Зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце бду (назва вышэйшай навучальнай установы) А. В. Данільчанка (подпіс)




старонка2/3
Дата канвертавання01.05.2016
Памер0.52 Mb.
1   2   3

Тэма 5. Фабульныя час і прастора. Прасторавыя і часавыя варыяцыі ў сучаснай прозе

Паняцце хранатопу (М.Бахцін). Размеркаванне фабульнага часу. Змяшчэнне, забяганне, разгортванне. Фабульны час у драматычнай паэме Янкі Купалы "Адвечная песня" і ў рамане В.Быкава"Знак бяды". Роля фабульнага часу ў творах. Уласныя прыклады мажлівага размеркавання фабульнага часу ва ўласным эпічным творы.

Фабульная прастора і яе размеркаванне. Асаблівасці фабульнай прасторы ў сучаснай прозе. "Імя Ружы" Умберта Эко і . "Імя грушы" С.Балахонава. Прывесці прыклады выкарыстання фабульнай прасторы дзеля дасягнення найбольшага мастацкага эфекту з прачытаных твораў мастацкай літаратуры. Уласнае стаўленне да фабульнай прасторы, спосабы яе выкарыстання ў сваіх творах.

Апісанне прасторы. Цяжкасці, звязаныя з апісаннем прасторы. Рэчы. Прырода. Пейзаж. Падрабязнае апісанне працэсу стварэння прадмета. Вылучэнне адной характэрнай рысы, выбранай дзеля таго, каб чытач паводле яе ўявіў увесь прадмет. Паэма Янкі Купалы "Яна і я" і аповесць Янкі Брыля "Муштук і папка". Параўнаць спосабы апісання прасторы. Напісаць эцюд з сучаснага жыцця, выкарыстаўшы адзін з прыёмаў апісання прасторы.

Урбаністычны пейзаж. Асаблівасці адлюстравання горада ў мастацкім творы. Вершаваны цыкл М.Багдановіча "Места". Сучасны урбаністычны пейзаж. Прыём параўнання пры стварэнні пейзажу. Напісаць мініяцюру на адвольную тэму з выкарыстаннем урбаністычнага пейзажу.

Вясковы пейзаж. Роля пейзажу ў "Палескай хроніцы" І. Мележа. Сучасны вясковы пейзаж. Апавяданне А.Федарэнкі "Бляха". Пейзаж і мастацкая ўстаноўка аўтара. Вызначыць уласную мастацкую ўстаноўку ў творы, прысвечаным сучаснай вёсцы. Ахарактарызаваць пейзаж і яго ролю ў гэтым творы.

Элементы фантастыкі ў сучаснай прозе. Цыкл апавяданняў У. Сцяпана. Постмадэрнізм у сучаснай літаратуры. Творчасць Ю. Станкевіча, А.Хадановіча. Ідэйныя і форматворчыя пошукі пісьменнікаў.

Роля фантастыкі ў творах сучасных літаратараў.(Ю.Станкевіч,. Ф.Сіўко, В.Гігевіч ). Вызначыць уласнае стаўленне да элементаў фантастыкі ў творы.

Міф і прыпавесць. Прыпавесці В. Быкава. Аналіз аднаго з твораў. Прычыны звароту сучаснай літаратуры да міфаў і прыпавесцяў. Назваць творы сусветнага мастацтва, заснаваныя на элементах міфаў альбо тыя, якія адносяцца да жанру і прыпавесці.

Самастойная праца. Напісаць прыпавесць на свабодную тэму. Аналіз індывідуальных прац. Спроба вызначэння аўтарскай задумы і спосабаў яе рэалізацыі. Творчыя знаходкі і выдаткі. Паразважаць над перспектывамі выкарыстання міфа і прытчы ў сучасным мастацтве.


Тэма 6. Персанажы. Спосабы экспазіцыі персанажаў. Віды сувязяў паміж персанажамі. Індывідуальны план літаратурна-мастацкага твора.

Агульнае ўяўленне пра персанажы. Выяўленчая ўстаноўка аўтара: бытавое асяроддзе, выхаванне, характар. Апавяданне бытавое, псіхалагічнае і фантастычнае. Спосабы экспазіцыі персанажаў. Партрэт. Формы паводзін. Персанаж і яго каштоўнасная арыентацыя. Аналіз персанажаў рамана П.Зюскінда "Парфума", персанажаў трагікамедыі "Тутэйшыя" Янкі Купалы. Свядомасць і самасвядомасць персанажа. Псіхалагізм. Персанаж і пісьменнік..

Віды сувязяў паміж персанажамі ў тэксце. Вызначыць сувязі паміж персанажамі ў апавяданне М.Гарэцкага "Літоўскі хутарок" і ў аповесці В.Ластоўскага "Лабірынты". Спосаб нанізвання эпізодаў альбо спосаб звязвання персанажаў з дапамогай прадметаў (аповесць Адама Глобуса "Смерць-мужчына"). Стварыць уласны сюжэт і правесці сувязі паміж персанажамі ў ім шляхам нанізвання і шляхам выкарыстання нежывых прадметаў.

Праўда жыццёвая і праўда мастацкая. Драматычная паэма Янкі Купалы "Сон на кургане". Сувязі паміж персанажамі ў фантастычным творы. Вызначыць прынцыпы сувязяў персанажаў у згаданым творы і іх адрозненні ў параўнанні з паэмай "Магіла льва".

Імя персанажа. Характарыстычнасць яго: тыповасць у адносінах да прадстаўніка пэўнага асяроддзя альбо ў адносінах да яго носьбіта. Даць характарыстыку імён персанажаў у камедыі Янкі Купалы "Паўлінка".

Індывідуальны план мастацкага твора. Паслядоўнасць сюжэтных ліній, аўтарскія адступленні. Прыём загадкі. Адмаўленне ад развязкі. Назваць мастацкія творы сусветнай і беларускай літаратуры, дзе выкарыстоўваюцца падобныя прыёмы. Прааналізаваць драматычную паэму А.Міцкевіча "Дзяды" і аповесць В.Ластоўскага "Лабірынты".

Аналіз індывідуальных мастацкіх твораў у жанры сучаснай гарадской навелы. Роля індывідуальнага плана. Тэма, ідэя, фабула, сюжэт. Аўтарская ўстаноўка, прастора і час, роля пейзажу. Імёны персанажаў.
Тэма 7. Жанры і формы. Эпічныя жанры. Лірычныя жанры.

Агульнае паняцце пра жанры і формы, гісторыю іх бытавання і развіцця ў літаратуры. Высокія і нізкія жанры. Іх адрозненні. Сціранне граняў паміж жанрамі ў сучаснай літаратуры. Вершаказы Вацлава Ластоўскага і Алеся Разанава. Дакументальная проза А. Адамовіча, Янкі Брыля. Дакумент у творчасці С. Алексіевіч. Вызначыць элементы розных жанраў у творах згаданых пісьменнікаў. Ахарактарызаваць прычыны сцірання межаў паміж дакументальнай і мастацкай літаратурай. Жанравыя канфрантацыі і традыцыя.



Эпічныя жанры. Сучасныя раман, апавяданне, аповесць. Спецыфіка сучаснага замежнага рамана. (Альбер Камю "Чужаніца", Пэр Лагерквіст "Карлік", Мілан Кундэра "Невыносная лёгкасць існавання", Міларад Павіч "Скрынка для пісьмовых прылад", Вольга Такарчук "Правек і іншыя часы"). Беларускі раман на сучасным этапе ("Карнікі" А.Адамовіча, "Хроніка дзетдомаўскага саду" В.Казько, "Сачыненне на вольную тэму" А.Кудраўца"Арляк і зязюля" М. Кусянкова, "Залатая жрыца Ашвінаў" В. Іпатавай, "Любіць ноч – права пацукоў" Ю.Станкевіча.

Новыя празаічныя формы: лірычныя запісы Янкі Брыля, зацемкі Л.Галубовіча, нечаканасці Адама Глобуса, трызненні, гульні, аповеды Барыса Пятровіча, мікра-проза Ю.Станкевіча.

Напісаць самастойны твор, заснаваны на асабістым досведзе ў выглядзе зацемкі, лірычнай мініяцюры, нечаканасці ці мікра-прозы. Растлумачыць прынцып выбору формы і яе залежнасць ад зместу, аўтарскай устаноўкі ці нейкіх іншых суб(ектыўных чыннікаў.

Дэталёвы аналіз асаблівасцяў сучаснага рамана. На прыкладзе рамана Ю. Станкевіча "Любіць ноч – права пацукоў" (альбо якога іншага сучаснага твора). Засяродзіць увагу на спецыфіцы тэматыкі, нязвыкласці вобразна-выяўленчых сродкаў. Аўтарская задума і спосабы яе прачытання. Сімволіка ў творы і варыянтнасць яе тлумачэння.

Літаратура факта. Роля дакумента ў беларускай літаратуры. М.Гарэцкі "Антон", А.Адамовіч, Я.Брыль, У.Калеснік "Я з вогненнай вёскі...", С.Алексіевіч "Чарнобыльская малітва". Выкарыстанне факта ў мастацкай прозе і ў паэзіі. Факт у апошніх паводле часу творах В.Казько (рамане "Бунт незапатрабаванага праху", аповесці "Да сустрэчы"), вершы А.Вярцінскага ("Папа рымскі просіць даравання...")

Самастойная праца з фактам. Спецыфіка выкарыстання фактычнага матэрыялу. Магчымасць адлюстравання ў якасці факта здарэнняў са свайго прыватнага жыцця, асабістага досведу, перажыванняў, эмоцый. Аналіз індывідуальных прац, створаных на падобнай аснове.



Лірычныя жанры.Лірычны верш з пункту гледжання моўнай устаноўкі. Вершы напеўнага ладу ("Явар і каліна" Янкі Купалы) і вершы гутарковага ладу ("Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі..." М.Багдановіча). Моўная ўстаноўка ў сучаснай паэзіі. "Псалмы Давідавы" Р. Барадуліна, лірычныя вершы В.Зуёнка.

Празаізацыя сучасных лірычных жанраў. Развіццё тэмы ў лірычных жанрах. Запеўка, развіццё і заканчэнне. Паслядоўнасць вобразаў і спосабы замацавання частак. Аналіз вершаў народнага складу Н.Гілевіча.

Разнастайнасць выяўленчых сродкаў у лірычных жанрах, пошукі сучаснай паэзіі ў галіне формы. Імкненне да лаканізму і найбольшай выразнасці. "Асобныя радкі" А.Вярцінскага, "азвярызмы" Р.Барадуліна, "квантэмы" А.Разанава, "рысасловы" Людкі Сільновай.

Беларуская паэзія ў кантэксце сусветнай. Устаноўка на канкрэтыку і лаканізм у творчасці Ч.Мілаша ("Ты, хто пакрыўдзіў"), В.Шымборскай ("Усялякі выпадак"), Яна Твардоўскага ("Ліст да Божай Маці")– вершы, змешчаныя ў зборніку "Лісце срэбнай таполі: З польскай лірыкі / Выбраў і пераклаў Ян Чыквін".-.Беласток, 1999. Параўнаць з творамі Р.Барадуліна, А.Вярцінскага, Г.Бураўкіна.

Эксперымент у сучаснай украінскай літаратуры. "Зрокавая" паэзія . Артыкул Міколы Сарокі "Не звуком единим живе поет" (Сучасність".–1997, № 11).Уласны творчы эксперымент. Рысаслоў на вольную тэму. Аналіз індывідуальных прац.

Дынаміка і стабільнасць у складзе сусветнай літаратуры. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры.


Тэма 8. Драматычныя жанры. Асаблівасці сцэнічнага часу і сцэнічнай прасторы.

Драматургія. Агульная характарыстыка драматычных твораў. Вялікія жанры – драма, трагедыя, камедыя, меладрама. Малыя жанры – драматычны эцюд, вадэвіль, драматычны абразок. Развіццё драматычных жанраў у часе. Прааналізаваць развіццё драматургіі ў гістарычным плане. Творы Шэкспіра, Карнэля, Мальера., Ібсена, Чэхава. Беларуская драматургія: "Камедыя" К.Марашэўскага, "Пінская шляхта" В.Дуніна-Марцінкевіча, "Страхі жыцця" Ф.Аляхновіча, "Паўлінка" Янкі Купалы, дзейнасць У.Галубка, І.Буйніцкага.

Асаблівасці развіцця сучаснай драматургіі. Сатырычная камедыя А.Петрашкевіча "Інтэрнацыянал па-беларуску" ("Тэрмапілы".– 2000, № 3). П’есы А.Курэйчыка "Згублены рай", "П’емонцкі звер", герменеўтычная драматургія С. Кавалёва: "Тарас на Парнасе", "Стомлены д’ябал" і інш. Уплыў часавых катэгорый на развіццё тэматычна-ідэйных тэндэнцый.сучаснай драматургіі.

Сцэнічны час. Паняцце "закрытай формы". Асноўныя адрозненні драм "закрытай" і "адкрытай" формаў. Сцэнічны час у драме М.Гарэцкага "Жартаўлівы Пісарэвіч". Паняцце сцэнічнай прасторы. Суадносіны колькасці рухаў і часу, у які яны адбываюцца як паняцце тэмпу. Змена тэмпаў як важны выяўленчы сродак драматургіі. "Раскіданае гняздо" Янкі Купалы з пункту гледжання змены тэмпаў.

Асаблівасці сцэнічнага часу і сцэнічнай прасторы ў сучаснай драматургіі. Драма М.Арахоўскага "Ку-ку" ("Сучасная беларуская п`еса".— Мінск, 1997) і драма А.Дударава "Крыж" ("Полымя", № 7, 2000) - параўнальны аналіз. Твор А.Дударава — як прыклад творчага выкарыстання гістарычных здабыткаў сусветнай драмы. Параўнаць спосабы выкарыстання прасторы і часу ў п`есе "Крыж" і драматычнай паэме Е. Жулаўскага "Эрас і Псіхея" (пераклад Янкі Купалы).

Празаічная і вершаваная мова ў драматычных творах. Аўтарская ўстаноўка і яе ўплыў на выбар мовы. Камедыя Крапівы "Хто смяецца апошнім" і драматычная паэма Р.Баравіковай "Барбара Радзівіл". Залежнасць выбару моўных сродкаў ад аўтарскай задумы.

Самастойная праца. Напісаць індывідуальны драматычны абразок на вольную тэму. Выкарыстаць сімволіку. Зрабіць мастацкі аналіз персанажаў з пункту гледжання сувязі паміж імі, аўтарскай устаноўкі, мовы.Сцэнічныя прастора і час у творы. Прааналізаваць спосабы іх выкарыстання. Вызначыць адпаведнасць аўтарскай задумы чытацкаму ўспрыняццю.


Тэма 9. Вершаскладанне. Тыпы вершаў. Памеры (метры). Строфіка.Рыфма і яе віды.

Асаблівасці вершаванай мовы. Тыпы вершаў, што ўжываюцца ў сучаснай літаратуры. Класічны, свабодны і змешаны верш. Параўнальны аналіз вершаў В. Зуёнка, Максіма Танка, Д. Бічэль-Загнетавай.

Класічны верш. Памеры (метры). Двухскладовыя – ямб, харэй. Трох-складовыя – дактыль, анапест і амфібрахій. Класічны верш у сучаснай літаратуры. Падборкі вершаў сучасных паэтаў старэйшага пакалення (часопісы "Полымя", "Крыніца", штотыднёвік "Літаратура і мастацтва") і маладых (часопісы "Маладосць", "Першацвет", "Аrche", тыднёвік "Наша ніва") – параўнальны аналіз.

Заканчэнне, вялікая цэзура, адступленні ад метра. Пераносы. Іх значэнне ў творы. Змена сэнсавай нагрузкі. Выкарыстанне пераносаў сучаснымі паэтамі. Прааналізаваць вершы М. Купрэева, А. Чобата.

Змешаны верш. Прычыны ўзнікнення змешаных вершаў у сучаснай літаратуры. Беларуская паэзія і ўплыў на яе паэзіі польскай. Творы паэтаў Беласточчыны. Ян Чыквін – асаблівасці паэтыкі зборніка "Жменя пяску" (Беласток, 2008).

Рытмічная выразнасць верша. Гульня міжслоўных перапынкаў. Разнастайнасць гучання. Выкарыстанне лішніх націскаў, пераносаў. "Псалмы Давідавы" Р.Барадуліна і кніга "Чалавечы знак" А. Вярцінскага.

Рыфма. Гукавая будова-адкрытыя, мяккія, мужчынскія і жаночыя рыфмы. Граматычная будова рыфмы. Становішча рыфмы. Рыфма парная, перакрыжаваная, кальцавая. Зборнік М.Багдановіча "Вянок" і зборнік Янкі Купалы "Спадчына". Ахарактарызаваць асаблівасці рыфмоўкі.

Строфіка. Катрэн. Пяцірадкоўі, шасцірадкоўі, сямі- і васьмірадкоўі. Развіццё беларускай паэзіі ў гістарычным плане. Змена стаўлення да строфікі. "Анталогія беларускай паэзіі" у 3 т. Мн., 1993. Параўнальны аналіз твораў розных аўтараў і розных перыядаў.

Трыялет і рандо. Трыялеты М.Багдановіча, Э.Акуліна. Роля і значэнне завершаных форм у сучаснай паэзіі. Перспектывы развіцця трыялетаў, рандо і іншых "закончаных" форм паводле ўласных меркаванняў.

Санет і вянок санетаў у гісторыі беларускай літаратуры. Вянок санетаў у творчасці Алеся Салаўя, Міхася Кавыля, Ніла Гілевіча, Анатоля Сербантовіча. Спецыфіка вянка санетаў у сучаснай літаратуры (творчасць Ніны Мацяш, вянок санетаў Соф`і Шах). Згадаць усе прачытаныя (на любой мове) санеты альбо вянкі санетаў. Вытлумачыць прычыны малой распаўсюджанасці падобных вершаваных твораў.

Балада. Спецыфіка беларускай балады. Балады У.Караткевіча і Я.Сіпакова. Роля рэфрэну ў кампазіцыі балады. Прывесці прыклады сучасных балад з беларускай альбо замежнай літаратур.

Самастойная праца. Трыялет на вольную тэму. Аналіз індывідуальных прац. Характарыстыка метрыкі, рыфмы, выяўленчай устаноўкі.


Тэма 10. Творчая лабараторыя пісьменніка. Спецыфіка пісьменніцкай працы ў сучасны перыяд.

Творчая лабараторыя пісьменніка паводле кнігі Яна Парандоўскага "Алхімія слова". Уплыў асабістай біяграфіі на творчы лёс мастака. Мастак і грамадства – праблема ўзаемаадносін. Адлюстраванне гэтай праблемы ў творах сусветнай і беларускай літаратуры: "Сымон-музыка" Якуба Коласа, "Курган", "Сярод магіл", "Забытая скрыпка", "Прарок" Янкі Купалы, "Песняру" М.Багдановіча, "Чароўная гара" Томаса Манна. Праблема «мастак – грамадства» у ХХІ стагоддзі, уласнае разуменне ролі і пазіцыі творцы ў сучасным соцыуме.

Крыніцы тэм і сюжэтаў. Уласная жыццёвая практыка і запазычанні з мастацкай літаратуры. "Кніжныя" сюжэты і "кніжныя" пісьменнікі. Назваць прыклады такіх сюжэтаў і прыгадаць аўтараў, творы якіх можна аднесці да падобнай катэгорыі.

Спецыфіка пісьменніцкай працы ў сучасны перыяд. Стаўленне сучаснага літаратуразнаўства да "кніжнасці" маладой літаратуры. Выкарыстанне дакумента, рэальнага факта, лаканізм, філасафічнасць, як прыкметы новага часу. Іх увасабленне ў творах маладых літаратараў. Прааналізаваць змест часопісаў "Аrche", "Крыніца", "Дзеяслоў" з пункту гледжання новых выяўленчых установак сучаснай літаратуры. "Высокая літаратура". Масавая літаратуры. Белетрыстыка.

Сустрэча-дыялог з адным з сучасных пісьменнікаў. Асабісты погляд на літаратуру і яе задачы ў сучасным грамадстве, на праблемы ўзаемаадносін мастака і народа, мастака і ўлады.

Новыя літаратурныя накірункі. Ад "Тутэйшых" да "Бум-бам-літу" і Другога фронту мастацтваў, з выдавецкім праектам Schmerzwerk (фабрыка па вытворчасці болю). Характарыстыка эстэтычна-выяўленчых платформ. Аналіз твораў. Здабыткі і страты. Уласная ідэйна-мастацкая пазіцыя і ўласны выбар літаратурнага шляху.

"Вольныя" літаратары і іхнія выданні. "Наша ніва", "Аrche", "Правінцыя", "Край", "Палессе" і інш. Роля гэтых выданняў у сучасным літаратурным працэсе. Адрозненні ад часопісаў ("Полымя", "Тэрмапілы", "Маладосць" і інш). Асабістая ацэнка эстэтычна-мастацкага ўзроўню выданняў. Культурная традыцыя і яе значэнне для літаратуры. Чытач і аўтар. Хістанне літаратурных рэпутацый.
3.2. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

1-23 01 08 «Журналістыка (па напрамках)»
Тэма 1. Спецыфіка прадмета “Асновы літаратурна-мастацкай творчасці. Матэрыял літаратурна-мастацкага твора.

Асновы літаратурна-мастацкай творчасці як прадмет. Асноўная мэта і задачы дысцыпліны. Спецыфіка авалодвання пісьменніцкім майстэрствам. Працэс выпрацоўка ўласнай выяўленчай тэхнікі, свайго мастацкага стылю паводле асабістых сведчанняў вялікіх мастакоў слова. Перадумовы для творчага пошуку, аб’ектыўныя і суб’ектыўныя фактары фарміравання мастакоўскай індывідуальнасці.

Агульнае паняцце пра матэрыял мастацкага твора. Слова і яго значэнне ў жыцці чалавека. Штодзённая мова і мова, разлічаная на доўгае існаванне. Асноўныя адрозненні. Паняцце літаратуры. Літаратура прыкладная і літаратура мастацкая. Несупадзенне мэтаў, якія ставяць перад сабой аўтары мастацкіх і прыкладных тэкстаў. Умовы, неабходныя для стварэння арыгінальнага мастацкага твора. Талент і спосабы яго рэалізацыі. Непраднамернае ў мастацтве. Выяўленне творчай энергіі аўтара. Натхненне. Аўтарская суб’ектыўнасць. Спрыяльныя і неспрыяльныя варункі рэалізацыі таленту: сацыяльныя абставіны, жыццёвы лёс. Біяграфія Максіма Багдановіча і Янкі Купалы, Джэка Лондана і Марыны Цвятаевай. Пагроза пераацэнкі ўласных сілаў. Небяспека памылковага шляху, адэкватнасць выяўленчых сродкаў і фармальна-стылістычных пошукаў свайму часу. Неабходнасць вывучэння тэхнікі пісьменніцкага майстэрства.

Слова і яго значэнне. Вялікі слоўны запас — першая ўмова стаць выдатным пісьменнікам. Слоўнікі пісьменніцкай мовы (Пушкін, Гогаль, Купала, Колас). Шляхі пашырэння слоўнага запасу ўласнай мовы (гістарычныя і дыялекталагічныя слоўнікі, спецыяльная літаратура, фальклор, творы класікаў, мова сучаснікаў). Адчуванне слова. Роля сэнсавых адценняў.Сінонімы і амонімы ў літаратуры. Гульня слоў. Спосабы і мэты выкарыстання яе ў літаратурных тэкстах. Значэнне слова і інтанацыі. Выкарыстанне інтанацыі. Архаізмы і неалагізмы. Нацыянальная афарбоўка слова. Варварызмы і дыялектызмы. Сацыяльная афарбоўка слова і яе выкарыстанне ў мастацкім тэксце. (Раман Андрэя Мрыя "Запіскі Самсона Самасуя", гумарыстычныя апавяданні Кандрата Крапівы, Якуба Коласа, Андрэя Мрыя, Пятра Васючэнкі, аповесці У.Някляева "Вежа" і "Прага", драма А. Дударава "Звалка", раман С. Балахонава “Імя грушы” і інш.).

Асаблівасці сучаснай моўнай сітуацыі на постсавецкай прасторы. Трасянка і суржык. Пастаноўка праблемы. Тэкст як паняцце філалогіі. Тэкст як паняцце семіотыкі і культуралогіі. Тэкст у постмадэрністычнай канцэпцыі.
Тэма 2. Выяўленчыя сродкі мастацкай літаратуры. Віды тропаў.

Агульнае паняцце аб тропах. Роля тропаў у мастацкай творчасці. У якасці самастойнага задання адшукаць прыклады найбольш распаўсюджаных тропаў з тэкстаў беларускай класікі (творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, М.Багдановіча, Алеся Гаруна). Стварыць уласныя тропы для апісання прыкладнай тэмы — "Восеньскі вечар у горадзе", "Адзін дзень з жыцця студэнта" і г.д.

Метафара і яе разнавіднасці. Лёгкія і нацягнутыя метафары. Прынцыпы будовы метафар. Метафары, створаныя на аснове падабенства не прыкмет, а ўражанняў. Прачытаць і зрабіць аналіз вершаў Р.Барадуліна апошніх гадоў, знайсці там прыклады такіх тропаў. Разгорнутыя і агульнаўжывальныя метафары. Прывесці прыклады састарэлых агульнаўжывальных літаратурных метафар. Выпісаць з тэкстаў сучасных маладых літаратараў узоры нацягнутых метафар. Растлумачыць разуменне паняцця лёгкая метафара. Прыдумаць самім альбо выбраць з твораў Янкі Купалы ці М.Багдановіча верш — разгорнутую метафару. Роля метафары ў сучаснай беларускай паэзіі і ў паэзіі замежнай, напрыклад, польскай ці рускай. Зрабіць спробу параўнання з пункту гледжання выкарыстання метафар твораў Ч. Мілаша, І. Бродскага, Р. Барадуліна, Максіма Танка, В. Зуёнка. Выказаць асабістае стаўленне да ролі метафары ў сучаснай паэзіі. Самастойна прачытаць артыкулы С.Дубаўца "Схема" і "Факел давер`я" (кніга "Практыкаванні". — Мн., 1992), Л. Корань "Ці лёгка быць геніем" (кніга "Цукровы пеўнік". — Мн., 1996).

Метанімія як разнавіднасць метафары. Шматлікасць відаў метаніміі. Асаблівасці літаратурнай метаніміі. Ужыванне метаніміі ў апісанні адцягненых прадметаў і з`яў. Разгорнутыя метаніміі. Апавяданне Якуба Коласа "Крывавы вір" — прыклады разгорнутай метаніміі ў апісанні рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Раман І.Мележа "Людзі на балоце" —разгорнутая метанімія часоў калектывізацыі. Верш А.Вярцінскага "Вялікі атракцыён" — метанімія часоў застою.

Напісаць невялікі тэкст (памерам да адной старонкі) на прыкладную тэму "Чалавек будучыні" з выкарыстаннем метаніміі.
Тэма 3. Паэтычны сінтаксіс. Фоніка. Алітэрацыя і асананс. Слоўная інструментоўка. Рытміка. Будова празаічнаага сказу. Паняцце перыяду.

Агульнае паняцце паэтычнага сінтаксісу. Роля сінтаксісу ў літаратуры: паэзіі, прозе, драматургіі. Роля расстаноўкі слоў у сказе. Мастацкае выдзяленне патрэбнага слова шляхам яго размяшчэння ў сказе. Інверсія і яе роля ў мастацкім тэксце. Прыклады інверсіі ў творах М. Лынькова. Інверсія ў сучасных мастацкіх тэкстах. (С.Яновіч. "Запісы веку". Беласток. — 2000). Станоўчыя і адмоўныя моманты ў выкарыстанні інверсіі.

Сінтаксічныя збудаванні, якія можна ўжываць у сказе. Эліпсіс альбо свядомы пропуск слова. Падваенне як адваротны адпаведнік эліпсіса. Роля падваенняў у мастацкім тэксце (вершы Янкі Купалы "А хто там ідзе?", Алеся Гаруна, "Нязнаны госць"). Пералічэнне альбо градацыя ("Беларускі радавод" В.Ластоўскага, "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" У.Караткевіча, "Паэма сораму і гневу" П.Панчанкі) Прывесці прыклады пералічаных сінтаксічных сродкаў з мастацкіх тэкстаў сучаснай літаратуры. (Мастацкія творы могуць выбірацца адвольна, паводле жадання студэнтаў). Стварыць пісьмовы партрэт свайго сябра, ужываючы прыёмы паэтычнага сінтаксісу.

Інверсія і стык. Анафара і эпіфара. Прааналізаваць вершы Янкі Купалы "Я не для вас, паны, о не...", Алеся Гаруна "Адбітак". Перабудаваць фрэску Барыса Пятровіча "Сустрэча" (Кніга "Фрэскі".— 1998.) паводле законаў сучаснай беларускай лінгвістыкі. Параўнаць з аўтарскім тэкстам. Прывесці ўласныя прыклады інверсіі ў сказе. Растлумачыць іх ролю.

Агульная характарыстыка гукаў беларускай мовы. Злучэнне аднолькавых ці падобных зычных — стык. Прыклады стыкаў і спосабы іх перабудовы. Збег галосных — зіянне. Прыклады зіяння. Адшукаць у класічных тэкстах прыклады мілагучнай паэтычнай мовы, лёгкай у гучанні і вымаўленні. Прыдумаць уласныя прыклады паводле гэтага ўзору.

Алітэрацыя і асананс. Роля іх у мастацкім тэксце. Прыклады алітэрацыі і асанансу з твораў апошніх гадоў Л. Дранько-Майсюка, Р.Барадуліна. Прыдумаць празаічную ці паэтычную мініяцюру на адвольную тэму з ужываннем асанансу альбо алітэрацыі.

Слоўная інструментоўка альбо сукупнасць гукавой гульні. Параўнаць вершаказ А. Разанава "Весніцы" (зборнік "У горадзе валадарыць Рагвалод".—Мінск, 1992) і верш Л. Дранько-Майсюка "На вуліцы першага пацалунку" (зборнік "Стомленнасць Парыжам".— Мінск, 1995).

Вызначыць ролю слоўнай інструментоўкі ў згаданых тэкстах. Прывесці ўласныя прыклады выкарыстання слоўнай інструментоўкі ў мастацкай літаратуры. Самастойна прачытаць зборнік Валянціны Аксак "Антычны дождж". Адшукаць прыклады гукавой гульні і прыдумаць уласныя паводле літаратуранага ўзору.

Роля націску ў мастацкім тэксце. Асаблівасці націску ў прозе. Лагічныя націскі. Будова празаічнага сказа. Паняцце перыяду. Узыход — першая частка перыяду і зыход — заключная, галоўная. Вызначыць перыяды ў апавяданні Якуба Коласа "Васіль Чурыла". Прааналізаваць з пункту гледжання рытмічнай будовы апавяданне Алеся Гаруна "Чалавек без крыві" і прытчу В. Быкава "Вуціны статак" альбо іншы твор. Самастойна напісаць два-тры сказы з выкарыстаннем перыяду — узыходу і зыходу на адвольную тэму. Прааналізаваць творы сучасных пісьменнікаў. Прывесці прыклады будовы сказа ў сучаснай прозе (Творы В.Адамчыка, А.Федарэнкі, Ю.Станкевіча, В.Карамазава, А.Бахарэвіча, А. Глобуса і інш.).
Тэма 4. Будова літаратурна-мастацкага твора. Тэма. Ідэя. Фабула. Сюжэт. Фабульныя час і прастора. Прасторавыя і часавыя варыяцыі ў сучаснай прозе
Агульнае паняцце будовы мастацкага твора. Элементы, неабходныя для будовы мастацкага твора. Залежнасць будовы ад выбранай тэмы. Тэма. Агульнае паняцце тэмы мастацкага твора. Тэма ў паэзіі. Арыгінальнасць тэмы і спосабы яе ўвасаблення ў творы. Тэма ў прозе. Вузкія і шырокія тэмы. Наяўнасць падтэм. Ідэя і яе роля ў мастацкім творы. Магчымасць існавання некалькіх ідэй у творы. Ідэя лірычнага твора. Тэматыка.

Фабула твора. Фабула як сукупнасць дзеянняў, абставін і становішчаў, што знаходзяцца ва ўзаемасувязі. Сітуацыя — агульная і прыватная. Паняцце матыву, як дзеяння, што змяняе сітуацыю. Завязка. Развязка. Прааналізаваць адно з апавяданняў В. Быкава. Растлумачыць, чаму падзел фабулы на сітуацыю, матыў, завязку і развязку нельга выкарыстоўваць у адносінах да лірычнага твора. Прыдумаць фабулу ўласнага твора на вольную тэму.

Сюжэт альбо пабудова фабулы — асноўныя адрозненні сюжэта і фабулы.. Значэнне сюжэта для рэалізацыі мастацкай задумы. Фармаванне сюжэта.

1) Размяшчэнне-той альбо іншы парадак паведамлення чытачу фабульных абставін. Пачатак, развіццё, заканчэнне.

2) Змест, да якога адносяцца персанажы галоўныя і другарадныя, размовы, прадметы, навакольная рэчаіснасць.

3) Увядзенне — сукупнасць прыёмаў, што ўводзяць чытача ў разуменне сітуацыі. Тут вылучаюць экспазіцыю, г.зн. абмалёўку пачатковай сітуацыі і дзеючых асоб — характараў і ўласцівасцяў персанажаў.

Шматстайнасць камбінацый частак сюжэта. Змена прыёмаў у пісьменнікаў розных эпох і школ. Прыёмы разгортвання сюжэта і іх разнастайнасць.

Роля сюжэта ў мастацкім тэксце. Прывесці прыклады арыгінальных сюжэтаў, якія запомніліся з прачытанай сусветнай мастацкай літаратуры.

Паняцце хранатопу (М.Бахцін). Размеркаванне фабульнага часу. Змяшчэнне, забяганне, разгортванне. Фабульны час у драматычнай паэме Янкі Купалы "Адвечная песня" і ў рамане В.Быкава"Знак бяды". Роля фабульнага часу ў творах..

Фабульная прастора і яе размеркаванне. Асаблівасці фабульнай прасторы ў сучаснай прозе. "Імя Ружы" Умберта Эко і . "Імя грушы" С.Балахонава. Апісанне прасторы. Рэчы. Прырода. Пейзаж. Падрабязнае апісанне працэсу стварэння прадмета. Вылучэнне адной характэрнай рысы, выбранай дзеля таго, каб чытач паводле яе ўявіў увесь прадмет. Напісаць эцюд з сучаснага жыцця, выкарыстаўшы адзін з прыёмаў апісання прасторы.

Урбаністычны пейзаж. Асаблівасці адлюстравання горада ў мастацкім творы. Вершаваны цыкл М.Багдановіча "Места". Сучасны урбаністычны пейзаж. Прыём параўнання пры стварэнні пейзажу. Напісаць мініяцюру на адвольную тэму з выкарыстаннем урбаністычнага пейзажу.

Пейзаж. Роля пейзажу ў "Палескай хроніцы" І. Мележа. Сучасны вясковы пейзаж. Апавяданне А.Федарэнкі "Бляха". Пейзаж і мастацкая ўстаноўка аўтара. Элементы фантастыкі ў сучаснай прозе. Цыкл апавяданняў У. Сцяпана. Постмадэрнізм у сучаснай літаратуры. Творчасць Ю. Станкевіча, А.Хадановіча. Ідэйныя і форматворчыя пошукі пісьменнікаў. Роля фантастыкі ў творах сучасных літаратараў.(Ю.Станкевіч,. Ф.Сіўко, В.Гігевіч). Вызначыць уласнае стаўленне да элементаў фантастыкі ў творы.

Міф і прыпавесць. Прыпавесці В. Быкава. Аналіз аднаго з твораў. Прычыны звароту сучаснай літаратуры да міфаў і прыпавесцяў. Назваць творы сусветнага мастацтва, заснаваныя на элементах міфаў альбо тыя, якія адносяцца да жанру і прыпавесці.

Самастойная праца. Напісаць прыпавесць на свабодную тэму. Аналіз індывідуальных прац. Вызначэнне аўтарскай задумы і спосабаў яе рэалізацыі. Творчыя знаходкі і выдаткі. Паразважаць над перспектывамі выкарыстання міфа і прытчы ў сучасным мастацтве.


Тэма 5. Персанажы. Спосабы экспазіцыі персанажаў. Віды сувязяў паміж персанажамі. Індывідуальны план літаратурна-мастацкага твора.

Агульнае ўяўленне пра персанажы. Выяўленчая ўстаноўка аўтара: бытавое асяроддзе, выхаванне, характар. Апавяданне бытавое, псіхалагічнае і фантастычнае. Спосабы экспазіцыі персанажаў. Партрэт. Формы паводзін. Персанаж і яго каштоўнасная арыентацыя. Аналіз персанажаў рамана П.Зюскінда "Парфума", персанажаў трагікамедыі "Тутэйшыя" Янкі Купалы. Свядомасць і самасвядомасць персанажа. Псіхалагізм. Персанаж і пісьменнік..

Віды сувязяў паміж персанажамі ў тэксце. Вызначыць сувязі паміж персанажамі ў апавяданне М.Гарэцкага "Літоўскі хутарок" і ў аповесці В.Ластоўскага "Лабірынты". Спосаб нанізвання эпізодаў альбо спосаб звязвання персанажаў з дапамогай прадметаў (аповесць Адама Глобуса "Смерць-мужчына"). Стварыць уласны сюжэт і правесці сувязі паміж персанажамі ў ім шляхам нанізвання і шляхам выкарыстання нежывых прадметаў.

Праўда жыццёвая і праўда мастацкая. Драматычная паэма Янкі Купалы "Сон на кургане". Сувязі паміж персанажамі ў фантастычным творы. Вызначыць прынцыпы сувязяў персанажаў у згаданым творы і іх адрозненні ў параўнанні з паэмай "Магіла льва".

Імя персанажа. Характарыстычнасць яго: тыповасць у адносінах да прадстаўніка пэўнага асяроддзя альбо ў адносінах да яго носьбіта. Даць характарыстыку імён персанажаў у камедыі Янкі Купалы "Паўлінка".

Індывідуальны план мастацкага твора. Паслядоўнасць сюжэтных ліній, аўтарскія адступленні. Прыём загадкі. Адмаўленне ад развязкі. Назваць мастацкія творы сусветнай і беларускай літаратуры, дзе выкарыстоўваюцца падобныя прыёмы. Прааналізаваць драматычную паэму А.Міцкевіча "Дзяды" і аповесць В.Ластоўскага "Лабірынты".

Аналіз індывідуальных мастацкіх твораў у жанры сучаснай гарадской навелы. Роля індывідуальнага плана. Тэма, ідэя, фабула, сюжэт. Аўтарская ўстаноўка, прастора і час, роля пейзажу. Імёны персанажаў.
Тэма 6. Жанры і формы. Эпічныя жанры. Лірычныя жанры. Драматычныя жанры. Асаблівасці сцэнічнага часу і сцэнічнай прасторы.

Агульнае паняцце пра жанры і формы, гісторыю іх бытавання і развіцця ў літаратуры. Высокія і нізкія жанры. Іх адрозненні. Сціранне граняў паміж жанрамі ў сучаснай літаратуры. Ахарактарызаваць прычыны сцірання межаў паміж дакументальнай і мастацкай літаратурай. Жанравыя канфрантацыі і традыцыя.



Эпічныя жанры. Сучасныя раман, апавяданне, аповесць. Спецыфіка сучаснага замежнага рамана. (Альбер Камю "Чужаніца", Пэр Лагерквіст "Карлік", Мілан Кундэра "Невыносная лёгкасць існавання", Міларад Павіч "Скрынка для пісьмовых прылад", Вольга Такарчук "Правек і іншыя часы"). Беларускі раман на сучасным этапе ("Карнікі" А.Адамовіча, "Хроніка дзетдомаўскага саду" В.Казько, "Сачыненне на вольную тэму" А.Кудраўца"Арляк і зязюля" М. Кусянкова, "Залатая жрыца Ашвінаў" В. Іпатавай, "Любіць ноч – права пацукоў" Ю.Станкевіча.

Новыя празаічныя формы: лірычныя запісы Янкі Брыля, зацемкі Л.Галубовіча, нечаканасці Адама Глобуса, трызненні, гульні, аповеды Барыса Пятровіча, мікра-проза Ю.Станкевіча.

Напісаць самастойны твор, заснаваны на асабістым досведзе ў выглядзе зацемкі, лірычнай мініяцюры, нечаканасці ці мікра-прозы. Растлумачыць прынцып выбору формы і яе залежнасць ад зместу, аўтарскай устаноўкі ці нейкіх іншых суб(ектыўных чыннікаў.

Літаратура факта. Роля дакумента ў беларускай літаратуры. М.Гарэцкі "Антон", А.Адамовіч, Я.Брыль, У.Калеснік "Я з вогненнай вёскі...", С.Алексіевіч "Чарнобыльская малітва". Выкарыстанне факта ў мастацкай прозе і ў паэзіі. Факт у апошніх паводле часу творах В.Казько (рамане "Бунт незапатрабаванага праху", аповесці "Да сустрэчы"), вершы А.Вярцінскага ("Папа рымскі просіць даравання...")

Самастойная праца з фактам. Спецыфіка выкарыстання фактычнага матэрыялу. Магчымасць адлюстравання ў якасці факта здарэнняў са свайго прыватнага жыцця, асабістага досведу, перажыванняў, эмоцый. Аналіз індывідуальных прац, створаных на падобнай аснове.

Лірычныя жанры.Лірычны верш з пункту гледжання моўнай устаноўкі. Вершы напеўнага ладу ("Явар і каліна" Янкі Купалы) і вершы гутарковага ладу ("Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі..." М.Багдановіча). Моўная ўстаноўка ў сучаснай паэзіі. "Псалмы Давідавы" Р. Барадуліна, лірычныя вершы В.Зуёнка.

Празаізацыя сучасных лірычных жанраў. Развіццё тэмы ў лірычных жанрах. Запеўка, развіццё і заканчэнне. Паслядоўнасць вобразаў і спосабы замацавання частак. Аналіз вершаў народнага складу Н.Гілевіча.

Разнастайнасць выяўленчых сродкаў у лірычных жанрах, пошукі сучаснай паэзіі ў галіне формы. Імкненне да лаканізму і найбольшай выразнасці. Беларуская паэзія ў кантэксце сусветнай.Уласны творчы эксперымент. Аналіз індывідуальных прац. Дынаміка і стабільнасць у складзе сусветнай літаратуры. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры.

Драматургія. Агульная характарыстыка драматычных твораў. Вялікія жанры – драма, трагедыя, камедыя, меладрама. Малыя жанры – драматычны эцюд, вадэвіль, драматычны абразок. Развіццё драматычных жанраў у часе. Прааналізаваць развіццё драматургіі ў гістарычным плане. Творы Шэкспіра, Карнэля, Мальера., Ібсена, Чэхава. Беларуская драматургія: "Камедыя" К.Марашэўскага, "Пінская шляхта" В.Дуніна-Марцінкевіча, "Страхі жыцця" Ф.Аляхновіча, "Паўлінка" Янкі Купалы, дзейнасць У.Галубка, І.Буйніцкага.

Асаблівасці развіцця сучаснай драматургіі. Сатырычная камедыя А.Петрашкевіча "Інтэрнацыянал па-беларуску" ("Тэрмапілы".– 2000, № 3). П’есы А.Курэйчыка "Згублены рай", "П’емонцкі звер", герменеўтычная драматургія С. Кавалёва: "Тарас на Парнасе", "Стомлены д’ябал" і інш. Уплыў часавых катэгорый на развіццё тэматычна-ідэйных тэндэнцый.сучаснай драматургіі.

Сцэнічны час. Паняцце сцэнічнай прасторы. Змена тэмпаў як важны выяўленчы сродак драматургіі. "Раскіданае гняздо" Янкі Купалы з пункту гледжання змены тэмпаў.Асаблівасці сцэнічнага часу і сцэнічнай прасторы ў сучаснай драматургіі.Празаічная і вершаваная мова ў драматычных творах. Аўтарская ўстаноўка і яе ўплыў на выбар мовы. Камедыя Крапівы "Хто смяецца апошнім" і драматычная паэма Р.Баравіковай "Барбара Радзівіл". Залежнасць выбару моўных сродкаў ад аўтарскай задумы.

Самастойная праца. Напісаць індывідуальны драматычны абразок на вольную тэму. Выкарыстаць сімволіку. Зрабіць мастацкі аналіз персанажаў з пункту гледжання сувязі паміж імі, аўтарскай устаноўкі, мовы.Сцэнічныя прастора і час у творы. Прааналізаваць спосабы іх выкарыстання. Вызначыць адпаведнасць аўтарскай задумы чытацкаму ўспрыняццю.


Тэма 7. Вершаскладанне. Тыпы вершаў. Памеры (метры). Строфіка.Рыфма і яе віды. Творчая лабараторыя пісьменніка. Спецыфіка пісьменніцкай працы ў сучасны перыяд

Асаблівасці вершаванай мовы. Класічны, свабодны і змешаны верш. Параўнальны аналіз вершаў В. Зуёнка, Максіма Танка, Д. Бічэль-Загнетавай.

Класічны верш. Памеры (метры). Двухскладовыя – ямб, харэй. Трох-складовыя – дактыль, анапест і амфібрахій. Класічны верш у сучаснай літаратуры. Падборкі вершаў сучасных паэтаў старэйшага пакалення (часопісы "Полымя", "Крыніца", штотыднёвік "Літаратура і мастацтва") і маладых (часопісы "Маладосць", "Першацвет", "Аrche", тыднёвік "Наша ніва") – параўнальны аналіз.

Заканчэнне, вялікая цэзура, адступленні ад метра. Пераносы. Іх значэнне ў творы. Змена сэнсавай нагрузкі. Выкарыстанне пераносаў сучаснымі паэтамі. Прааналізаваць вершы М. Купрэева, А. Чобата.

Змешаны верш. Прычыны ўзнікнення змешаных вершаў у сучаснай літаратуры. Беларуская паэзія і ўплыў на яе паэзіі польскай. Творы паэтаў Беласточчыны. Ян Чыквін – асаблівасці паэтыкі зборніка "Жменя пяску" (Беласток, 2008).

Рытмічная выразнасць верша. Гульня міжслоўных перапынкаў. Разнастайнасць гучання. Выкарыстанне лішніх націскаў, пераносаў. "Псалмы Давідавы" Р.Барадуліна і кніга "Чалавечы знак" А. Вярцінскага.

Рыфма. Гукавая будова-адкрытыя, мяккія, мужчынскія і жаночыя рыфмы. Граматычная будова рыфмы. Становішча рыфмы. Рыфма парная, перакрыжаваная, кальцавая. Зборнік М.Багдановіча "Вянок" і зборнік Янкі Купалы "Спадчына". Ахарактарызаваць асаблівасці рыфмоўкі.

Строфіка. Катрэн. Пяцірадкоўі, шасцірадкоўі, сямі- і васьмірадкоўі. Развіццё беларускай паэзіі ў гістарычным плане. Змена стаўлення да строфікі. "Анталогія беларускай паэзіі" у 3 т. Мн., 1993. Параўнальны аналіз твораў розных аўтараў і розных перыядаў.

Трыялет і рандо. Трыялеты М.Багдановіча, Э.Акуліна. Роля і значэнне завершаных форм у сучаснай паэзіі. Перспектывы развіцця трыялетаў, рандо і іншых "закончаных" форм паводле ўласных меркаванняў.

Санет і вянок санетаў у гісторыі беларускай літаратуры. Вянок санетаў у творчасці Алеся Салаўя, Міхася Кавыля, Ніла Гілевіча, Анатоля Сербантовіча. Спецыфіка вянка санетаў у сучаснай літаратуры (творчасць Ніны Мацяш, вянок санетаў Соф`і Шах). Згадаць усе прачытаныя (на любой мове) санеты альбо вянкі санетаў. Вытлумачыць прычыны малой распаўсюджанасці падобных вершаваных твораў.

Балада. Спецыфіка беларускай балады. Балады У.Караткевіча і Я.Сіпакова. Роля рэфрэну ў кампазіцыі балады. Прывесці прыклады сучасных балад з беларускай альбо замежнай літаратур.

Самастойная праца. Трыялет на вольную тэму. Аналіз індывідуальных прац. Характарыстыка метрыкі, рыфмы, выяўленчай устаноўкі.

Творчая лабараторыя пісьменніка. Уплыў асабістай біяграфіі на творчы лёс мастака. Мастак і грамадства – праблема ўзаемаадносін. Адлюстраванне гэтай праблемы ў творах сусветнай і беларускай літаратуры: "Сымон-музыка" Якуба Коласа, "Курган", "Сярод магіл", "Забытая скрыпка", "Прарок" Янкі Купалы, "Песняру" М.Багдановіча, "Чароўная гара" Томаса Манна. Праблема «мастак – грамадства» у ХХІ стагоддзі, уласнае разуменне ролі і пазіцыі творцы ў сучасным соцыуме.

Крыніцы тэм і сюжэтаў. Уласная жыццёвая практыка і запазычанні з мастацкай літаратуры. "Кніжныя" сюжэты і "кніжныя" пісьменнікі. Назваць прыклады такіх сюжэтаў і прыгадаць аўтараў, творы якіх можна аднесці да падобнай катэгорыі.

Спецыфіка пісьменніцкай працы ў сучасны перыяд. Стаўленне сучаснага літаратуразнаўства да "кніжнасці" маладой літаратуры. Выкарыстанне дакумента, рэальнага факта, лаканізм, філасафічнасць, як прыкметы новага часу. Іх увасабленне ў творах маладых літаратараў. Прааналізаваць змест часопісаў "Аrche", "Крыніца", "Дзеяслоў" з пункту гледжання новых выяўленчых установак сучаснай літаратуры. "Высокая літаратура". Масавая літаратуры. Белетрыстыка.

Сустрэча-дыялог з адным з сучасных пісьменнікаў. Асабісты погляд на літаратуру і яе задачы ў сучасным грамадстве, на праблемы ўзаемаадносін мастака і народа, мастака і ўлады.

Новыя літаратурныя накірункі. Ад "Тутэйшых" да "Бум-бам-літу" і Другога фронту мастацтваў, з выдавецкім праектам Schmerzwerk (фабрыка па вытворчасці болю). Характарыстыка эстэтычна-выяўленчых платформ. Аналіз твораў. Здабыткі і страты. Уласная ідэйна-мастацкая пазіцыя і ўласны выбар літаратурнага шляху.

"Вольныя" літаратары і іхнія выданні. "Наша ніва", "Аrche", "Правінцыя", "Край", "Палессе" і інш. Роля гэтых выданняў у сучасным літаратурным працэсе. Адрозненні ад часопісаў ("Полымя", "Тэрмапілы", "Маладосць" і інш). Асабістая ацэнка эстэтычна-мастацкага ўзроўню выданняў. Культурная традыцыя і яе значэнне для літаратуры. Чытач і аўтар. Хістанне літаратурных рэпутацый.



4. ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА.

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА

  1. Тычко Г.К. Асновы літаратурна-мастацкай творчасці. – Вучэбна-метадычны дапаможнік. – Мн., – 2005.

  2. Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. – Мн., 1986.

  3. Рагойша В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. – Мн., 2001

  4. Тарасюк Л.К. Мастацкія кірункі і плыні ў беларускай паэзіі ХІХ – пачатку ХХ ст. Вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта. – Мн., 1999.

  5. Зарубежная эстетика и теория литературы ХІХ – ХХ вв. – М., 1987.

  6. Мукаржовский Я. Исследования по эстетике теории искусства. – М.,1994.

  7. Хализев В. Е. Теория литературы. – М., 2007.

  8. Фарыно Е. Введение в литературоведение. – Варшава, 1991.


ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА

  1. Абдзіраловіч Ігнат Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветагляду/ Вобраз 90: Літаратурна-крытычныя артыкулы. – Мн., 1990. – С.43 – 85.

  2. Багдановіч М.Забыты шлях / Поўны збор твораў. У 3 т. – Т. 2. – С. 286 – 291.

  3. Барт Р. Избранные работы. Поэтика. Семантика. – М., 1994.

  4. Барысевіч Ю. Кароткая гісторыя "Бум-Бам-Літа"//Крыніца. – 2001. – № 10. – С. 4– 40.

  5. Бахтин М.М. Эстетика словесного творчества. – М., 1986.

  6. Бахтин М.М. Формы времени и хронотопа в романе: Очерки по исторической поэтике / Бахтин М.М. Вопросылитературы и эстетики. – М., 1986.

  7. Бечык В. У чаканні галоўнага (Слова ў дыскусіі пра сучасную паэзію) / Выбранае: Літаратурна-крытычныя артыкулы. – Мн., – 1989. – С. 465 – 476.

  8. Бугаёў Дз. Пра сучасную прозу (Суб`ектыўныя нататкі) / Чалавечнасць: Літаратурная крытыка. – Мн., 1985. – С.88 – 118.

  9. Васючэнка П.В. Сінтэз смешнага і сур`ёзнага / Сучасная беларуская драматургія: Дапаможнік для настаўнікаў. – Мн., 2000. – 113 – 145.

  10. Выготский А. Психология искусства. – М., 1965.

  11. Винокур Г. О языке художественной литературы. – М., 1991.

  12. Вярцінскі А. Воблік чалавека – воблік часу: Гутарка з акадэмікам М.Яругіным / Высокае неба ідэала: Літаратурная крытыка і публіцыстыка. – Мн., 1980. – С. 266 – 279.

  13. Дубавец С. Тлумачэнне Сартра / Практыкаванні: Проза, эсе, крытыка. – Мн., 1992. – С. 221 – 230.

  14. Каваленка В. А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры. – Мн., 1981.

  15. Корань Л. Цукровы пеўнік: Літаратурна-крытычныя артыкулы. – Мн., 1996.

  16. Ластоўскі В. Аб патрэбе стылю ў жыцці народа / Выбраныя творы. – Мн., 1997. – С.255-258.

  17. Лихачев Д. Закономерности и антизакономерности в литературе / Русская литература. – Л., 1990, № 1.

  18. Лойка А. Галгофа: Кніга лёсаў. – ГАУПП "Слонімская друкарня", 2001.

  19. Малажай М.А. Лінгвістычны аналіз тэксту. – Мн., 1982.

  20. Мележ І. Праца пісьменніка/ Жыццёвыя клопаты: Артыкулы, эсе, інтэрв´ю.-Мн, 1975. – С.320 – 324.

  21. Стральцоў М. Шырокасць / Выбранае: Проза. Паэзія. Эсэ.-Мн., 1987.-С. 459-462.

  22. Тычко Г.К. "Адвечная песня" Янкі Купалы як новая драма // Весці Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі: Серыя гуманітарных навук. – 2002, № 1. – С.87 – 95.

  23. Тычына М. Песні Арфея // Роднае слова. – 1994. – №№ 1, 2 – 3, 4 – 6.

  24. Тычына М. Ісці ў свет і не губляць сябе: Беларуская проза апошніх гадоў // Роднае слова. – 1997. – №№7,8.

  25. Тычына М. На павароце. Беларуская літаратура канца ХХ стагоддзя. – 2002. –№№ 4 – 6, 8.

  26. Фромм Э. Человек для себя. – Мн., 1992.

  27. Юрэвіч Л. Да гісторыі станаўленьня жанру гісторыка-міталягічнае прозы / Камэнтары: Літаратуразнаўчыя артыкулы. – Мн., 1999. – С. 7-30.

  28. Яскевич А.С. Становление белорусской художественной традиции. – Мн.,1987.

  29. Парандовский Ян. Алхимия слова. – М., 1976.


НАГЛЯДНЫЯ І МЕТАДЫЧНЫЯ ДАПАМОЖНІКІ
Ненарматыўныя слоўнікі беларускай мовы:

1. Насовіч. І. Слоўнік беларускай мовы. – Санкт-Пецярбург, 1880.

2. Верас Зоська. Беларуска-польска-расейска-лацінскі Ботанічны слоўнік. –Вільня, 1924.

3. Ластоўскі В.Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. – Коўна, 1924.

4. Байкоў М., Некрашэвіч С. Беларуска-расійскі слоўнік. – Менск, 1925.

5. Станкевіч Я. Белорусско-русский (Великолитовско-русский) словарь / Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік. – Publiszed by: Lew Sapiecha Greatlitvan (Byelorussian) Foundattion. – New York.

6. Станкевіч Я. Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак: Фразеалагічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. З-е выданьне. – Менск, 1992.

7. Клышка М. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў.– Мінск, 1976.

8. Пазнякоў М. Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы. – Мінск, 1988.
Зборнікі паэзіі і прозы розных гадоў выдання і розных аўтараў, сярод іх факсімільныя выданні:

1. Янка Купала "Спадчына".

2. М.Багдановіч "Вянок".

3. М.Гарэцкі "Рунь".

5. Ю. Віцьбіч."Архіўная кніга".– Нью-Йорк, 1998.

6. В. Аксак "Антычны дождж".– Вільня, 2000.

7. Р. Барадулін "Лісты ў Фінляндыю".– Мінск, 2000.

8. "Сучасная беларуская п´еса" – Мінск, 1997. ´

9. А.Наварыч "Літоўскі воўк".– Мінск, 2003.

10. А.Разанаў "Гліна. Камень. Жалеза". –Мінск, 2004.

11. Ю.Каляда "Invicta альбо Галоўная памылка Афанасія" //Htp:// Knihi.com

Фальклорныя выданні.

1. Сержпутоўскі А.К. "Прымхі і забабоны беларусаў палешукоў".– Мн., Універсітэцкае, 1998.

2. Зямля стаіць пасярод свету: Беларускія народныя прыкметы і павер´і / Укладальнік У.А. Васілевіч. Кніга 1.Мн., – Мастацкая літаратура. 1996.

3. Жыцця адвечны лад: Беларускія народныя прыкметы і павер´і / Укладальнік У.А. Васілевіч. Кніга 2.-Мн. – Мастацкая літаратура. 1998.

4. Зямная дарога ў вырай: Беларускія народныя прыкметы і павер´і / Укладальнік У.А. Васілевіч. Кніга 3. – Мн. – Мастацкая літаратура. 1999.

5. Пяткевіч Ч. Грамадская культура Рэчыцкага Палесся // Полымя.-1999, № 10.


Часопісы і літаратурныя газеты:

"Полымя", "Правінцыя", "Першацвет", "Маладосць", "Аrche", "Край", "Тэрмапілы", "Дзеяслоў", "Літаратура і мастацтва", "Наша ніва", "пАРТызан", «Нёман»,”Всемирная литература», «Иностранная литература» і іншыя.

Польскія, украінскія, расійскія і іншыя літаратурна-мастацкія выданні паводле наяўнасці і даступнасці.


ПЕРАЛІК ПРЫКЛАДНЫХ ПЫТАННЯЎ ДА ЗАЛІКУ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

АСНОВЫ ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ”




  1. Адметнасць і спецыфіка матэрыялу слоўнага мастацтва

  2. Тэкст як паняцце філалогіі, паняцце культуралогіі і тэкст у постмадэрнісцкай канцэпцыі

  3. Значэнне тэрміна аўтар

  4. Выяўленне творчай энергіі аўтара. Натхненне

  5. Канцэпцыя смерці аўтара. Тэорыя падтэксту, інтэртэксту, паратэксту

  6. Мастацкі вобраз. Мастацкая выдумка і рэальнасць

  7. Неаўтарскае слова: стылізацыя пародыя, рэмінісцэнцыя. Інтэртэкстуальнаць.

  8. Дзяленне мастацтва на віды. выяўленчыя і экспрэсіўныя мастацтвы. Літаратура і сінтэтычныя мастацтвы

  9. Месца мастацкай літаратуры сярод іншых мастацтваў. Літаратура і сродкі масавай камунікацыі

  10. Тэматыка мастацтва. Культурна-гістарычны аспект тэматыкі

  11. Значэнне тэрміна кампазіцыя.

  12. Паўторы і варыяцыі. Замоўчванне. Суб’ектная арганізацыя тэкста.

  13. Пункт гледжання. Мантаж Часавая арганізацыя тэкста.

  14. Мастацтва як самапазнанне аўтара . Непраднамеранае ў мастацтве

  15. Значэнне тэрміна ідэя. Ідэйна-сэнсавы бок мастацтва

  16. Аўтарская суб'ектыўнасць у творы і аўтар як рэальная асоба

  17. Сюжэт і яго функцыі. Сюжэт і канфлікт

  18. Фабула і яе складнікі

  19. Сінтагматычныя і асацыятыўныя адносіны мовы як сродка перадачы інфармацыі

  20. Фердынанд дэ Соссюр— як адзін з пачынальнікаў лінгвістыкі ХХ ст

  21. Адметнасць мовы як семіятычнай сістэмы

  22. Юры Лотман – яго ўклад у семіётыку: ідэі, кнігі. Лотманаўскі структурны падыход да літаратурнага твора.

  23. Паняцце "мінус-прыёмаў" (растлумачыць на прыкладах). Сутнасць формул мастацтва: "знаёмы незнаёмец", "тое, але не тое".

  24. Паняцце мастацкай прастаты. Мастацкая прастата і мастацкая складанасць,

  25. Вершаваная мова як першапачатковая праява слоўнага мастацтва. Эстэтычная мяжа паміж паэзіяй і прозай



ПЕРАЛІК ПРЫКЛАДНЫХ ПЫТАННЯЎ ДА ЭКЗАМЕНА

ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

АСНОВЫ ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ”



  1. Спецыфіка прадмета “Асновы літаратурна-мастацкай творчасці”.

  2. Агульнае паняцце пра персанажы ў мастацкім творы.

  3. Паняцце таленту. Раскрыць асаблівасці праяўлення таленту на прыкладзе біяграфій творцаў розных эпох і рэгіёнаў (Тарас Шаўчэнка, Оскар Уайльд, Чынгіз Айтматаў, Васіль Быкаў).

  4. Адрозненні паміж галоўнымі, другараднымі і выпадковымі персанажамі. На прыкладзе драматычнай паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане”.

  5. Назваць спрыяльныя і неспрыяльныя ўмовы для развіцця таленту (На прыкладзе біяграфій Максіма Багдановіча і Янкі Купалы).

  6. Выяўленчая ўстаноўка аўтара і яе роля ў мастацкім творы.

  7. Слова як матэрыял мастацкага тэксту. Штодзённая мова і мова даўгавечная. Іх асноўнае адрозненне.

  8. Віды сувязяў паміж персанажамі: побытавыя, прасторавыя, эканамічныя і г.д. Растлумачыць сувязі паміж персанажамі ў аповесці В.Ластоўскага “Лабірынты”.

  9. Літаратура прыкладная і літаратура мастацкая. Ахарактарызаваць спецыфіку мовы беларускай мастацкай літаратуры. (На прыкладзе тэкстаў сучасных аўтараў: Янкі Юхнаўца, Рыгора Барадуліна, Андрэя Федарэнкі).

  10. Паняцце экспазіцыі персанажаў. Экспазіцыя персанажаў ў аповесці В.Ластоўскага “Лабірынты”.

  11. Лексічны запас і спосабы яго пашырэння.

  12. Імя персанажы і прыёмы ўвядзення яго ў тэкст мастацкага твора.

  13. Сацыяльная афарбоўка слова і яе выкарыстанне ў мастацкім тэксце. (На прыкладзе аповесці Ю.Станкевіча “Бесапатам”).
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка