Юны філолаг” Для 11 класа Дарагія сябры! Уважліва чытайце ўмову заданняў і дакладна выконвайце патрабаванні. Кожную




Дата канвертавання29.06.2016
Памер23.65 Kb.
Пытанні завочнай школы

Юны філолаг”



Для 11 класа
Дарагія сябры! Уважліва чытайце ўмову заданняў і дакладна выконвайце патрабаванні.

Кожную 3-ю сераду месяца з 15.00 да 16.00 вы можаце атрымаць on-line кансультацыю праз скайп (кантакты zmsh-belorusskij)

Заданні можна таксама пабачыць у інтэрнэце. Для гэтага неабходна зайсці на сайт ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» (www.uocvr.by).



Дворец детского творчества / Отдел образовательной деятельности / Заочная многопредметная школа / Задания ЗМШ

Тэрмін выканання – 20-25 дней.

Наш адрес: 212022 Могилев, пр-т Мира, д.23А,

Областной центр творчества, ЗМШ(бел.мова-10).
Запоўніце табліцу патрэбнымі дадзенымі. Калі вучань калектыўны, пазначце клас.

Вучань (імя і прозвішча)




Школа




Настаўнік





Работа № 4
1. Вызначце тып тэксту і сродкі сувязі сказаў першага абзаца.

Прынёс я ваўчаня ў хату, пусціў на падлогу, сабака адразу да яго. Панюхаў i заскуголіў, гледзячы мне ў вочы. «Не спадабаўся пах? – смяюся. – Нічога, прывыкай, будзеце разам жыць». I тут жа наліў ваўчаняці ў сподачак малака i тыцнуў малое мордачкай. Намачыла яно губы, аблізалася i таксама глядзіць мне ў твар. Я кажу: «На мяса не спадзявайся. Еш хлеб, малако...»

Мне яшчэ ў маладосці адзін чалавек гаварыў: «Калі ваўку не даваць мяса змалку, дык можна адвучыць яго ад драпежніцтва». Тады мяне гэта зацікавіла, а як надарыўся выпадак праверыць, вырашыў я ўпэўніцца: праўду гаварыў той чалавек ці не? сн (Паводле А. Палъчэўскага).



2. Пазначце тып скланення ўсіх назоўнікаў і спражэнне дзеясловаў у тэксце.

3. Запішыце выдзеленыя дзеясловы ў пачатковай форме і ўтварыце: (1 абзац) дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу, (2 абзац) дзеепрыслоўі. Улічвайце трыванне дзеясловаў.

4. Выпішыце дзеясловы з 1 абзаца, ад якіх у беларускай мове зусім нельга утварыць дзеепрыметнікі, патлумачце, чаму гэта немагчыма.

5. Правядзіце марфалагічны разбор набраных курсівам 4 слоў.

6. Выпішыце з тэксту няпоўныя сказы, затым аднасастаўныя (ці часткі складаных, якія паводле структуры нагадваюць няпоўныя ці аднасастаўныя сказы), назавіце іх тыпы і падкрэсліце граматычныя асновы.

Напрыклад: Зайшоў сусед у хату. Прывітаўся і прамовіў: “Скажу праўду, добра мець надзейных сяброў”. Узор. Прывітаўся і прамовіў (двухсастаўны, няпоўны). Скажу праўду (аднасастаўны, пэўна-асабовы), добра мець надзейных сяброў (аднасастаўны, безасабовы).



7. Правядзіце сінтаксічны аналіз апошняга сказа з паметай сн.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка