«юныя фалькларысты» Кiраỳнiк гуртка Дубаỳцова Вольга Микалаеỳна




Дата канвертавання21.03.2016
Памер45.86 Kb.
«ЮНЫЯ ФАЛЬКЛАРЫСТЫ»

Кiраỳнiк гуртка Дубаỳцова Вольга Микалаеỳна

Адукацыя: вышэйшая, ГДУ iм Ф. Скарыны,1988-1993гг.

Стаж працы: 15 г.

Курсы павышэння квалiфiкацыi: лiстапад 2010г.
Мэта гуртка: набыццё першасных навыкаỳ фалькларыста праз вывучэнне гульняỳ, прымавак, прыказак, загадак, казак, лiчылак, хуткамовак i г.д.
Асноỳныя задачы:

- практычнае авалоданне (развучванне) лепшымi ỳзорамi святочна-забаỳляльных жанраỳ,

- развiццё мастацкiх i фiзiчных здольнасцей дзяцей,

- прывiццё любовi да свайго краю, яго багатай спадчыны.


Фальклор – няспынная творчасць народа, якая бытуе ў вуснай перадачы людзей з пакалення ў пакаленне.

Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках пісьменнасці, народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах і паданнях, якія былі першымі праявамі яго мастацкай творчасці. Яны на працягу многіх гадоў і стагоддзяў свайго бытавання перадаваліся, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва. Ў іх адлюстроўваліся ўсе найважнейшыя асаблівасці народнага жыцця з самых далёкіх часоў: барацьба чалавека з прыроднай стыхіяй, яго мары, меркаванні, любоў да радзімы і нянавісць да ворагаў, глыбокі аптымізм. Сучасныя дзецi з цiкавасцю засвойваюць спадчыну ВНТ праз гульнёвыя формы заняткаў.

Гурткоўцы маюць магчымасць у час заняткаў засвоiць народна-паэтычную творчасць, якая і сёння адыгрывае важную ролю ў духоўным жыцці людзей, у фарміраванні іх эстэтычна-мастацкіх густаў, ідэалаў і светапогляду (песні-калыханкі, дзіцячыя песні, загадкі, казкі), перадавалі новым пакаленням жыццёвы вопыт і мудрасць (легенды, паданні, гульнi, прымаўкі, прыказкі і інш.).

Вусная народная творчасць – важнейшая частка духоўнай культуры народа – надзвычай добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў актыўным бытаванні. Тэрмін фальклор, які ўзнік у сярэдзіне XIX ст., у перакладзе азначае народная мудрасць. Засваенню народнай мудрасцi прызваны садзейнiчаць заняткi ў нашым гуртку.

Вучэбна-тэматычны план гуртка «Юныя фалькларысты»






Тэмы

Усяго гадзiн

У тым лiку










т

п



Уводзiны

10

5

5



Класiфiкацыя народных гульняу i каляндар

8

4

4



Восеньскiя гульнi i забавы

14

2

12



Зiма у гульнях i забавах

14

2

12



Вясна у гульнях i забавах

14

2

12



Летнiя гульнi i забавы

14

2

12



Загадкi, прымаукi, прыказкi

24

4

20



Народныя казкi

44

8

36



Лiчылкi, забаулянкi, дражнiлкi

16

2

14



Калыханкi, заклiчкi, жарты

14

2

12



Гульнi, не звязаныя з календаром i абрадамi

44

4

40




УСЯГО

216

37

179


Фальклорныя вiды i жанры вельмi разнастайныя. Многія фальклорныя творы ствараліся і бытавалі пры пэўных акалічнасцях – у час свят, працы. Яны суправаджалі працоўную дзейнасць чалавека (працоўныя песні), дапамагалі ў выхаванні дзяцей (казкi, прымаўкi, загадкi iг.д.). Беларуская вуснапаэтычная творчасць – важная частка духоўнай культуры нашага народа. У поỳным аб’ёме ỳ параỳнальна кароткi тэрмiн ахапiць iх вельмi цяжка, таму праграмма разлiчана на 3 гады. Курс разлiчаны на 216 гадзiн – 4 гадзiны ỳ тыдзень.

Форма заняткаỳ накiравана на актывiзацыю пазнаваỳчай дзейнасцi, на развiццё творчай актыỳнасцi гурткоỳцаỳ, развiццё мастацкiх i фiзiчных здольнасцей дзяцей у гульнёвай форме.



Слухаем і расказваем казкі!


Мы развучваем народныя гульні!

Мы малюем казачных герояў!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка