Юны філолаг” Для 10 класа Дарагія сябры! Уважліва чытайце ўмову заданняў і дакладна выконвайце патрабаванні. Кожную




Дата канвертавання03.07.2016
Памер34.66 Kb.
Пытанні завочнай школы

Юны філолаг”



Для 10 класа
Дарагія сябры! Уважліва чытайце ўмову заданняў і дакладна выконвайце патрабаванні.

Кожную 3-ю сераду месяца з 16.00 да 17.00 вы можаце атрымаць on-line кансультацыю праз скайп (кантакты zmsh-belorusskij)

Заданні можна таксама пабачыць у інтэрнэце. Для гэтага неабходна зайсці на сайт ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» (www.oct.by).



Дворец детского творчества / Отдел образовательной деятельности / Заочная многопредметная школа / Задания ЗМШ

Тэрмін выканання – 20-25 дней.

Наш адрес: 212022 Могилев, пр-т Мира, д.23А,

Областной центр творчества, ЗМШ (бел.мова-10).
Запоўніце табліцу патрэбнымі дадзенымі. Калі вучань калектыўны, пазначце клас.

Вучань (імя і прозвішча)




Школа




Настаўнік





Работа № 5

1. Вызначце стыль і тып тэксту.

Валуны – згладжаныя вадой ці лёдам абломкі горных парод памерам больш за 10 см. Большыя за 1 м валуны называюцца глыбамі, або камлыгамі. Утвараюцца пры выветрыванні, разбуральнай дзейнасці мораў, азёр, рэк, ледавікоў i ix талых вод, пры апаўзанні кавалкаў горных парод па схілах гор. Ледавіковыя валуны трапляюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі, найбольш на канцова-марэнных узвыш-шах.


2. Вызначце часцінамоўную прыналежнасць 6 выдзеленых слоў у №1 і іх сінтаксічную функцыю ў сказах.
3. Назавіце тыпы простых сказаў паводле іх граматычнай будовы (№ 1).
4. Пастаўце, дзе патрэбна, прапушчаныя знакі прыпынку ў сказах. Падкрэсліце аднародныя члены сказа як прынята ў мовазнаўстве.

1. Кашуля мела круглы або чатырохвугольны ці касы выраз які абавязкова аздаблялі вышыўкай (Я. Крук). 2. Шнуруюць бабы i дзяўчаты i кантралююць мох узняты і тыя кучачкі калюшак дзе грыб узняў свой капялюшык (Я. Колас). 3. Наехалі хлопцы на дзень ці на тыдзень(М. Лужанін). 4. Пакланюся простым рэчам слову шчыраму працы людской хлебу вечнаму з кожнай печы ці вясковай ці гарадской (В. Ярац). 5. У холад і ў спёку у дождж і пасля дажджу маладзіком і ў поўню летам і зімою ён заўсёды прыгожы наш родны наш любы край (Я. Сіпакоў). 6. Сонца вецер бязмежныя прасторы адным словам усё радавала вочы (Х. Шынклер). 7. Круглыя суткі працуюць розныя службы як напрыклад сувязь хуткая дапамога бальніцы пажарныя. 8. Мянушкі ў нас давалі малым i старым дужа проста і хутка (У. Дубоўка). 9. Мова дае каларыт твору робіць яго баявым або спокойным паэтычным або нудным лірычным або суровым... (Я. Скрыган).10. Вясна пяе i свішча і шчабеча... (Н. Гілевіч). 11. У кожнага партызана была вінтоўка або аўтамат ці пісталет (М. Лынькоў). 12. Неба на гарызонце здавалася не то сінім не то зусім белым (К. Чорны).


5. Дайце агульную характарыстыку двух апошніх сказаў (№ 4).
6. Выпішыце аднасастаўныя сказы і вызначце іх тыпы.

1) Васіль, што бачыш? 2) Позна хадзіць па забытых сцежках. 3) Жыць у дружбе радасна. 4) У полі адзінокі дуб. 5) Расце, на вольнай волі, магутная, пышнаверхая сасна. 6) Вось і мы. 7) Вунь рэчка за лугам. 8) Хочацца вярнуцца хутчэй дадому. 9) Сустрэць дзіка ў лесе страшна. 10) Хочацца паслухаць песню салаўя. 11) Чыста падмецена ў двары. 12) Гляджу ў азёры сінія. 13) Сядзіш, бывала, і разважаеш сам з сабою. 14) Бяжым на рэчку пакупацца. 15) Не шукай ветру ў полі.



Дарагія сябры! Уважліва чытайце ўмову заданняўі адказна стаўцеся да іх дакладнага выканання.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка