«За смугою часу» Мiнск – Валожын – Гальшаны – Баруны – Залессе – Мiнск




Дата канвертавання13.05.2016
Памер27.51 Kb.

 




 




 

 

 

 

 

 

  

 

Республика Беларусь, 220037, г. Минск






ул. Долгобродская 6/1




тел. +375 17 299-58-23 




факс: +375 17 245-39-01




www.hottaby4.by, e-mail: hottaby4.tur@gmail.com







«За смугою часу»

Мiнск – Валожын – Гальшаны – Баруны – Залессе – Мiнск
18, 25 красавiка, 1 мая 2015

Дадзеная экскурсія прысвечана месцам і людзям, якія ў свой час праславілі нашую зямлю, але сёння іх веліч і слава схавана за смугою часу…



Экскурсiя праводзiцца на беларускай мове.

Праграмма экскурсii:

8.45-9.00

Збор групы. Выезд з Мінска.

9.00-10.20

Пераезд Мiнск – Валожын (81 км).

10.20-11.10

Валожын – былое ўладанне магнатаў Тышкевічаў, дзе захаваўся іх палац, месца нараджэння першага з выхадцаў з Беларусі які ў 1861 годзе ўдзельнічаў раскопках старажытнаегіпецкіх грабніц, ён жа адзін з самых вядомых калекцыянераў антычных рэчаў у Еўропе 19 ст. Палац пабудаваны ў стыле класіцызму на месцы сярэднявечнага замчышча. Праз стагоддзе тут з’явіўса касцёл святога Іосіфа, пад якім знаходзіцца сямейная пахавальня Тышкевічаў.

11.10-11.50

Пераезд Валожын - Гальшаны (42 км).

11.50-12.50

Гальшаны. Населены пункт, які ў мінулым стагоддзі праславіўся як месца з паранармальнымі з’явамі, цяпер – месца сенсацыйных археалагічных адкрыццяў (агляд руінаў Гальшанскага замка і касцёла пры былым Францішканскім ордэне).

12.50-13.30

Абед або вольны час.

13.30-13.50

Пераезд Гальшаны – Баруны (12 км).

13.50-14.50

Баруны – былое мястэчка, вядомае на ўсё Вялікае Княства цудадзейным абразом Божай Маці. Гэты абразок цудам захаваўся і знаходзіцца ў мурах Барунскай святыні – касцёле св. Пятра і Паўла – збудаванай у 18 ст. як царква пры базыліянскім манастыры.

14.50-15.30

Пераезд Баруны – Залессе (40 км).

15.30-17.20

Залессе – сядзіба знакамітага дыпламата, сенатара, патрыёта і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, з дня нараджэння якога селета спаўняецца 250 год. Вас чакае тэатралiзаваная экскурсiя па музею атрэстаўраванай сядзiбы з удзелам самога Мiхала Клеафаса, яго жонкi, сына i iншых герояў, а таксама прагляд дакументальнага фільма рэжысёра Анастасіі Мірашнічэнка «Міхал КлеафасАгінскі. Рана ў сэрцы».

17.20-19.00

Пераезд Залессе – Мiнск (105 км).


Кошт са знiжкай*: 230.000 руб (5 i больш чалавек),

240.000 руб (3-4 чал.),

250.000 руб (1-2 чал).


У кошт уваходзіць:

  • паслугі атэставанага экскурсавода,

  • транспартныя паслугі,

  • тэатралiзаваная аглядная экскурсія па палацу М.К.Агінскага ў Залессі з праглядам фiльма,

  • выдатны настрой і пазітыўныя эмоцыі.

Дадаткова аплочваецца:

  • уваходныя квіткі ў палац М.К.Агінскага (15.000 руб -дарослыя, 10.000 руб – вучнi),

  • абед (80.000-90.000 руб).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка