Зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце




старонка1/3
Дата канвертавання11.05.2016
Памер498.03 Kb.
  1   2   3
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“МАЗЫРСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ

імя І.П. Шамякіна”


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны
універсітэт імя І.П. Шамякіна”

___________________М.А. Лебедзеў

27 06 2011 г.

Рэгістрацыйны № УД 11/7-18-474

Алгарытмы: распрацоўка і аналіз



Вучэбная праграма для спецыяльнасцей:



1–01 01 02–04 Дашкольная адукацыя. Фізічная культура
Факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі__________________
Кафедра ___________методыкі пачатковай адукацыі_____________
Курс ____4_____
Семестр ____7_____
Лекцыі ____20__ Экзамен _____-_____
Практычныя

заняткі __14___ Залік ____7_____


Усяго аўдыторных гадзін па дысцыпліне __34___

Усяго гадзін па дысцыпліне __50___



Складальнік М.І. Семяненка, старшы выкладчык
Форма атрымання вышэйшай
адукацыі дзённая (5 г.н.)

2011

Вучэбная праграма складзена на аснове праграммы, Алгарытмы: распрацоўка і аналіз, зацверджай нанавукова-метадычным саветам

УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна” 22 чэрвеня 2010 г. УД____/баз.
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры методыкі пачатковай адукацыі УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна”

__ ______2011 г. №__


Загадчык кафедры ______________Л.А. Лісоўскі


Адабрана і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным саветам факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна”

__ ______2011 г. №__

Старшыня __________________ Н.А. Барысенка


Адабрана і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным саветам універсітэта УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна”

__ ______2011 г. №__



Старшыня __________________ М.А. Лебедзеў



Тлумачальная запіска

Праграма прадугледжвае павышэнне адукацыі студэнтаў у галіне матэматыкі і інфарматыкі, фарміраванне ў будучых выхавальнікаў дашкольных устаноў прафесійных уменняў і здольнасцей у распрацоўцы, аналізе і выкарыстанні вылічальна-лагічных алгарытмаў.



Мэтай дысціпліны – развіццё тэорыі і методыкі фарміравання элементарных матэматычных уяўленняў у дашкольнікаў на аснове выкарыстання алгарытмаў пры правядзенні навучальных гульняў, рашэнні элементарных арыфметычных задач, пры вымярэнні велічыні прадметаў (аб’ёмаў вадкіх і сыпучых цел), трансфігурацыі і выкладывання фігур з палачак.

Задачамі дысціпліны з’яўляецца азнаямленне студэнтаў на матэрыяле матэматыкі з паняццямі алгарытма, яго ўласцівасцямі і тыпамі, фарміраванне ў іх ведаў аб алгарытмічнай культуры, уменняў састаўляць, аналізаваць і выкарыстоўваць вылічальна-лагічныя алгарытмы.
Змест вучэбнага матэрыялу

Тэма 1. Уводзіны. Паняцце алгарытма. Уласцівасці і тыпы алгарытмаў

Значэнне курса “Алгарытмы: распрацоўка і аналіз” у аспектах агульнага развіцця студэнтаў і дашкольнікаў, прадлагічнай і прадматэматычнай падрыхтоўкі да школы.

Параўнальны аналіз міжнароднага і беларускага стандартаў пачатковага навучання матэматыцы. Асноўныя накірункі развіцця матэматыкі ў пачатковых класах: гуманізацыя адукацыі, навучанне праз навучальныя гульні, падрыхтоўка да новай інфармацыйнай тэхналогіі навучання.

Гісторыя ўзнікнення паняцця алгарытму. Значэнне і месца алгарытмаў у жыцці сучаснага чалавека.

Асноўныя ўласцівасці алгарытмаў: дыскрэтнасць, зразумеласць, дакладнасць ці дэтэрмініраванасць, масавасць і выніковасць; іх праяўленне на канкрэтных алгарытмах.

Апісанне асноўных тыпаў канструкцый алгарытмаў: лінейны, развятвляючы і цыклічны.

Тэма 2. Аналіз алгарытмаў, што выкарыстоўваюцца пры выкладанні дысціплін матэматычнага цыкла

Аналіз зместу дысцыплін матэматычнага цыклу па выяўленню алгарытмаў, якія выкарыстоўваюцца пры іх выкладанні. Вызначэнне праяўлення іх уласцівасцей і тыпу. Метадычныя падыходы засваення алгарытмаў, прапанаваныя вучонымі-метадыстамі У.Л. Драздом, Н.Б. Істомінай, А.А. Столярам і іншымі.


Тэма 3. Тэхналогія складання выігрышных алгарытмаў навучальных гульняў

Тэорыя стварэння інфармацыйнай сістэмы (А.А. Самарскі).

Сутнасць тэхналогіі складання выйгрышных алгарытмаў навучальных гульняў (назапашванне і аналіз інфармацыі праз гульню; вызначэнне варыянтаў гульні, у якіх выйгрыш не залежыць ад гульні саперніка; паслядоўнае выпісванне незалежнасці выйгрышаў кожнага гульца і вызначэнне заканамернасці выйгрышнага нумара гульца; вызначэнне заканамернасці выйгрыша ў кожным варыянце гульні; складанне і выкарыстанне алгарытмаў па вызначэнню выйгрышнага нумара гульца і выйгрыша кожнага).

Рэалізацыя тэхналогіі складання выйгрышных алгарытмаў праз навучальныя гульні: "Лесвіца", "Башэ" і "Цот".


Тэма 4. Навучанне рашэнню элемнтарных арыфметычных задач з прымяненем алгарытмаў

Аналіз памылак выхавацелей і дашкольнікаў пры рашэнні элементарных тэкставых арыфметычных задач.

Этапы плана работы над арыфметычнай задачай (аналіз зместу задачы; мадэліраванне ўмовы; вызначэнне мноства, якое адлюстроўвае адказ задачы; паведамленне адказу; аналіз і “запіс” умовы задачы пры дапамозе лічбаў і знакаў; вызначэнне арыфметычнага дзеяння і яго “запіс”; вызначэнне адказу). Варыятыўнасць плана (у залежнасці ад узроўню падрыхтоўкі дзяцей).

Развіццё алгарытмічнай культуры мыслення пры рашэнні тэкставых арыфметычных задач.


Тэма 5. Выкарыстанне алгарытмаў пры вымярэнні велічыні прадметаў (аб’ёмаў вадкіх і сыпучых цел)

Тэхналогія навучання студэнтаў пабудове алгарытмаў вымярэння велічыні прадметаў (аб’ёмаў вадкіх і сыпучых цел) пры дапамозе ўмоўнай меркі.


Тэма 6. Асаблівасці пабудовы алгарытмаў трансфігурацыі і выкладання фігур з палачак

Аналіз формы прадметаў і геаметрычных фігур. Вызначэнне алгарытма трансфігурацыі і ператварэнне фігур з палачак.


Тэма 7. Абагульненне і сістематызацыя матэрыяла курса

Значэнне тэхналогіі стварэння вылічальна-лагічных алгарытмаў у выкладанні дысцыплін матэматычнага цыкла.

Вылічальна-лагічныя алгарытмы – аснова праграмы для камп’ютэра.
Інфармацыйная (інфармацыйна-метадычная ) частка
Асноўная літаратура

1. Аблова, В.С. Формирование элементов логической и алгоритмической грамотности / В.С. Аблова // Начальная школа – 1991 – № 10 – с.24-34

2. Белошистая, А.В. Занятия по развитию математических способностей детей 4 – 5 лет: Пособие для педагогов дошк. ужреждений. В 2 кн. / А.В. Белошистая - М.: Гумант. изд. центр ВЛАДОС, 2004. – Кн. 1: Конспекты занятий. Программа. –160 с.

3. Белошистая А.В. Занятия по развитию математических способностей детей 5 – 6 лет: Пособие для педагогов дошк. ужреждений. В 2 кн. / А.В. Белошистая - М.: Гумант. изд. центр ВЛАДОС, 2004. – Кн. 2: Конспекты занятий. Программа. – 208 с.

4. Волович, М.Б. Наука обучать / Технология преподавания математики / М.Б. Волович. – М.: LINKA-PRESS, 1995. – 280 c.: ил.

5. Дрозд, В.Л. Движущие силы реформ математического образования / В.Л. Дрозд // Пачатковая школа – 2007. – № 1. – С. 19–24.

6. Ерофеева, Т.И. Математика для дошкольников / Т.И. Ерофеева, Л.Н. Павлова, В.П. Новикова. – М.: Просвещение, 1992. – 191 с.

7. Истомина, Н.Б. Роль методической науки в модернизации начального математического образования / Н.Б. Истомина // Начальная школа. – 2003. – №11. – С. 45–50.

8. Макаренко, Ю.А. Что такое алгоритм? / Ю.А. Макаренко, А.А. Столяр. – Минск: Нар. асвета, 1989. – 127 с.: ил.

9. Михайлова, З.А. Игровые занимательные задачи для дошкольников / З.А. Михайлова. – М.: Просвещение, 1990. – 94 с.

10. Павловский, А.И. Алгоритмы: разработка и анализ: Учеб. пособие / А.И. Павловский. – Минск: БГПУ им. М. Танка, 1999. – 88 с.

11. Самарский, А.А. Компьютеры и жизнь: Математическое моделирование / А.А. Самарский, А.П. Михайлов. – М.: Педагогика, 1987. – 128 с.

12. Семененко, Н.И. Новая информационная технология обучения студентов вычислительно-логическим алгоритмам по математике начальной школы / Н.И. Семененко // Совершенствование подготовки учителей начальных классов в свете реформирования высшей и общеобразовательной школы: сб. научн. ст. / МГПИ им. Н.К. Крупской; редкол.: Л.А. Лисовский (отв. ред.), [и др.]. – Мозырь, 2002. – С .124–136.

13. Семяненка М.І. "Лесвіца" і "Башэ". Развіццё новай педагагічнай тэхналогіі на ўроках матэматыкі / М.І. Семяненка //Пачатковая школа. -1994 - №2.-с.11-15

14. Семяненка М.І. Удасканальванне навучальнай сістэмы. Новая педагагічная тэхналогія навучання матэматыцы / М.І. Семяненка // Пачатковая школа. - 1995 - №9. - с.29-30

15. Семяненка М.І., Худзенка С.М. Алгарытмы пры рашэнні тэкставых арыфметычных задач / М.І. Семяненка // Пачатковая школа - 1996. - № 12. - с.18-21

16. Семяненка, М.І. Гульня "Цот". Новая педагагічная тэхналогія навучання матэматыцы / М.І. Семяненка //Пачатковая школа - 1999. - № 11.- с.22-24

17. Сербина, Е.В. Математика для малышей / Е.В. Сербина. – М.: Просвещение, 1992. – 80 с.


Дадатковая літаратура

1. Выготский, Л.С. Развитие высших психологических функций / Л.С. Выготский. – М.: Изд. АПН РСФР, 1956. – 500 с.

2. Гальперин, П.Я. Психология мышления и учение о поэтапном формировании умственных действий / П.Я. Гальперин // Исследования мышления в советской психологии. - М.: Наука, 1966. С. 236-277.

3. Ланда, Л.Н. Алгоритмизация в обучении / Л.Н. Ланда. – М.: Просвещение, 1966. – 524 с.

4. Семянюта, М.П. Погляд у XXI стагодзе / М.П. Семянюта // Адукацыя і выхаванне – 1994 - №10 – с.47-48

5. Сманцер, А.П. Дисциплина "Информатики" с точки зрения общей теории преемственности / А.П. Сманцер, Л.В. Певзнер // Інфарматызацыя адукацыі Выпуск 9 '97 ІV квартал, с.9

6. Шапиро, С.И. От алгоритмов к суждениям: Эксперименты по обучению элементам математического мышления / С.И. Шапиро. – М.: Сов. радио, 1973. – 287 с.

Пытанні да заліку
1. Паняцце алгарытма.

2. Асноўныя ўласцівасці алгарытмаў.

3.Тыпы алгарытмаў.

4. Аналіз алгарытмаў, якія выкарыстоўваюцца пры выкладанні дысцыплін матэматычнага цыклу. Вызначэнне праяўлення іх уласцівасцей і тыпаў.

5. Характарыстыка асноўных накірункаў развіцця матэматыкі ў пачатковых класах.

6.Выкарыстанне асноў новай інфармацыйнай тэхналогіі пры фарміраванні элементарных матэматычных уяўленняў у дашкольнікаў.

7.Тэорыя стварэння інфармацыйнай сістэмы.

8.Асаблівасці інфармацыйнай сістэмы на матэрыяле фарміраванні элементарных матэматычных уяўленняў у дашкольнікаў.

9.Тэхналогія правядзення аналіза інфармацыі аб навучальнай гульні “Лесвіца”.

10.Тэхналогія правядзення аналіза інфармацыі аб навучальнай гульні “Башэ”.

11.Тэхналогія правядзення аналіза інфармацыі аб навучальнай гульні "Цот".

12.Пабудова матэматычнай мадэлі навучальнай гульні “Лесвіца”.

13.Пабудова матэматычнай мадэлі навучальнай гульні “Башэ”.

14.Пабудова матэматычнай мадэлі навучальнай гульні "Цот".

15.Складанне выігрышных алгарытмаў навучальнай гульні “Лесвіца”.

16.Складанне выігрышных алгарытмаў навучальнай гульні “Башэ”.

17.Складанне выігрышных алгарытмаў навучальнай гульні "Цот".

18.Аналіз методык навучання рашэнню тэкставых арыфметычных задач дашкольнікаў.

19.Праектаванне тэхналогіі напісання алгарытма рашэння тэкставай арыфметычнай задачы.

20.Значэнне адзінага падыхода да рашэння тэкставых арыфметычных задач.

21. Аналіз методык выкарыстання алгарытмаў пры вымярэнні велічні прадметаў (аб’ёмаў вадкіх і сыпучых цел).

22.Асаблівасці пабудовы алгарытмаў трансфігурацыі фігур.

23.Праектаванне алгарытмаў выкладання фігур з палачак.

24. Роля алгарытмаў пры фарміраванні элементарных матэматычных уяўленняў у дашкольнікаў.

ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

С ДРУГІМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ


Назва дысцыпліны, па якой патрэбна ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб зменах у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай разпрацаваўшай програму

1. Агульная педагогіка

Педагогікі

пачатковай адукацыі









2. Дашкольная педагогіка






ДОПОЛНЕНИЯ И ИЗМЕНЕНИЯ К УЧЕБНОЙ ПРОГРАММЕ

ПО ИЗУЧАЕМОЙ ДИСЦИПЛИНЕ

на __________/_____ учебный год




п/п


Дополнения и изменения

Основание








Учебная программа пересмотрена и одобрена на заседании кафедры

(протокол №__ от ___ 201_г.)
Заведующий кафедрой
____________________ _________________ __________________

(степень, звание) (подпись) (И.О. Фамилия)

УТВЕРЖДАЮ

Декан факультета


____________________ _________________ __________________

(степень, звание) (подпись) (И.О. Фамилия)


____________________

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“МАЗЫРСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ

імя І.П. Шамякіна”


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка