З вопыту работы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Бедняковай Ірыны Валянцінаўны




Дата канвертавання05.05.2016
Памер48.02 Kb.
З вопыту работы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры

Бедняковай Ірыны Валянцінаўны

Тэма ўрока: Уладзімір Караткевіч “Беларуская песня”

Мэта: даць паняцце пра лірычнага героя, засяродзіць увагу на своеасаблівай інтанацыіверша-гімна Бацькаўшчыне, яе гістроыя, культуры, мове; вучыць усведамляць грамадзянскую пазіцыю лірычнага героя, развіваць навыкі выразнага чытання, пачуццё патрыятызму за Беларусь.

Тып урока: урок аналізу мастацкага твора

Абсталяванне: падручнік па літаратуры, сшыткі, камп’ютар, мультымедыйны праектар.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

  2. Стварэнне псіхалагічнага настрою

Няхай чаруе прыгажосць!

На прыгажосць – заўсёды мода,

У кожнага паэта ёсць

Радочак лепшы ад народа…Г.Атрошчанка



Слова настаўніка.

Быў. Ёсць. Буду.
Таму, што заўжды, як пракляты,
Жыву бяздоннай трывогай,
Таму, што сэрца маё распята
За ўсе мільярды двухногіх.



Творчасць У.Караткевіча напоўнена глыбокім патрыятызмам. Найгалоўнейшае прызначэнне чалавека і мастака ён бачыў у служэнні Радзіме, народу. Пісьменнік глыбока ведаў і па-мастацку адлюстроўваў падзеі далёкай, сівой мінуўшчыны. «У падзеях мінулага — нашы карані. А дрэва без каранёў не можа існаваць», — гаварыў У.Караткевіч.

Работа па тэме, фармулёўка мэт урока.

  1. Праца з тэкстам твора

Выразнае чытанне верша “Беларуская песня” с.111

Аналіз тэксту.

Слоўнікавая работа.

Сафія - будынак старажытнага сабора ў Полацку; поліўка – суп з якой-небудзь прыправай; раць – войска.



  1. Калектыўная работа “Гутарка” (аналіз тэксту)

  • Ці задавалі вы самі сабе калі-небудзь пытанне: “Дзе мой край?” Як гэта зрабіў У.Караткевіч.

  • У чым адметнасць інтанацыі гэтага верша?

  • Якія звесткі з гісторыі дапамагаюць знайсці адказ?

  • Якія прыкметы роднага краю з’яўляюцца ўстойлівымі сімваламі Радзімы, народнымі святынымі?

  • Якія эпітэты і параўнанні, ужытыя для характарыстыкі роднай мовы і песні, дапамагаюць зразумець галоўную думку твора?

  • Што вы ведаеце пра свій родны горад Рагачоў і як ён звязаны з У.Караткевічам?

  • Чаму верш заканчваецца радкамі клятвы, роднаму краю? Прачытайце іх уголас.

  • Як тут выяўляецца грамадзянская пазіцыя паэта7

  • Ці можна верш назваць одай? (Ода – урачысты, узнёслы верш, хвалебная песня у гонар важнай падзеі, з’явы, асобы) .

  • Падумайце, якія з вобразаў роднага краю, створаных у прачытаных вершах, найбольш блізкія вам

  • Выкарыстоўваючы іх, намалюйце словамі карціну “Мой родны край”

  1. Слоўнае маляванне.

  2. Інфармацыя для вучняў Карані У.Караткевіча па матчынай галіне з Рагачова. Для Уладзіміра Караткевіча  Рагачоў быў тым месцам, што для А.С.Пушкіна Болдзіна ці для Янкі Купалы Акопы. Тут ён з задавальненнем працаваў, адпачываў, лавіў рыбу, хадзіў на паляванне, сустракаўся з цікавымі людзьмі.

Пісьменнік любіў роднае Прыдня-проўе. На гэтай зямлі ён напісаў многія свае творы. Некаторыя з іх пры-свечаны роднай старонцы і яе людзям.

Заўсёды гасцінным і утульным для Уладзіміра Караткевіча быў дом па вуліцы Чкалава ў горадзе Рагачове, які яшчэ ў 1914 годзе пабудаваў яго дзед Васіль Юллянавіч Грынкевіч. Шмат пачутага ад дзеда ў дзяцінстве У. Караткевіч пазней выкарыстаў у сваёй творчасці. Так, галоўны герой апавядання “Дзядуля” вельмі падобны на дзеда Васіля. Маці пісьменніка Надзея Васільеўна нарадзілася ў Рагачове, там жа і пазнаёмілася з бацькам Уладзіміра, Сямёнам Цімафеевічам Караткевічам, потым пераехалі ў Оршу. Адзін з першых твораў, апавяданне “Багун-трава” У. Караткевіч прысвяціў любімай матулі, а потым яшчэ і раман “Каласы пад сярпом тваім” (1962), пачатак якога ўзнік каля вёскі Азярышча.

Многія з твораў У. Караткевіч стварыў у Рагачове. Так, паэму “Зямля дзядоў” ён пачаў пісаць ў 1950 годзе. У ёй паэт згадаў “руіны замка каралевы Боны і над Дняпром шырокім курганы”, “Збароў, дзе некалі мая матуля вясковаю настаўніцай была”, капліцу “над бабчынай магілаю старой”, дзядзьку-рыбака, дом “пад разгатаю таполяй”, дзе “расце на змену самы меншы брат”, выказаў сваю любоў да роднай зямлі і яе народа.

Асабліва пісьменніку падабалася вёска Кісцяні: “…а вышэй ад горада лясы ідуць і вёскі на адхонах такія, што сэрца заходзіцца ад замілавання. Адны Кісцяні чаго варты!”. Падзеі аповесці “Сівая легенда” (1960) адбываюцца ў Кісцянёўскім замку.

У ліпені-жніўні 1964 года была напісана ў Рагачове і легенда “Ладзя роспачы”,нарысы пра Латвію “Казкі янтарнай краіны”, аўтабіяграфія “Дарогаю, якую прайшоў”, апавяданне “Дрэва вечнасці” і іншыя творы.

У 1966 годзе ў Рагачове была закон-чана аповесць “Чазенія” і раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

Уладзімір Караткевіч нібы прадчуваў смерць. У апошнія месяцы жыцця, развітваючыся, наведаў дарагія яму мясціны: Рагачоў, Кіеў…


  1. Работа ў сшытках па літаратуры

Ідэя верша “Беларуская песня” – клятва вернасці свайму краю, велічнай і дарагой Беларусі.

У.Караткевіч напісаў гэты твор, каб перадаць захапленне прыгажосцю слаўнай гісторыяй і народам Беларусі. Твор можна падзяліць на некалькі частак: у 1-ай падаецца гістарычнае і геаграфічныя сімвалы Беларусі; у 2-ой расказваецца пра незвычайны народ з гордай мовай, якую параўноўвае з булатным клінком; у 3-яй дае клятву-вернасці: ніколі не пакінуць і нікому не аддаць .



Верш паэта прасякнуты сцвярджзннем магутнасці і несмяротнасці чалавека, рамантычнай узнёсласцю, страснасцю, асацыятыўнай вобразнасцю, патрыятычным гучаннем, далучанасцю да лёсу ўсяго чалавецтва. Радзіма – адна на свеце, самая прыгожая і непаўторная.

  1. Вынік.

Краю «раскрытых душ і дзвярэй», беларускай зямлі, яе гордым, моцным духам людзям прысвяціў У. Караткевіч вершы «Беларуская песня», «Старажытны беларус», «Надпіс на камені над крыніцай», «Развітальная песня», «О любоў мая, Беларусь!», «На Беларусі Бог жыве». У іх гучыць упэўненасць у жыццёвай сіле народа, яго светлай будучыні, бязмежная любоў да бацькоўскай зямлі, адданасць ёй:

Ніколі,

Ніколі,

Так,

Ніколі не кінем,

Не кінем,

Не кінем цябе.

  1. Прапануецца вучням праглядзець відэазамалёку на верш У.Караткевіча “Беларуская песня”

  2. Рэфлексія

  • Што вас зацікавіла на ўроку? Чаму? Абгрунтуйце свой адказ.

  • Чаму навучыла вас верш “Беларуская песня”?

  1. Выстаўленне адзнак.

  2. Дамашняе заданне: с. 111, выразнае чытанне твора, даць разгорнуты пісьменны адказ на пытанне “Якімі тэмамі, вобразамі, ідэямі, вершамі “грамадзянская лірыка” прадстаўлена ў тваёй чытацкай свядомасці?


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка