Зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце бду (назва вышэйшай навучальнай установы) А. В. Данільчанка (подпіс)




старонка1/3
Дата канвертавання01.05.2016
Памер0.52 Mb.
  1   2   3
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

____________________________________________________

(назва вышэйшай навучальнай установы)


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце БДУ

(назва вышэйшай навучальнай установы)

________________ А.В.Данільчанка

(подпіс) (Ініцыялы.Прозвішча)

____________________

(дата зацвярджэння

Рэгістрацыйны № УД-______/баз.


Асновы літаратурна-мастацкай творчасці

(назва дысцыпліны)
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасцяў:
1-23 01 10 «Літаратурная работа (па напрамках)»

1-23 01 08 «Журналістыка (па напрамках)»

(код спецыяльнасці) (назва спецыяльнасці)












2013 г.


Складальнік:

Г. К. Тычко ­– прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар

(Ініцыялы .Прозвішча, пасада, вучоная ступень, вучонае званне)




РЭЦЭНЗЕНТЫ:
Л.Дз. Сінькова, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар

(Ініцыялы. Прозвішча, пасада, вучоная ступень, вучонае званне рэцэнзента)



І.М.Гоўзіч, загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры БДПУ імя М. Танка, кандыдат філалагічных навук,дацэнт

(Ініцыялы. Прозвішча, пасада, вучоная ступень, вучонае званне рэцэнзента)




РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай сацыялогіі журналістыкі Iнстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта _______________________________________

(назва кафедры - распрацоўшчыка праграмы)

(пратакол № 1 ад 30.08.2013 г.);

Метадычнай камісіяй Iнстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта _________________________________

(назва вышэйшай навучальнай установы)

(пратакол № _ ад __._. 2013 г.)

Адказны за рэдакцыю: Г.К Тычко

(Ініцыялы. Прозвішча)

Адказны за выпуск: Г.К. Тычко

(Ініцыялы. Прозвішча)


  1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Базовая вучэбная праграма распрацавана для ВНУ Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарту па спецыяльнасцях: 1-23 01 10 «Літаратурная работа (па напрамках)», 1-23 01 08 «Журналістыка (па напрамках)».


Галоўная мэта дысцыпліны – падрыхтаваць кампетэнтных спецыялістаў у галіне журналістыкі, якія будуць валодаць сістэмай тэарэтычных і гістарычных ведаў, а таксама практычных навыкаў у сферы творчасці, даць будучым журналістам агульнае ўяўленне пра прыёмы і правілы стварэння літаратурна-мастацкага тэксту.


  • Задачы дысцыпліны – сфарміраваць сістэмныя веды пра сутнасць літаратурна-мастацкай творчасці, азнаёміць з прынцыпамі і асноўнымі прыёмамі стварэння літаратурна-мастацкага тэксту, запатрабаванага ў прафесійнай дзейнасці.


Роля і месца дысцыпліны ў прафесійнай падрыхтоўцы журналістаў. Дысцыпліна «Асновы літаратурна-мастацкай творчасці» дае магчымасць выкарыстаць раней засвоеныя веды па сумежных дысцыплінах гуманітарнага цыклу, а таксама прымяніць набытыя кампетэнцыі і навыкі на практыцы ў друкаваных, аўдыёвізуальных і электронных СМІ. У выніку ў будучым студэнты могуць рэалізаваць сябе не толькі як прафесійныя журналісты, але і як творчыя асобы, літаратары, пісьменнікі.
Сувязі з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі. Дысцыпліна цесна звязаная з такімі прадметамі, як «Беларуская літаратура», «Руская літаратура», «Замежная літаратура», «Асновы творчай дзейнасці журналіста», дысцыплінамі спецыялізацыі.
Патрабаванні да ўзроўню засваення прадмета дысцыпліны.

У выніку засваення лекцыйнага курсу, удзелу ў семінарах, вывучэння літаратурных крыніц, а таксама самастойных заняткаў студэнт павінен замацаваць устойлівыя навыкі працы са спецыяльнай літаратурай, навучыцца выкарыстоўваць тэрміналагічны апарат для паспяховай працы ў сферы журналістыкі.



Характарыстыка рэкамендаваных метадаў і тэхналогій навучання.


Пры вывучэнні дысцыпліны «Асновы літаратурна-мастацкай творчасці» выкарыстоўваюцца як традыцыйныя метады, так і інтэрактыўная методыка, арыентаваная на больш шырокае ўзаемадзеянне студэнтаў не толькі з выкладчыкамі, але і паміж сабой, на дамінаванне актыўнасці саміх навучэнцаў у працэсе навучання. У практыцы вывучэння дысцыпліны выкарыстоўваюцца кампутарныя тэхналогіі, электронная бібліятэка, электроннае суправаджэнне навукова-метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу.

Агульная колькасць аўдыторных гадзін па дысцыпліне:

для спецыяльнасці 1-23 01 10 «Літаратурная работа (па напрамках)» –56 гадзін, з іх: лекцыйных – 20 гадзін, семінарскіх– 36 гадзін. Дысцыпліна вывучаецца студэнтамі на працягу 5 і 6 семестраў з формай кантроля ведаў: залікам — 5семестр і экзаменам —6 семестр;

для спецыяльнасцей 1-23 01 08 «Журналістыка (па напрамках)» –28 гадзін, з іх: лекцыйных – 14 гадзін, семінарскіх –14 гадзін. Дысцыпліна вывучаецца студэнтамі на працягу 9 семестра з формай кантроля ведаў – экзаменам.
2.1. ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

для спецыяльнасці

1-23 01 10 «Літаратурная работа (па напрамках)»




Назва

раздзела, тэмы



Колькасць аудыторных гадзін

усяго

у тым лику

лек.

прак.

зан.


лабар.

зан.


семін.

зан.


1.


Спецыфіка прадмета “Асновы літаратурна-мастацкай творчасці”. Матэрыял літаратурна-мастацкага твора

6

2







4

2

Выяўленчыя сродкі мастацкай літаратуры. Віды тропаў

6

2







4


3.

Паэтычны сінтаксіс. Фоніка. Алітэрацыя і асананс. Слоўная інструментоўка. Рытміка. Будова празаічнага сказу. Паняцце перыяду


6

2







4

4.

Будова літаратурна-мастацкага твора. Тэма. Ідэя. Фабула. Сюжэт


4

2







2

5.

Фабульныя час і прастора. Прасторавыя і часавыя варыяцыі ў сучаснай прозе


6

2







4

6.

Персанажы. Спосабы экспазіцыі персанажаў. Віды сувязяў паміж персанажамі. Індывідуальны план літаратурна-мастацкага твора

6

2







4



7

Жанры і формы. Эпічныя жанры. Лірычныя жанры


4

2







2

8

Драматычныя жанры. Асаблівасці сцэнічнага часу і сцэнічнай прасторы


6

2







4

9

Вершаскладанне. Тыпы вершаў. Памеры (метры). Строфіка.Рыфма і яе віды.


6

2







4

10

Творчая лабараторыя пісьменніка. Спецыфіка пісьменніцкай працы ў сучасны перыяд


6

2







4




Усяго:

56

20







36



2.2. ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

для спецыяльнасці

1-23 01 08 «Журналістыка (па напрамках)»





Назва

раздзела, тэмы



Колькасць аўдыторных гадзин

усяго

у тым лiку

лек.

прак.

зан.


лабар.

зан.


семін.

зан.


1.

Спецыфіка прадмета “Асновы літаратурна-мастацкай творчасці”. Матэрыял літаратурна-мастацкага твора

4

2







2

2

Выяўленчыя сродкі мастацкай літаратуры. Віды тропаў

4

2







2

3.

Паэтычны сінтаксіс. Фоніка. Алітэрацыя і асананс. Слоўная інструментоўка. Рытміка. Будова празаічнага сказу. Паняцце перыяду


4

2







2

4.

Будова літаратурна-мастацкага твора. Тэма. Ідэя. Фабула. Сюжэт/ Фабульныя час і прастора. Прасторавыя і часавыя варыяцыі ў сучаснай прозе


4

2







2

5.

Персанажы. Спосабы экспазіцыі персанажаў. Віды сувязяў паміж персанажамі. Індывідуальны план літаратурна-мастацкага твора

4

2







2

6.

Жанры і формы. Эпічныя жанры. Лірычныя жанры/Драматычныя жанры. Асаблівасці сцэнічнага часу і сцэнічнай прасторы

4

2







2

7

Вершаскладанне. Тыпы вершаў. Памеры (метры). Строфіка.Рыфма і яе віды.

Творчая лабараторыя пісьменніка. Спецыфіка пісьменніцкай працы ў сучасны перыяд




4

2







2




Усяго:

28

14







14


3. 1. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

1-23 01 10 «Літаратурная работа (па напрамках)»
Тэма 1. Спецыфіка прадмета “Асновы літаратурна-мастацкай творчасці. Матэрыял літаратурна-мастацкага твора.

Асновы літаратурна-мастацкай творчасці як прадмет. Асноўная мэта і задачы дысцыпліны. Спецыфіка авалодвання пісьменніцкім майстэрствам. Працэс выпрацоўка ўласнай выяўленчай тэхнікі, свайго мастацкага стылю паводле асабістых сведчанняў вялікіх мастакоў слова. Перадумовы для творчага пошуку, аб’ектыўныя і суб’ектыўныя фактары фарміравання мастакоўскай індывідуальнасці.

Агульнае паняцце пра матэрыял мастацкага твора. Слова і яго значэнне ў жыцці чалавека. Штодзённая мова і мова, разлічаная на доўгае існаванне. Асноўныя адрозненні. Паняцце літаратуры. Літаратура прыкладная і літаратура мастацкая. Несупадзенне мэтаў, якія ставяць перад сабой аўтары мастацкіх і прыкладных тэкстаў. Умовы, неабходныя для стварэння арыгінальнага мастацкага твора. Талент і спосабы яго рэалізацыі. Непраднамернае ў мастацтве. Выяўленне творчай энергіі аўтара. Натхненне. Аўтарская суб’ектыўнасць. Спрыяльныя і неспрыяльныя варункі рэалізацыі таленту: сацыяльныя абставіны, жыццёвы лёс. Біяграфія Максіма Багдановіча і Янкі Купалы, Джэка Лондана і Марыны Цвятаевай. Пагроза пераацэнкі ўласных сілаў. Небяспека памылковага шляху, адэкватнасць выяўленчых сродкаў і фармальна-стылістычных пошукаў свайму часу. Неабходнасць вывучэння тэхнікі пісьменніцкага майстэрства.

Слова і яго значэнне. Вялікі слоўны запас — першая ўмова стаць выдатным пісьменнікам. Слоўнікі пісьменніцкай мовы (Пушкін, Гогаль, Купала, Колас). Шляхі пашырэння слоўнага запасу ўласнай мовы (гістарычныя і дыялекталагічныя слоўнікі, спецыяльная літаратура, фальклор, творы класікаў, мова сучаснікаў). Адчуванне слова. Роля сэнсавых адценняў.Сінонімы і амонімы ў літаратуры. Гульня слоў. Спосабы і мэты выкарыстання яе ў літаратурных тэкстах. Значэнне слова і інтанацыі. Выкарыстанне інтанацыі. Архаізмы і неалагізмы. Нацыянальная афарбоўка слова. Варварызмы і дыялектызмы. Сацыяльная афарбоўка слова і яе выкарыстанне ў мастацкім тэксце. (Раман Андрэя Мрыя "Запіскі Самсона Самасуя", гумарыстычныя апавяданні Кандрата Крапівы, Якуба Коласа, Андрэя Мрыя, Пятра Васючэнкі, аповесці У.Някляева "Вежа" і "Прага", драма А. Дударава "Звалка", раман С. Балахонава “Імя грушы” і інш.).

Асаблівасці сучаснай моўнай сітуацыі на постсавецкай прасторы. Трасянка і суржык. Пастаноўка праблемы. Тэкст як паняцце філалогіі. Тэкст як паняцце семіотыкі і культуралогіі. Тэкст у постмадэрністычнай канцэпцыі.
Тэма 2. Выяўленчыя сродкі мастацкай літаратуры. Віды тропаў.

Агульнае паняцце аб тропах. Роля тропаў у мастацкай творчасці. У якасці самастойнага задання адшукаць прыклады найбольш распаўсюджаных тропаў з тэкстаў беларускай класікі (творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, М.Багдановіча, Алеся Гаруна). Стварыць уласныя тропы для апісання прыкладнай тэмы — "Восеньскі вечар у горадзе", "Адзін дзень з жыцця студэнта" і г.д.

Метафара і яе разнавіднасці. Лёгкія і нацягнутыя метафары. Прынцыпы будовы метафар. Метафары, створаныя на аснове падабенства не прыкмет, а ўражанняў. Прачытаць і зрабіць аналіз вершаў Р.Барадуліна апошніх гадоў, знайсці там прыклады такіх тропаў. Разгорнутыя і агульнаўжывальныя метафары. Прывесці прыклады састарэлых агульнаўжывальных літаратурных метафар. Выпісаць з тэкстаў сучасных маладых літаратараў узоры нацягнутых метафар. Растлумачыць разуменне паняцця лёгкая метафара. Прыдумаць самім альбо выбраць з твораў Янкі Купалы ці М.Багдановіча верш — разгорнутую метафару. Роля метафары ў сучаснай беларускай паэзіі і ў паэзіі замежнай, напрыклад, польскай ці рускай. Зрабіць спробу параўнання з пункту гледжання выкарыстання метафар твораў Ч. Мілаша, І. Бродскага, Р. Барадуліна, Максіма Танка, В. Зуёнка. Выказаць асабістае стаўленне да ролі метафары ў сучаснай паэзіі. Самастойна прачытаць артыкулы С.Дубаўца "Схема" і "Факел давер`я" (кніга "Практыкаванні". — Мн., 1992), Л. Корань "Ці лёгка быць геніем" (кніга "Цукровы пеўнік". — Мн., 1996).

Метанімія як разнавіднасць метафары. Шматлікасць відаў метаніміі. Асаблівасці літаратурнай метаніміі. Ужыванне метаніміі ў апісанні адцягненых прадметаў і з`яў. Разгорнутыя метаніміі. Апавяданне Якуба Коласа "Крывавы вір" — прыклады разгорнутай метаніміі ў апісанні рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Раман І.Мележа "Людзі на балоце" —разгорнутая метанімія часоў калектывізацыі. Верш А.Вярцінскага "Вялікі атракцыён" — метанімія часоў застою.

Напісаць невялікі тэкст (памерам да адной старонкі) на прыкладную тэму "Чалавек будучыні" з выкарыстаннем метаніміі.
Тэма 3. Паэтычны сінтаксіс. Фоніка. Алітэрацыя і асананс. Слоўная інструментоўка. Рытміка. Будова празаічнаага сказу. Паняцце перыяду.

Агульнае паняцце паэтычнага сінтаксісу. Роля сінтаксісу ў літаратуры: паэзіі, прозе, драматургіі. Роля расстаноўкі слоў у сказе. Мастацкае выдзяленне патрэбнага слова шляхам яго размяшчэння ў сказе. Інверсія і яе роля ў мастацкім тэксце. Прыклады інверсіі ў творах М. Лынькова. Інверсія ў сучасных мастацкіх тэкстах. (С.Яновіч. "Запісы веку". Беласток. — 2000). Станоўчыя і адмоўныя моманты ў выкарыстанні інверсіі.

Сінтаксічныя збудаванні, якія можна ўжываць у сказе. Эліпсіс альбо свядомы пропуск слова. Падваенне як адваротны адпаведнік эліпсіса. Роля падваенняў у мастацкім тэксце (вершы Янкі Купалы "А хто там ідзе?", Алеся Гаруна, "Нязнаны госць"). Пералічэнне альбо градацыя ("Беларускі радавод" В.Ластоўскага, "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" У.Караткевіча, "Паэма сораму і гневу" П.Панчанкі) Прывесці прыклады пералічаных сінтаксічных сродкаў з мастацкіх тэкстаў сучаснай літаратуры. (Мастацкія творы могуць выбірацца адвольна, паводле жадання студэнтаў). Стварыць пісьмовы партрэт свайго сябра, ужываючы прыёмы паэтычнага сінтаксісу.

Інверсія і стык. Анафара і эпіфара. Прааналізаваць вершы Янкі Купалы "Я не для вас, паны, о не...", Алеся Гаруна "Адбітак". Перабудаваць фрэску Барыса Пятровіча "Сустрэча" (Кніга "Фрэскі".— 1998.) паводле законаў сучаснай беларускай лінгвістыкі. Параўнаць з аўтарскім тэкстам. Прывесці ўласныя прыклады інверсіі ў сказе. Растлумачыць іх ролю.

Агульная характарыстыка гукаў беларускай мовы. Злучэнне аднолькавых ці падобных зычных — стык. Прыклады стыкаў і спосабы іх перабудовы. Збег галосных — зіянне. Прыклады зіяння. Адшукаць у класічных тэкстах прыклады мілагучнай паэтычнай мовы, лёгкай у гучанні і вымаўленні. Прыдумаць уласныя прыклады паводле гэтага ўзору.

Алітэрацыя і асананс. Роля іх у мастацкім тэксце. Прыклады алітэрацыі і асанансу з твораў апошніх гадоў Л. Дранько-Майсюка, Р.Барадуліна. Прыдумаць празаічную ці паэтычную мініяцюру на адвольную тэму з ужываннем асанансу альбо алітэрацыі.

Слоўная інструментоўка альбо сукупнасць гукавой гульні. Параўнаць вершаказ А. Разанава "Весніцы" (зборнік "У горадзе валадарыць Рагвалод".—Мінск, 1992) і верш Л. Дранько-Майсюка "На вуліцы першага пацалунку" (зборнік "Стомленнасць Парыжам".— Мінск, 1995).

Вызначыць ролю слоўнай інструментоўкі ў згаданых тэкстах. Прывесці ўласныя прыклады выкарыстання слоўнай інструментоўкі ў мастацкай літаратуры. Самастойна прачытаць зборнік Валянціны Аксак "Антычны дождж". Адшукаць прыклады гукавой гульні і прыдумаць уласныя паводле літаратуранага ўзору.

Роля націску ў мастацкім тэксце. Асаблівасці націску ў прозе. Лагічныя націскі. Будова празаічнага сказа. Паняцце перыяду. Узыход — першая частка перыяду і зыход — заключная, галоўная. Вызначыць перыяды ў апавяданні Якуба Коласа "Васіль Чурыла". Прааналізаваць з пункту гледжання рытмічнай будовы апавяданне Алеся Гаруна "Чалавек без крыві" і прытчу В. Быкава "Вуціны статак" альбо іншы твор. Самастойна напісаць два-тры сказы з выкарыстаннем перыяду — узыходу і зыходу на адвольную тэму. Прааналізаваць творы сучасных пісьменнікаў. Прывесці прыклады будовы сказа ў сучаснай прозе (Творы В.Адамчыка, А.Федарэнкі, Ю.Станкевіча, В.Карамазава, А.Бахарэвіча, А. Глобуса і інш.).
Тэма 4. Будова літаратурна-мастацкага твора. Тэма. Ідэя. Фабула. Сюжэт.

Агульнае паняцце будовы мастацкага твора. Назваць элементы, неабходныя для будовы мастацкага твора. Растлумачыць залежнасць будовы ад выбранай тэмы. Прывесці прыклады будовы ўласных мастацкіх ці журналісцкіх тэкстаў.

Тэма. Агульнае паняцце тэмы мастацкага твора. Тэма ў паэзіі. Вызначыць тэму верша Янкі Купалы "Малітва". Прааналізаваць верш А. Вярцінскага "Высокае неба ідэала". Арыгінальнасць тэмы і спосабы яе ўвасаблення ў творы.

Тэма ў прозе. Вузкія і шырокія тэмы. Наяўнасць падтэм. Назваць творы, дзе раскрываюцца шырокія тэмы. Засяродзіцца на рамане І. Мележа "Подых навальніцы". Вызначыць тэму, назваць падтэмы Роля падтэм у раскрыцці галоўнай тэмы твора.

Ідэя і яе роля ў мастацкім творы. Магчымасць існавання некалькіх ідэй у творы. Неабходнасць адрозніваць ідэю твора ад маральна-дыдактычнага павучання пісьменніка. Ідэя лірычнага твора. Вызначыць ідэю верша М. Багдановіча "Дзед"

Прааналізаваць самастойна верш Янкі Купалы "Ворагам беларушчыны". Вызначыць тэму і ідэю.

Схільнасць кожнага пісьменніка да распрацоўкі пэўнай тэматыкі. Назваць галоўную тэму твораў У.Караткевіча, М. Стральцова, В.Казько, В. Быкава. Засяродзіцца над тым, якой уяўляецца ўласная скразная тэма самастойнай творчасці. Вызначыць асноўную думку, якую хацелася б данесці да чытача распрацоўкай гэтай тэмы.

Фабула твора. Фабула як сукупнасць дзеянняў, абставін і становішчаў, што знаходзяцца ва ўзаемасувязі. Сітуацыя — агульная і прыватная. Паняцце матыву, як дзеяння, што змяняе сітуацыю. Завязка, як шэраг матываў, што ствараюць напружаную сітуацыю, якая не можа доўга існаваць. Развязка, як шэраг матываў, што прыводзяць да супакоенай сітуацыі. Прааналізаваць адно з апавяданняў В. Быкава. Растлумачыць, чаму падзел фабулы на сітуацыю, матыў, завязку і развязку нельга выкарыстоўваць у адносінах да лірычнага твора. Прыдумаць фабулу ўласнага твора на вольную тэму.

Сюжэт альбо пабудова фабулы — асноўныя адрозненні сюжэта і фабулы. Фабула можа быць запазычанай з жыцця. Афармленне і размеркаванне яе (сюжэт) належыць выключна пісьменніку. Значэнне сюжэта для рэалізацыі мастацкай задумы. Няўмелыя сюжэты, як згуба для ўсяго твора. Фармаванне сюжэта.

1) Размяшчэнне-той альбо іншы парадак паведамлення чытачу фабульных абставін. У размяшчэнні вылучаюць пачатак, дзе закончана перадаецца тая альбо іншая сітуацыя, заканчэнне – адлюстраванне сітуацыі, што завяршае апавяданне, і развіццё – прамежкавае адлюстраванне сітуацыі з перапынкамі, запавольваннем, вяртаннем.

2) Змест, да якога адносяцца персанажы галоўныя і другарадныя, размовы, прадметы, навакольная рэчаіснасць.

3) Увядзенне — сукупнасць прыёмаў, што ўводзяць чытача ў разуменне сітуацыі. Тут вылучаюць экспазіцыю, г.зн. абмалёўку пачатковай сітуацыі і дзеючых асоб, характарыстыкі — абмалёўка характараў і ўласцівасцяў персанажаў.

Шматстайнасць камбінацый частак сюжэта. Змена прыёмаў у пісьменнікаў розных эпох і школ. Прыёмы разгортвання сюжэта і іх разнастайнасць.

Прааналізаваць апавяданні М. Стральцова "Смаленне вепрука", "Шлях асла" Л.Уліцкай. Асаблівасці сюжэта і з чым яны звязаны. Роля сюжэта ў мастацкім тэксце. Прывесці прыклады арыгінальных сюжэтаў, якія запомніліся з прачытанай сусветнай мастацкай літаратуры.

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка