Зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І. Жук




Дата канвертавання07.05.2016
Памер279.1 Kb.


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па хіміка-тэхналагічнай адукацыі



ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы намеснік Міністра
адукацыі Рэспублікі Беларусь

____________________А.І. Жук

_______________ 2008

Рэгістрацыйны № ТД ________ / тып.



ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ


Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці

1-47 01 01 Выдавецкая справа


УЗГОДНЕНА

Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вну Рэспублікі Беларусь па хіміка-тэхналагічнай адукацыі

________________І.М. Жарскі

_____________2008 г.

УЗГОДНЕНА


Начальнік Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________Ю.І. Міксюк

_____________ 2008 г.





Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»


________________ І.В. Казакова

_____________ 2008 г.



Эксперт-нормакантралёр


______________________

_____________ 2008 г.



Мінск 2008


СКЛАДАЛЬНІК:

Тамара Мікалаеўна Федарцова, дацэнт кафедры беларускай мовы ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт», кандыдат філалагічных навук



РЭЦЭНЗЕНТЫ:

Кафедра беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»;

Яўген Андрэевіч Гарадніцкі, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат філалагічных навук

Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой:

Кафедрай беларускай мовы ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт» (пратакол № 1 ад 18.09.2008 г.);

Навукова-метадычным саветам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт» (пратакол № 1 ад 24.09.2008 г.);
Навукова-метадычным саветам па паліграфіі Вучэбна-метадычнага аб’яднання вну Рэспублікі Беларусь па хіміка-тэхналагічнай адукацыі (пратакол № 8 ад 30.09.2008 г.)
Адказны за выпуск Т. М. Федарцова


Змест


Тлумачальная запіска ……………………………………………….

4

Прыкладны тэматычны план ……………......……………………...

Змест дысцыпліны…………………………………………………...

Тэматыка практычных заняткаў ………………………….………...


8

9

13



Рэкамендаваная літаратура ………………………………................

15

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Актуальнасць вывучэння вучэбнай дысцыпліны

«Гісторыя беларускай літаратуры»
Зыходзячы з дзяржаўных задач па выхаванні моладзі на сістэме каштоўнасцяў, якія адпавядаюць агульначалавечым прынцыпам і менталітэту беларускага народа, узрасла роля беларускай літаратуры як часткі сусветнага літаратурнага працэсу. Таму для яе навучэння адабраны лепшыя дасягненні мастацкага слова беларускіх пісьменнікаў на розных этапах іх літаратурнай дзейнасці, найбольш важныя тэарэтыка-літаратурныя звесткі аб мастацкіх напрамках і плынях.

Беларуская літаратура арганічна спалучаецца з характэрнымі заканамернасцямі сусветнай літаратуры для таго, каб паказаць арыгінальнасць і суадноснасць творчасці беларускіх пісьменнікаў з сусветна-вядомымі аўтарамі і іх творамі. Гэта дае магчымасць глыбей зразумець і належным чынам паказаць спрадвечныя каштоўнасці беларускага народа, яго гуманізм і глыбокі патрыятызм.

Вывучэнне студэнтамі спецыяльнасці 1-47 01 01 Выдавецкая справа гісторыі беларускай літаратуры павышае іх прафесійную кампетэнцыю, выхоўвае высокакультурнае пачуццё, нацыянальную і асабістую самапавагу, асобу інтэлектуальную і духоўна багатую.

Лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў, іх асабістая духоўнасць і маральнасць служаць станоўчым прыкладам для студэнтаў па выхаванні ў іх гонару за сваю багатую гісторыка-культурную спадчыну як найвялікшую каштоўнасць, зберагаць якую якраз і ўваходзіць у абавязак будучых спецыялістаў выдавецкай справы.


Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны

Мэтай вывучэння курса гісторыі беларускай літаратуры (спецыяльнасць 1-47 01 01 Выдавецкая справа) з’яўляецца ўзнаўленне асноўных этапаў станаўлення і развіцця нацыянальнай літаратуры на працягу дзесяці стагоддзяў. Раскрыццё значэння літаратуры як часткі сусветнай культуры, асэнсаванне ідэалагічнага напаўнення літаратурнай спадчыны – усё гэта прадугледжвае вырашэнне наступных задач:

  • даць уяўленне пра асноўныя этапы развіцця нацыянальнага літаратурнага працэсу як часткі сусветнай культурнай спадчыны;

  • спрыяць далучэнню студэнтаў да багаццяў айчыннага мастацтва, паказаць уплыў беларускай літаратуры на сусветную культуру;

  • узнавіць веды студэнтаў пра эпоху Сярэднявечча, усвядоміць уплыў хрысціянства на яе развіццё;

  • сістэматызаваць веды студэнтаў пра эпоху Адраджэння, выклікаць захапленне выдатнымі асобамі эпохі і гонар за іх высакародную дзейнасць;

  • усвядоміць асноўныя шляхі і галоўныя этапы развіцця беларускай літаратуры ў часы барока і асветніцтва;

  • ведаць асаблівасці літаратурнага жыцця Беларусі ў ХІХ ст.;

  • суадносіць канкрэтныя з’явы роднай літаратуры з асноўнымі мастацкімі эпохамі і напрамкамі сусветнага літаратурнага працэсу;

  • пашырыць веды студэнтаў і іх гістарычную дасведчанасць пра асаблівасці развіцця беларускай літаратуры XХ – пачатку ХХІ стст.;

  • выхоўваць духоўна-маральную асобу з высокім пачуццём грамадзянскасці і патрыятычнай самасвядомасці.


Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны

Патрабаванні да ўзроўню засваення курса гісторыі беларускай літаратуры вызначаны Адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі па першай ступені (спецыяльнасць 1-47 01 01 Выдавецкая справа), які распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі кампетэнтнаснага падыходу. У п. 7.5.4. «Цыкл агульнапрафесій-ных і спецыяльных дысцыплін» дадзенага стандарту адзначаны асноўныя патрабаванні да кампетэнцый па дысцыпліне, якімі павінен валодаць выпускнік ВНУ:



ведаць:

  • асноўныя этапы станаўлення і развіцця беларускай літаратуры;

  • класіфікацыю літаратуры паводле роду, віду і жанру;

  • перыядызацыю літаратурнага працэсу на Беларусі;

  • жанрава-стылявыя асаблівасці твораў;

  • канцэпцыю духоўных каштоўнасцяў мінулых эпох і сучаснасці;

  • гуманістычныя традыцыі хрысціянства, Рэнесансу, сучаснасці;

  • культурныя, гістарычныя, сацыяльна-палітычныя характарыстыкі этапаў развіцця літаратуры;

умець:

  • вызначаць агульныя рысы таго ці іншага перыяду развіцця літаратуры, бачыць узаемасувязь канкрэтнага тэксту з пэўным літаратурным напрамкам;

  • развіваць навыкі культуралагічнага і канцэптуальнага асэнсавання мастацкага твора ў цэлым;

  • фарміраваць устойлівыя, рознабаковыя, сістэмныя чытацкія інтарэсы;

  • выяўляць у творах літаратуры чалавеказнаўчы змест, пытанні філасофскага, псіхалагічнага, маральна-этычнага і эстэтычнага характару;

  • умець бачыць глыбокае ідэалагічнае напаўненне твораў беларускай літаратуры і іх уздзеянне на свядомасць студэнтаў;

  • характарызаваць эвалюцыю маральных каштоўнасцяў, маральных нормаў і ідэалаў кожнай літаратурнай эпохі;

  • вызначаць жанрава-стылявыя асаблівасці твора;

  • аналізаваць твор з улікам аўтарскай пазіцыі;

  • самастойна вызначаць эстэтычную вартасць твора;

  • прымяняць тэарэтычныя асновы курса для вырашэння канкрэтных практычных задач;

  • аналізаваць канкрэтныя маральныя сітуацыі ў кантэксце твораў беларускай літаратуры;

валодаць навыкамі:

 вызначэння эстэтычнай вартасці твора праз розныя мастацка-выяўленчыя сродкі (архетыпы, хранатопы, топасы, сімвалы, метафары, эпітэты, колер і г. д.);

 вызначэння жанравых асаблівасцяў твораў, архетыпаў ментальнага беларускага светапогляду (з мэтай доказу прыналежнасці да беларускай літаратуры шматмоўных твораў).

Мэты і задачы літаратурнай адукацыі на сучасным этапе трэба бачыць у выхаванні чалавека з глыбокім гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, патрыёта, адданага інтэрнацыянальным агульначалавечым ідэалам.


Структура зместу вучэбнай дысцыпліны

Структура зместу вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя беларускай літаратуры» вызначана наступным чынам:

– курс лекцый, які раскрывае тэарэтычныя аспекты гісторыі беларускай літаратуры;

– практычныя заняткі па выпрацоўцы навыкаў аналізу мастацкіх твораў і уменняў даваць рэдактарскі водгук на прачытаны твор.

Тыпавы вучэбны план прадугледжвае для вывучэння дысцыпліны 130 гадзіны, з іх 68 гадзін аўдыторных, у тым ліку 34 гадзіны лекцый і 34 гадзіны практычных заняткаў.
Самастойная праца студэнтаў

Для арганізацыі самастойнай працы студэнтаў па засваенні вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя беларускай літаратуры» выкарыстаны наступныя формы кантролю:



  • выкананне індывідуальных заданняў па кожнай тэме практычных заняткаў;

  • выкананне самастойных заданняў па вывучэнні крытычнага матэрыялу па кожнай тэме лекцыйных заняткаў;

  • распрацоўка матэрыялу па тэме індывідуальнага творчага задання і афармленне творчай працы;

  • складанне рэдактарскага заключэння ці водгуку на адзін з літаратурных твораў.


Метады (тэхналогіі) навучання

Асноўнымі метадамі (тэхналогіямі) навучання, якія адэкватна адпавядаюць мэтам вывучэння «Гісторыі беларускай літаратуры», з’яўляюцца:



  • праблемнае навучанне (праблемнае выкладанне лекцыйнага матэрыялу, часткова – пошукавы і даследчы метады);

  • тэхналогія навучання як вучэбнага даследавання;

  • тэхналогія развіцця крытычнага мыслення;

  • метад творчых праектаў.


Прыкладны тэматычны план



п/п


Назва тэм


Аўдыторныя гадзіны

Лекцыі


Практычныя заняткі





Уводзіны

2

2

1

Літаратура XІI – XVI стст.







1.1

Станаўленне старажытнай беларускай літаратуры.

2




1.2

«Жыціе Ефрасінні Полацкай» як адзін з першых прыкладаў беларускай рэгіянальнай літаратуры.




2

1.3

Слоўнае мастацтва Кірылы Тураўскага: праблема чалавека ў творчасці пісьменніка; праблема асветы.

2

2

2

Літаратура XVI – першай паловы XVIІ стст.

2

2

3


Літаратура другой паловы XVIІ – першай паловы XVIII стст.

2

2

4

Літаратура эпохі Асветніцтва: другая палова XVIII ст.




2

5

Літаратура XІХ ст.







5.1

Гістарычныя ўмовы ўзнікнення і развіцця новай беларускай літаратуры.

2




5.2

Літаратурныя традыцыі філамацкага руху. Асаблівасці беларускага рамантызму.

2

2

5.3

Развіццё тэндэнцыяў адыходу ад класіцызму і захапленне паэтамі-філаматамі народнай тэматыкай.




2

5.4

Асаблівасці беларускай літаратуры 40-х гадоў ХІХ стагоддзя.




2

5.5



Узмацненне рэалістычных тэндэнцыяў у літаратуры ХІХ стагоддзя: ананімныя творы, гутаркі як уласны беларускі паэтычны жанр.

2





5.6

Літаратура апошняй трэці ХІХ ст.

2

2

5.7

Новыя рысы беларускай літаратуры канца ХІХ ст.

2

2

6

Літаратура XХ – пачатку ХХІ стст.







6.1

Агульная характарыстыка беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя.

2




6.2


Уплыў рэвалюцыі 1905 года на адраджэнне беларускай літаратуры.




2

6.3

Жанрава-стылявыя асаблівасці твораў пачатку ХХ ст.

2

2

6.4

Асаблівасці беларускай літаратуры 20-40-х гадоў ХХ ст.

2

2

6.5


Асаблівасці беларускай літаратуры перыяду вайны і пасляваеннага часу.

2

4

6.6


Развіццё беларускай паэзіі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст.

2




6.7


Развіццё беларускай прозы ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст.

2




6.8


Развіццё беларускай драматургіі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст.

2

2




Усяго:

34

34



ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
Уводзіны
Гісторыя беларускай літаратуры як прадмет навуковага вывучэння і як вучэбная дысцыпліна.

Род, від, жанр літаратуры. Агульныя тыпы перыядызацыі беларускай літаратуры. З гісторыі вывучэння беларускай літаратуры. Вывучэнне беларускай літаратуры за мяжой.

Вусная народна-паэтычная творчасць. Узнікненне мастацтва слова. Міфатворчасць. Беларускі народны эпас: «Заклятая магіла волата», «Дунай», «Тураўскія саркафагі». Адлюстраванне ў легендах і паданнях гісторыі народа. Вусна-паэтычная творчасць: абрадавая і неабрадавая. Маральна-этычныя вартасці беларускага фальклору.
1 Літаратура XІIXVI стст.
1.1 Станаўленне старажытнай беларускай літаратуры: сінтэз двух светапоглядаў, дзвюх культур  паганства і хрысціянства; асаблівасці перакладной літаратуры і яе жанры; асаблівасці арыгінальнай літаратуры; тэматычны абсяг апокрыфаў, патрыстыкі, «жыціяў».

1.2 «Жыціе Ефрасінні Полацкай» як адзін з першых прыкладаў беларускай рэгіянальнай літаратуры. Сувязь твора з хрысціянскім веравучэннем. Сцвярджэнне ў творы ідэалаў хрысціянскага гуманізму. Вобраз Е. Полацкай у сучаснай літаратуры: раман Т. Бондар «Спакуса»; раман В. Іпатавай «Прадыслава»; раман А. Асіпенкі «Святыя грэшнікі», драма А. Дударава «Крыж».

1.3 Слоўнае мастацтва Кірылы Тураўскага: праблема чалавека ў творчасці пісьменніка; праблема асветы. Эстэтызм і высокая духоўнасць прытчаў і словаў. Метафарычнасць мовы. Алегарычнасць твораў. Сімвалізм.
2 Літаратура XVIпершай паловы XVIІ стст.
Станаўленне старажытнай паэзіі. Эстэтычныя ідэалы ў мастацкай творчасці і асветніцкая праграма Ф. Скарыны. Асноўныя этапы жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны, важнейшыя рысы рэнесансавага гуманізму ў яго творчасці (прадмовы да Бібліі і кніг «Руф», «Эсфір», «Юдзіф»). Вобраз першадрукара ў беларускай літаратуры. Творчасць М. Гусоўскага як прадвесне рамантызму.

Зараджэнне і развіццё сілабічнай паэзіі: паэзія Ф. Скарыны, А. Рымшы, С. Буднага, Г. Пельгрымоўскага, Л. Мамоніча; геральдычная паэзія (эпікграмы); жанры сямейна-абрадавай паэзіі (генеталіконы, матрыманіяльныя і фунеральныя творы). Развіццё і пашырэнне еўрапейскай сістэмы родаў і жанраў у беларускай літаратуры. Духоўная (сілабічная) і свецкая (сілаба-танічная) паэзія. Грамадска-філасофская, філасофская, песенна-інтымная і інтымная лірыка. Парадыйная проза. Школьная драматургія.

Творчасць С. Полацкага. Сістэмы вершаскладання: метрычная або антычная; сілабічная; сілаба-танічная; танічная. Паняцце метрыкі ў сілаба-танічнай сістэме. Алегорыі дыдактычна-філасофскага зместу.
3 Літаратура другой паловы XVIІ – першай паловы XVIII стст.
Развіццё і пашырэнне еўрапейскай сістэмы родаў і жанраў у беларускай літаратуры эпохі Барока: паэзія, проза, драматургія. Павучальная грамадска-філасофская лірыка, філасофская лірыка, песенна-інтымная лірыка. Гумарыстычна-сатырычная паэзія. Парадыйная проза. Школьная драматургія.
4 Літаратура эпохі Асветніцтва: другая палова XVIII ст.
Літаратура эпохі Асветніцтва: асноўныя літаратурныя. напрамкі – класіцызм сентыменталізм. Асаблівасці беларускай паэзіі другой паловы XVIII стагоддзя.Развіццё драматургіі. Нараджэнне камедыі. Творчасць Каятана Марашэўскага, Міхала Карыцкага, Адама Нарушэвіча і інш.
5 Літаратура ХІХ ст.
5.1 Гістарычныя ўмовы ўзнікнення і развіцця новай беларускай літаратуры. Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя і вызваленчы рух.

5.2 Літаратурныя традыцыі філамацкага руху. Асаблівасці беларускага рамантызму. Творчасць Яна Чачота і Адама Міцкевіча.

5.3 Развіццё тэндэнцыяў адыходу ад класіцызму і захапленне паэтамі-філаматамі народнай тэматыкай. Архетыпы, сімволіка, колер у творчасці Тамаша Зана, Антонія Эдварда Адынца, Міхаіла Рукевіча, Ануфрыя Петрашкевіча, Аляксандра Ходзькі.

5.4 Асаблівасці беларускай літаратуры сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Творчасць Яна Баршчэўскага. Культываванне метамарфозы як мастацкага прыёму і ўвядзенне элементаў карнавалізацыі. Фантастычна-філасофскія творы Яна Баршчэўскага і яго змаганне за чысціню «душы чалавека». Вобраз Беларусі як самабытнага краю з адметнай духоўнай культурай і своеасаблівай народнай паэтыкай. Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча. П’еса «Ідылія». Вершаваныя аповесці і балады. Вершаваныя апавяданні.

5.5 Узмацненне рэалістычных тэндэнцыяў у літаратуры ХІХ стагоддзя. Ананімныя творы сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Гутаркі як уласны беларускі паэтычны жанр: ананімныя гутаркі Чатыры вядучыя матывы ў ананімнай літаратуры: матыў асуджэння; наіўнай радасці; ідэалізацыі будучай волі; развянчання міфа аб неабходнасці пана для кіраўніцтва мужыком.

5.6 Літаратура апошняй трэці ХІХ ст. Гуманістычныя ідэалы чалавека ў паэзіі Ф. Багушэвіча і сатырычныя вобразы прыгнятальнікаў народа ў вершах са зборнікаў «Дудка беларуская», «Смык беларускі». Значэнне прадмоў да абодвух зборнікаў для адраджэння духоўнай культуры беларусаў. Паэзія Янкі Лучыны і яе асаблівасці. Элементы псіхалагічнай індывідуалізацыі ў паэме «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся». Інтэлектуалізм у творах Янкі Лучыны.

5.7 Новыя рысы беларускай літаратуры канца ХІХ стагоддзя. Прыход у літаратуру пісьменнікаў-дэмакратаў. Творчасць Адама Гурыновіча. Стварэнне вобраза рэвалюцыянера.
6 Літаратура XХ – пачатку ХХІ стагоддзяў
6.1 Агульная характарыстыка беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя.

6.2 Уплыў рэвалюцыі 1905 года на адраджэнне беларускай літаратуры. Нацыянальная ідэя і тыпы вобразаў у беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. Нашаніўскі перыяд як перыяд Рэнесанса беларускай літаратуры. Асноўныя заканамернасці літаратурнага працэсу. Асноўныя ідэі. Матывы. Вобразы. Стыль і метады. Станаўленне беларускай паэзіі, прозы, драматургіі на пачатку ХХ стагоддзя. Станаўленне беларускай драматургіі першай паловы ХХ стагоддзя. Традыцыі і наватарства драматургіі. Творчасць Каруся Каганца, Уладзіслава. Галубка, Янкі Купалы, Францішка Аляхновіча. Адлюстраванне нацыянальнай ідэі ў драматургіі Янкі Купалы («Паўлінка», «Тутэйшыя»).

6.3 Жанрава-стылявыя асаблівасці твораў пачатку ХХ стагоддзя. Жанрава-стылявыя асаблівасці творчасці Максіма Багдановіча. Традыцыі і наватарства. Матывы стварэння цвёрдых жанравых формаў. Асаблівасці санетаў, трыялетаў, верлібра, танкі, рандо, рубаі і іншых класічных вершаваных формаў.

6.4 Асаблівасці беларускай літаратуры 20−40-х гадоў ХХ стагоддзя. Літаратурныя аб’яднанні: «Маладняк», «Полымя», «Звенья», «Узвышша», «Мінскі перавал», «Пробліск», «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна», БелАПП. Развіццё крытыкі і літаратуразнаўства ў 2030-я гады. станаўленне сацрэалізму. Асаблівасці рэалізму ў беларускай і сусветнай літаратуах ХХ стагоддзя. Сацрэалізм. Канцэпцыя асобы ў літаратуры. Тэорыя бесканфліктнасці. Адмаўленне літаратурнаму герою ў свабодзе самавыяўлення. Фактаграфічнасць. Наватарства і традыцыі. Авангардысцкая паэтыка Міхася Чарота. Урбаністычная тэма ў паэзіі А. Александровіча. Паэма З. Бядулі «Зачараваны край». Алегарычная карціна гістарычнага шляху Беларусі. Асаблівасці паэмы Я. Коласа «Новая зямля», нізкі вершаў 1921 года са зборніка «Водгулле» філасофска-алегарычныя матывы зборніка «Казкі жыцця». Творчасць Я.  Пушчы і У. Дубоўкі.

Проза першай паловы ХХ стагоддзя. Развіццё беларускага апавядання: асэнсаванне мінуўшчыны, гуманістычная праблематыка, філасофскае асэнсаванне чалавечага лёсу, хрысціянскія пачуцці справядлівасці, чуласці, міласэрнасці і любові .Станаўленне і развіццё беларускага рамана і аповесці. Пафас і тэматычны абсяг. Жанрава-стылявыя асаблівасці. Сацыяльныя і псіхалагічныя праблемы калектывізацыі ў творчасці П. Галавача і М. Зарэцкага. Асаблівасці аповесці П. Галавача «Спалох на загонах». Асноўная тэма і праблемы рамана М. Зарэцкага «Вязьмо».

6.5 Асаблівасці беларускай літаратуры перыяду вайны і пасляваеннага часу. К. Чорны і яго роля ў развіцці эпічнага і філасофскага пачатку, псіхалагічная заглыбленасць у раманах «Вялікі дзень», «Пошукі будучыні» і «Млечны Шлях». Пераасэнсаванне ваеннай тэматыкі пісьменнікамі другой паловы ХХ стагоддзя. Тэма пасляваеннага аднаўлення. Патрыятычны пафас літаратуры. Спрошчанасць канфліктаў і сітуацый. Тэма вяртання ў родны дом былых франтавікоў.

6.6 Развіццё беларускай паэзіі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст. Паэзія другой паловы ХХ стагоддзя. Майстэрства публіцыстычнай і філасофскай лірыкі П. Панчанкі. Цэласны аналіз зборнікаў. Школа Панчанкі ў літаратурным працэсе. Зварот паэта да агульначалавечых праблемаў. Наватарства Максіма Танка, А. Куляшова, А. Звонака, А. Сіпакова і інш. Ідэйна-эстэтычная шматграннасць сучаснай паэзіі. Грамадзянска-публіцыстычная і патрыятычная лірыка. Медытацыйная лірыка. Пейзажная лірыка. Інтэлектуальная паэзія і яе жанры. Увядзенне ў абсяг паэзіі тэмы Чарнобыля. Традыцыі і наватарства. Мадэрнізм і постмадэрнізм у сучаснай паэзіі. Усталяванне новага, універсальнага стылю ў сучаснай паэзіі.

6.7 Развіццё беларускай прозы ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст. Раман другой паловы ХХ стагоддзя. Жанрава-стылявая разнастайнасць беларускага рамана. Узбагачэнне новымі тэмамі. Развіццё гістарычнай тэматыкі. Паняцце экзістэнцыялізму. Экзістэнцыялізм у беларускай літаратуры. Паказ сацыяльных і маральных канфліктаў праз пастаноўку пытанняў экалогіі ў эпічных творах.



6.8 Развіццё беларускай драматургіі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст. Беларуская драматургія другой паловы ХХ стагоддзя. Творчасць А. Макаёнка («Лявоніха на арбіце», «Трыбунал», «Зацюканы апостал»). Творчасць М.  Матукоўскага («Мудрамер», «Амністыя»). Гістарычная тэма і яе ўвасабленне ў творчасці А. Дударава («Князь Вітаўт», «Палачанка»). Драматургічныя творы Алеся Петрашкевіча («Меч Рыгвалода», «Воля на крыжы», «Напісанае застаецца»). Сучасны стан літаратурнага працэсу. Развіццё паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі. Грамадска-сацыяльныя абставіны. Рэалістычныя і мадэрнісцкія тэндэнцыі. Рускія і замежныя кантакты. Рознастылёвасць прозы і паэзіі. Дасягненні крытыкі.

ТЭМАТЫКА ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ



  1. Вусная народная творчасць: абрадавая і неабрадавая. Паняцце роду, віду, жанру, метрыкі, рытма, рыфмоўкі.

  2. Жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай. Вобраз Ефрасінні Полацкай у сучаснай літаратуры: раман Т. Бондар «Спакуса»; раман В. Іпатавай «Прадыслава»; раман А. Асіпенкі «Святыя грэшнікі», драма А. Дударава «Крыж».

  3. Слоўнае мастацтва Кірылы Тураўскага: праблема чалавека ў творчасці пісьменніка; праблема асветы, метафарычнасць мовы твораў; алегарычнасць твораў К. Тураўскага; сімвалізм.

  4. Асаблівасці беларускай літаратуры перыяду Рэфармацыі і Контррэфармацыі.

  5. Станаўленне старажытнай паэзі. Паэтычныя творы Ф. Скарыны. Геральдычная паэзія («эпікграмы»); сямейна-абрадавая паэзія (генеталіконы, матрыманіяльныя і фунеральныя творы). Паэтычная творчасць Сімяона Полацкага.

  6. Літаратура эпохі Асветніцтва. Асаблівасці драматургіі другой паловы ХVП-ХVШ стагоддзяў. Творчасць Каятана Марашэўскага, Дамініка Рудніцкага і Міхаіла Цяцерскага.

  7. Ян Чачот як пачынальнік новай беларускай паэзіі. Выпрацоўка тэндэнцыі адыходу ад класіцызму ў літаратурнай творчасці і захапленне народнай тэматыкай. Балады «Свіцязь», «Мышанка», «Узногі», цыкл вершаў «Песні старадаўніх ліцвінаў».

  8. Творчасць Адама Міцкевіча: традыцыі і наватарства. Ода «Рамантыка» як маніфест рамантызму. «Ода да маладосці» як выклік старому свету з яго эгаізмам і маўклівай згодай на існаванне зла і несправядлівасці. Фальклорны пачатак балад «Свіцязь», «Лілеі», «Рыбка», «Свіцязянка».

  9. Развіццё тэндэнцыяў адыходу ад класіцызму і захапленне народнай тэматыкай паэтамі-філаматамі. Архетыпы, сімволіка, колер у творчасці Тамаша Зана (балады «Свіцязь-возера», «Цыганка», «Трыялет», «Песня з турмы ў Вільні»); Антоні Эдварда Адынца («Песня філарэтаў», «Хохлік», «Уладзіславу Сыракомлю»); Ануфрыя Петрашкевіча («Роздум каля руінаў Гедымінавага замка», ідылія «Купала»); Аляксандра Ходзькі (балады «Маліны», «Гербы»).

  10. Творчасць Яна Баршчэўскага. Культываванне метамарфозы як мастацкага прыёму, увядзенне элементаў карнавалізацыі (балады «Курганы», «Дзве бярозы», «Русалка-спакусніца», «Роспач»). Фантастычна-філасофскія творы Яна Баршчэўскага і яго змаганне за чысціню «душы чалавека»: «Душа не ў сваім целе», «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Вобраз Беларусі як самабытнага краю з адметнай духоўнай культурай і своеасаблівай народнай паэтыкай.

  11. Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча. Ідэалізацыя сялянскага жыцця ў паэме «Гапон». Традыцыі нацыянальнага фальклору. Зварот пісьменніка да мінуўшчыны. Сацыяльна-бытавыя і маральныя пытанні. Гуманістычныя ідэалы чалавека ў паэзіі Ф. Багушэвіча і сатырычныя вобразы прыгнятальнікаў народа ў вершах са сборнікаў «Дудка беларуская», «Смык беларускі».

  12. Жанрава-стылявыя асаблівасці творчасці М. Багдановіча, Я. Купалы. Традыцыя і наватарства. Авангардысцкая паэтыка М. Чарота. Урбаністычная тэма ў паэзіі. Асаблівасці творчасцў Я. Коласа, Я. Пушчы. Выхаванне высокай духоўнасці ў чалавеку праз мастацтва (паэма У. Дубоўкі «Кругі»).

  13. Развіццё беларускага апавядання 20–30-х гадоў ХХ стагоддзя: асэнсаванне мінуўшчыны, першасны паказ вобразаў чырвонаармейца і камуніста, рабочага чалавека, гуманістычная праблематыка, філасофскае асэнсаванне чалавечага лёсу, хрысціянскія пачуцці справядлівасці, чуласці, міласэрнасці і любві.

  14. Станаўленне і развіццё беларускага рамана і аповесці: пафас і тэматычныя абсягі. Жанрава-стылявыя асаблівасці.

  15. Сацыяльныя і псіхалагічныя праблемы калектывізацыі ў творчасці П. Галавача і М. Зарэцкага.

  16. Архетыпы і сімволіка ў раманах К. Чорнага «Пошукі будучыні» і «Млечны шлях». Элементы карнавалізацыі. Апаэтызаванасць хараства беларускай душы. Аўтарскі аналіз сістэмы духоўных каштоўнасцяў беларусаў. Раман 5060-х гадоў ХХ стагоддзя. Развіццё гістарычнай тэматыкі ў творчасці У. Караткевіча. Экзістэнцыялізм у беларускай літаратуры (паводле творчасці В. Быкава). Сучасны стан прозы.

  17. Паэзія другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стст. Зварот да агульначалавечых праблемаў. Наватарства А. Куляшова, М. Танка, А. Разанава, А. Звонака, Я. Сіпакова і інш. Ідэйна-эстэтычная шматграннасць сучаснай паэзіі. Грамадзянска-публіцыстычная і патрыятычная лірыка. Медытатыўная лірыка. Пейзажная лірыка. Увядзенне ў абсяг паэзіі чарнобыльскай тэмы. Традыцыі і наватарства. Мадэрнізм і постмадэрнізм.

Рэкамендаваная літаратура
Асноўная літаратура


  1. Адамовіч, Г.Я. З крыніц сусветнай літаратуры: дапам. для настаўнікаў / Г.Я. Адамовіч.  Мінск: БелЭн., 1998.

  2. Багдановіч, І.Э. Янка Купала і рамантызм / І.Э. Багдановіч. – Мінск: Маст. літаратура, 1989.

  3. Багдановіч, І.Э. Авангард і традыцыя / І.Э. Багдановіч. – Мінск: Беларус. навука, 2001.

  4. Бельскі, А.І. Краса і смутак: дапам. для настаўнікаў / А.І. Бельскі. – Мінск: Маст. літаратура, 2000.

  5. Бельскі, А.І. Сучасная беларуская літаратура (8090-я гг.) / А.І. Бельскі. – Мінск, 1997.

  6. Гаранін, Л.Я. Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя / Л.Я. Гаранін. – Мінск: Маст. літаратура, 1996.

  7. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ – ХІХ стагоддзяў: у 2-х т. – Т. 1: Даўняя літаратура: ХІ – першая палова ХVІІІ стагоддзя /  Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. В.А. Чамярыцкі. – Мінск: Беларус. навука, 2006; Т. 2: Новая літаратура:  другая палова ХVІІІ– ХІХ стагоддзя / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. У.І. Мархель, В.А. Чамярыцкі. – Мінск: Беларус. навука, 2007.

  8. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4-х т. / рэдкал.: У.В Гніламёдаў [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 1999-2003. – 4 т.

  9.  Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд / пад рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча.  Мінск: Выш. школа, 1998.

  10.  Гісторыя беларускай літаратуры: дакастрычніцкі перыяд: у 2-х т. / пад рэд. А. Лойкі. – Мінск, 1989. – 2 т.

  11.  Гісторыя беларускай літаратуры: ХІХ – пачатак ХХ ст.: падручнік для філал. фак. пед. ВНУ / І.Э. Багдановіч [і інш.]; пад агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча.  2-е выд., дапрац.  Мінск: Выш. школа, 1998.

  12.  Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ ст. (2050-я гады ХХ стагоддзя): падручнік / У.В. Гніламёдаў [і інш.]; пад агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча.  2-е выд., дапрац. і дап.  Мінск: Выш. школа, 2000.

  13.  Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1941–1985 / пад рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча.  Мінск, 1982.

  14.  Гніламёдаў, У.В. Янка Купала: Новы погляд: дапам. для настаўніка/ У.В. Гніламёдаў. – Мінск: Нар. асвета, 1995.

  15.  Драздова, З.У. Творчасць А. Мрыя і Л. Калюгі / З.У. Драздова. – Мінск: Беларус. навука, 1997.

  16.  Жураўлёў, В.П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана / В.П. Жураўлёў. – Мінск: Беларус. навука, 1991.

  17. Зубараў, Л. Максім Багдановіч / Л. Зубараў.  Мінск: Выш. школа, 1989.

  18.  Каваленка, В.А. Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В.А. Каваленка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1981.

  19.  Кісліцына, Г.М. Алесь Разанаў. Праблемы мастацкай свядомасці / Г. М. Кісліцына. – Мінск: Беларус. навука, 1997.

  20.  Лойка, А. А. Старабеларуская літаратура: падручнік / А.А. Лойка.  Мінск: Выш. школа, 2001.

  21.  Макмілін, А. Беларуская літаратура ў 50–60-я гады ХХ стагоддзя / А. Макмілін. – Мінск, 2001.

  22.  Малахов, Н.Я. Социалистический реализм и модернизм / Н.Я. Малахов. – М.: Искусство, 1970.

  23.  Мальдзіс, А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча. Партрэт пісьменніка і чалавека / А. Мальдзіс. – Мінск: Навука і тэхніка, 1990.

  24. Марціновіч, А.А. Шляхам праўды: дапам. для настаўніка / А.А. Марціновіч. – Мінск: Нар. асвета, 1994.

  25.  Мельнікаў, А.А. Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё. Светапогляд. Спадчына / А.А. Мельнікаў  Мінск: Беларус. навука, 1997.

  26.  Мішчанчук М.І. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя / М.І. Мішчанчук, І.С. Шпакоўскі. – Мінск: Выш. школа, 2001.

  27.  Мішчанчук, М.І. Літаратура беларускага замежжа: вуч. дапам. / М.І. Мішчанчук. – Мінск: БДПУ, 1999.

  28.  Мушынскі, М.І. Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага  /  М.І. Мушынскі. – Мінск: Маст. літаратура, 1991.

  29.  Навуменка, І.Я. Якуб Колас: Духоўны воблік героя. – 2-е выд., дап. і перапрац. / І.Я. Навуменка. – Мінск: БДУ, 1981.

  30.  Парэцкі, Я.І. Сымон Будны / Я.І. Парэцкі.  Мінск, 1975.

  31.  Перкін, Н. Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20–30-х гадоў / Н. Перкін. – Мінск: Навука і тэхніка, 1960.

  32.  Саверчанка, І. Старажытная паэзія Беларусі ХVІ  першай паловы ХVІІ стагоддзя / І. Саверчанка. – Мінск: Выш. школа, 1992.

  33. Саннікаў, А. Сатырычны характар беларускіх камедый / А. Саннікаў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1961.

  34.  Федарцова, Т.М. Асаблівасці літаратуры ХІХ стагоддзя: дапам. для студэнтаў / Т.М. Федарцова.  Мінск: БДТУ, 1999.

  35.  Федарцова, Т.М. Гісторыя сусветнай літаратуры. Класіцызм. Барока. Асветніцтва / Т.М. Федарцова.  Мінск: БДТУ, 2008.

  36.  Чыгрын, І. Проза «Маладняка» /  І. Чыгрын. – Мінск: Маст. літаратура, 1988.

  37. Чыгрын, І. Проза «Узвышша» /  І. Чыгрын. – Мінск: Маст. літаратура, 1988.

  38.  Штэйнер, І. Ф. Беларуская балада: / І.Ф. Штэйнер; рэд. М. М. Грынчык.  Мінск: Навука і тэхніка, 1989.

  39. Штэйнер, І.Ф. Варожаць балады вякоў / І.Ф. Штэйнер; навук. рэд. М.М. Грынчык.  Мінск: Навука і тэхніка, 1993.

  40.  Яскевіч, А. Падзвіжнікі і іх святыні / А. Яскевіч.  Мінск, 2001.

Дадатковая літаратура

  1. Аристотель. Об искусстве поэзии / Аристотель. – М.: Гослитиздат, 1957.

  2. Аристотель. Поэтика: в 4 т. / Аристотель.  М., 1983.  4 т.

  3. Гарадніцкі, Я.А. Думка і вобраз / Я.А. Гарадніцкі. – Мінск: Навука і тэхніка, 1986.

  4. Грынчык, М.М. Шляхі беларускага вершаскладання / М.М. Грынчык. – Мінск: БДУ, 1973.

  5. Жирмунский, В. Композиция лирических произведений / В. Жирмунcкий.  Л., 1975.

  6. Жураўлёў, В.П. Структура твора. Рух сюжэтна-кампазіцыйных форм В.П. Жураўлёў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1978.

  7.  Лазарук, М.А. Уводзіны ў літаратуразнаўства / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу.  Мінск: Выш. школа, 1982.

  8.  Пяткевіч, А.М. Сюжэт. Кампазіцыя. Характар / А.М. Пяткевіч.  Мінск, 1981.

  9.   Рагойша, В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах / В. Рагойша.  Мінск, 2001.

  10.  Ралько, І.Д. Беларускі верш / І.Д. Ралько.  Мінск, 1969.

  11.  Ралько, І.Д. Вершаскладанне / І.Д. Ралько.  Мінск, 1977.

  12.  Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: у 3 т.  Мінск: Беларуская навука, 19971999. – 3 т.

  13.  Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры.  Мінск, 1959.



Даведкавая літаратура





  1. Квятковский, А. Поэтический словарь / А. Квятковский.  М.: Сов. энциклопедия, 1966.

  2. Лазарук, М.А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў: дапам. для настаўнікаў / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу.  Мінск: Нар. асвета, 1983.

  3. Макарэвіч, А.А. Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік / А.А.  Макарэвіч.  2-е выд.  Мінск, 1969.

  4. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – Мінск: Выш. школа, 1987.

  5. Современный словарь-справочник по литературе / сост. и науч. ред. С.И. Корнилов.  М.: АСТ, 1999.

  6. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т.  Мінск, 1984 1987. – 5 т.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка