Зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А. І. Жук




старонка2/8
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.73 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Дысцыпліна «Гісторыя Беларусі» з’яўляецца нарматыўнай і адной з вядучых у навучальным плане спецыяльнасці «Гісторыя» ВНУ Рэспублікі Беларусь.

Вучэбная праграма дысцыпліны «Гісторыя Беларусі» распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі:

— Макет адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі першай ступені (зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2006 г. № 374);

— Адукацыйны стандарт па спецыяльнасці 1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках) (зацверджаны 12.06. 2008);

— Парадак распрацоўкі, зацвярджэння і рэгістрацыі вучэбных праграм для першай ступені вышэйшай адукацыі (зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 12.11. 2008 г.).

Мэта вывучэння дысцыпліны – ў набыцці студэнтамі ведаў аб асноўных этапах, з’явах і падзеях і імёнах айчыннай гісторыі; разуменні яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў; у дакладным уяўленні імі ўзаемапранікненняў і ўзаемаўплываў народаў, што адбываліся на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу; у фарміраванні творчай і гарманічнай, з навукова-гуманістычным светапоглядам, сацыяльна завостранай асобы.

Для рэалізацыі вызначаных мэт прадугледжваецца вырашэнне наступных задач:


  • навучыць студэнтаў знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей;

  • прывіць ім навыкі ў вызначэнні фактараў, якія абумовілі змест, характар і асаблівасці рэгіянальнага развіцця;

  • сфарміраваць крытычны падыход да аналізу мінулага і правядзення яго сувязі з сучаснасцю;

  • садзейнічаць фарміраванню ў выпускніка вышэйшай школы актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

ведаць:


  • асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі да разгляду гісторыі Беларусі;

  • асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды;

  • сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, савецкага і сучаснага шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-эканамічнай, ідэйна-палітычнай, культурнай і духоўнай сферах;

  • асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, культурна-гістарычную спадчыну беларускага грамадства;

  • асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь;

  • месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у працэсах інтэграцыі і глабалізацыі.

умець:

  • прыменяць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы заканамернасцяў і асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага соцыума;

  • тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесійнае і культурнае развіццё Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды;

  • ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі сучаснай беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

  • ацэньваць асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця і выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці;

  • аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэта Рэспублікі Беларусь у аспекце фарміравання прававой дзяржавы.

Структура праграмы грунтуецца на вызначэнні і адборы галоўных паняццяў, ідэй, тэндэнцый, фактаў, дат, імён і іншых элементаў гістарычных ведаў, накіравана на тое, каб раскрыць сутнасныя элементы развіцця эканамічных адносін і важнейшыя рысы ў Беларусі; дэмаграфічную характарыстыку і сацыяльную стратыфікацыю грамадства; асноўныя палітычныя падзеі і іх уплыў на дзяржаўна-прававую эвалюцыю Беларусі; канфесійнае і этнакультурнае развіццё; найкаштоўнейшыя здабыткі духоўнага жыцця народа.

Змест праграмы адпавядае сучасным дасягненням гістарычнай навукі. Дысцыпліна разлічана максімальна на 822 гадзіны, з іх 356 аудыторных (214 лекцый, 142 семінараў). У якасці формы справаздачнасці рэкамендуецца праводзіць экзамены.


2. ПРЫКЛАДНЫ ВУЧЭБНА-ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
Спецыльнасць 1-21 03 01 “Гісторыя (па накірунках)”





п/п


Назва раздзелаў

(модуляў) і тэм

Колькасць гадзін


Усяго аўдыторных

З іх

Лекцыі


Семіна

ры

1.

Беларускія землі са

старажытнасці да сярэдзіны ХIII ст.

50

32

18

1.1.

Уводзіны ў гісторыю Беларусі. Першабытная эпоха на тэрыторыі Беларусі (100 – 35 тыс. гг. да н.э. – VIII ст. н.э.)

14

10

4

1.2

Раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (IX – першая палова XIII ст.)

18

12

6

1.3

Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага(другая палова ХІІІ—ХIV ст.)

18

10

8

2.

Беларусь у канцы

ХIV– першай палове XVIІ cт.

68

40

28

2.1

Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у Вялікім княстве Літоўскім у канцы XIV ст.)

10

6

4

2.2

Княжанне Вітаўта, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Казімір IV.

12

6

6

2.3

Культура Беларусі ў XIV–XV ст.

10

6

4

2.4

Знешняя палітыка і войны Вялікага княства Літоўскага ў першай палове XVI ст.

10

6

4

2.5

Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага

8

6

2

2.6

Лівонская вайна. Люблінская унія 1569 г. і яе наступствы.

10

6

4

2.7

Эканамічнае і грамадскае жыццё на беларускіх землях.

8

4

4

3.

Беларусь у сярэдзіне

XVIІ – XVIІІ стст.

68

40

28

3.1

Войны сярэдзіны XVII-першай паловы XVIII ст. і іх наступствы

18

10

8

3.2

Спробы дзяржаўных рэформ. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай

18

10

8

3.3

Паўстанне 1794 г. Трэці падзел Рэчы Паспалітай

16

10

6

3.4

Культура XVII–XVIII ст.

16

10

6

4.

Беларусь у ХІХ ст.

52

32

20

4.1.

Беларусь у першай палове ХІХ ст.

26

16

10

4.2.

Беларусь у другой палове ХІХ ст.

26

16

10

5.

Беларусь у 1900 – 1939 гг.

68

40

28

5.1.

Беларусь у пачатку ХХ ст.

18

10

8

5.2.

Беларусь у гады Першай

сусветнай вайны. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1914 – 1920)



18

12

6

5.3.

Беларуская ССР у 20– 30-я гг. ХХ ст.

18

10

8

5.4.

Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржа- вы (1921–1939)

14

8

6

6.

Беларусь з 1939 г. да пачатку ХХІ ст.

50

30

20

6.1.

Беларусь у гады Другой

сусветнай вайны (1939–1945)



14

8

6

6.2.

Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 50-х гг. ХХ ст.)

10

6

4

6.3.

Беларусь у перыяд спроб і рэформаў і крызісу адмістрацыйна-каманднай сістэмы (сярэдзіна 50-х – 80-я гг. ХХ ст.)

14

8

6

6.4.

Беларусь на сучасным этапе развіцця

12

8

4



Усяго


356

214

142
1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка