Юбілейныя даты 2013 года ў літаратурным жыцці Беларусі




Дата канвертавання15.03.2016
Памер19.21 Kb.
Юбілейныя даты 2013 года ў літаратурным жыцці Беларусі

1150

гадоў з часу стварэння (863) асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем славянскай азбукі

490

гадоў назад (1523) у Кракаве выдадзена паэма Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”

420

гадоў з часу выдання (1593) у друкарні братоў Мамонічаў “Буквара”, аднаго з першых у Беларусі

410


130
130

120

гадоў назад (каля 1603) беларускім гравёрам Тамашам Макоўскім выгравіравана першая дакладная карта Вялікага княства Літоўскага (захавалася 2-е выданне, 1613, Амстэрдам, друкарня Блау)
гадоў з дня нараджэння Вацлава Ластоўскага (08.11.1883 – 1938; псеўданімы і крыптанімы: Власт; Wlast; Юры Верашчака; Ласт; В.Ласт.; Уласт; Арцём Музыка; Пагашчанін; Сваяк; Ю.Сулімірскі; Veritatis; Miles; Peregrinus; В.В…; В-…; В. Л.; В.Л-скі; В-т; Л.; Ю. В.) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч (2-гі старшыня Рады БНР), пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнавец, этнограф)
гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра (10.05.1883; сапр. Іван Міхайлавіч Фёдараў), беларускага пісьменніка
гадоў з дня нараджэння Буйло Канстанцыі Антонаўны (14.01.1893 – 1986; да шлюбу Калечыц), беларускай паэтэсы

110

гадоў назад (1903) выдадзена трохтомная праца Я.Ф. Карскага “Беларусы”

105

гадоў з часу выдання (1908) першага зборніка вершаў Янкі Купалы “Жалейка”

105

гадоў з дня нараджэння Бяганскай Ядвігі Іосіфаўны (1908 – 1992; псеўданім Ядвіга Рута), беларускай пісьменніцы

100
100


100

гадоў з часу выдання (1913) зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”
гадоў з дня нараджэння Грахоўскага Сяргея Іванавіча (25.09.1913 – 2002; псеўданімы М. Асіповіч, Сяргей Івановіч, С. Каршун, Парамон Паромскі), беларускага паэта і пісьменніка
гадоў з дня нараджэння Эдзі Агняцвет (11.10.1913 – 2000; сапр. Эдзі Сямёнаўна Каган), беларускай дзіцячай пісьменніцы

95

гадоў назад (1918) у Вільні Б.А. Тарашкевічам выдадзена “Беларуская граматыка для школ”

20

гадоў назад (1993) пачаў выдавацца навукова-метадычны ілюстраваны часопіс “Беларускі гістарычны часопіс”





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка