З Прэзiдыумам Рэспублiканскага камiтэта прафсаюза работнiкаў




Дата канвертавання15.03.2016
Памер26.92 Kb.
УЗГОДНЕНА

з Прэзiдыумам Рэспублiканскага

камiтэта прафсаюза работнiкаў

адукацыi i навукi Беларусi

Пратакол N 4

ад 05.12.1995 г.

Старшыня Т.I.Чобатава

 

ЗАЦВЕРДЖАНА



загадам мiнiстра

адукацыi i навукi

Рэспублiкi Беларусь

ад 07.12.1995 г.

N 456

 

 



ПАЛАЖЭННЕ

аб квалiфiкацыйным экзамене

 

 



 

Агульныя палажэннi

 

Мэтай правядзення квалiфiкацыйнага экзамену з'яўляецца вызначэнне ўзроўню навукова-тэарэтычнай i метадычнай падрыхтоўкi, устанаўленне адпаведнасцi прафесiйных характарыстык педагагiчных работнiкаў патрабаванням, якiя прад'яўляюцца да спецыялiстаў вышэйшай катэгорыi, незалежная экспертная ацэнка iх здольнасцi творча i якасна ажыццяўляць навучальна-выхаваўчы працэс.



 

Арганiзацыя экзамену

 

1. Для правядзення квалiфiкацыйнага экзамену загадамi па Iнстытуце павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi, Рэспублiканскiм iнстытуце прафесiйнай адукацыi, абласных (Мiнскiм гарадскiм) iнстытутах удасканалення настаўнiкаў тэрмiнам на год ствараюцца квалiфiкацыйныя камiсii з лiку выкладчыкаў кафедраў, педагогаў вышэйшай катэгорыi, выкладчыкаў ВНУ, спецыялiстаў гаспадаркi.



2. Арганiзацыйна-метадычнае i гаспадарчае забеспячэнне дзейнасцi квалiфiкацыйных камiсiй ажыццяўляюць навучальныя ўстановы павышэння квалiфiкацыi, пры якiх яны ўтвараюцца.

3. Гэтыя навучальныя ўстановы маюць права з улiкам патрабаванняў да квалiфiкацыйнага экзамену самастойна вызначаць яго формы. Абавязкова прапаноўваць педагагiчным работнiкам розныя формы экзамену на выбар адной з iх атэстуемым.

4. Тэрмiны правядзення квалiфiкацыйных экзаменаў вызначаюцца рэктарам (дырэктарам) iнстытута.

5. Да здачы квалiфiкацыйнага экзамену дапускаюцца асобы, якiя ўключаны ў графiк атэстацыi i маюць накiраванне навучальна-выхаваўчых устаноў цi органаў кiравання адукацыяй.

 

6. З праграмай i патрабаваннямi да экзамену педагога павiнна азнаёмiць па месцы яго работы адмiнiстрацыя навучальна-выхаваўчай установы.



7. Экзаменацыйныя групы фармiруюцца, як правiла, па 10-15 чалавек. Магчымы iндывiдуальны прыём экзамена.

8. Пры здачы экзамену атэстуемы абавязкова робiць запiсы ў экзаменацыйным лiсце са штампам навучальнай установы, якi захоўваецца ў матэрыялах квалiфiкацыйнага экзамену i падлягае ўлiку.

9. Па вынiках экзамену на пасяджэннi квалiфiкацыйнай камiсii рашэннем большасцi яе членаў выстаўляецца ацэнка: "здаў" ("не здаў") квалiфiкацыйны экзамен на адпаведнасць вышэйшай катэгорыi.

10. Вынiкi экзамену фiксуюцца ў ведамасцi, якая падпiсваецца старшынёй камiсii i яе членамi.

11. Атэстуемаму выдаецца даведка аб вынiках здачы экзамену на адпаведную квалiфiкацыйную катэгорыю.

12. Пры нязгодзе педагагiчнага работнiка з вынiкамi квалiфiкацыйнага экзамену, ён мае права звярнуцца з апеляцыяй да кiраўнiка ўстановы, дзе здаваў пэўны экзамен. Апеляцыя разглядаецца апеляцыйнай камiсiяй, якая ствараецца загадам кiраўнiка гэтай установы. У склад камiсii не могуць уваходзiць члены квалiфiкацыйных камiсiй.

 

Фiнансаванне экзамену

 

13. Фiнансаванне правядзення квалiфiкацыйных экзаменаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў, якiя выдзяляюцца iнстытуту павышэння квалiфiкацыi i ўдасканалення настаўнiкаў на павышэнне квалiфiкацыi.



14. Аплата членам камiсii праводзiцца, зыходзячы з фактычна патрачанага часу на экзаменацыйнай сесii.

 

_______________________



Дзяржаўная рэгiстрацыя.

Нумар: 1188/12.

Дата: 15.12.95 г.

 

 



 

 


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка