Юрась Барысевіч цела І тэкст I. Ад слова — да рысы І гэста




старонка8/14
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.71 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   14

СУВЯЗЬ ПРАЗЬ СЬМЕРЦЬ


Тэма сьмерці і камунікацыі праз сьмерць мае глыбокія караніў мастацтве. Дастаткова згадаць, што старажытнаэгіпэцке мастацтва часам вызначаюць як “мастацтва для мёртвых”. Увогуле ў эпоху ідалаў, рытуальных маскаў і абразоў асноўным прызначэньнем выявы, сьпеву ці артыстычнага жэсту было ўсталяваньне кантакту паміж людзьмі і трансцэндэнтнымі сіламі, перш за ўсё — паміж жывымі і нябошчыкамі. Прыцягваць увагу добрых духаў і бараніць ад злых мусілі таксама магічныя вузоры на вопратцы або татуіроўкі на твары. Калі б людзі не паміралі — наўрад ці з’явіўся б і такі жанр, як партрэт. Асноўным прызначэньнем скульптурных і жывапісных партрэтаў быол захаваньне для нашчадкаў памяці пра нябошчыкаў, і нават сёньня абсалютная большасьць скульптуры ў нашай краіне — гэта надмагільныя бюсты. Дарэчы, жывапісны стыль парадных “сармацкіх” партрэтаў нашай арыстакратыі XVII — XVIII стагоддзяў таксама сфарміраваўся пад уплывам стылю сярэднявечных скульптурных надмагільляў.

Такм чынам, сьмерць — свая ці чужая — заўсёды давала мастакам ня толькі пажытак для роздуму, але і заробак, а часам і славу. Ван Гога і Мадэльяні праславіла, мяркую, нават ня ўласная трагічная сьмерць, а тое, што ўсьлед за першым звар’яцеў і сканаў ягоны брат Тэо, а ўсьлед за другім скончыла жыцьцё самагубствам ягоная жонка Жанна. Мне, дарэчы, уяўляецца, што сьмерць для кожнага з нас — другая маці. І хацелася б, калі мы на гэтым сьвеце маем добрых братоў, дык каб і на тым былі ня горшыя.

Тэма сувязі праз сьмерць (а таксама ўваскрасеньня) не абмінула і беларускіх мастакоў. Тут можна згадаць, напрыклад, пэрфомансы Людмілы Русавай і Ігара Кашкурэвіча, “некрамантызм” Артура Клімава, вершы і жывапіс нябошчыка Аляксея Жданава... Адна зь мінскіх мастачкаў падзялілася са мной плянамі пракласьці да сваёй магілы тэлефонны кабель (дарэчы, калі не памыляюся, тэлефон упершыню вынайшлі для размовы з духамі).

Гульня са сьмерцю заўсёды была адной з асноўных стратэгіяў авангарда. Асабіста мне вельмі блізкая думка Альбэра Камю наконт таго, што каштоўнасьць творчасьці надае менавіта небяспека для жыцьця або рэпутацыі мастака. Асабліва шмат такіх небясьпечных экспэрыментаў было на мяжы 1960-ых — 1970-ых гадоў. Шмат абуранага шуму ў заходнім друку нарабіла ў 1971 годзе акцыя суполкі дацкіх мастакоў, якія забілі каня, пасеклі яго на кавалкі, расклалі па слоіках і выставілі ў мастацкім музэі горада Лузіяна. Нешта падобнае зрабілі некалькі гадоў таму з парсюком маскоўскія мастакі. Мне, аднак, здаецца (спадзяюся, і вам), што забойства ня можа ў наш час быць эстэтычным(хоць некаторыя крывавыя рытуалы першабытных народаўі публічныя пакараньні сьмерцюў сярэднявеччы звычайна адбываліся ў атмасфэры ўсеагульнага сьвята ...). Трохі лягчэй эстэтызаваць самагубства. Нагадаю, што японскі самурай прад зьдзяйсьненьнем сепуку мусіў напісаць верш або намаляваць разьвітальны малюнак.

Сучасныя мастакі баяцца сьмерці зусім ня менш, чым астанія людзі, і таму звычайна толькі імітуюць яе, каб паказытаць сабе і іншым нэрвы. Напрыклад, францускі канцэптуаліст Бен Вацье наладзіў у 1969 г. акцыю “Біцца галавой аб сьценку” — і сапраўды разьбіў галаву да крыві. Італійская мастачка Джына Пан падчас пэрфомансу ”Я” дзьве з паловай гадзіны стаяла на карнізе шматпавярховага дома і слухала, як натоўп на тратуары заклікае яе скокнуць уніз. У іншым пэрфомансе яна разрэзала сабе рот, каб зьмяшаць кроў з малаком, якім яна паласкала горла. Але найбольш экстравагантным чынам тэму сувязі праз сьмерць, напэўна, адлюстраваў у 1969г. Мішэль Жрн’як. Падчас акцыі “Імша целу” ён прапанаваў гледачам найбольш узьнёслую форму яднаньня — прычасьце, але раздаваў ён не звычайныя аблаткі зь цела і крыві Боскай, а колцы крывяной каўбаскі, якую мастак зрабіў з уласнай крыві...

Шчыра кажучы, на ўсім гэтым фоне выстава-акцыя “Todesschaft” (“Еднасьць у сьмерці”), якую суполка маладых мастакоў наладзіла пасярод вясны ў мінскай галерэі “Шостая лінія”, выглядала даволі сьціпла. Уласным жыцьцём ці, прынамсі, здароўем не рызыкаваў ніхто.

Аляксей Церахаў, які цяпер вучыцца ў Пазнаньскай акадэміі мастацтваў, выставіў сэрыю паласатых жывапісных палотнаў. Гульня спэктральных колераў — гэта, вядома, прыгожа, але якое дачыненьне яна мае да сьмерці? Больш адпавядаў тэме выставы ягоны цыкл каляровых фатаздымкаў 36 знакаў з чэрапам і скрыжаванымі косткамі. “Увага! Не дакранацца — электрычнае ўстройства”. Па словах мастака, у Познані такія таблічкі можна ўбачыць на сьценах літаральна кожнага дома: “Такое ўражаньне, што там паўсюль — сьмерць, увесь горад нібыта прасякнуты ёю”. Гэтыя здымкі Церахаў разьвесіў па ўсіх сьценах і кутках галерэі, што зрабіла яе падобнай да маленькай электрастанцыі.

Антон Сьлюнчанка стварыў мультымэдыйную кампазыцыю, прысьвечаную “сьмерці папулярнага мастацтва”. І нельга сказаць, што яна атрымалася ўдлай. Мастацкі фільм Дэрэка Джармэна “Парэшткі Англіі”, які дэманстраваўсыя па “відзіку”, у мітусьні адкрыцьця выставы наўрад ці хто пазнаў. дзьве велізарныя паверхні манахромнага абстрактнага “жывапісу”, падобныя да кашмарных сноў Кішчанкі, успрымаліся як дзіўныя шпалеры зь лінолеуму. Цікавым магло б атрымацца параўнаньне двух фатаздымкаў, зробленых зь інтэрвалам у 50 гадоў (на адным — салдат вермахта, а на другім у той самай позе сучасная мадэль, якая рэклямуе нейкія заходнія моды), але па нейкіх невядомых прычынах Сьлюнчанка выставіў толькі адзін з гэтых здымкаў. Воплеск дзьвюмя далонямі можа пачуць кожны, але хто пачуе воплеск адной далоні?

Сэрыю інсталяцыяў, трохі поадобных да дэкарацыяў да фільма-трылера (нажы, крыжы і г.д.), выставіў лідэр суполкі Андрэй Дурэйка. Па словах мастака, у эпоху крызісу адчуваньне агульнага адміраньня робіцца асабліва вострым. Пра блізкі канец нагадваюць штодзённыя няўдачы і факты сьмерці. Але тэма сьмерці ў нашым мастацтве і паўсядзённых размовах лічыцца чымсьці непрыстойным і звычайна ігнаруецца. Трэба жыць з шырока расплюшчанымі вачыма: толькі побач са сьмарцю жыцьцё можа набыць нейкую каштоўнасьць і сэнс. Што ж, сапраўды, большасьць людзй задумваецца пра сэнс жыцьця хіба што на могілках, калі “хавае родных і блізкіх”.

Вітольд Ляўчэня пабудаваў уражальны шматмэтровы чорны “калідор небыцьця”, падобны, магчыма, да таго, у які патрапляе душа пасьля клінічнай сьмерці. У канцы гэтага жаху мастак зьмясьціў невялічкае люстэрка (і яшчэ адно насупраць увахода) — вельмі ляканічна выказаў, на мой погляд, ідэю бясконцага кругабегу жыцьця і сьмерці, у якім круцяцца адны і тыя ж лушы.

Найбольш скандальную інсталяцыю “Разамкнёная пластыка. (Клінічны амбуланс)” Выствіў Ягор Галуза: шэсьць пратэзаў дамскіх ног у розных паставах. Каб зрабіць больш шчыльнай сувязь экспазіцыі з эга гледача, на адзін з пратэзаў мастак нацягнуў мужчынскую шкарпэтку. І гэта ня толькі пародыя на традыцыйную скульптуру. Галузу ўсур’ёз непакоіць ператварэньне сучаснага чалавека ў набор рэчаў — растварэньне чалавечай індввідуальнасьці ў моры спажывецкіх тавараў і зрастаньне самога цела з электроннымі прыладамі і штучнымі органамі. Побая з пратэзамі на старым падрапаным стале быў усталяваны маленькі манітор, на экране якога дэманстраваўся закальцаваныфільм: Галуза сутаргава варушыць вуснамі, а ўнізе праплываюць цітры — цытата з кнігі Юкіо Місімы “Залаты храм”: “... Кожныя сто гадоў старыя рэчы ператвараюцца ў духаў і спакушаюць чалавечыя душы. Штогод увесну люзі выкідаюць з хаты непатрэбнае ламачча, гэта завецца “ачышчэньнем дому”. і толькі аднойчы ў сто гадоў чалавек сам робіцца сам ахвярай духаў скрухі. мой учынак адкрые людзям вочы на бедзтвы ад гэтых духаў і выратуе ад іх людзей...”

Верагодна, нам пагражаюць ня толькі спажывецкія тавары, але і мастацкія творы? Магчыма, у адпаведнасьці з гэтай тэорыяй Уладзімір Фёдараў напярэдадні адкрыцьця выставы разьдзёр на шматкі (забіў) нейкія малюнкі (я ня ўпэўнены, што свае), а потым склеіў у новых камбінацыях. Да экспазыцыі Фёдараў прыклаў апавяданьне “Жыў-быў сабака”, адзін са сказаў якога (“З намі Татошка”) нагадаў мне ня толькі выраз “Gqtt mit uns” (З намі Бог), але і назву апавяданьня вядомага беларускага канцэптуаліста Ігара Цішына — “Малевіч з намі”. Апрача таго, Фёдараў падзяліўся з гледачамі шматлікімі цытатамі зь Пікаса. Напрыклад: “Трэба забіць сучасне матсцтва. гэта азначае таксама, што трэба забіць самога сябе, калі хочаш захаваць здольнасьць нешта рабіць. Працаваць можна толькі супраць сябе...”

Нешта падобнае казаў і Бэн Вацье: “Для таго, каб зьмяніць мастацтва, трэба разбурыць эга”. Вось гэта і паспрабаваў зрабіць апошні ўдзельнік выставы — Максім Тымінько. Ягоная экспазіцыя складалася з манітора і двух белых шчытоў, на якіх сынхронна круцілася, нібыта плянэта, праекцыя галавы мастака, самаразбуральны аўтапартрэт: нязьменнымі заставаліся толькі патыліца, вушы і фрызура, твары ж на гэтай галаве ўвесь час з’яўляліся новыя. Мэтай мастака была страта ўласнай індывідуальнасьці праз узаемапранікненьне розных людзей адзін у аднаго — “еднасьць, што вядзе да сьмерці, або сьмерць, што вядз да еднасьці, або сьмяротная еднасьць”.

Па словах А.Дурэйкі, усе ўдзельнікі выставы імкнуліся пранікнуць адзін у аднаго, а таксама ў гледачоў і сапраўдных аўтараў тых рэчаў і думак, зь якіх яны змайстравалі свае творы. Мастакі цешыліся, калі гледачы блыталі іхнія творы, бо праблема індывідуальнасьці для іх “сьмешная”: хапае іншых. Галоўным для іх было наладзіць “дыялёг на мове сьмерці паміж соцыюма м і ўласнай душой”. Таму ў кантэкст экспазіцыі маглі б увайсьці зусім іншыя, нават антаганістычныя па духу работы. Вынікам мастакі не зусім задаволеныя: большасьць твораў захавалі (прынамсі, у іхніх уласных вачах) аўтарскі почырк.

Прычына гэтай няўдачы, урэшце, зразумелая. У старажытным мастацтве, якое цалкам складалася з сымбаляў, аўтара творцы ў сучасным разуменьні не было. Багамазы ня ставяць подпісы на абразах. напэўна, сымболікі,якая прамаўляе сама за сябе, у творах удзельнікаў выставы было ўсё ж такі замала. Зрэшта, пры ўсіх хібах выставы варта адзначыць экзыстэнцыйную каштоўнасьць абранай тэматыкі, спробу паказаць людзям нешта сапраўды істотнае, бо сьмерць — адна з галоўных падзеяў ў жыцьці кожнага чалавека.

У свой час Пікаса сказаў: “Я імкнуся паказваць тое, што я знайшоў , а не тое, што шукаю. У мастацтве намеры няшмат каштуюць”. Але ў наш час, здаецца, усё пастала дагары нагамі. Калі людзі сумняваюцца у сапраўднасьці самой рэчаіснасьці — намеры могуць быць больш каштоўнымі, чым уласна вынік.

 

1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   14


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка