Зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце бду (назва вышэйшай навучальнай установы) А. В. Данільчанка (подпіс)




старонка3/3
Дата канвертавання01.05.2016
Памер0.52 Mb.
1   2   3

Агульнае паняцце пра план мастацкага твора


  • Слова і яго значэнне. Сінонімы і амонімы, архаізмы і неалагізмы, гульня слоў. (Прывесці прыклады з твораў У.Караткевіча , з сучасных літаратурна-мастацкіх выданняў –“Наша Ніва”, “Дзеяслоў” і інш.).

  • Падрабязны план уласнага мастацкага твора. Назваць некалькі прыёмаў падтрымлівання чытацкай зацікаўленасці.

  • Паняцце нацыянальнай афарбоўкі слова. Роля дыялектызмаў ў творчасці І.Мележа, В.Адамчыка, І.Пташнікава.

  • Размеркаванне фабульнага часу ў творы і яго віды. Прывесці прыклады на аснове мастацкіх твораў.

  • Агульнае паняцце аб тропах і іх ролі ў мастацкай творчасці.

  • Прааналізаваць размеркаванне фабульнага часу ў драме А.Курэйчыка “Загублены рай (Полымя, 1, ).

  • Канкрэтна-пачуццёвыя і ўмоўна-асцыятыўныя тропы. Прыклады з твораў сучаснай літаратуры.

  • Прыём забягання наперад і правалы ў часе. На прыкладзе “Палескай хронікі” І.Мележа” альбо іншага твора.

  • Метафара і спосабы яе ўтварэння. Нацягнутыя і састарэлыя метафары.

  • Роля фабульнай прасторы ў сюжэце. Прывесці прыклады апісання прасторы ў творах сучасных беларускіх пісьменнікаў (Апавяданне Адама Глобуса “Менскія вар´яты”).

  • Метанімія. Прывесці прыклады разгорнутых метанімій.

  • Прыём апісання прасторы: працэс вырабу прадмета, разглядванне, працэс руху, вылучэнне якой-небудзь адной рысы і г.д. Прывесці прыклады з мастацкай літаратуры.

  • Сімвал і яго роля ў сучаснай літаратуры. Аналіз верша “Снег” Янкі Купалы.

  • Параўнанне ў якасці прыёму апісання абстаноўкі і пейзажу. Нечаканыя параўнанні. Прывесці прыклады з мастацкай літаратуры.

  • Паняцце алегорыі. Аналіз верша А.Вярцінскага “Вялікі атракцыён”.

  • Паняцце пра жанры і формы. Дынаміка жанравых структур у сучаснай літаратуры. Прывесці прыклады.

  • Напісаць уласны тэкст з выкарыстаннем сімвалу.

  • Агульная характарыстыка эпічных жанраў. Ахарактарызаваць асаблівасці іх развіцця на сучасным этапе.

  • Тэма мастацкага твора. Агульнае паняцце.

  • Уласны мастацкі твор у выглядзе мініяцюры.

  • Прааналізаваць тэму, унутраныя падтэмы і састаўныя тэмы “Палескай хронікі” І.Мележа.

  • «Тэхніка вершаскладання. Класічны верш: агульная характарыстыка.

  • Паняцце ідэі ў мастацкім творы. Вызначыць ідэю верша М.Багдановіча “Дзед”.

  • Рыфма і асаблівасці яе ўжывання. Рыфмы складавай, гукавой і граматычнай будовы.

  • Агульнае паняцце фабулы. Фабула верша М.Багдановіча “Змяіны цар”

  • Два ўласныя мастацкія творы ў галіне паэзіі: традыцыйнае рыфмаванае чатырохрадкоўе і эксперыментальны паэтычны тэкст.

  • Сітуацыя, матыў, завязка, развязка — як элементы фабулы. (На прыкладзе апавядання У.Караткевіча “Паляшук”).

  • Драматычныя жанры. Асаблівасці сцэнічнага часу і сцэнічнай прасторы.

  • Сюжэт. Агульнае паняцце пра размяшчэнне і змест.

  • Уласны драматычны абразок на вольную тэму.

  • Перадаць сюжэт апавядання М.Багдановіча “Апокрыф”.

  • Творчая лабараторыя пісьменніка. Спецыфіка працы пісьменніка ў сучасны перыяд.

  • Будова апавядання М.Гарэцкага “Інтэлігенты”: тэма, ідэя, фабула, сюжэт.

  • Мастак і грамадства. Праекцыя праблемы ўзаемаадносін на ўласны творчы шлях.


    ПРЫКЛАДНЫЯ ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ І ЭСЭ

    ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

    АСНОВЫ ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ”:



    Частка І

    1. Тэкст у постмадэрністычнай канцэпцыі: на прыкладзе сусветнай і айчыннай літаратуры

    2. Канцэпцыя смерці аўтара і сучасны літаратурны працэс

    3. Мастацтва і яго прызначэнне ў ХХІ стагоддзі

    4. Канцэпцыя крызісу мастацтва і сучасная літаратурная сітуацыя

    5. Літаратура і сродкі масавай інфармацыі

    6. Чытач і аўтар у ХХІ стагоддзі ( на прыкладзе Токарчук, О. Открой глаза, ты умер / О. Токарчук // Игра на разных барабанах : пер. с пол. / О. Токарчук. – М., 2006. − С. 11−50).

    7. .Культурная традыцыя і яе значэнне для літаратуры

    8. Літаратура масавая і элітарная: сціранне межаў

    9. Дынаміка і стабільнасць беларускай літаратуры ў складзе сусветнай

    10. Літаратурныя накірункі (мастацкія сістэмы) ХХ— ХХІ стст.

    11. Нацыянальная спецыфіка беларускай літаратуры

    12. Прызначэнне мастацтва. Літаратура і грамадства

    13. Літаратура як спроба самапазанння аўтара.

    14. Сімвалы і архетыпы ў сучаснай беларускай літаратуры

    15. Міжнародныя літаратурныя сувязі і ўплывы: уплыў заходнееўрапейскай літаратуры на беларускую.

    16. Міжнародныя літаратурныя сувязі і ўплывы: уплыў рускай літаратуры на беларускую.

    17. Белетрыстыка. Эпігонства. Графаманія.

    18. Культурна-гістарычная літаратуразнаўчая школа

    19. Сацыялагічная літаратуразнаўчая школа

    20. Фармальная літаратуразнаўчая школа

    21. Міфалагічная літаратуразнаўчая школа

    22. Псіхалагічная літаратуразнаўчая школа

    23. Сучасная беларуская літаратура і рынак

    24. Жанравыя тэндэнцыі сучаснай беларускай літаратуры

    25. Сучасныя выдавецкія стратэгіі на Беларусі

    Частка ІІ

    1. Літаратурныя рэпутацыі і міфы (на прыкладзе айчыннай літаратуры).

    2. Літаратура і грамадства: папулізм і масавая літаратура

    3. Новыя стратэгіі пісьменніцкіх паводзін (на прыкладзе сучаснай літаратурнай сітуацыі)

    4. Стылізацыя як выяўленчы сродак сучаснай літаратуры

    5. Фельетон як жанр сучаснай журналістыкі

    6. Жанр эсэ: асаблівасці развіцця на сучасным этапе

    7. Паэт і літаратурны рэдактар

    8. Кіно і літаратура: культура ўзаемадзеяння.

    9. Цэнзура і яе віды: гістарычны ракурс

    10. Сучасны беларускі раман: жанрава-стылявыя асаблівасці

    11. Роля натхнення ў творчасці постмадэрністаў

    12. Інтэрпрэтацыя мастацкіх твораў у музыцы, кіно, выяўленчым мастацве

    13. Праявы аўтарскай суб’ектыўнасці ў мастацкім творы ( на прыкладзе 1-2 аўтараў на выбар)

    14. Масавая літаратура як гісторыка-культурная праблема

    15. Дакументальны пачатак у сучаснай літаратуры

    16. Псіхалагізм у літаратуры ХХ-ХХІ стст. (аўтары і творы на ўласны выбар)

    17. Вобраз аўтара ў творах дакументальнага жанру (аўтары і творы на ўласны выбар)

    18. Анталагічная і антрапалагічная праблематыка ў сучаснай беларускай літаратуры (аўтары і творы на ўласны выбар)

    19. Будучыня літаратуры ў сістэме гуманітарных ведаў

    20. Сучасныя тэорыі жанра ў замежнай літаратуры

    21. Папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры: шляхі і метады.

    22. Выдавецкія стратэгіі на Беларусі

    23. Сучасныя выдавецкія стратэгіі на сусветным кніжным рынку


  • 1   2   3


    База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
    звярнуцца да адміністрацыі

        Галоўная старонка