Зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А. І. Жук




старонка7/8
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.73 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

6.2. Беларусь у пасляваенны перыяд
(другая палова 40-хпершая палова 50-х гг. ХХ ст.)

Агляд айчыннай i замежнай гiстарыяграфii па перыядзе. Класiфiкацыя крынiц, характарыстыка іх асноўных груп.



Пераход да мірнага будаўніцтва. Развіццё прамысловасці. Страты, нанесеныя фашысцкiмi акупантамi народнай гаспадарцы i культуры Беларусi. Пачатак аднаўлення ў 1944—1945 гг. Дапамога народаў СССР Беларусi. Удзел беларусаў у аднаўленнi Данбаса, Сталiнграда, Дняпроўскай электрастанцыi i г.д. Аднаўленне i рэканструкцыя прамысловых прадпрыемстваў, энергетычнай i палiўнай базы, чыгункi. Узнаўленне гарадоў. Пасляваенная iндустрыялiзацыя Беларусi, яе сутнасць i вынiкi. Стварэнне новых галiн прамысловасцi. Будаўнiцтва аўтамабiльнага, трактарнага заводаў i iнш. Прамысловае развiццё заходнiх абласцей БССР. Рост рабочага класа i яго працоўнае падзвiжнiцтва. Роля жанчын i падлеткаў у аднаўленчых работах.

Аднаўленне і развіццё сельскай гаспадаркі. Становiшча сельскай гаспадаркi пасля вызвалення рэспублiкi. Цяжкасцi яе аднаўлення. Пасяўная кампанiя 1944 i 1945 гг. Адраджэнне калгасна-саўгаснай сістэмы. Калектывiзацыя ў заходнiх абласцях БССР i яе вынiкi. Лiквiдацыя хутароў. Узбуйненне калгасаў. Сiстэма кiравання калгасамi. Дзяржнарыхтоўкi. Скарачэнне прысядзiбных гаспадарак. Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 чэрвеня 1947 г. «Аб крымiнальнай адказнасцi за крадзеж дзяржаўнай i грамадскай маёмасцi». Прычыны адставання сельскай гаспадаркi ад тэмпаў адраджэння прамысловасці і транспарту. Мерапрыемствы па змяненні яе крытычнага стану.

Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Культура і навука. Бытавое становiшча насельнiцтва рэспублiкi. Картачная сiстэма. Заработная плата рабочых i служачых. Знiжэнне жыццёвага ўзроўню жыхароў Беларусi ў сувязi з засухай 1946 г. у Украiне. Працадзень i яго аплата. Падатковая палiтыка ў вёсцы. Прымусовыя пазыкi. Жыллёвае будаўнiцтва. Адмена картачнай сiстэмы i правядзенне грашовай рэформы. Знiжэнні цэн. Наладжванне медыцынскага i сацыяльнага забеспячэння. Уладкаванне дзяцей-сiрот. Радыёфiкацыя вёскi.

Аднаўленне i развiццё агульнаадукацыйнай, сярэдняй спецыяльнай школы, вышэйшых навучальных устаноў, бiблiятэк, клубаў. Падрыхтоўка навукова-педагагiчных кадраў. Аднаўленне i пашырэнне дзейнасцi навуковых устаноў. Стварэнне новых даследчых iнстытутаў. АН БССР. Змена прыярытэтаў навуковых даследаванняў. Развiццё беларускай лiтаратуры. Творчасць Я. Коласа, I. Шамякiна, I. Мележа, П. Пестрака, Я. Брыля, К. Крапiвы, М. Танка i iнш. Дзейнасць тэатральных калектываў. Развiццё музычнага мастацтва. Творчасць М. Аладава, А. Багатырова, У. Алоўнiкава, Ю.Семянякі i iнш. Выяўленчае мастацтва. Тэматыка твораў мастакоў I. Ахрэмчыка, Я. Зайцава, У. Сухаверхава i iнш. Гераiчная тэматыка скульптараў З. Азгура, А. Бембеля, А. Глебава i iнш. Архiтэктура.



Грамадска-палітычнае жыццё. Асноўныя тэндэнцыi развiцця савецкага грамадства. Надзеi на дэмакратызацыю грамадскага жыцця. Умацаванне адмiнiстрацыйна-каманднай сiстэмы. Формы і метады дзейнасці партыйных, савецкiх, камсамольскiх, прафсаюзных i грамадскiх арганiзацый, іх роля ў жыццi рэспублiкi. П. К. Панамарэнка. М. I. Гусараў. М. С. Патолiчаў. Грамадска-палiтычная праца ў заходнiх абласцях рэспублiкi. Стварэнне i дзейнасць палiтаддзелаў у заходнiх абласцях.

Выхад Беларусi на мiжнародную арэну. Утварэнне Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi. Беларусь — адна з краiн-заснавальнiц ААН. К. Кiсялёў. Удзел у працы спецыялiзаваных органаў ААН. Рашэнне Крымскай (Ялцiнскай) канферэнцыi кiраўнiкоў вялiкiх дзяржаў па пытаннях савецка-польскай мяжы. Дагавор памiж Савецкiм Саюзам i Польшчай аб гранiцы ад 16 жнiўня 1945 г. Устанаўленне беларуска-польскай гранiцы. Палiтыка па нацыянальным пытаннi, перасяленні.

Падпольныя антысавецкiя арганiзацыi моладзi ў Слонiме, Баранавiчах, Брэсцкiм чугуначным вузле, Жыровiчах, Ганцавiчах, Цэнтр беларускага вызваленчага руху (ЦБВР), «Свабодная Беларусь» i iх разгром. Новая хваля рэпрэсiй. Справа П. Саевiча. Барацьба з «касмапалiтызмам». Рэпрэсii ў дачыненнi пiсьменнiкаў i вучоных. А. Жэбрак i iнш. Тэрор банд Армii Краёвай i АУН—УПП у заходнiх абласцях БССР i iх лiквiдацыя. Адносiны ўлад да царквы i яе святароў.

6.3. Беларусь у перыяд спроб рэформаў і крызісу
адміністрацыйна-каманднай сістэмы
(сярэдзіна 50-х — 80-я гг. ХХ ст.)

Агляд айчыннай і замежнай гістарыяграфіі. Характарыстыка асноўных груп гістарычных крыніц па названым перыядзе.



Грамадска-палітычнае жыццё. Адносная дэмакратызацыя грамадства. «Хрушчоўская адлiга». ХХ з’езд КПСС i выкрыццё культу асобы Сталiна. Пачатак рэабiлiтацыi ахвяр сталiнскага рэжыму i яго супярэчнасцi. Спробы абнаўлення адмiнiстрацыйна-каманднай сiстэмы. Пашырэнне правоў саюзных рэспублiк. К. Т. Мазураў. Перабудова партыйных, савецкiх i грамадскiх арганiзацый паводле вытворчага прынцыпу (прамысловыя i сельскiя). Скарачэнне сельскiх раёнаў. Канцэпцыя пабудовы камунiзму i развiтога сацыялiстычнага грамадства. Узмацненне ў 60-я гг. ХХ ст. негатыўных з’яў у кiраваннi гаспадарчым i грамадска-палiтычным жыццём у рэспублiцы. Дзейнасць партыйных, савецкiх, камсамольскiх i прафсаюзных арганiзацый. П. М. Машэраў, С. В. Прытыцкi. Накiраванасць прапаганды i агiтацыi. Рух за камунiстычныя адносiны да працы. Дысiдэнцтва. Узмацненне рэпрэсіўных мер супраць праваслаўнай і каталіцкай царквы. Умацаванне пазіцый пратэстантызму.

Далейшае развіццё прамысловасці і транспарту. Будаўнiцтва новых i мадэрнiзацыя дзеючых прадпрыемстваў i транспарту ва ўмовах навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. З’яўленне новых галiн вытворчасцi. Асаблiвасцi НТР у Беларусi. Прычыны перабудовы кiравання прамысловасцi па тэрытарыяльным прынцыпе. Утварэнне саўнаргасаў. Рэформа 1965 г. і яе ажыццяўленне ў Беларусі. Пераход ад тэрытарыяльнай да галiновай формы кiравання прамысловасцю i транспартам. Поспехi і недахопы ў развiццi прамысловасцi. Прычыны згортвання рэформы. Стварэнне буйных вытворчых комплексаў i аб’яднанняў. Уплыў ваенна-прамысловага комплексу на тэхнiчны прагрэс. Праблема ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукi i тэхнiкi. Здабыткi i праблемы ў развiццi эканомiкi ў 1970—1980 гг. Прамысловае будаўнiцтва. Спробы iнтэнсiфiкацыі вытворчасці.

Развіццё сельскай гаспадаркі. Пошукi шляхоў пераадолення складанасцяў у развiццi вёскi. Рэарганiзацыя МТС. Удзел працоўных Беларусi ў асваеннi цалiнных i залежных зямель. Спробы рэформ у сельскай гаспадарцы, іх сутнасць i вынiкi. Паглыбленне спецыялiзацыi i канцэнтрацыi вытворчасцi. Умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы. Падрыхтоўка кадраў спецыялiстаў. Паглыбленне спецыялiзацыi i канцэнтрацыi сельскагаспадарчай вытворчасцi. «Неперспектыўныя» вёскi, iх лёс. Мелiярацыя, хiмiзацыя сельскагаспадарчых угоддзяў i iх вынiкi. Харчовая праграма 1982 г. Стварэнне аграпрамысловых комплексаў. Рост стратных гаспадарак. Мiграцыя з вёскi ў горад.

Матэрыяльны дабрабыт насельніцтва. Культура і навука. Шляхі паляпшэння дабрабыту насельнiцтва. Спыненне падпiскi на дзяржаўныя пазыкi. Павышэнне памераў пенсiй i ўвядзенне пенсiй для калгаснiкаў. Скарачэнне рабочага дня i працоўнага тыдня. Вызваленне сялянскiх гаспадарак ад абавязковых паставак дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыi. Рост грамадскiх фондаў спажывання. Жыллёвае будаўнiцтва. Пашырэнне сферы бытавых паслуг. Аперажаючы рост даходаў над павелiчэннем тавараў i паслуг. З’яўленне дэфiцыту тавараў. Медыцынскае абслугоўванне. Урбанiзацыя. Змены ў сацыяльнай структуры грамадства.

Змены ў сiстэме народнай адукацыi. Пераход да абавязковай 8-гадовай i сярэдняй адукацыi. Полiтэхнiчнае навучанне. Пашырэнне сеткi вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў i прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў. Навукова-даследчыя ўстановы i iх дзейнасць. Дасягненнi беларускай навукi. БДУ. А. Сеўчанка. АН БССР. В. Купрэвiч, М. Барысевiч. Асноўная тэматыка навуковых даследаванняў.

Творчасць I. Мележа, М. Танка, I. Шамякiна, К. Крапiвы i iнш. Крытычнае пераасэнсаванне гiсторыi i сучаснасцi маладым пакаленнем пiсьменнiкаў. А. Адамовiч, В. Быкаў, А. Вярцiнскi, У. Караткевiч, I. Навуменка, I. Чыгрынаў i iнш. Дасягненнi ў тэатральным, музычным, выяўленчым i манументальным мастацтве. М. Савiцкi. Архiтэктура i горадабудаўнiцтва. Развiццё i дзейнасць культурна-асветных устаноў.

Беларусь на міжнароднай арэне. Дзейнасць дэлегацыi Беларусi ў ААН. Членства Беларусi ў мiжнародных арганiзацыях: ЮНЕСКА, Мiжнароднай арганiзацыі працы, Сусветнай арганiзацыі здароў’я i iнш. Эканамiчнае i гандлёвае супрацоўнiцтва з замежнымi краiнамi. Культурныя, навуковыя, спартыўныя i турысцкiя сувязi БССР.

Палітыка «перабудовы». Канцэпцыя паскарэння сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны. Курс на ўдасканаленне сацыялiзму. Дэмакратызацыя грамадства. Рэфармаванне палiтычнай сiстэмы. Галоснасць. Ажыўленне царкоўнага жыцця. Узнiкненне нефармальных аб’яднанняў «Талака», «Паходня», «Узгор’е» i iнш. Новы этап рэабiлiтацыi ахвяр палiтычных рэпрэсiй. I з’езд народных дэпутатаў СССР. Дэмакратызацыя выбарчай сiстэмы. Выбары ў Вярхоўны Савет БССР (1990). Рашэннi Вярхоўнага Савета БССР аб уласнасцi i пераходзе да рынку. Узнiкненне палiтычных партый i грамадскiх рухаў. Аслабленне пазiцый КПБ у палiтычным жыццi рэспублiкi. Палiтычны крызiс у СССР, асаблiвасцi яго праяўлення ў Беларусi. Спробы рэфармавання СССР. Прычыны крызiсу перабудовы.

1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка