З матэрыялаў 2 выпуска мультымедыйнай «Энцыклапедыі Традыцыйнага Танца Беларусі»




Дата канвертавання12.05.2016
Памер75.64 Kb.
З матэрыялаў

2 выпуска

мультымедыйнай

«Энцыклапедыі Традыцыйнага Танца Беларусі».

Змест:


Умоўныя абазначэнні

1. Акуліна

2. Свеціць Месяц

3. Каханачка

4. Дрома

5. Людзвінка

6. Лявоніха

7. Падыспань

8. Шарлатан

9. Вальс


Умоўныя абазначэнні

Дз. – дзяўчына

Хл. – хлопец

СГсупраць гадзінніка

ПГ – па гадзінніку

Звычайны хват рукДз. стаіць справа ад Хл., трымаюцца за рукі – Дз. левай рукой, Хл. правай.

Скрыжаваны хват рук – Дз. стаіць справа ад Хл., Хл. правай рукой трымае правую руку Дз. (рука Хл. зверху), левай – левую.

Трохкрок – ногі крыху сагнуты ў каленях, вага – у копчыку;

- стапа апускаецца на пол цалкам;

- (1) – крок на левую нагу крыху наперад і ў левую дыяганаль; (2) – прыставіць правую нагу; (3) – топ левай нагой (перанос вагі на левую, падняць правую).

- Наступны крок – наперад і ў правую дыяганаль на правую нагу, прытопы левай и правай нагамі;

- Крок можна выконваць як невялікімі скокамі, так і звычайнымі крокамі.

ПолькаХл. і Дз. стаяць у пары тварам адно да аднаго,рукі ў вальсавым хваце трохкрокамі круцяцца вакол цэнтра сваей пары ПГ.

Прыстаўны крок наперад – адна нага на «раз» робіць крок наперад, другая як быццам падбівае яе на «і», першая нага на «два» робіць крок наперад.

Падыспанны хват – Хл. стаіць крыху ззаду Дз., правая рука ў правай руцэ, левая ў левай (правыя рукі над правым плячом Дз., левыя – на ўзроўні грудзей)

Вальсавая пазіцыя – тварам адно да аднаго, правая рука Дз. у левай руцэ Хл. на ўзроўні грудзей па кутом 120° па ходу танца, левая рука Дз. ляжыць на правым плячы Хл., правая рука Хл. – на таліі Дз.

1. Акуліна



Зыходнае становішча: у парах па колу СГ, звычайны хват рук.

1 частка:

- 12 трохкрокаў па колу.



2 частка:

- тварам адно да аднаго, Хл. і Дз. трымаюцца правымі рукамі;

- За трохкрок сустрэцца правымі плячыма, трохкрокам адыйсці на свае месцы;

- За два трохкрокі Дз. праходзіць пад рукой Хл. на месца Хл., а Хл. ідзе за два трохкрокі на месца Дз.



3 частка:

- Паўтарыць частку 2, але трымацца левымі рукамі і сустракацца левымі плячыма



4 частка:

- Полечка на 4 трохкрокі.



2. Свеціць Месяц



Зыходнае становішча: у парах па колу тварам адно да аднаго (Хл. спінай у цэнтр кола, Дз. тварам), трымаюцца за абедзве рукі.

1 частка:

- Кропка левай нагой у цэнтр пары, кропка злева,і змена месцаў ПГ за прыстаўны крок;

- Паўтарыць тыя ж самыя крокі, але правай нагой і змена СГ.

2 частка:

- Прыстаўны крок налева, прыстаўны крок направа;

- Адзін крок налева, адзін крок направа;

- Тры пляска ў абедзве далоні партнера.

Паўтор два разы.

3. Каханачка (Бабруйскі раён)



Зыходнае становішча: у парах па колу СГ, падыспанны хват рук.

1 частка:

- трохкрок наперад, трохкрок назад, 2 звычайных крокі наперад, трохкрок (паўтор 3 разы) ;

- Хл. працягвае ісці па колу трохкрокамі і адначасова адпускае левую руку, а пад правую праварочвае Дз. ПГ;

- Хл. і Дз. адпускаюць правыя рукі і за два трохкрокі разварочваюцца (для Дз. ПГ, для Хл. СГ) і становяцца тварам адно да аднаго (Хл. спінамі ў кола).



2 частка:

- Хл. і Дз. стаяць тварам адно да аднаго, за рукі не трымацца, на чатыры лікі робяць па выбару чатыры, тры ці два хлапкі ў свае далоні і за 2 трохкрокі ідуць на месца партнера, праходзячы міма адно аднаго правымі плячыма і паварочваючыся вакол сябе СГ (паўтор 3 разы);

- Зрабіць хлапкі, потым Хл. праварочвае Дз. пад правую руку і адначасова ставіць яе на пачатак танца ў зыходнае становішча.

4. Дрома (Лепельскі раён)



Зыходнае становішча: пары ў калону адна за адной, у парах трымаюцца за дзве рукі.

1 частка:

- 16 крокаў пары бягуць па колу СГ звычайнымі крокамі і на апошнія крокі Хл. ставяць Дз. у шэраг тварам на гледачоў;

- Хл. бягуць далей 12 звычайных крокаў па колу СГ, ствараючы маленькае кола насупраць Дз. (першы Хл. з апошнім замыкаюць кола, Хл. трымаюцца за рукі), і на апошнія крокі падыходзяць да сваіх Дз.

2 частка:

- На 8 звычайных крокаў Хл. і Дз. круцяцца ў пары ПГ, правыя рукі на таліі партнера, левымі прытрымліваюць руку партнера на сваей таліі;

- потым на 8 крокаў – СГ, рукі таксама мяняюцца.

3 частка:

- Хл. і Дз. бягуць па двух асобных колах 12 крокаў: Хл. СГ, Дз. ПГ;

- за апошнія крокі становяцца ў два шэрагі адно насупраць аднаго перпендыкулярна гледачам (у выніку Хл. стаяць да гледачоў левымі плячыма, а Дз. – правымі).

4 частка:

- Хл. і Дз. першай да гледачоў пары падыходзяць адно да аднаго і круцяцца звычайным крокам ПГ, трымаючы правыя рукі на таліі партнера;

- у вальсавым хваце танчаць полечку вакол цэнтра пары СГ і на апошнія крокі разыходзяцца на свае месцы. Першая пара робіць гэта за дзве васьмёркі;

- Тое ж робяць наступныя пары па чарзе: другая – на дзве шасцёркі, трэцяя – на дзве васьмёркі і г.д.



5 частка:

- Хл. і Дз. паварочваюцца кожны за сваім апошнім у шэрагу і бягуць 6 звычайных крокаў, закругляючы шэраг (Дз. СГ, Хл. ПГ), і на апошнія крокі апошняя пара сустракаецца ў цэнтры сцэны і ўтварае паднятымі ўгору рукамі тварам да астатніх «вароты»;

- Астатнія разварочваюцца на апошні крок на 180° і бягуць назад па той жа траекторыі 6 крокаў, утвараюць пары і праходзяць ў вароты.

6 частка:

- Пасля «варотаў» за 16 крокаў Дз. бягуць налева, а Хл. направа і ўтвараюць два колы: Хл. – унутранае, Дз. – знешняе і круцяцца ў гэтых колах – Хл. ПГ, Дз. СГ.



7 частка:

- Хл. паварочваюцца праз левыя плечы, падыходзяць да правай Дз. і танчаць полечку на адну музычную фразу СГ;

- Хл. ставіць Дз. па правую руку ад сябе, Дз. кладуць свае левыя рукі на правыя плечы Хл.,пары бягуць звычайным крокам СГ па колу на адну музычную фразу.

У залежнасці ад колькасці пар кожную частку можна падаўжаць на патрэбную колькасць музычных фраз і тады паслядоўнасць «16 крокаў – 12 крокаў» можа змяніцца.



5. Людзвінка



Зыходнае становішча: у парах па колу СГ, звычайны хват рук.

1 частка:

- 1 трохкрок СГ з вынасам рук праз ніз наперад, 1 трохкрок ПГ з вынасам рук назад (паўтор 2 разы);

- Хл. ідзе па колу 4 трохкрокі, Дз. трохкрокамі паварочваецца 2 разы пад правай рукой Хл.

2 частка:

- Хл. і Дз. разварочваюцца кожны ў сваё права і робяць 4 звычайных крокі наперад, потым разварочваюцца і робяць 4 крокі ў сваё лева (паўтор 2 разы).



3 частка:

- Хл. і Дз. стаяць тварам адно да аднаго (Хл. спінай у цэнтр кола, Дз. – тварам)

- На 1 – 2 кожны робіць скок на левай назе, топ правай пяткай па падлозе і адначасова пляск у далоні знізу ўверх, 3 топы;

- Тыя ж рухі, але на правай назе.

Паўтор 2 разы.

6. Лявоніха (Цэнтральная Беларусь)



Зыходнае становішча: па парах у калону за галоўнай парай, скрыжаваны хват рук.

1 частка:

- На адну музычную фразу ўсе робяць з правай нагі пятка – насок , 3 топы і г.д. за галоўнай парай;

- Пары выстрайваюцца ў калону тварам да гледачоў/музыкаў.

2 частка:

- Партнёры адпускаюць рукі ;

- «Фантан»: усе ідуць трохкрокамі ( Хл. за Хл. першай пары СГ, Дз. за Дз. першай пары ПГ) уздоўж калоны і закругляюцца ў хвасце калоны, бяруцца звычайным хватам і ў парах ідуць трохкрокам на свае месцы – робяць першапачатковую калону.

3 частка:

- Першая пара разварочваецца тварам да астатніх пар, падымае рукі ўгору (робіць «вароты») і прапускае пад іх другую пару, потым паднырвае пад «вароты» трэцяй пары і г.д.;

- Другая пара на месцы першай такама разварочваецца тварам да астатніх і паўтарае тое, што рабіла першая пара;

- Усе пары паўтараюць гэтыя рухі. Усё робіцца звычайнымі крокамі. У канцы зноўку атрымліваецца першапачатковая калона.



4 частка:

- У парах павярнуцца тварам адно да аднаго, за рукі не трымацца;

- 4 звычайных крокі і 3 топы для Хл. наперад, для Дз. назад;

- Хл. гэтымі ж крокамі адыходзяць назад, а Дз. стаяць на месцы;

- Дз. падыходзяць да Хл. гэтымі крокамі, а Хл. стаяць на месцы;

- Усе разам (Дз. назад, Хл. наперад) гэтымі крокамі выстрайваюцца ў першапачатковую калону.

Танец пачынаецца спачатку.

7. Падыспань



Зыходнае становішча: у парах па колу СГ, Хл. стаіць ззаду і крыху левее Дз., падыспанны хват.

1 частка:

- з левай нагі прыстаўны крок наперад (правая нага засталася ззаду);

- з правай нагі прыстаўны крок назад (левая засталася зпераду);

- з левай нагі прыстаўны крок наперад (правая засталася ззаду);

- адначасовы разварот у пары праз правыя плечы на дзвюх нагах.

2 частка:

- Прыстаўны крок наперад (ПГ) з правай нагі (левая ззаду);

- прыстаўны крок з левай нагі назад (правая зпераду) ;

- прыстаўны крок з правай нагі наперад (левая ззаду) і Хл. спыняецца за спінай Дз. , абедзве рукі на ўзроўні плячэй.



3 частка (два варыянты):

- 1. Перанос вагі на левую ногу, потым на правую, Дз. праварочваецца пад правай рукой Хл.

- 2. Хл. пераносіць вагу на левую ногу, Дз. на правую, глядзяць адно аднаму ў вочы, потым перанос вагі на іншыя ногі і Дз. праварочваецца пад правай рукой Хл.

Пад час праварота пад рукой Дз. можа пераходзіць да наступнага Хл.



8. Шарлатан



Зыходнае становішча: 3 пары: дзве стаяць адна насупраць другой, трэцяя пара стаіць паміж імі тварам да адной з пар. звычайны хват рук.

1 частка:

- На 8 крокаў «сярэдняя» пара падыходзіць да адной пары , пары робяць паклон адна адной;

- Потым «сярэдняя» пара разварочваецца і на 8 крокаў падыходзіць да другой і пары робяць паклон адна адной.

2 частка:

- «Cярэдняя» пара падымае рукі ўгору і прапускае пад імі адну з пар, да якой стаіць тварам, потым бяжыць на яе месца, там разварочваецца і праходзіць пад рукамі ўжо іншай «сярэдняй» парай.

- Пары бегаюць, прапускаючы пад рукі і праходзячы пад рукамі іншых пар.

Калі музыка пераходзіць на першую частку, пасярэдзіне застаецца новая «сярэдняя» пара. Танец пачынаецца спачатку.



9. Вальс (Бабруйскі рэгіён)



Зыходнае становішча: у парах па колу СГ, вальсавая пазіцыя.

1 частка: «Вальс»

- Вальс па колу.



2 частка: «Калечка»

- Усе пары ідуць па колу вальсавымі крокамі СГ, рукі сагнуты ў лакцях на ўзроўні грудзей.



3 частка: «Вальс»

4 частка: «Пара за парай»

- Пары ідуць адна за адной па коле вальсавымі крокамі: Дз. ідзе па правую руку ад Хл., Хл. правай рукой абдымае Дз. за талію, левая рука Дз. на правым плячы Хл.



5 частка: «Вальс»

6 частка: «Два колы»

- Усе Дз. падаюць адна адной скрыжаваныя рукі (правая зверху), Хл. таксама падаюць адзін аднаму скрыжаваныя рукі паверх рук Дз., і так ідуць вальсавым крокам па колу;



- Хл. падымаюць свае рукі ўгору, размыкаюць іх і становяцца ў звычайнае кола вакол Дз. (Дз. робяць ўнутранае кола); Дз. падымаюць свае скрыжаваныя рукі ўгору і так усе ідуць вальсавымі крокамі на адну музычную фразу. На пошнія крокі Дз. размыкаюць рукі і паварочваюцца праз правыя плечы на Хл. і становяцца ў пару з тым Хл., з якім апынуліся побач.

7 частка: «Вальс»

Паслядоўнасць усіх частак танца варыятыўная. Перад кожнай наступнай часткай Дз. могуць пераходзіць да наступнага па колу Хл.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка