З успамінаў было кіраўніка падпольнай групы ў Браславе Э. А. Ціранава




Дата канвертавання28.03.2016
Памер20.18 Kb.
З успамінаў было кіраўніка падпольнай групы ў Браславе Э.А. Ціранава

…Яшчэ ў студзені 1942 года Васілеўскі звёў мяне з К. Анціпенкам, які прапанаваў арганізаваць у горадзе антыфашысцкую агентурную групу. Непасрэдна разведгрупай кіраваў Анціпенка (“Міша Воўк”). Пасля гэтага група ўвайшла ў склад атрада Шырокава, а калі з’явілася брыгада імя Жукава – у склад брыгады…

Хутка я прыцягнуў для працы Ананіча Аляксандра, Дубінку Івана, Зінкевіча Мікалая, Лук’янца Паўла, Брылевіча Мікалая, Зайцава Міхаіла, урача Ільючонка Юльянава. Уся гэта група фарміравалася паступова… Перад групай стаялі мэты: распаўсюджанне лістовак, улік руху і намераў ворага, іх колькасць у гарнізонах, перапраўка ваеннапалонных і насельніцтва ў партызанскія атрады, выяўленне правакатараў і здраднікаў… Дубінка сярод рабочых распаўсюджваў лістоўкі, даведваўся аб намерах паліцыі. Калі азяраўскім камсамольцам патрэбна было запалучыць спісы на маючы адбыцца расстрэл патрыётаў, то ён падрабіў ключы ад сейфа, і падпольшчыкам удалося выкрасці каштоўныя дакументы. Зінкевіч Мікалай працаваў слесарам, … псаваў аўіамашыны. У 1943 годзе ішла аўтамашына ў Дзвінск, ехалі 20 салдат. На шляху зляцела цяга і машына ўдарылася ў дрэва, загінула некалькі салдат. У далейшым яго пачалі падазраваць, таму са згоды Васілеўскага Зінкевіч працуе на ветлячэбніцы.

Лук’янцу Паўлу было даручана выявіць схільных ісці ў партызаны сярод ваеннапалонных. Ён падрыхтаваў групу, у асноўным з былых афіцэраў у колькасці 12 чалавек… Праз некалькі дзён яна была адпраўлена Мікалаем Брылевічам…Таццяна Брылевіч у асноўным выконвала ролю сувязной…

Зайцаў Міхаіл па загаду Васілеўскага быў уладкаваны ў ролі кулямётнага майстра. Займаўся разлажэннем паліцэйскіх…, неаднаразова перадаваў партызанам зброю. Аднойчы пяць чалавек ваеннапалонных накіроўваліся да партызан, а з Браслава быў адзін шлях- перайсці раку Друйку паміж мастамі чыгуначным і шасэйным, якія ахоўваліся. Для забеспячэння бяспекі кіраўніцтва падпольнай групы прапанавала Зайцаву спіліць байкі у кулямётаў і таксама ісці да партызанаў. Зайцаў заданне выканаў, але ў лес не пайшоў, разлічваючы, што і ў гэты раз усё сыйдзе. Аднак, немцы здагадаліся і мужны патрыёт быў расстраляны.

Ільючонак уладкаваўся ў Браслаўскую аптэку фармацэўтам…дапамагаў партызанам медыкаментамі…

Калі мы звязаліся з Анціпенкам, то ён мне даў сувязнога Зінькова Кузьму, які прыносіў мне літаратуру і даручэнні. У мэтах канспірацыі ён заўсёды прыносіў нейкі абутак, бо я працаваў шаўцом. У ліпені 1943 года з’явіўся ў Браслаўскай паліцыі правакатар. У размове са мной ён казаў, што два месяцы знаходзіўся ў партызанах і даведаўся, што Кузьма Зінькоў ходзіць сувязным, але да каго, не ведаў…

Наступны раз я Зінькова папярэдзіў, каб ён тэрмінова ішоў у брыгаду. Зінькоў адразу не пайшоў і яго арыштавалі…Цэлы тыдзень яго люта катавалі на допытах. Так загінуў мой сувязны.



Пасля гібелі Зінькова Анціпенка прыслаў сувязную Стэфу Пілярскую, якая сумленна і дакладна выконвала ўсе даручэнні… (стар. 320, “Памяць”)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка