Зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А. І. Жук




старонка4/8
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.73 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

4. БЕЛАРУСЬ У XIX ст.




4.1. Беларусь у першай палове XIX ст.

Новы перыяд у гісторыі Беларусі, яго асноўныя рысы. Перыядызацыя. Айчынная і замежная гістарыяграфія. Крыніцы. Іх класіфікацыя.



Тэрыторыя і насельніцтва. Адміністрацыйны падзел. Прыродныя рэсурсы. Уплыў геаграфічнага і дэмаграфічнага фактараў на сацыяльнае і эканамічнае развіццё. Сацыяльная і нацыянальна-рэлігійная структура насельніцтва. Яе асаблівасці. Катэгорыі сялян. Становішча і склад гарадскога насельніцтва.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё на зыходзе прыгонніцтва. Разлажэнне феадальна-прыгонніцкага ладу і фарміраванне капіталістычных адносін. Развіццё таварнай вытворчасці ў сельскай гаспадарцы. Пачатак яе спецыялізацыі. Новыя з’явы ў агратэхніцы. Прамысловая дзейнасць сялянства, узровень яго дыферэнцыяцыі.

Крызіс паншчыннай гаспадаркі. Спробы яе рацыяналізацыі. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства. Хваляванні сялян дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх маёнткаў, іх антыпрыгонніцкая накіраванасць.

Структура і формы арганізацыі прамысловай вытворчасці. Вотчынныя і купецкія мануфактуры. Пачатак прамысловага перавароту. Рост выкарыстання наёмнай працы. Будаўніцтва дарог і каналаў. Гандаль. Кірмашы. Узрастанне ролі гарадоў і мястэчкаў.

Вайна 1812 г. і Беларусь. Расійска-французскія адносіны і палітычная сітуацыя ў заходніх губернях напярэдадні вайны. Перадача Расіі Беластоцкай вобласці. Праект адраджэння Вялікага княства Літоўскага.

Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Палітыка французскіх улад. Дзейнасць Часовай камісіі ўрада Вялі­кага княства Літоўскага. Адносіны шляхты да Напалеона. Пазіцыі сялянства. Партызанскі рух. Удзел насельніцтва Беларусі ў баявых дзеяннях. Разгром французскіх войскаў на Бярэзіне. Вынікі вайны для Беларусі.



Урадавая палітыка. «Польскае пытанне» і ўрадавая палітыка. Эвалюцыя саслоўнай палітыкі. Ваенныя пасяленні. Актуалізацыя сялянскага пытання ў другой чвэрці XIX cт. Люстрацыя дзяржаўных маёнткаў. Інвентарная рэформа. Канфесіянальная палітыка. Полацкі царкоўны Сабор і яго вынікі. Змяненні палітыкі ў галіне асветы. Заканадаўства. Камітэт па справах заходніх губерняў і яго дзейнасць. Русіфікацыя і яе сутнасць.

Светапогляд рамантызму і грамадска-палітычнае жыццё. «Вясна народаў» і ажыўленне грамадска-палітычнага руху. Характар і сацыяльна-саслоўны склад яго ўдзельнікаў. Грамадска-палітычнае жыццё і яго накірункі. Фізіякраты. Масонства. Тайныя таварыствы вучнёўскай моладзі і іх дзейнасць. Дзекабрысты. Беларусь у планах дзекабрыстаў. Бабруйскі план паўстання. «Таварыства ваенных сяброў». Выступленне дзекабрыстаў у Літоўскім корпусе і ў Бабруйскай крэпасці. Разгром тайных таварыстваў.

Шляхецкае паўстанне 1830—1831 гг. Яго мэты і праграма дзеянняў. Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Развіццё паўстання ў заходніх і паўднёвых раёнах Беларусі. Мабілізацыя сялян і мяшчан. Бітва за Вільню. Падаўленне паўстання. Вынікі падзей 1831 г. Ліцвінскі патрыятызм сярод мясцовай шляхты.

Уплыў рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе на грамадска-палітычны рух у Беларусі. «Экспедыцыя Валовіча». «Дэмакратычнае таварыства». Ф. Савіч. «Саюз свабодных братоў». Зараджэнне беларускага нацыянальна-культурнага руху.

«Заходнерусізм» і яго прадстаўнікі: мітрапаліт літоўскі І. Сямашка, І. Грыгаровіч і інш. П. Янкоўскі і Літоўская семінарыя.



Культура. Ад асветніцтва да рамантызму. Новае ў культуры: рацыяналізм, дэмакратызацыя і дыферэнцыяцыя. Уплыў польскай і рускай культур. Сацыяльная структура культуры: магнацкая, памесна-дваранская культура сярэдняй і дробнай шляхты. Культура мяшчан і насельніцтва гарадоў і мястэчак. Сялянская культура. Культурныя цэнтры Беларусі.

Асвета. Фарміраванне сістэмы свецкай і духоўнай адукацыі. Віленская навучальная акруга. Віленскі універсітэт. Гімназіі. Павятовыя вучылішчы. Царкоўнапрыходскія школы. Змены ў сістэме адукацыі. Беларуская навучальная акруга. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Віцебская настаўніцкая семінарыя. Духоўная адукацыя. Полацкая езуіцкая акадэмія. Ваеннае і прафесійнае навучанне. Друкарні: казённыя, прыватныя, царкоўныя.

Навука. Зараджэнне і развіццё археаграфіі, крыніцазнаўства, славяназнаўства, беларусазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. З. Даленга-Хадакоўскі, М. Баброўскі, І. Даніловіч, К. і Я.Тышкевічы і інш. Прыродазнаўчыя веды: батаніка, біялогія, фізіялогія, хімія.

Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. Рамантызм: А. Міцкевіч, Я. Чачот, У. Сыракомля, Я. Баршчэўскі. Пераход да рэалізму. В. Дунін-Марцінкевіч. Ананімная паэзія.

Мастацтва. Тэатр. Музыка. А. Абрамовіч, М. Агінскі, Д. Стэфановіч, Ф. Міладоўскі, С. Манюшка.

Архітэктура і горадабудаўніцтва. Палацава-сядзібнае будаўніцтва. Класіцызм. Неаготыка. Жывапіс. Віленская школа жывапісу. Я. Дамель, І. Аляшкевіч, В. Ваньковіч, І. Хруцкі, В. Дмахоўскі. Графіка. Скульптура.

Уклад выхадцаў з Беларусі ў развіццё навукі і культуры іншых народаў. Выспяванне беларускай нацыянальнай ідэі.

4.2. Беларусь у другой палове ХIХ ст.

Асноўныя напрамкі і вынікі навуковых даследаванняў. Перспектывы далейшага вывучэння. Класіфікацыя крыніц і іх асноўныя віды. Масавыя статыстычныя даныя. Апублікаваныя матэрыялы перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г.



Мадэрнізацыйныя працэсы ў Беларусі. Мадэрнізацыя, яе сутнасць, этапы, характэрныя і спецыфічныя рысы яе эвалюцыі ў Беларусі. Фарміраванне сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства, незавершанасць гэтага працэсу ў Беларусі. Мадэрнізацыя і працэсы індустрыялізацыі, урбанізацыі, станаўлення нацыі, змены ў менталітэце беларускага грамадства.

Адмена прыгоннага права. Наспяванне неабходнасці падрыхтоўкі сялянскай рэформы, яе прычыны. Арганізаваная ініцыятыва інвентарных камітэтаў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў па вызваленні сялян. Рэскрыпт У. І. Назімаву. Маніфест і «Палажэнні» 19 лютага 1861 г. Спецыфіка мясцовых «Палажэнняў» для Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў. Выкупная аперацыя. Устаўныя граматы і выкупныя акты. Правы сялян. Змены ў рэалізацыі рэформы, звязаныя з паўстаннем 1863 г. Рэформы аграрных адносін дзяржаўных сялян і ўпарадкаванне іншых катэгорый сельскага насельніцтва. Вынікі і значэнне аграрных рэформ.

Буржуазныя рэформы 60—70-х гг. Ваенная, школьная, цэнзурная, судовая, гарадскога самакіравання рэформы, іх прычыны, сутнасць і асаблівасці рэалізацыі ў Беларусі. Значэнне рэформ. Контррэформы і іх вынікі. Увядзенне інстытута земскіх начальнікаў.

Урадавая палітыка. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі ў Беларусі. Абмежаванні ў дачыненні да палякаў, беларусаў-католікаў. Заканадаўства ў адносінах да яўрэяў. Пашырэнне рускага землеўладання. Сервітутнае пытанне. Рэформы ў сістэме падаткаў і павіннасцей.

Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі па нацыянальным і рэлігійным пытаннях. Умацаванне «традыцыяналісцкіх» пачаткаў ва ўрадавай палітыцы Беларусі. Русіфікацыя Беларусі. Пашырэнне ўплыву праваслаўнай царквы.



Сельская гаспадарка. Памешчыцкае і сялянскае землеўладанне. Асаблівасці буржуазнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі Беларусі. Аграрны крызіс 80-х гг. і яго ўплыў на рыначную спецыялізацыю сельскай гаспадаркі. Малочная і мясная жывёлагадоўля. Вытворчасць тэхнічных культур. Вінакурэнне. Скарачэнне дваранскага землеўладання і рост бессаслоўнай зямельнай уласнасці. Становішча сялян. Сацыяльныя працэсы сярод сялянства. Фарміраванне аграрнай буржуазіі. Адыходныя промыслы. Міграцыя сялянства. Сельская грамада, рэгіянальныя асаблівасці яе функцыяніравання ў Беларусі.

Прамысловасць і гарады. Спецыялізацыя беларускай прамысловасці, яе галіновая структура. Спецыфічныя рысы тэрытарыяльнага размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў. Асаблівасці прамысловай рэвалюцыі ў Беларусі. Удзельная вага дробнай вытворчасці. Рост гарадоў і іх добраўпарадкаванне. Асаблівасці ўрадавай палітыкі ў дачыненні горадаўтварэння. Мястэчкі. Фарміраванне гандлёва-прамысловай буржуазіі. Колькасць, склад, становішча рабочых.

Транспарт, гандаль, крэдыт. Будаўніцтва чыгунак. Важнейшыя чыгуначныя лініі ў Беларусі; іх уплыў на развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гарадоў і гандлю. Рачны транспарт. Фарміраванне фінансава-крэдытнай сістэмы. Дзейнасць у Беларусі аддзяленняў Дзяржаўнага, Сялянскага, Дваранскага і іншых банкаў. Таварыствы ўзаемнага крэдыту. Скарачэнне кірмашоў і развіццё магазінна-крамнага гандлю. Фарміраванне на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёна.

Паўстанне 1863 г. Прычыны паўстання. Актывізацыя грамадскага жыцця напярэдадні паўстання. Варшаўскі нацыянальны і Літоўскі правінцыяльны камітэты. «Чырвоныя» і «белыя»: З. Серакоўскі, Л. Звяждоўскі, В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі і інш. К. Каліноўскі і яго дзейнасць. «Мужыцкая праўда». Пачатак паўстання. Маніфест Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. Арганізацыя паўстанцкіх атрадаў і іх дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Тактыка «белых». Аддзел кіравання правінцыямі Літвы. Я. Гейштар. Меры царскай адміністрацыі ў сувязі з паўстаннем. М. Мураўёў. Спад паўстанцкага руху. Утварэнне «Літоўска-Беларускага чырвонага жонду». Падаўленне паўстання. «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага. Характар і прычыны паражэння паўстання.

Грамадска-палітычнае жыццё. Грамадская думка: асноўныя плыні і іх эвалюцыя. Ідэалогія манархізму ў Беларусі. «Заходнерусізм» і яго плыні. М. Каяловіч. Станаўленне ліберальнай думкі. Варшаўскі пазітывізм. «Минский листок». Рэвалюцыйна-дэмакратычная думка. Вытокі ідэалогіі беларускага нацыянальнага руху. Ф. Багушэвіч. К. Каліноўскі. Польскі і яўрэйскі нацыянальныя рухі і іх ідэалогія.

Вытокі і сутнасць народніцтва. Першыя народніцкія гурткі пачатку 70-х гг. і іх дзейнасць. Народніцкія гурткі другой паловы 70-х гг. Спробы прапаганды сярод сялян і рабочых. Пераход на пазіцыі «Народнай волі». Выхадцы з Беларусі ў народніцкіх арганізацыях Расіі. І. Грынявіцкі, М. Судзілоўскі, С. Кавалік, Р. Ісаеў і інш. Народніцкія арганізацыі ў Беларусі ў першай палове 80-х гг. Спробы аб’яднання. Група «Гоман» і яе погляды на развіццё Беларусі. Народнікі Беларусі і нацыянальны рух. Ліберальныя народнікі. Адраджэнне рэвалюцыйнага народніцтва ў канцы 90-х гг.

Эвалюцыя рабочага руху. Распаўсюджванне марксізму. Э. Абрамовіч, І. Гурвіч, С. Трусевіч, Я. Спонцы, В. Сяліцкі, А. Крэмер. Дзейнасць сацыял-дэмакратыі Польшчы і Літвы. Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (ЛСДП). Польская сацыялістычная партыя (ППС). Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз (Бунд). «Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі». І з’езд РСДРП. Стварэнне Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). Асаблівасці сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі.

Фарміраванне беларускай нацыі. Этнічная эмансіпацыя еўрапейскіх народаў у ХІХ ст. Умовы ўтварэння беларускай нацыі. Этнічная тэрыторыя беларусаў, нацыянальны склад насельніцтва. Сацыяльна-класавыя асаблівасці станаўлення беларускай нацыі. Фарміраванне агульных нацыянальных прыкмет. Этнічная і нацыянальная самасвядомасць. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Самавызначэнне беларускага нацыянальнага руху.

Культура Беларусі ў 60—90-я гг. Асноўныя стылі і накірункі ў развіцці культуры. Асвета. Палітыка ўрада ў галіне школьнай справы. Пачатковая і сярэдняя адукацыя. Тыпы і колькасць школ. Узнікненне прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Настаўніцкія семінарыі. Развіццё прыродазнаўчых навук. Вывучэнне этнаграфіі, гісторыі і культуры Беларусі. А. Кіркор, П. Шэйн, І. Насовіч, Е. Раманаў, М. Каяловіч і інш. Публікацыя гістарычных крыніц і помнікаў духоўнай культуры. Развіццё мастацкай літаратуры. Творчасць Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Я. Лучыны, К. Каганца і інш. Рост легальных публікацый на беларускай мове ў 90-я гг. Быт і матэрыяльная культура, звычаі, абрады, нормы маралі народаў Беларусі. Развіццё друку. «Минский листок».

Тэатр і музыка. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Змяненне выгляду беларускіх гарадоў. Эклектыка. Жывапіс. Гістарычны і бытавы жанры: К. Альхімовіч, Д. Баркоўскі. Краявід, партрэт. Н. Сілівановіч, Б. Русецкі, А. Ромер, А. Гараўскі. Графіка. Творчасць А. Андрыёлі, Ф. Дмахоўскага, Н. Орды.



1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка