З 9 ліпеня па 13 ліпеня 2012 года плануецца правесці XІ тыдзень касцёльнай музыкі




Дата канвертавання17.03.2016
Памер12.02 Kb.
У адпаведнасці з планам работы ПНДЛМ і Аддзела міжнародных сувязей, у супрацоўніцтве з Секцыяй касцёльнай музыкі Камісіі Божага культу і Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі з 9 ліпеня па 13 ліпеня 2012 года плануецца правесці XІ Тыдзень касцёльнай музыкі. У якасці кіраўніка творчых майстэрняў запрошаны вядомы музыкант з Галандыі дацэнт Наталі Райх (Natalie Reich), якая ужо шматразова выступала з арганнымі канцэртамі ў Беларусі.

У адзначаны перыяд адбудуцца:

лекцыі і індывідуальныя заняткі па наступных дысцыплінах касцёльнай музыкі ў БДАМ:

Лекцыі:


- Аўстрыйская арганная музыка ў літургічнай практыцы (Наталі Райх)

  • уводзіны ў грэгарыянскі харал (Ул.В. Неўдах)

Практычныя заняткі:

  • літургічная арганная ігра і імправізацыя (Ул. В. Неўдах)

  • практычная гармонія (В.Г. Куцько)

  • пастаноўка голасу (В.Я. Янум)

  • хор; харавое дырыгаванне (С.І. Шэйпа)

  • арган (літаратура) (Наталі Райх)

Заключны канцэрт удзельнікаў ХІ Тыдня касцёльнай музыкі 13 ліпеня 2012 года а 19.30 ў Архікатэдральным касцёле (пл. Свабоды,9)




Панядзелак 9 ліпеня

10.30 — рэгістрацыя ўдзельнікаў Архікатэдральны касцёл, пл. Свабоды, 9



11.30 — урачыстае адкрыццё ХI Тыдня касцёльнай музыкі
Просім інфармаваць нас аб Вашым удзеле ў XI Тыдні касцёльнай музыкі па электроннай пошце ulneudach@hotmail.com


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка