Зацверджана рэктарам бдпу 15 мая 2010 г. Палажэнне аб парадку ўліку жадаючых атрымаць інтэрнат




Дата канвертавання17.03.2016
Памер187.91 Kb.
ЗАЦВЕРДЖАНА РЭКТАРАМ БДПУ 15 МАЯ 2010 г.
ПАЛАЖЭННЕ

аб парадку ўліку жадаючых атрымаць інтэрнат,

прадастаўлення жылой плошчы і засялення студэнтаў

у інтэрнаты установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка»

(вытрымкі)
Раздзел 1. Агульныя палажэнні

3. Для ўпарадкавання пытанняў, звязаных з прыняццем на ўлік студэнтаў, якія жадаюць атрымаць жылую плошчу ў інтэрнатах, выдзяленнем жылой плошчы і засяленнем студэнтаў у інтэрнаты БДПУ, загадам рэктара ствараецца камісія па жыллёва-бытавых пытаннях (далей - Камісія), якую ўзначальвае прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце.

7. Для ўпарадкавання пытанняў, звязаных з прыняццем на ўлік студэнтаў, якія жадаюць атрымаць жылую плошчу ў інтэрнатах, выдзяленнем жылой плошчы і засяленнем студэнтаў адпаведных структурных падраздзяленняў у інтэрнаты БДПУ распараджэннем кіраўніка падраздзялення ствараецца факультэцкая камісія па жыллёва-бытавых пытаннях (далей - камісія факультэта), якую ўзначальвае дэкан. У склад камісіі факультэта ўваходзяць: намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце, старшыня прафбюро студэнтаў факультэта (адказны сакратар), старшыня студэнцкага савета факультэта, сакратар ПА ГА БРСМ факультэта і інш.

8. Камісія факультэта выконвае наступныя функцыі:

8.1. вядзе ўлік студэнтаў, якія маюць патрэбу ў інтэрнаце;

8.2. забяспечвае правядзенне сходаў акадэмічных груп па азнаямленні з дадзеным Палажэннем, якія афармляюцца пратаколам, і прымае заявы студэнтаў аб прыняцці на ўлік і дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць ільгот;

8.3. да 15 мая кожнага года разглядае заявы студэнтаў аб прыняцці на ўлік і рыхтуе прадстаўленне ў Камісію аб выдзяленні жылой плошчы ў інтэрнатах студэнтам адпаведнага факультэта на наступны навучальны год;

8.4. нясе адказнасць за правільнасць і абгрунтаванасць уключэння студэнтаў у адпаведныя спісы;

8.5. стварае рэзерв жылой плошчы для студэнтаў, якія паступяць на першы курс;

8.6. уносіць прапановы рэктару па пытаннях прадастаўлення дадатковай жылой плошчы ў інтэрнатах іншых арганізацый;

8.7. разглядае пытанні ўзаемадзеяння з органамі студэнцкага самакіравання інтэрнатаў;

8.8. прымае ўдзел у рэйдах-праверках санітарнага стану і выканання пражываючымі Правілаў унутранага распарадку ў інтэрнатах БДПУ;

8.9. прымае ўдзел у разглядзе пытанняў скасавання дагавораў найму жылога памяшкання ў інтэрнаце ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

9. Усе рашэнні камісіі факультэта афармляюцца пратаколам, які зацвярджаецца дэканам факультэта і прафсаюзным бюро студэнтаў факультэта.



Раздзел 2. Парадак прыняцця на ўлік студэнтаў,

якія жадаюць атрымаць жылую плошчу ў інтэрнатах,

і прадастаўлення жылой плошчы ў інтэрнатах

10. Адказныя сакратары камісій факультэтаў вядуць улік студэнтаў, якія маюць патрэбу ў інтэрнаце (прымаюць заявы студэнтаў, дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць ільгот, пратаколы сходаў груп) і вядуць неабходную дакументацыю (кнігі ўліку студэнтаў, якія жадаюць атрымаць інтэрнат), у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

11. Улік студэнтаў, якія маюць патрэбу ў інтэрнаце, вядзецца на падставе заяў, пададзеных на імя рэктара. Да заявы дадаюцца адпаведныя дакументы, якія пацвярджаюць права студэнта на першачарговае ці пазачарговае атрыманне жылой плошчы, і іншыя дакументы, якія неабходныя для прыняцця рашэння аб выдзяленні месца ў інтэрнаце. Заявы студэнтаў, якія жадаюць атрымаць інтэрнат на наступны навучальны год, прымаюцца адказнымі сакратарамі камісій факультэтаў у вызначаныя Камісіяй тэрміны. Пры змяненні ў студэнта сямейных абставін і (або) набыцці ім іншага сацыяльнага статусу заява можа быць прынята ў іншыя тэрміны і разгледжана камісіямі факультэтаў. У гэтым выпадку камісія факультэта рыхтуе прадстаўленне ў Камісію аб змяненні чарговасці іншагародніх студэнтаў, што стаяць на ўліку.

12. Улік студэнтаў, якія жадаюць атрымаць інтэрнат, ажыццяўляецца шляхам вядзення спісаў. На падставе заяў складаюцца тры асобныя спісы:

• студэнтаў, якія маюць права атрымання інтэрната без чаргі;

• студэнтаў, якія маюць права атрымання інтэрната ў першую чаргу;

• студэнтаў, якія маюць патрэбу ў інтэрнаце.

13. Чарговасць выдзялення жылой плошчы ў інтэрнаце студэнтам вызначаецца камісіямі факультэтаў у адпаведнасці з заканадаўствам і дадзеным Палажэннем. Перанос чарговасці, невыдзяленне жылой плошчы ў інтэрнаце не могуць разглядацца ў якасці мер дысцыплінарнага ўздзеяння.

14. Спісы студэнтаў, якім выдзяляецца жылая плошча у інтэрнатах БДПУ, даводзяцца да ведама студэнтаў не пазней за адзін месяц да заканчэння навучальнага года, які папярэднічае навучальнаму году, на які выдзяляецца жылая плошча.

15. Сходы груп праводзяцца пасля падачы заяў аб пастаноўцы на ўлік усімі іншагароднімі студэнтамі групы, якія маюць патрэбу ў інтэрнаце. Пратакол сходу завяраецца подпісамі прысутных на сходзе, дэканам і старшынёй прафбюро студэнтаў. Сходы груп праводзяцца ў вызначаныя Камісіяй тэрміны.

16. Без чаргі жылая плошча ў інтэрнаце выдзяляецца;

16.1. студэнтам з ліку сем'яў, жылыя памяшканні якіх у выніку стыхійнага бедства, тэхнагенных і сацыяльных катастроф сталі непрыдатнымі для пражывання;

16.2. студэнтам, якія маюць статус дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама дзецям з сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі ў час праходжання ваеннай службы, і прыраўнаваным да іх асобам;

16.3. студэнтам, якія ў адпаведнасці з Законам «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый», карыстаюцца правам пазачарговага атрымання жылых памяшканняў у інтэрнаце;

16.4. студэнтам з ліку малазабяспечаных інвалідаў I і II групы;

16.5. у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

17. У першую чаргу жылая плошча ў інтэрнатах даецца:

17.1. маладым сем'ям;

17.2. выхаванцам (акрамя дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў) дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў, школ-інтэрнатаў і іншых устаноў, якія забяспечваюць утрыманне і выхаванне дзяцей;

17.3. студэнтам-інвалідам (у тым ліку інвалідам з дзяцінства);

17.4. студэнтам, якія страцілі аднаго з бацькоў;

17.5. студэнтам з ліку замежных грамадзян, асоб без грамадзянства;

17.6. студэнтам з ліку маці-адзіночак ці студэнтам, якіх выхоўвала маці-адзіночка;

17.7. студэнтам са шматдзетных сем'яў (трое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў);

17.8. студэнтам, абодва бацькі якіх з'яўляюцца інвалідамі I або II групы;

17.9. студэнтам з сем'яў, якія выхоўваюць, акрамя студэнта, дваіх дзяцей да 18 гадоў, і сем'яў, у якіх двое ці больш дзяцей з'яўляюцца студэнтамі дзённай формы атрымання адукацыі БДПУ.

18. 3 улікам меркавання студэнцкіх грамадскіх арганізацый і органаў студэнцкага самакіравання жылая плошча ў інтэрнаце можа быць таксама выдзелена студэнтам, якія маюць цяжкае матэрыяльнае становішча, высокія паказчыкі ў вучобе і навуковай дзейнасці і (ці) прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці БДПУ.

19. Студэнтам платнай формы атрымання адукацыі жылая плошча ў інтэрнатах выдзяляецца на агульных падставах.

20. Жылая плошча ў інтэрнаце выдзяляецца студэнту на адзін вучэбны год.

21. Жылая плошча ў інтэрнатах выдзяляецца маладым сем'ям у адным пакоі ў выпадку, калі муж і жонка з'яўляюцца адначасова студэнтамі БДПУ. Пры адлічэнні мужа ці жонкі з БДПУ сям'я пазбаўляецца права на жылую плошчу ў асобным пакоі, а Камісія разглядае пытанне размеркавання вольнай жылой плошчы. Калі адзін з супругаў з'яўляецца студэнтам іншай навучальнай установы, выдзяленне асобнага пакоя сям'і ў інтэрнаце БДПУ ажыццяўляецца ў выпадку парытэтнага прадастаўлення месца студэнту БДПУ ў інтэрнаце гэтай навучальный установы.

22. Выдзяленне жылой плошчы ў інтэрнаце дапускаецца пры адсутнасці ў студэнтаў медыцынскіх супрацьпаказанняў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Раздзел 3. Парадак засялення ў інтэрнаты БДПУ

23. Засяленне ў інтэрнаты БДПУ адбываецца ў вызначаныя Камісіяй тэрміны. У выпадку, калі студэнт не засяліўся ў гэтыя тэрміны без уважлівых прычын (непрацаздольнасць, пацверджаная адпаведнымі дакументамі лячэбна-прафілактычных устаноў, праца ў студэнцкім педагагічным атрадзе і т.д.), Камісія ажыццяўляе пераразмеркаванне адпаведнай жылой плошчы, а дадзеныя студэнты засяляюцца ў парадку, вызначаным Камісіяй, пры наяўнасці вольнай жылой плошчы.

24. На падставе загаду рэктара аб выдзяленні жылой плошчы ў інтэрнатах адказныя сакратары камісій факультэтаў афармляюць дагаворы найму жылога памяшкання ўстаноўленага ўзору студэнтам, якім прадстаўлена жылая плошча ў інтэрнаце. Сямейным студэнтам бланкі дагавораў афармляюцца ў Камісіі.

25. Пры засяленні ў інтэрнат студэнт абавязаны мець бланк дагавору, у якім павінна быць адзнака аб праходжанні медагляду ў медпункце БДПУ, і 2 фотакарткі.

26. Пры засяленні ў інтэрнат студэнт павінен мець (зрабіць) часовую рэгістрацыю ў інтэрнатах БДПУ.

27. Аплата за пражыванне ў інтэрнаце ажыццяўляецца праз банкаўскія ўстановы. Пры гэтым аплата за паслугі банка ажыццяўляецца самім студэнтам, калі іншае не прадугледжана адпаведным дагаворам.

28. Ад аплаты за пражыванне ў інтэрнаце вызваляюцца:

28.1. студэнты з ліку дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

28.2. дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў, інваліды I ці II групы, акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку іх супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва, а таксама асоб, якія маюць анкалагічныя захворванні ці хворыя на туберкулёз;

28.3. студэнты з сем'яў ваеннаслужачых або сем'яў рабочых і служачых, якія займалі штатныя пасады ў воінскіх часцях у складзе савецкіх войскаў, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, якія загінулі (памерлі) ці сталі інвалідамі пры выкананні вайсковага ці службовага абавязку (службовых абавязкаў) у Афганістане ці іншых дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеянні, а таксама якія памерлі ў выніку ранения, кантузіі, калецтва ці захворвання, атрыманых у перыяд баявых дзеянняў;

28.4. студэнты з сем'яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, якія загінулі ці сталі інвалідамі пры выкананні абавязкаў вайсковай службы (службовых абавязкаў), а таксама якія памерлі або сталі інвалідамі ў перыяд праходжання вайсковай службы (службы) у выніку ранения, кантузіі, калецтва ці захворвання, непасрэдна звязаных са спецыфікай нясення вайсковай службы (службы);

28.5. студэнты, якія не пражывалі ў інтэрнаце ў сувязі са знаходжаннем на канікулах ці практыцы (вытворчай практыцы) ў іншай мясцовасці.

29. Памер аплаты за пражыванне ў інтэрнаце вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

32. Усе пытанні, звязаныя з улікам жадаючых атрымаць інтэрнат, прадастаўленнем жылой плошчы ў інтэрнатах і засяленнем студэнтаў БДПУ, кантралююцца ў межах сваей кампетэнцыі прарэктарам па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце.



Раздзел 1. Агульныя палажэнні

1. Дадзенае Палажэнне аб парадку ўліку жадаючых атрымаць інтэрнат, прадастаўлення жылой плошчы і засялення студэнтаў у інтэрнаты ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» (далей - Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасці з Палажэннем аб інтэрнатах, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 1999 г. № 1437, Інструкцыяй аб парадку засялення навучэнцаў у інтэрнаты устаноў адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2007 г. № 44, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Пагадненнем паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі і навукі.

2. Жылая плошча ў інтэрнатах БДПУ выдзяляецца іншагароднім студэнтам, аспірантам, дактарантам, слухачам факультэта дауніверсітэнкай падрыхтоўкі (у тым ліку замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства) дзённай формы атрымання адукацыі (у далейшым - студэнты), а таксама слухачам Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, якія маюць у ёй патрэбу. Прыняцце на ўлік студэнтаў, якія жадаюць атрымаць інтэрнат, выдзяленне месц і пасяленне студэнтаў у інтэрнаты БДПУ ажыццяўляюцца па сумесным рашэнні рэктара БДПУ і прафсаюзнага камітэта Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў.

3. Для ўпарадкавання пытанняў, звязаных з прыняццем на ўлік студэнтаў, якія жадаюць атрымаць жылую плошчу ў інтэрнатах, выдзяленнем жылой плошчы і засяленнем студэнтаў у інтэрнаты БДПУ, загадам рэктара ствараецца камісія па жыллёва-бытавых пытаннях (далей - Камісія), якую ўзначальвае прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце. У склад Камісіі ўваходзяць: начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, дырэктар студэнцкага гарадка, старшыня Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ, спецыяліст Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі (адказны сакратар), старшыня Студэнцкага савета БДПУ, прадстаўнікі Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў, органаў студэнцкага самакіравання, студэнцкіх грамадскіх арганізацый і інш.

4. Камісія выконвае наступныя функцыі:

4.1. разглядае заявы студэнтаў, якія жадаюць атрымаць інтэрнат, і адпаведныя дакументы, пры неабходнасці запытвае дадатковыя дакументы;

4.2. рыхтуе прадстаўленне для прыняцця сумеснага рашэння рэктара і прафсаюзнага камітэта ППА студэнтаў аб прыняцці на ўлік жадаючых атрымаць інтэрнат;

4.3. рыхтуе прадстаўленне аб размеркаванні жылой плошчы ў інтэрнатах паміж структурнымі падраздзяленнямі з улікам колькасці іншагародніх студэнтаў адпаведных структурных падраздзяленняў і з улікам плана прыёму студэнтаў на першы курс;

4.4. рыхтуе прадстаўленне аб выдзяленні жылой плошчы студэнцкім сем'ям;

4.5. разглядае прапаиовы структурных падраздзяленняў аб выдзяленні жылой плошчы студэнтам адпаведных факультэтаў;

4.6. разглядае пытанні развіцця студэнцкага самакіравання інтэрнатаў, пытанні ўзаемадзеяння са студэнцкімі саветамі інтэрнатаў;

4.7. сумесна з Саветам прававога выхавання і прафілактыкі праванарушэнняў на падставе прапаноў студэнцкіх саветаў інтэрнатаў і адміністрацыі студгарадка разглядае пытанні скасавання дагавораў найму жылога памяшкання ў інтэрнаце са студэнтамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і рыхтуе адпаведныя прадстаўленні;

4.8. на працягу навучальнага года рыхтуе прадстаўленні аб выдзяленні (у т.л. часовым) жылой плошчы, якая вызвалілася ў сувязі са скасаваннем адпаведнага дагавора найму жылога памяшкання, з улікам хадайніцтваў структурных падраздзяленняў і грамадскіх арганізацый;

4.9. здзяйсняе кантроль за вядзеннем уліку іншагародніх студэнтаў, матываванасцю складання хадайніцтваў у Камісію аб размеркаванні выдзеленай структурнаму падраздзяленню жылой плошчы;

4.10. разглядае пытанні выдзялсння жылой плошчы ў інтэрнатах аспірантам, студэнтам магістратуры, студэнтам, якія з'яўляюцца мужам і жонкай, братамі, сёстрамі;

4.11. праводзіць рэйды-праверкі па кантролі санітарнага стану інтэрнатаў і ўмоў пражывання студэнтаў, а таксама па выкананні пражываючымі Правілаў унутранага распарадку ў інтэрнатах БДПУ;

4.12. па ўзгадненні з прыёмнай камісіяй вырашае пытанні, звязаныя з пасяленнем абітурыентаў, вызначае тэрміны і парадак іх пасялення, пражывання і высялення;

4.13. уносіць прапановы ў рэктарат па пытаннях паляпшэння і аднаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы інтэрнатаў, прадастаўлення дадатковых месц у інтэрнатах г. Мінска.

5. Пасяджэнні Камісіі афармляюцца пратаколам, які зацвярджаецца рэктарам і прафсаюзным камітэтам (прэзідыумам прафсаюзнага камітэта) Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў і з'яўляецца іх сумесным рашэннем. У неабходных выпадках на падставе сумеснага рашэння выдаецца загад рэктара.

6. Усе дакументы, неабходныя для прыняцця на ўлік студэнтаў, якія жадаюць атрымаць жылую плошчу ў інтэрнатах, выдзялення жылой плошчы і пасялення (заявы студэнтаў, даведкі, якія пацвярджаюць наяўнасць ільгот, пратаколы сходаў груп і кнігі ўліку студэнтаў, якія жадаюць атрымаць жылую плошчу ў інтэрнатах), захоўваюцца як дакументацыя строгай справаздачнасці ў адказнага сакратара Камісіі і афармляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7. Для ўпарадкавання пытанняў, звязаных з прыняццем на ўлік студэнтаў, якія жадаюць атрымаць жылую плошчу ў інтэрнатах, выдзяленнем жылой плошчы і засяленнем студэнтаў адпаведных структурных падраздзяленняў у інтэрнаты БДПУ распараджэннем кіраўніка падраздзялення ствараецца факультэцкая камісія па жыллёва-бытавых пытаннях (далей - камісія факультэта), якую ўзначальвае дэкан. У склад камісіі факультэта ўваходзяць: намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце, старшыня прафбюро студэнтаў факультэта (адказны сакратар), старшыня студэнцкага савета факультэта, сакратар ПА ГА БРСМ факультэта і інш.

8. Камісія факультэта выконвае наступныя функцыі:

8.1. вядзе ўлік студэнтаў, якія маюць патрэбу ў інтэрнаце;

8.2. у вызначаныя Камісіяй тэрміны забяспечвае правядзенне сходаў акадэмічных труп па азнаямленні з дадзеным Палажэннем, якія афармляюцца пратаколам, і прымае заявы студэнтаў аб прыняцці на ўлік і дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць ільгот;

8.3. да 15 мая кожнага года разглядае заявы студэнтаў аб прыняцці на ўлік і рыхтуе прадстаўленне ў Камісію аб выдзяленні жылой плошчы ў інтэрнатах студэнтам адпаведнага факультэта на наступны навучальны год;

8.4. нясе адказнасць за йравільнасць і абгрунтаванасць уключэння студэнтаў у адпаведныя спісы;

8.5. стварае рэзерв жылой плошчы для студэнтаў, якія паступяць на першы курс;

8.6. уносіць прапановы рэктару па пытаннях прадастаўлення дадатковай жылой плошчы ў інтэрнатах іншых арганізацый;

8.7. разглядае пытанні ўзаемадзеяння з органамі студэнцкага самакіравання інтэрнатаў;

8.8. прымае ўдзел у рэйдах-праверках санітарнага стану і выканання пражываючымі Правілаў унутранага распарадку ў інтэрнатах БДПУ;

8.9. прымае ўдзел у разглядзе пытанняў скасавання дагавораў найму жылога памяшкання ў інтэрнаце ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

9. Усе рашэнні камісіі факультэта афармляюцца пратаколам, які зацвярджаецца дэканам факультэта і прафсаюзным бюро студэнтаў факультэта.


Раздзел 2. Парадак прыняцця на ўлік студэнтаў,

якія жадаюць атрымаць жылую плошчу ў інтэрнатах,

і прадастаўлення жылой плошчы ў інтэрнатах

10. Адказныя сакратары камісій факультэтаў вядуць улік студэнтаў, якія маюць патрэбу ў інтэрнаце (прымаюць заявы студэнтаў, дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць ільгот, пратаколы сходаў груп) і вядуць неабходную дакументацыю (кнігі ўліку студэнтаў, якія жадаюць атрымаць інтэрнат), у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

11. Улік студэнтаў, якія маюць патрэбу ў інтэрнаце, вядзецца на падставе заяў, пададзеных на імя рэктара. Да заявы дадаюцца адпаведныя дакументы, якія пацвярджаюць права студэнта на першачарговае ці пазачарговае атрыманне жылой плошчы, і іншыя дакументы, якія неабходныя для прыняцця рашэння аб выдзяленні месца ў інтэрнаце. Заявы студэнтаў, якія жадаюць атрымаць інтэрнат на наступны навучальны год, прымаюцца адказнымі сакратарамі камісій факультэтаў у вызначаныя Камісіяй тэрміны. Пры змяненні ў студэнта сямейных абставін і (або) набыцці ім іншага сацыяльнага статусу заява можа быць прынята ў іншыя тэрміны і разгледжана камісіямі факультэтаў. У гэтым выпадку камісія факультэта рыхтуе прадстаўленне ў Камісію аб змяненні чарговасці іншагародніх студэнтаў, што стаяць на ўліку.

12. Улік студэнтаў, якія жадаюць атрымаць інтэрнат, ажыццяўляецца шляхам вядзення спісаў. На падставе заяў складаюцца тры асобныя спісы:

• студэнтаў, якія маюць права атрымання інтэрната без чаргі;

• студэнтаў, якія маюць права атрымання інтэрната ў першую чаргу;

• студэнтаў, якія маюць патрэбу ў інтэрнаце.

13. Чарговасць выдзялення жылой плошчы ў інтэрнаце студэнтам вызначаецца камісіямі факультэтаў у адпаведнасці з заканадаўствам і дадзеным Палажэннем. Перанос чарговасці, невыдзяленне жылой плошчы ў інтэрнаце не могуць разглядацца ў якасці мер дысцыплінарнага ўздзеяння.

14. Спісы студэнтаў, якім выдзяляецца жылая плошча у інтэрнатах БДПУ, даводзяцца да ведама студэнтаў не пазней за адзін месяц да заканчэння навучальнага года, які папярэднічае навучальнаму году, на які выдзяляецца жылая плошча.

15. Сходы груп праводзяцца пасля падачы заяў аб пастаноўцы на ўлік усімі іншагароднімі студэнтамі трупы, якія маюць патрэбу ў інтэрнаце. Пратакол сходу завяраецца подпісамі прысутных на сходзе, дэканам і старшынёй прафбюро студэнтаў. Сходы груп праводзяцца ў вызначаныя Камісіяй тэрміны.

16. Без чаргі жылая плошча ў інтэрнаце выдзяляецца;

16.1. студэнтам з ліку сем'яў, жылыя памяшканні якіх у выніку стыхійнага бедства, тэхнагенных і сацыяльных катастроф сталі непрыдатнымі для пражывання;

16.2. студэнтам, якія маюць статус дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама дзецям з сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі ў час праходжання ваеннай службы, і прыраўнаваным да іх асобам;

16.3. студэнтам, якія ў адпаведнасці з Законам «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый», карыстаюцца правам пазачарговага атрымання жылых памяшканняў у інтэрнаце;

16.4. студэнтам з ліку малазабяспечаных інвалідаў I і II групы;

16.5. у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

17. У першую чаргу жылая плошча ў інтэрнатах даецца:

17.1. маладым сем'ям;

17.2. выхаванцам (акрамя дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў) дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў, школ-інтэрнатаў і іншых устаноў, якія забяспечваюць утрыманне і выхаванне дзяцей;

17.3. студэнтам-інвалідам (у тым ліку інвалідам з дзяцінства);

17.4. студэнтам, якія страцілі аднаго з бацькоў;

17.5. студэнтам з ліку замежных грамадзян, асоб без грамадзянства;

17.6. студэнтам з ліку маці-адзіночак ці студэнтам, якіх выхоўвала маці-адзіночка;

17.7. студэнтам са шматдзетных сем'яў (трое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў);

17.8. студэнтам, абодва бацькі якіх з'яўляюцца інвалідамі I або II трупы;

17.9. студэнтам з сем'яў, якія выхоўваюць, акрамя студэнта, дваіх дзяцей да 18 гадоў, і сем'яў, у якіх двое ці болып дзяцей з'яўляюцца студэнтамі дзённай формы атрымання адукацыі БДПУ.

18. 3 улікам меркавання студэнцкіх грамадскіх арганізацый і органаў студэнцкага самакіравання жылая плошча ў інтэрнаце можа быць таксама выдзелена студэнтам, якія маюць цяжкае матэрыяльнае становішча, высокія паказчыкі ў вучобе і навуковай дзейнасці і (ці) прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці БДПУ.

19. Студэнтам платнай формы атрымання адукацыі жылая плошча ў інтэрнатах выдзяляецца на агульных падставах.

20. Жылая плошча ў інтэрнаце выдзяляецца студэнту ў адпаведнасці з дзеючымі нормамі тэрмінам на адзін вучэбны год з улікам вызначанага Камісіяй тэрміну для добраўпарадкавання пражываючымі адпаведнай жылой плошчы.

21. Жылая плошча ў інтэрнатах выдзяляецца маладым сем'ям у адным пакоі ў выпадку, калі муж і жонка з'яўляюцца адначасова студэнтамі БДПУ. Пры адлічэнні мужа ці жонкі з БДПУ сям'я пазбаўляецца права на жылую плошчу ў асобным пакоі, а Камісія разглядае пытанне размеркавання вольнай жылой плошчы. Калі адзін з супругаў з'яўляецца студэнтам іншай навучальнай установы, выдзяленне асобнага пакоя сям'і ў інтэрнаце БДПУ ажыццяўляецца ў выпадку парытэтнага прадастаўлення месца студэнту БДПУ ў інтэрнаце гэтай навучальный установы.

22. Выдзяленне жылой плошчы ў інтэрнаце дапускаецца пры адсутнасці ў студэнтаў медыцынскіх супрацьпаказанняў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Раздзел 3. Парадак засялення ў інтэрнаты БДПУ

23. Засяленне ў інтэрнаты БДПУ адбываецца ў вызначаныя Камісіяй тэрміны. У выпадку, калі студэнт не засяліўся ў гэтыя тэрміны без уважлівых прычын (непрацаздольнасць, пацверджаная адпаведнымі дакументамі лячэбна-прафілактычных устаноў, праца ў студэнцкім педагагічным атрадзе і т.д.), Камісія ажыццяўляе пераразмеркаванне адпаведнай жылой плошчы, а дадзеныя студэнты засяляюцца ў парадку, вызначаным Камісіяй, пры наяўнасці вольнай жылой плошчы.

24. На падставе загаду рэктара аб выдзяленні жылой плошчы ў інтэрнатах адказныя сакратары камісій факультэтаў афармляюць дагаворы найму жылога памяшкання ўстаноўленага ўзору студэнтам, якім прадстаўлена жылая плошча ў інтэрнаце. Сямейным студэнтам, студэнтам магістратуры, аспірантам, дактарантам, слухачам факультэта дауніверсітэцкай падрыхтоўкі бланкі дагавораў афармляюцца ў Камісіі.

25. Пры засяленні ў інтэрнат студэнт абавязаны мець бланк дагавору, у якім павінна быць адзнака аб праходжанні медагляду ў медпункце БДПУ, і 2 фотакарткі.

26. Пры засяленні ў інтэрнат студэнт павінен мець (зрабіць) часовую рэгістрацыю ў інтэрнатах БДПУ.

27. Аплата за пражыванне ў інтэрнаце ажыццяўляецца праз банкаўскія ўстановы. Пры гэтым аплата за паслугі банка ажыццяўляецца самім студэнтам, калі іншае не прадугледжана адпаведным дагаворам.

28. Ад аплаты за пражыванне ў інтэрнаце вызвшшюцца:

28.1. студэнты з ліку дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

28.2. дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў, інваліды I ці II групы, акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку іх супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва, а таксама асоб, якія маюць анкалагічныя захворванні ці хворыя на туберкулёз;

28.3. студэнты з сем'яў ваеннаслужачых або ссм'яў рабочых і служачых, якія займалі штатныя пасады ў воінскіх часцях у складзе савецкіх войскаў, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, якія загінулі (памерлі) ці сталі інвалідамі пры выкананні вайсковага ці службовага абавязку (службовых абавязкаў) у Афганістане ці іншых дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеянні, а таксама якія памерлі ў выніку ранения, кантузіі, калецтва пі захворвання, атрыманых у перыяд баявых дзеянняў;

28.4. студэнты з сем'яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, якія загінулі ці сталі інвалідамі пры выкананні абавязкаў вайсковай службы (службовых абавязкаў), а таксама якія памерлі або сталі інвалідамі ў перыяд праходжання вайсковай службы (службы) у выніку ранения, кантузіі, калецтва ці захворвання, непасрэдна звязаных са спецыфікай нясення вайсковай службы (службы);

28.5. студэнты, якія не пражывалі ў інтэрнаце ў сувязі са знаходжаннем на канікулах ці практыцы (вытворчай практыцы) ў іншай мясцовасці.

29. Памер аплаты за пражыванне ў інтэрнаце вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

30. Персанальную адказнасць за правільнасць фактычнага засялення, улік пражываючых у інтэрнаце студэнтаў, своечасовасць аплаты за пражыванне ў інтэрнаце нясуць загадчыкі інтэрнатаў.



31. Усе засяленні ў пакоі для прыязджаючых (у тым ліку студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў завочнай формы атрымання адукацыі) ажыццяўляюцца пры наяўнасці адпаведнага распараджэння старшыні Камісіі на падставе заявы на яго імя. У гэтым выпадку Камісія афармляе дакументы ўстаноўленага ўзору на права пражывання ў інтэрнаце і вырашае пытанні аплаты за пражыванне.

32. Усе пытанні, звязаныя з улікам жадаючых атрымаць інтэрнат, прадастаўленнем жылой плошчы ў інтэрнатах і засяленнем студэнтаў БДПУ, кантралююцца ў межах сваей кампетэнцыі прарэктарам па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка