З марай пра «Крыштальны журавель»




Дата канвертавання11.06.2016
Памер24.92 Kb.


З марай пра «Крыштальны журавель»

Понедельник, 21.03.2011 09:04. Рубрика: Знай наших!  



Конкурсы прафесійнага майстэрства, якія раз у два гады праводзіць раённы ад-дзел адукацыі, не толькі ствараюць умовы для самарэалізацыі творчай асобы настаўніка, але і даюць магчымасць узняцца на наступную прыступку да вяршынь педагагічнага Алімпу. А яго настаўнікі нашага раёна і раней спрабавалі пакарыць. Так, К.П. Паўлюць стала лаўрэатам рэспубліканскага этапу конкурсу “Настаўнік года – 1991”, Т.В. Апраніч – дыпламантам такога ж узроўню ў 2006 годзе, А.Г. Мялешка – фіналістам абласнога этапу ў 2009 годзе. Удзельнікі прафесійных спаборніцтваў мінулых гадоў – і сёння лідары раённай адукацыі. Але запаветны “Крыштальны журавель” – галоўную ўзнагароду конкурсу – так нікому з педагогаў раёна, як, дарэчы, і з усёй Мінскай вобласці, патрымаць у руках пакуль не давялося.

Аднак за дваццацігадовы тэрмін існавання конкурс прафесійнага майстэрства не страціў сваёй прывабнасці і заўсёды знаходзіў пры-хільнікаў. Гэты год не стаў выключэннем.

На першым і другім этапах раённага спаборніцтва канкурсанты распрацоўвалі праекты урокаў, удзельнічалі ў дыскусіі, праходзілі тэсціраванне на праверку педагагічных і псіхалагічных ведаў. Тэорыя падмацоўвалася практыкай. Удзельнікі адборачных тураў праводзілі адкрытыя ўрокі ў незнаёмых класах. Такія экспромты патрабавалі асаблівага прафесійнага майстэрства, таму і ацэньваліся па самай высокай шкале балаў.

У гэтым навучальным годзе на старт конкурснага марафона выйшлі 12 прэтэндэнтаў. Не ўсе з іх дайшлі да фіналу. У ліку тых, хто апынуўся на фінішнай прамой, – настаўніца гісторыі Негарэльскай БШ №2 В.А. Крыловіч, настаў-ніца матэматыкі гімназіі г. Дзяржынска А.М. Няфёдава, настаўніца гісторыі гімназіі №1 г. Дзяржынска Т.І. Дзяржынская, настаўніца рускай мовы і літаратуры Фаніпальскай СШ №1 А.А. Пермякова і настаўніца пачатковых класаў Негарэльскай СШ №1 В.М. Юргель.

Фінал конкурсу праходзіў ў актавай зале сярэдняй школы №4 г. Дзяржынска.

Першае, у якасці дамашняга, заданне – абарона падрыхтаванага загадзя адукацыйнага праекта. У прадстаўленых варыянтах канкурсанты пастараліся спалучыць як глыбокія тэарэтычныя веды, так і практычны вопыт.

Не абышлі ўвагай арганізатары конкурсу і такі важны аспект педагагічнай дзейнасці, як уменне даць ўрок. Складанасць гэтага этапу заключалася ў тым, што ўрок праводзіўся ў імправізаванай форме: “вучнямі” былі маладыя педагогі – калегі канкурсантаў. Тым не менш, і гэта выпрабаванне было пераадолена. З артыстызмам і абаяльнасцю настаўнікі-канкурсанты “падарожнічалі” па сваім любімым прадмеце, ператвараючы міні-ўрокі ў міні-спектаклі. Невыпадкова, што пасля іх завяршэння прысутныя ў зале не змаглі стрымацца, каб не выказаць свае сімпатыі апладысментамі.

Заключны этап выступлення канкурсантаў – самапрадстаўленні. Біяграфічныя звесткі ў сукупнасці з этапамі прафесійнага станаўлення выступоўцаў ператварыліся ў сапраўдны філасофскі роздум пра ролю і месца настаўніка ў грамадстве. А лірычныя адступленні ў выгля-дзе інтэрпрэтацый на тэму вядомых песень зноў паказалі неабмежаваныя магчымасці творчай і натхнёнай натуры педагога.



Пасля працяглага абмеркавання кампетэнтнае журы вызначыла пераможцу. Ёй стала настаўніца пачатковых класаў ДУА “Негарэльская САШ №1” Вольга Міхайлаўна Юргель. Яна прызнана “Настаўнікам года Дзяржынскага раёна-2011” і будзе прадстаўляць Дзяржыншчыну на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства. Ганаровыя дыпломы атрымалі і ўсе астатнія фіналісткі. Прыз сімпатый гледачоў дастаўся настаўніцы гісторыі ДУА “Негарэльская БАШ №2” Вользе Андрэеўне Крыловіч.

Алена КАНДРАТОВІЧ,

намеснік дырэктара СШ №4

г. Дзяржынска, член журы конкурсу.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка