В. Развитие элементарных математических представлений у дошкольников / Т.В. Тарунтаева. – М., 1980.

12. Теория и методика развития элементарных математических представ-лений у дошкольников: Хрестоматия в 6 частях / Сост. З.А. Михайлова, Р.Л. Непом-нящая. – СПб., 1994.

13. Формирование элементарных математических представлений у дошколь-ников. Под ред. А.А. Столяра. – М.: Просвещение, 1988. – 304с.



Літаратура дадатковая:

14. Аванесова, В.Н. Воспитание и обучение детей в разновозрастной группе / В.Н. Аванесова. – М., 1979.

15. Альтхауз, Д. Цвет, форма, количество / Д. Альтхауз, Э. Дум. – М., 1984.

16. Ананьев, Б.Г. Особенности восприятия пространства у детей / Б.Г.Ананьев, Е. Ф. Рыбалко. – М., 1974.

17. Анищенко, О.А. Формирование предпосылок учебной деятельности у детей старшего дошкольного возраста / О. А. Анищенко. – М., 1980.

18. Березина, Р.Л. Обучение дошкольников элементам измерительной деятель-ности / Р.Л. Березина. – Пермь, 1983.

19. Белоус, Н.Г. Особенности формирования представлений о массе предметов (тяжести) у детей дошкольного возраста / Н.Г. Белоус. – Л.. 1976.

20. Васильева, Т.Г. Дидактические игры и упражнения по ознакомлению детей 5-7 лет с формой и величиной предметов / Т.Г. Васильева. – М., 1993.

21. Венгер, Л.А. Об использовании детьми дошкольного возраста сериацион-ного ряда величин при выборе объекта для образца / Л.А. Венгер. – М., 1988.

22. Галабова, Д. “Предматематика”: от теори к практике / Д. Галабова. // Пралеска. – 2000. - № 12. С. 18-19.

23. Гнеденко, Б.В. Математика в современном мире / Б.В. Гнеденко. – М., 1980.

24. Грин, Р. Введение в мир числа / Р. Грин, В. Лаксон. – М., 1982.

25. Давайте поиграем: Математические игры для детей 5-6 лет / Под ред. А.А.Столяра. – М., 1996.

26. Ерофеева, Т.И. Математика для дошкольников. / Т. И. Ерофеева, Л. Н. Пав-лова, В.П. Новикова – М.: Просвещение, 1992. – 191 с.

27. Житко, И. В. Математический калейдоскоп / И. В. Житко. – Минск, 2007.

28. Житомирский, В. Г. Математическая азбука. / В. Г. Житомирский, Л.Н. Шеврин – М.: Просвещение, 1991. – 200 с.

29. Житомирский, В. Г. Путешествие по стране Геометрии. / В. Г. Жито-мирский, Л. Н. Шеврин – М.: Просвещение, 1991. – 176 с.

30. Корнеева, Г.А. К проблеме генезиса понятия числа у детей дошкольного возраста / Умственное воспитание дошкольников / Под ред. Н. Н. Поддъякова. – М., 1972.

31. Корнеева, Г.А. Формирование у детей дошкольного возраста понятия о величине предмета и способах ее измерения / Г.А. Корнеева. – М.. 1984.

32. Математика от 3 до 6 / Сост. З.В. Михайлова, Э.Н. Иоффе. – СПб., 1995.

33. Метлина, Л.С. Занятия по математике в детском саду. – М.: Просвещение, 1988. – 223 с.

34. Михайлова, З.А. Игровые занимательные задачи для дошкольников. – М.: Просвещение, 1990. – 94 с.

35. Михайлова, З.В. Занимательные задачи для дошкольников / З.В. Михай-лова. – СПб., 1996.

36. Новые информационные технологии в дошкольном образовании. Под ред. Ю.М. Горвица. – М.: ЛИНКА-ПРЕСС, 1988 –328 с.

37. Носова, Е.А. Логика и математика для дошкольников / Е.А. Носова, Р.Л. Непомнящая. – СПб., 1996.

38. Непомнящая, Н.И. психологический анализ обучения детей 3-7 лет (на метериале занятий по математике) / Н.И. Непомнящая. – М., 1983.

39. Никитин, Б.П. Ступеньки творчества или развивающие игры / Б.П. Ники-тин. – М., 1990.

40. Перова М.Н. Дидактические игры и упражнения по математике для работы с детьми дошкольного и младшего школьного возраста. – М.: Просвещение, 1996. – 144 с.

41. Петерсон, Л.Г. Игралочка / Л.Г. Петерсон, Е.Е. Кочемасова. – М., 1998.

42. Петерсон, Л.Г. Раз – ступенька, два – ступенька / Л.Г. Петерсон, Н.П. Хо-лина. – М., 1999.

43. Сербина,Е.В. Математика для малышей. – М.:Просвещение, 1992. – 80 с.

44. Соловъёва, Е.В. Математика и логика для дошкольников / Е.В. Соловъёва. – М., 2001.

ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

С ДРУГІМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ


Назва дысцыпліны, па якой патрэбна ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб зменах у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай разпрацаваўшай програму

1. Агульная педагогіка

Педагогікі пачатковай адукацыі







2.Дашкольная педагогіка






ДЕСЯТИБАЛЛЬНАЯ ШКАЛА ОЦЕНКИ РЕЗУЛТАТОВ УЧЕБНОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ СТУДЕНТОВ ПО ТЕОРИИ И МЕТОДИКЕ ФОРМИРОВАНИЯ ЭЛЕМЕНТАРНЫХ МАТЕМАТИЧЕСКИХ ПРЕДСТАВЛЕНИЙ У ДЕТЕЙ




Баллы

Показатели оценки

1

не зачтено



Отсутствие знаний и компетенций в рамках образовательного стандарта или отказ от ответа.

2

не зачтено



Фрагментарные знания в рамках образовательного стандарта. Неумение применять методическую и математическую терминологию. Наличие грубых стилистических и логических ошибок при ответе на вопрос. Пассивность на практических, лабораторных занятиях, низкий уровень культуры исполнения заданий.

3

не зачтено



Недостаточно полный объем знаний в рамках образовательного стандарта. Затруднения при использовании методической и математической терминологии, существенные стилистических и логических ошибок при изложении ответа на вопросы. Слабое владение приемами и методами формирования математических представлений у дошкольников в стандартных ситуациях. Неумение ориентироваться в базовых теориях, концепциях и направлениях по формирования математических представлений у детей. Пассивность на практических, лабораторных занятиях, низкий уровень культуры исполнения заданий.

4

зачтено


Достаточный объем знаний в рамках образовательного стандарта. Использование методической и математической терминологии, стилистическое и логическое изложение ответа на вопросы, умение делать выводы без существенных ошибок. Владение приемами и методами формирования математическим представлениям у дошкольников в стандартных ситуациях. Умение ориентироваться в базовых теориях, концепциях и направлениях по формирования математических представлений у детей и давать им оценку. Работа под руководством преподавателя на практических, лабораторных занятиях, допустимый уровень культуры исполнения заданий.

5

Достаточные знания в объеме учебной программы. Использование методической и математической терминологии, стилистически грамотное, логически правильное изложение ответа на вопросы, умение делать обоснованные выводы. Владение приемами и методами формирования математическим представлениям у дошкольников. Умение ориентироваться в базовых теориях, концепциях и направлениях по формированию математических представлений у детей и давать им сравнительную оценку. Самостоятельная работа на практических, лабораторных занятиях, высокий уровень культуры исполнения заданий.

6

Достаточно полные и систематизированные знания в объеме учебной программы. Использование необходимой методической и математической терминологии, стилистически грамотное, логически правильное изложение ответа на вопросы, умение делать обоснованные выводы. Владение приемами и методами формирования математических представлений у дошкольников. Умение ориентироваться в базовых теориях, концепциях и направлениях по формирования математических представлений у детей и давать им сравнительную оценку. Самостоятельная работа на практических, лабораторных занятиях, высокий уровень культуры исполнения заданий.

Баллы

Показатели оценки

7

Систематизированные, глубокие и полные знания по всем разделам учебной программы. Использование методической и математической терминологии, стилистически грамотное, логически правильное изложение ответа на вопросы, умение делать обоснованные выводы. Владение приемами и методами формирования математических представлений у дошкольников. Умение ориентироваться в основных теориях, концепциях и направлениях по формирования математических представлений у детей и давать им критическую оценку. Самостоятельная работа на практических, лабораторных занятиях, высокий уровень культуры исполнения заданий.

8

Систематизированные, глубокие и полные знания по всем поставленным вопросам в объеме учебной программы. Использование методической и математической терминологии, стилистически грамотное, логически правильное изложение ответа на вопросы, умение делать обоснованные выводы. Владение приемами и методами формирования математических представлений у дошкольников. Способность самостоятельно решать проблемы во время проведения занятия с детьми. Умение ориентироваться в основных теориях, концепциях и направлениях по формирования математических представлений у детей и давать им критическую оценку. Самостоятельная работа на практических, лабораторных занятиях, высокий уровень культуры исполнения заданий.

9

Систематизированные, глубокие и полные знания по всем разделам учебной программы. Точное использование методической и математической терминологии, стилистически грамотное, логически правильное изложение ответа на вопросы. Владение приемами и методами формирования математических представлений у дошкольников. Способность самостоятельно и творчески проводить нестандартные занятия с детьми. Умение ориентироваться в теориях, концепциях и направлениях по формированию математических представлений у детей и давать им критическую оценку. Самостоятельная работа на практических, лабораторных занятиях, высокий уровень культуры исполнения заданий.

10

Систематизированные, глубокие и полные знания по всем разделам учебной программы, а также по вопросам, выходящим за ее пределы. Точное использование методической и математической терминологии, стилистически грамотное, логически правильное изложение ответа на вопросы. Безупречное владение приемами и методами формирования математических представлений у дошкольников. Выраженная способность самостоятельно и творчески проводить нестандартные занятия с детьми. Умение ориентироваться в теориях, концепциях и направлениях по формированию математических представлений у детей и давать им критическую оценку, использовать научные достижения педагогики, психологии др. дисциплин. Творческая, самостоятельная работа на практических, лабораторных занятиях, высокий уровень культуры исполнения заданий.



  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка