Зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А. І. Жук




старонка3/8
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.73 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8


1. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ СА СТАРАЖЫТНАСЦІ

ДА СЯРЭДЗІНЫ xiii СТ.
1.1. Уводзіны ў гісторыю Беларусі. Першабытная эпоха на тэрыторыі Беларусі(100—35 тыс. гг. да н. э. — VIII cт. н. э.)
Гісторыя Беларусі як навучальная дысцыпліна. Змест і структура курса. Характарыстыка вучэбнай літаратуры.

Асаблівасці гістарычнага шляху беларускага народа. Тэрыторыя і прыродныя ўмовы. Эвалюцыя назваў краю і насельнікаў. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Гісторыя як памяць народа. Важнейшыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц.

Асэнсаванне гістарычнага лёсу беларусаў. Канцэпцыі поль­скіх і расійскіх гісторыкаў. Зараджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Вывучэнне гісторыі Беларусі ў савецкай гістарычнай навуцы. Дасягненні замежных вучоных. Сучасны стан беларускай гістарыяграфіі і гістарычнай свядомасці грамадства. Роля гістарычных ведаў у нацыянальна-куль­тур­ным адраджэнні народа і станаўленні суверэннай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь.

Першапачатковае засяленне. Сляды знаходжання першых пасяленцаў, старажытныя стаянкі. Неандэртальцы і краманьёнцы. Умовы жыцця, прылады працы і зброя, асноўныя заняткі. Крэмнездабываючая справа. Мацярынская радавая абшчына як сацыяльная арганізацыя. Плямёны і археалагічныя культуры каменнага веку, меркаванні аб іх этнічнай прыналежнасці. Рэлігійныя вераванні і абрады. Першабытнае мастацтва.

Насельніцтва тэрыторыі Беларусі ў эпоху бронзы і раннім жалезным веку. З’яўленне індаеўрапейцаў, іх балцкая галіна на беларускіх землях. Узаемадзеянне з даіндаеўрапейскім насельніцтвам. Узнікненне і развіццё вытворчых формаў гаспадарання. Плаўка і апрацоўка металаў. Зараджэнне грамадскага падзелу працы. Першапачатковы абмен. Бацькоўскі (патрыярхальны) род. Матэрыяльная і духоўная культура плямён бронзавага і жалезнага вякоў.

Рассяленне славян. Генезіс усходнеславянскіх плямён і шляхі іх рассялення па тэрыторыі Беларусі. Узаемаадносіны з балтамі. Праблема паходжання беларусаў. Далейшае развіццё і індывідуалізацыя вытворчасці. Сельская абшчына («мір»). Паселішчы і гарадзішчы. Разлажэнне першабытнаабшчынных адносін. Узнікненне класавага грамадства. Саюзы плямён («княжанні»). Рэлігія і культура крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.

1.2. Раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях
(ІХ — першая палова ХІІІ ст.)

Крыніцы і гістарыяграфія.



Першыя княствы-дзяржавы. Вытокі дзяржаўнасці Беларусі. Узнікненне княстваў. Старажытнабеларускія землі і Кіеўская Русь.

Дзяржаўнасць Полацкай зямлі. Узаемаадносіны Полацка з Кіевам і Ноўгарадам. Рагвалод і Рагнеда. Усталяванне дынастыі Ізяславічаў. Княства пры Брачыславе. Усяслаў Полацкі. Бітва на Нямізе. Барацьба Уладзіміра Манамаха з Усяславам. Значэнне дзейнасці Уладзіміра Манамаха.

Утварэнне Тураўскага княства. Княжанне Святаполка Уладзіміравіча. Адносіны Турава з Кіевам. Паступовае ўзвышэнне Пінска.

Беларускія землі ў Смаленскім, Чарнігаўскім, Кіеўскім, Уладзіміра-Валынскім княствах.



Феадальная раздробленасць. Прычыны і наступствы феадальнай раздробленасці. Княжацкія ўдзелы. Усобіцы.

Драбленне Полацкай зямлі. Узвышэнне Мінска ў час праўлення князя Глеба. Барацьба полацкіх і кіеўскіх князёў. Падзел Тураўскай зямлі, князь Юрый Тураўскі. Княствы ў беларускім Пабужжы і Панямонні, воласці ў Пасожжы.

Арганізацыя кіравання і дзяржаўны лад у землях-княствах. Звычаёвае і пісьмовае права. Пачаткі судаводства.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Шматукладнасць эканомікі. Стан сельскай гаспадаркі, асноўныя прылады апрацоўкі глебы і вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў. Узнікненне гарадоў, іх знешні выгляд, колькасць і геаграфічнае размяшчэнне. Гарадское рамяство. Унутраны і знешні гандаль. Дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай у 1229 г.

Развіццё феадальных адносін на землях Беларусі. Пашырэнне зямельнай уласнасці свецкіх і царкоўных феадалаў, узмацненне іх улады на месцах. Шляхі закабалення свабодных сялян-абшчыннікаў. Формы феадальнай эксплуатацыі. Сацыяльнае расслаенне грамадства.



Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у пачатку ХІІІ ст. Напад нямецкіх феадалаў на Усходнюю Прыбалтыку і Полацкую зямлю. Кукенойскі князь Вячка, герцыкскі князь Усевалад, полацкі князь Уладзімір — арганізатары змагання супраць крыжакоў. Удзел палачан у разгроме шведскіх захопнікаў у бітве на Няве (1240). Роля насельніцтва беларускіх зямель у стрымліванні нямецкага прасоўвання на ўсход у ХІІІ ст. Легендарныя звесткі аб сутыкненнях з войскамі мангола-татараў на землях Беларусі ў сярэдзіне ХІІІ ст. Бітва каля Магільна. Роля беларускага народа ў барацьбе з мангола-татарамі.

Рэлігія і культура. Перадумовы хрысціянізацыі. Першыя хрысціяне на беларускіх землях. Заснаванне Полацкай і Тураўскай епархій. Праблемы распаўсюджвання новай веры. Дваяверства. Вынікі і значэнне прыняцця хрысціянства.

Вусная народная творчасць. Паданні пра Рагнеду і Усяслава Чарадзея. Узнікненне школ, бібліятэк. Пісьменнасць і навуковыя веды. Перакладная і арыгінальная літаратура. Гістарычная проза. «Троя», «Александрыя». Летапісы. Полацкая асветніца Ефрасіння. Літаратурная дзейнасць Кірылы Тураўскага. Клімент Смаляціч. Аўрамій Смаленскі. Архітэктура. Жывапіс. Прыкладное мастацтва.

Вытокі беларускага этнасу.
1.3. Утварэнне і станаўленне Вялiкага княства Лiтоўскага
(другая палова ХІІІ—ХIV ст.)

Асноўныя падыходы да праблемы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарыяграфіі. Агляд асноўных крыніц.

Утварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага. Першыя звесткi пра Лiтву. Аб’яднаўчыя працэсы ў балта-ўсходнеславянскiм рэгiёне ў пачатку ХІІІ ст. Уплыў знешнепалiтычнай сiтуацыi на ўтварэнне дзяржавы ў верхнiм i ся­рэднiм Панямоннi. Сацыяльна-эканамiчныя перадумовы фармiравання ВКЛ. Роля Навагрудка ў заснаваннi дзяржавы. Мiндоўг i яго палiтыка. Княжанне Войшалка, Трайдзеня, Вiценя, Гедзімiна i Альгерда. Уключэнне ў склад ВКЛ Полацкага, Вiцебскага, Менскага княстваў i падняпроўскiх зямель. Супрацьстаянне з Ордэнам. Давыд Гарадзенскi. Бiтва на Сiнiх Водах. Значэнне Вялiкага княства Лiтоўскага ў гiсторыi беларускага народа.

Дзяржаўны лад Вялiкага княства Лiтоўскага. Сталiцы, герб i мова дзяржаўнага справаводства. Органы дзяржаўнай улады i кiравання. Вялiкi князь. Гаспадарская рада. Узнiкненне вялiкага «вальнага» сойма i сфера яго кампетэнцыi. Вышэйшыя службовыя асобы: маршалак земскi, канцлер, падканцлер, падскарбiй земскi, гетманы. Дворныя ўраднiкi. Сiстэма мясцовага кiраўнiцтва дзяржавай: удзельныя князi, ваяводы, кашталяны, старосты i дзяржаўцы. Судовая сiстэма i асаблiвасцi яе iснавання ў ХIV — ХV ст.

Эканамiчнае развiццё i сацыяльныя адносiны. Развiццё прадукцыйных сiл у сельскай гаспадарцы. Феадальнае землеўладанне: дзяржаўнае, свецкае i царкоўнае. Магнаты, шляхта, баяры, зямяне. Сялянская гаспадарка i павiннасцi сялян, iх юрыдычны стан. «Дымы» i «дворышчы». Вёскi, сёлы i воласцi. Мясцовая адмiнiстрацыя.

Гарады i замкi. Склад гарадскога насельнiцтва. Рамяство i гандаль. Магдэбургскае права i яго роля ў эканамiчным i грамадска-палiтычным жыццi гарадоў.


2. БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХIV–ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVIІ CТ.
2.1. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм у канцы ХIV ст.
Дынастычная барацьба ў 70-я гг. ХIV ст. Кейстут, Ягайла, Андрэй Полацкi, Вітаўт. Умовы пагаднення памiж вялiкiм князем маскоўскiм Дзмiтрыем Іванавiчам Данскiм i мацi Ягайлы Ульянай Цвярской. Падрыхтоўка, заключэнне, змест i вынiкi Крэўскай унii. Агульназемскi прывілей 1387 г. i яго сутнасць. Пачатак распаўсюджвання каталiцтва ў Беларусi.

Узмацненне палiтычных супярэчнасцяў памiж феадаламi каталiцкага i праваслаўнага веравызнанняў. Польска-лiцвiнскiя канфлiкты i практычнае скасаванне Крэўскай унii. Востраўскае пагадненне.



2.2. Княжанне Вiтаўта, яго ўнутраная i знешняя палiтыка. Казiмiр IV
Лiквiдацыя буйных княстваў i ўмацаванне пазiцый цэнтральнай улады. Абласныя прывiлеi i iх значэнне. Бiтва на рацэ Ворскла i яе значэнне. Пашырэнне агрэсii нямецкiх феадалаў на ўсход. Чарговае зблiжэнне Вялiкага княства Лiтоўскага з Польскай Каронай. «Вялiкая вайна». Разгром крыжакоў пад Грунвальдам. Гарадзельскi прывілей 1413 г. Рэлiгiйная палiтыка Вiтаўта.

Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. ХV ст. i змены ў кiраўнiцтве дзяржавай. Прывілеi вялiкiх князёў лiтоўскiх праваслаўнай знацi 1432 i 1434 гг.

Абранне Казiмiра вялiкiм князем. Паўстанне «чорных людзей» у Смаленску, хваляваннi ў Вiцебску, Полацку, на Валынi, Жмудскай зямлi. Агульназемскi прывілей 1447 г. i яго значэнне. Пачатак юрыдычнага афарм­лення прыгоннага права. «Судзебнiк» Казiмiра IV 1468 г. Адносiны Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай. Усходняя палiтыка Казiмiра. «Змова князёў» 1480—1481 гг. Спробы ад­дзялення ад Вялiкага княства Лiтоўскага часткi беларускiх зямель.
2.3. Культура Беларусi ў ХIV—ХV ст.
Этнiчныя працэсы на беларускiх землях, складванне адметных рыс беларускага народа (мова, звычаi, традыцыi, характар). Этнiчная самасвядомасць. Пытанне аб паходжаннi назвы «Белая Русь».

Асаблiвасцi матэрыяльнай i духоўнай культуры. Дойлiдства, жывапiс, скульптура. Кнiжная справа. Летапiсанне. Арыгiнальная i перакладная лiтаратура.


2.4. Знешняя палітыка і войны Вялiкага княства Лiтоўскага

ў першай палове ХVI ст.

Адносiны Вялiкага княства Лiтоўскага з Маскоўскай дзяржавай. Iдэалагiчнае абгрунтаванне прэтэнзiй Вялiкага княства Маскоўскага на валоданне беларускiмi землямi. Войны памiж суседнiмi княствамi канца ХV — першай паловы ХVI ст., iх вынiкi. Бiтва на Ведрашы, абарона Смаленска, бiтва пад Оршай. Паспалiтае рушанне (усеагульнае апалчэнне) як аснова вайсковай арганiзацыi ВКЛ у ХVI ст. Узбраенне войска. Пачатак пераходу ад паспалiтага рушання да наёмнага, прафесiйнага войска. Набегi крымскiх татар i барацьба з паўднё­вым агрэсарам. Бiтва пад Клецкам. Мяцеж Мiхаiла Глiнскага. Асоба М. Глiнскага i яго роля ў кiраўнiцтве дзяржавай. Аб’ектыўныя i суб’ектыўныя прычыны, мэта выступлення М. Глiнскага. Галоўныя падзеi мяцяжу, яго сувязь з маскоўскiм дваром. Непасрэдныя i далёкасяжныя вынiкi мяцяжу. Мерапрыемствы па ўмацаванні дзяржаўнай абароны ў 40—50-я гг. ХVI ст.


2.5. Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялiкага княства Лiтоўскага

Агульназемскiя прывiлеi 1492 i 1506 гг. Абмежаванне ўлады вялiкага князя i пашырэнне правоў паноў-рады. Увядзенне павятовага соймiка i рэформа вялiкага вальнага сойма. Мясцовае кiраванне: ваяводскi, павятовы, гарадскi i валасны ўзроўнi. Адметныя рысы мясцовага кiравання ў Полацкай i Вiцебскай землях. Суды i заканадаўства. Статуты Вялiкага княства Лiтоўскага 1529, 1566 i 1588 гг. Судовая рэформа. Галоўны Трыбунал Вялiкага княства Лiтоўскага.

Утварэнне першых ваяводстваў. Колькасць i прыкладныя межы. Вiленскi сойм 1565—1566 гг. i яго рашэннi. Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная i вайсковая рэформы. Адмiнiстрацыйныя функцыi ваяводскiх i павятовых цэнтраў (гаспадарчыя, вайсковыя, судовыя).

Пераўтварэнне шляхты ў карпаратыўнае саслоўе i вылучэнне шляхецкай палiтычнай праграмы. Палiтыка верацярпiмасцi ў практыцы палiтычнага жыцця ВКЛ. Афiцыйная адмена Гарадзельскага прывілея. Супярэчнасцi паміж магнатэрыяй і асноўнай часткай шляхецкага саслоўя ў барацьбе за шляхецкiя вольнасцi. Рэформы сярэдзiны 60-х гг. ХVI ст. i Статут 1566 г. як вынiк рэалiзацыi шляхецкай палiтычнай праграмы.


2.6. Лiвонская вайна. Люблiнская унiя 1569 г. і яе наступствы
Прычыны Лiвонскай вайны i расклад сiл перад яе пачаткам. Пачатак баявых дзеянняў i ўступленне ў вайну Вялiкага княства Лiтоўскага. Захоп маскоўскiм войскам Полацка. Бiтва на р. Ула. Вызваленне Полацка. Заключны этап вайны i яе вынiкi.

Унутры- i знешнепалiтычныя прычыны аб’яднання ВКЛ з Польшчай. Падрыхтоўка Люблiнскага сойма. Дамаганнi шляхты i пазiцыя магнатаў у адносiнах да новай унii. Пачатак работы Люблiнскага сойма, спрэчкi аб умовах унii. Далучэнне да Польшчы Падляшша, Валынi, Падолля i Кiеўшчыны. Падпiсанне акта аб утварэннi Рэчы Паспалiтай, яго змест i значэнне.

Незадаволенасць пануючага саслоўя ВКЛ вынiкамi унii з Польшчай. Антыпольскiя настроi i барацьба за «старыну». Захаванне агульнадзяржаўных соймаў ВКЛ. «Генрыхавы артыкулы». Стафан Баторый, яго ўнутраная i знешняя палiтыка. Распрацоўка i прыняцце Статута 1588 г. Дзейнасць брацтваў. Л. Сапега. Iнтэрвенцыя Рэчы Паспалiтай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку ХVII ст. Барацьба за Смаленск у 30-я гг. ХVII ст.
2.7. Эканамічнае і грамадскае жыццё на беларускiх землях
Колькасны рост гарадоў i гарадскога насельнiцтва. Знешнi воблiк i функцыi гарадоў. Унутраная арганiзацыя гарадскога жыцця. Супярэчнасцi памiж гарадамi i буйнымi землеўладальнiкамi. Сацыяльныя ўнутрыгарадскiя канфлiкты. Цэхавая арганiзацыя працы гарадскiх рамеснiкаў. Унутраны i знешнi гандаль беларускiх гарадоў.

Феадальнае землеўладанне. Адлучэнне земляроба ад зямельнай уласнасцi. З’яўленне i распаўсюджванне фальваркаў. Аграрная рэформа сярэдзiны ХVI ст. «Валочная памера» i яе сутнасць. Тыпы, вiды i нормы павiннаснага абкладання сялян. Сяляне цяглыя, асадныя, агароднiкi, слугi. Працэс запрыгоньвання сялян. Асноўныя формы антыфеадальнага пратэсту сялян.



Царква i рэлiгiя ў Беларусi Прывілеяванае становiшча каталiцкай царквы ў ВКЛ. Паступовы крызiс праваслаў’я. Рэфармацыйны рух. Пачатак Рэфармацыi ў Беларусi. Лютэранства i кальвiнiзм. Антытрынiтарызм i сацынiянства. Дзеячы Рэфармацыi (Мiкалай Радзiвiл Чорны, С. Будны, В. Цяпiнскi). Контррэфармацыя. Езуiты i iх дзейнасць у Беларусi. Iдэя царкоўнай унii. Каляндарная рэформа i яе сутнасць. Прыхiльнiкi i працiўнiкi унii. Берасцейскi царкоўны сабор, прыняцце унiяцтва i яго сутнасць. Барацьба вакол унiяцкага пытання ў канцы ХVI — першай палове ХVІІ ст.

Беларускае Адраджэнне. Сувязь беларускага Адраджэння з заходнееўрапейскiм. Гуманiзм. Фiласофскiя iдэалы i погляды на жыццё Ф. Скарыны. Дзеячы Адраджэння: М. Гусоўскi, Я. Вiслiцкi, Л. Сапега. Кнiгадрукаванне. Выданнi Ф. Скарыны. I. Фёдараў i П. Мсцiславец. Сiстэма адукацыi ў ВКЛ. Свецкая i царкоўная лiтаратура. Летапiсы i мемуары. Грамадска-палiтычная i фiласофская думка. С. i Л. Зiзанii, Л. Карповiч, I. Пацей, П. Скарга, М. Сматрыцкi, А. Фiлiповiч. Горадабудаўнiцтва i архiтэктура. Выяўленчае мастацтва. Культура Беларусi ў кантэксце славянскай i еўрапейскай культур.
3. БЕЛАРУСЬ У сярэдзіне ХVІІ — ХVІІІ ст.
3.1. Войны сярэдзіны XVIIпершай паловы XVIII ст. і іх наступствы
Казацка-сялянская вайна 1648—1651 гг. Яе прычыны, характар i асаблiвасцi. Паўстанне на чале з Б. Хмяльнiцкiм на Украiне i яго ўплыў на разгортванне антыфеадальнага руху на паўднёва-ўсходнiх землях Беларусi. Казацкiя загоны i iх кiраўнiкi. Грамадска-саслоўны склад паўстанцаў. Баявыя дзе­яннi ў 1648—1649 гг. пад Пiнскам, Мазыром i Бабруйскам. Бiтва пад Лоевам. Вынікі казацка-сялянскай вайны.

Вайна Рэчы Паспалiтай з Расiяй 1654—1667 гг. Прычыны i пачатак вайны. Ход i характар баявых дзеянняў. Наступ расiйскiх войскаў у ВКЛ у 1654—1655 гг. Абарона Смаленска, Вiцебска, Мсцiслава. Захоп Вiльнi. Перамiр’е ў Нямежы. Палiтыка царскiх улад у Беларусi. Пазiцыя шляхты i магнатаў ВКЛ. Антыфеадальныя выступ­леннi сялян i гараджан.

Умяшанне ў канфлiкт Швецыi. Спробы разрыву унii Вялi­кага княства Лiтоўскага з Польскiм каралеўствам. Палiтычная i вайсковая дзейнасць гетмана Я. Радзiвiла. Кейданская унiя.

Ваенныя дзеяннi 1658—1666 гг. Вызваленне Вiльнi. Паўстанне ў Магiлёве. Андрусаўскае перамiр’е. Вынiкi вайны для Беларусi. Умовы «вечнага мiру» 1686 г. з Расiяй.

Эканамiчнае становiшча i сацыяльныя супярэчнасцi. Эканамiчны заняпад i яго прычыны. Фiнансавы крызiс. Магнацкае землеўладанне. Сялянская i панская гаспадарка. Беларускiя гарады i мястэчкi. Рамяство i гандаль.

Эвалюцыя феадальнай рэнты. Дзяржаўныя падаткi. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяў у гарадах. Сялянскiя хваляваннi ў Крычаўскiм старостве i на Каменшчыне.



Дзяржаўна-палiтычны крызiс. Арганiзацыя ўлады i кiравання ў ВКЛ. Аслабленне ўлады манарха. Адсутнасць эфектыўнай цэнтральнай выканаўчай улады ў дзяржаве. Недзеяздольнасць вальных соймаў. Ваяводскiя i павятовыя соймiкi. Сацыяльна-палiтычнае дамiнаванне магнатаў. Становiшча дробнай i сярэдняй шляхты.

Узмацненне феадальнай анархii. Сапернiцтва памiж ВКЛ i Каронай. Грамадзянская вайна 1696—1700 гг. у ВКЛ. Праграма «каэквацыi правоў» лiцвiнскай i польскай шляхты. Бiтва пад Алькенiкамi. Вiленская пастанова. Чарговая спроба разрыву уніі ВКЛ з Каралеўствам Польскiм.

Рэлiгiйныя праблемы ў дзяржаве. Замацаванне верхавенства каталiцкага касцёла. Поспехi унiяцтва. Становiшча пратэстантаў i праваслаўных. Яўрэi i мусульмане ў Беларусi.

Паўночная вайна ў Беларусi. Мiжнародныя адносiны ў Еўропе напярэдадні вайны. Прычыны i пачатак Паўночнай вайны. Асаблiвасцi ўступлення ў яе Вялiкага княства Лiтоўскага. Дамовы антысапегаўскай каалiцыi з Пятром I. Ход баявых дзеянняў. Паводзiны iншаземных войскаў. Адносiны насельнiцтва да ваюючых бакоў.

Абвяшчэнне манархам Станіслава Ляшчынскага. Дэтранiзацыя Аўгуста ІІ. Сандамiрска-Вiленская канфедэрацыя. Рашэннi «нямога» сейма. Узмацненне расiйскiх уплываў ва ўнутранай i знешняй палiтыцы.

Вынiкi вайны для Беларусi.
3.2. Спробы дзяржаўных рэформ. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай
Cацыяльна-эканамічнае развіццё. Нармалізацыя эканамічнага развіцця пасля ваенных разбурэнняў. Аднаўленне сельскай і гарадской гаспадаркі. Рост насельніцтва. Развіццё шляхоў зносін.

Паглыбленне крызісу феадальнага спосабу вытворчасці. Панская гаспадарка і спробы яе рацыяналізацыі. Рэфарматарская дзейнасць А. Тызенгаўза, Я. Храптовіча. Сялянская гаспадарка і катэгорыі сялян. Вотчынныя мануфактуры. Развіццё ўнутранага і знешняга гандлю. Становішча гарадоў. Характар і вынікі эканамічнага ажыўлення.

Стан гарадскога і вясковага насельніцтва. Антыфеадальныя выступленні беларускага сялянства ў другой палове XVIII ст.

Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Паглыбленне дзяржаўна-палітычнага крызісу. Праекты рэформы Чартарыйскіх («фаміліі»). Змены ў ладзе і кіраванні на пачатку праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Рашэнні сеймаў 1764 і 1766 гг. Умяшанне замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы. Дысідэнцкае пытанне. Сейм 1767—1768 гг. Кардынальныя правы. Барская канфедэрацыя ў ВКЛ (1768—1771).

Роля Прусіі, Аўстрыі і Расіі ў першым падзеле Рэчы Паспалітай. Рашэнні сейма 1773 г. Апазіцыя на сейме на чале з Т. Рэйтанам, С. Корсакам і С. Багушэвічам. Усталяванне Пастаяннай Рады. Арганізацыя Адукацыйнай камісіі. Далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі.



Чатырохгадовы (вялікі) Сейм. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Грамадска-палітычныя супярэчнасці. Кодэкс А. Замойскага. Спыненне рэформ і расійская гарантыя. Складванне шляхецка-буржуазнага блоку. Скліканне і рэформы Чатырохгадовага сейма. Павелічэнне войска. Ліквідацыя Пастаяннай Рады і разрыў саюза з Расійскай імперыяй. Рэформа мясцовага шляхецкага самакіравання. Змены ў становішчы мяшчан. Пінская кангрэгацыя. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Статус ВКЛ. Барацьба ўнутраных і знешніх сіл супраць Канстытуцыі. Таргавіцкая канфедэрацыя. Рашэнні Гарадзенскага сейма 1793 г. Другі падзел дзяржавы і далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі.
3.3. Паўстанне 1794 г. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
Прычыны, падрыхтоўка і пачатак паўстання. Уплывы французскай буржуазнай рэвалюцыі. «Віленскія якабінцы». Грамадска-палітычныя погляды Т. Касцюшкі, Я. Ясінскага, Т. Ваўжэцкага. Перамога паўстання ў Вільні. Асаблівасці паўстання ў Беларусі. Ход баявых дзеянняў. Бітвы пад Палянамі, Соламі, Крупчыцамі. Партызанска-дыверсійныя рэйды М.-К. Агінскага і С. Грабоўскага. Адносіны да паўстання сялян. Паланецкі універсал. Палітыка расійскага ўрада. Вайсковыя аперацыі царскіх войскаў. Значэнне і прычыны паражэння паўстання.

Трэці падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне да Расійскай імперыі заходняй часткі Беларусі. Прычыны ліквідацыі Рэчы Паспалітай.



Беларускія землі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 – 1801 гг.). Увядзенне новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і арганізацыя кіравання. Судаводства. Змены ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, унутраным і знешнім гандлі. Паштовыя дарогі. Стан гарадоў.

Прывядзенне да прысягі і афармленне сацыяльнага статусу насельніцтва. Правы і прывілеі пануючага саслоўя. Падаткі і павіннасці. Насаджэнне рускага дваранскага землеўладання. Нацыянальна-рэлігійная палітыка расійскага ўраду.


3.4. Культура XVII–XVIII ст.
Гiстарычныя ўмовы развiцця культуры беларускага народа. Прычыны ўзмацнення паланiзацыi феадальнай вярхушкi i яе вынiкi. Пераход справаводства ў ВКЛ на польскую мову.

Стан школьнай асветы i выхавання. Езуiцкiя калегiумы. Вiленская акадэмiя i яе роля ў распаўсюджваннi навуковых ведаў. «Вялiкае мастацтва артылерыi» К. Семяновiча. Развiццё фальклору. Тэатр. Iнтэрмедыi. Батлейка. Свецкая i духоўная лiтаратура. Кнiгадрукаванне. Грамадска-палiтычная думка. С. Полацкi i яго дзейнасць. А. Белабоцкi, К. Лышчынскi, I. Капiевiч, С. Шчука i планы сацыяльна-палiтычных рэформ.

Архiтэктура, скульптура i жывапiс. Барока. Развiццё прыкладнога мастацтва.

Асветніцтва. Своеасаблівасць і супярэчлівасць эпохі асветніцтва ў Беларусі. Дзейнасць Адукацыйнай Камісіі. Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага (Віленская Акадэмія). Гарадзенская медыцынская школа. Дасягненні ў прыродазнаўчых навуках. М. Пачобут-Адляніцкі, Ж. Жылібер.

Ідэі асветніцтва ў літаратуры і грамадскай думцы. С. Майман, К. Нарбут, І. Яленскі, С. Шадурскі, М. Карповіч. Фізіякраты. Мецэнацтва. Тэатр. Музычнае мастацтва. «Камедыі» К. Марашэўскага і М. Цяперскага. Друк, першыя газеты.

Архітэктура і жывапіс. Барока. Класіцызм. Палацава-сядзібныя забудовы.


1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка