Юрась Барысевіч цела І тэкст I. Ад слова — да рысы І гэста




старонка9/14
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.71 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14

ГРОШЫ ЯК ЖАНР


Як вядома, знайсьці грашовы эквівалент твору мастацтва, асабліва наватрскаму (а тым больш пры адсутнасьці адладжанага мэханізму арт-рынку), даволі складана. Мастаку псыхалягічна лягчэй падараваць свой твор, чым прадаць. Па вялікаму рахунку, гэтым ён і адрозьніваецца ад рамесьніка. Аднак ня менш складанай можа быць і адваротная праблема: як знайсьці мастацкі эквівалент грашовай масе, што ходзіць у дзяржаве? Адзін з магчымых шляхоў вырашэньня гэтай праблемы і мусіў прапанаваць праект Цімафея Ізотава “Новыя банкноты, або Беларускі рэалізм”, выстава якога адбылася ў кастрычніку 1996 года ў менскай галерэі сучаснага мастацтва “Шостая лінія”.

З пэўнага гледзішча папяровыя грошы — гэта рэпадукцыя некалькіх твораў графікі, кожная зь якіх мае шматмільённы наклад і шалёны посьпех у масавага гледача. Кожны чалавек амаль штодня трымае іх у руках. Многія атрымліваюць фізычную асалоду ад дотыку да буйных банкнотаў, асабліва новых, лашчаць іх пальцамі і хаваюць пры небясьпецы ў найбольш інтымных мейсцах пад адзеньнем. У гэтых рэпрадукцыяў сапраўды зайздросны лёс. Іх бачаць у снах і марах , дзеля іх ідуць на злачынства або цяжка і сумленна працуюць, іх падаюць у якасьці міласьціны жабракам, абменьваюць на ежу і розныя карысныя рэчы, анекаторыя людзі нават пад пагрозай шматгадовага турэмнага зьняволеньня адважна робяць зь іх копіі. Які мастак не пажадаў бы такога лёсу сваім творам?

Грошы — гэта адна з найбольш распаўсюджаных і зразумелых знакавых сыстэмаў, што стварае амаль бязьмежнае поле для мастацкіх экспэрымэнтаў, якія могуць зацікавіць ня толькі праваахоўчыя органы, але і шырокую публіку. Як усялякі знак, банкнота ўяўляе сабой адзінства азначаемага (яе наміналу) і азначальнага (яе дызайну). Эксперымэнт Ц. Ізотава, на маю думку, палягае на тым, каб памяняць мейсцамі азначальнае і азначаемае: каштоўнасьць зробленых ім банкнотаў вымяраецца ня лічбавым наміналам на іх, а якасьцю карцінак, якія служаць звычайна толькі фонам для лічбаў. Даволі часта можна пачуць, што ня ў грошах шчасьце, а ў іхняй колькасьці. У дадзеным выпадку можна было б сказаць, што шчасьце — у іхняй якасьці . І гэта вяртае нас у сытуацыю першабытнага грамадзтва, дзе ледзь ня кожны чалавек рабіў грошы сам — з ракавінак, каменьчыкаў, пёраў і г.д., прычым “курс” гэтай валюты наўпрост залежаў ад яе прыгажосьці. Магчыма, і пры камунізьме, калі б яго ўсё ж такі пабудавалі, людзям плацілі б за іхнюю працу ня лічбамі, а прыгажосьцю.

Праект Ц. Ізотава складаецца з 13 палотнаў, якія ўзнаўляюць і разьвіваюць графічны дызайн банкнотаў, што ходзяць у нашай краіне або рыхтуюцца да выпуску ў абарачэньне. Паводле словаў Вольгі Капёнкінай, куратара выставы, ува ўсе часы і ўва ўсіх дзяржавах выявы на грошах адлюстроўвалі духоўныя арыентыры нацыі. Гэта былі партрэты дзяраўных і культурных дзеячаў, помнікі архітэктуры, гістарычныя ляншафты, выявы распаўсюджаных у дадзеным арэале жывёлаў і г.д. Усё гэта адбівае інтэлектуальны і духоўны клімат у грамадзтве, бо выбар сюжэтаў санкцыянаваны калектыўнай сьвядомасьцю, нейкім агульнадзяржаўным мэнталітэтам. Такім чынам, мастак працытаваў, з пэўнымі варыяцыямі, ня толькі атрыбутыку грашовых знакаў, але і актульныя сюжэты грамадзкай думкі.

Амаль усе банкноты выпушчаныя мастаком, маюць сэрыйны нумар L&M... (такі ж скарочаны назоў мае папулярная цяпер марка цыгарэтаў “Light & Mild”). Беларускія грошы сапраўды “лёгкія і мяккія” ў параўнаньні з г. зв. “цьвёрдай” валютай. Але найбольш яскрава пра інфляцыйныя працэсы сьведчыць здрабненьне пэрсанажаў анімалістычнай сэрыі банкнотаў. Эканамічная крыза ня толькі забіла рамантыку першых гадоў незалежнасьці, але і прыбрала яе сьведкаў — буйных і прыгожых зьвяроў. Цяпер, на думку мастака, мэнталітэту нашага народу найбольш адпавядаюць лічынка хрушча (10 рублёў), блыха (50) і караед (100).

Сучасныя беларускія грошы нагадваюць набор паштовак для турыстаў зь відамі Менска. Тое ж можна скказаць і пра адпаведныя наміналы ў Ц. Ізотава. На Прывакзальнай плошчы “сардэчна запрашае” ў беларускую сталіцу высачэзная, упоравень зь вежамі прастытутка з задранай спадніцай (200 рублёў). Зусім як у нейкай бананавай рэспубліцы плошчу Перамогі ўпрыгоожваюць шматлікія пальмы (500). Пляцоўку перад калянадай Акадэміі навук (1000) аўтар бачыць як утульную стаянку для трактароў “Беларусь” арзнастайных памераў — гіганцкіх і мікраскапічных. На 5-тысячнай купюры намаляваная знакамітая прыбірльня каля тэатра імя Я. Купалы, а побач зь ёй — такіх жа памераў трускалка. Фасад Нацыянальнага банка (20000) упрыгожваюць аголеныя атланты і карыятыды, больш паодбныя да пікета “падманутых укладчыкаў”. Герой 50-тысячнай купюры — замежны турыст містэр Гулівэр, якога ўпалявалі і прывязалі, каб ня ўцёк, да асфальту на плошчы Незалежнасьці тутэйшыя ліліпуты.

Апошнія тры банкноты найбуйнейшых наміналаў яшчэ не паступілі ў абарачэньне, матсак толькі прагназуе, як яны могуць выглядаць. 500-тысячная купюра (год выпуску — 1999) уяўляе сабой партрэт ананімнага вэтэрана працы, былога каалгасьніка ці пралетара, на якім і трымаецца сучасны рэжым. На адваротным баку купюры замест герба намаляваны пагорачак (магіла Невядомага пэнсіянэра?), на якім буяе канюшына. Сюжэтам для 1-мільённай банкноты мастак выбраў грудны пазванок (і было б зразумела, чый, калі б ня год выпуску — 3456). Канчатковы склад экспазыцыі па жаданньню ўладальнікаў галерэі, на жаль, не трапіла 100-тысячная банкнота, на якой голыя, але ўзброеныя коп’ямі дзеці, больш падобныя да пігмеяў, дзячаць прэзыдэнту за сваё шчасьлівае дзяцінства. Мастаку давялося таксама зафарбаваць подпіс “Т. Винников” на банкнотах, але надпіс з сымбалічнай памылкай Падробка разьліковых білетаў Нацыянальнага банка Беларусь прасьледуецца па закону” застаўся.

Вэрнісаж адбыўся пры поўным сьвятле (кажу пра гэта таму, што дзьве папярэднія выставы Ц. Ізотава — “Каранацыя Голема” і “Шар Медардуса” летась адкрываліся пры сьвечках). Белыя сьцены галерэі былі ўпрыгожаныя чырвонымі і зялёнымі драпіроўкамі, якія зь некаторых пунктаў агляду стваралі ілюзію абодвух дзяржаўных сьцягоў. Пасярод залі на белым памосьце была наваленая гара даволі смачнага печыва ў выглядзе 1-рублёвых манэтаў, каб гледачы маглі праз страўнік усім целам прычасьціцца да сыстэмы фінансаў нашае радзімы.

Выпуск уласных грошай для сучаснага авангарда — ужо не навіна. Некалькі мастакоў нядаўна заснавалі ў Маскве “Самацёчынскую рэспубліку”, якая мае ўласны герб — двухгаловага прусака, шэра-бура-малінавы сьцяг і грошы, якія ўпрыгожваюць клапы, пацукі і г.д. Я сам калісьці думаў выстругаць сабе драўляны неразьменны рубель. Артур клінаў летась для выставы “Сьмерць піяпера вяртаецца” надрукаваў свае грошы-”піянеры”, на якія можна было набыць гарэлкі і агуркоў да яе. Магчыма, Ц. Ізотаву варта было б паэкспэрымэнтаваць з замежнымі і старажытнымі грашовымі знакамі: ня трэба, каб мастацтва прыпадабнялася Беларускаму тэлебачаньню і апазыцыйным газэтам, дзе “ўсё гэта пра Яго і трошкі пра надвор’е. З этналёгіі вядомыя шматлікія сыстэмы фінансаў, у якіх утрымліваецца магутны эстэтычны патэнцыял для постканцэптуальнага мастацтва: грошы-коўдры паўночна-амэрыканскіх індзейцаў, шкляныя пацеркі, валютны курс якіх вагаўся разам з модай на той ці іншы колер, жаночыя і мужчынскія грошы вострава Яп (мужчынскія — гэта шматмэтровыя каменныя дыскі, якіяя пераходзілі ад аднаго ўладальніка да другога толькі сымбалічна — праз новы надпіс на іх). Жанр, як можна бачыць, пэрспэктыўны.

 

P. S. Амаль адначасна з вэрнісажам у “Шостай лініі” ў маскоўскай “Галерэі Гэльмана” адкрылася выстава “Новыя грошы”. Каля дзясятка мастакоў прадставілі на ёй уласныя праекты новых расейскіх банкнотаў (грошы былой мінчанкі Алены Кітаевай, напрыклад, упргожвае партрэт К. Малевіча). Маскоўскія банкноты зробленыя ўжо з вадзянымі знакамі і ўсімі іншымі ступені абароны. Не зусім, аднак, зразумела, што абараняецца такім чынам: віртуальная сыстэма фінансаў Расеі або аўтарскія правы мастакоў?



І тут жанр грошай выводзіць нас на яшчэ адну эстэтычную праблему: у эпоху капіравальнай тэхнікі і ўзаконенага постмадэрнізмам рлягіяту мастаку, калі ён хоча быць непадобным да іншых, даводзіцца шукаць не індывідуальны стыль, а матэрыял, які максымальна ўскладніць падробку ягоных твораў. Адзін з пастулатаў постмадэрнізму можна было б сфармуляваць у гэтым сьвятле так: матэрыял важнейшы за аўтара. Або так: для мастацкага твора лягчэй знайсьці аўтара, чым матэрыял. Нездарма ж, напэўна, пэрсанальныя выставы цяпер можна называць праектамі.

 

1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка