Язэп Лёсік Беларускі правапіс




старонка3/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.25 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12
§ 6. Галосныя пасьля зацьвярдзелых зычных.
ПРАВІЛА 9. Пасьля зацьвярдзелых зычных ж, ш, ч, ц, * ) р, (дж) пішацца ы: жыла, жыць, шыла, чыста, рынак, бяры, дажджы, пальцы.

Таксама пасьля ж, ш, ч, ц, р, (дж) пішацца а, у, э, о: жар, жук, жэўжык, жоўты, шабля, шум, шэрсьць, шосты, час, чуць, чэсьць, чорны, гразь, гавару, грэх, сьцярог, цэп.



Практыкаваньне 11. Шыла ў мяшку не схаваеш. Папсавала гразь дарогу. Хлопчык знайшоў складаны ножык. Ажываюць яры. Шчырая праца—мазалёвая. Нашчыпайце сабе вішань! Дожджыку просіць зялёнае жыта. Хоча дажджу ярына. Нашыя сшыткі заўсёды чыстыя. У нас спраўлялі дажынкі. Ваяка ваюе, а жонка дома гаруе. Гаспадар арэ сваё поле. Рэчкі цякуць у мора. Маланка папаліла арэхі. Грэе цёплае сонца. Кожная рэч тут незнаёма. Трэба дбаць на хату. Рэчка срэбрам блішчала на сонцы. Яшчэ ня скора сьнег растане. Нас запрасілі на чэсьць. У тыдні шэсьць рабочых дзён. І за шчэпку знойдзеш прычэпку. На балоце гразка. Сад пакрыўся жоўтым лістам. Жэўжыкі абарвалі грушкі. Памарозілі шчокі. Вада патрэбна і чалавеку, і жывёліне, і расьліне. Скончыўся зараньне век твой, чалавеча! Бура з дажджом называецца навальніцай. Рупныя пчолкі гулі. Яму ўжо шосты год. Кветкі пажоўклі. Чоран мак, да смачан. Пасьмяяўся гаршчок з катла, што абое чорныя.

Задачка 11-ая. Сьпісаць і паставіць заместа рысак і або ы.

Ш—ла ў мяшку не схаваеш. Аж—ваюць яр—. Расталі ў небе куч— хмар. На мяж— расьце груша. Поўнач пеўн— пракрычалі. Сьц—х у лесе шолам. Гасьне корч—к на камінку. Неба пакр—лася хмараю. Цяжка стала ж—ць. Пры дарозе вырасла кал—на. Малы жук, а вял—кі гук. Чыжык, ч—ж—к, дзе ты быў? Адз—н вол падласы, а друг— рабы. Будзем вуч—цца, пакуль сьмерць луч—цца. Хлопч—к куп—ў складаны нож—к. Доктар лечыць хвор—х. Ня першы раз ваўку ў лесе з—маваць. Шч—рая праца—мазалёвая. Нашч—пайце сабе вішань! Дожджыку просіць зялёнае ж—та. Хоча дажджу яр—на. Дрыж—ць, як асінавы л—ст. Прач—тай гэтую кнігу! Налі вады ў кар—та! Наш—я сш—ткі заўсёды ч—стыя. Мы спраўлялі даж—нкі. Пастух паліч—ў авечкі. Сьвет ш—рокі і вялікі. Каровы р—каюць. Даждж— патрэбны расьл—нам. Палаж— дрождж— на пал—цы! Пр—ехал— купцы. Сірату забралі ў пр—тулак. Хлопцы пасвар—ліся за нож—к-цыганч—к. Сонца сьвеціць і добр—м, і зл—м. Да мяне пр—ехаў мой стар— пр—яцель.



Задачка 12-ая. Сьпісаць і паставіць прапушчаныя літары е або э.

Р—чкі цякуць у мора. Ж—ўжыкі абарвалі грушкі. Гаспадар ар— сваё пол—. Гр—е цёплае сонца. Дробны дождж сяч— ў акно. Кожная р—ч тут незнаёма. Тр—ба дбаць на хату. Р—чка ср—брам блішчыць на сонцы. Нас запрасілі на ч—сьць. Ляц—лі ш—рыя гусі. Яшч— ня скора сьнег растане. Што ў той ч—сьці, калі нечага есьці. Бл—ск гарачы сьлепіць вочы. Вуж любіць гр—цца на сонцы. Р—дкае малако нясмачнае. Сьпелыя чар—шні вельмі смачныя. Нар—жце в—цьця на в—нікі! Насадзілі многа р—пы. Плот гародзяць ж—рдкамі. Ч—сным людзям тр—ба верыць. Раньняя птушка зубкі цяр—біць, а позьняя вочкі тр—. Вуч—ньне кончыцца ў ч—рвені. Сьпераду гр—е, а ззаду в—е. У тыдні ш—сьць рабочых дзён. Р—шатам воду носіць. Сабака бр—ша—в—цер в—е. Калі вядзецца, то і на шч—пку прадзецца. Дзеці скублі пер’—. Сёньня харошае надвор’—. Кажуць: барджэй, хутч—й і скар—й. Цэп любіць галоднага, а каса сытага. Па б— ленькай ж—рдачцы чырвоны пев—нь едзе (лучына з агнём). Ч—рві капусту аб’елі. Ніхто ня знае, што яго чакае.



Задачка 13-ая. Сьпісаць і паставіць літары о, а.

Папсавала гр—зь дарогу. На балоце гр—зка. Чыстых хмарак валаконцы сталі ў круж—чак. Сад пакрыўся ж—ўтым лістам. Неба пакрылася ч—рнаю хмараю. Папсавала гр—зь дарогу. Куча бяр—зак расла пры дарозе. Пр—слы гнілыя на землю ляглі. Ціха на полі ў палудзень гар—чы. Над палямі змр—к прарваўся. Яму ўж— ш—сты год. Кветкі паж—ўклі. Краскі зацьвілі ж—ўценькім цьветам. Ч—ран мак, да смачан. Чуж—е лычка плаціцца рамушком. Ч—рная рыза не спасе, а белая ў грэх не ўвядзе. Ш—ўкавы венік—лёгкі дух. Ж—нка ці звонка, дзеткі ці гудуць? Ч—рт-бы дзятла знаў, каб не яго даўгі нос. Малы малыш—к скінуўся з выш—к (ж—луд). Поле незьмяр—на, быдла нязьліч—на, пастух рагаты або цыбаты (неба, зоры, месяц). Воўны клач—к, дрэва суч—к, саломы пуч—к, рэменю шмацінка—вось і цэлая снасьцінка (хамут). Стаіць быч—к смалены бач—к (засланка). Разумен гаршч—чак, у ім сем дзірачак (галава). Пад адным капялюш—м чатыры браткі стаяць (стол). Іш—ў к нам, а прыйш—ў к вам. Бур— сьціхла. Расьцьвіла пахучая чар—муха. Памарозілі шч—кі. Скончыўся зараньне век твой, ч—лавеча!


Ь знак пасьля З, С, Ц, ДЗ.
ПРАВІЛА 10. Калі гукі з, с, ц, дз стануць перад мяккімі эычнымі, то вымаўляюцца мякка, і на пісьме ў такіх разох пасьля іх пішацца Ь (зьбіць, зьняць, зьвер, сьвет, радасьць, сьлёзы, цьвет, цьмяны, цьмець, дзьве, дзьвесьце, дзьверы, зьехаць, зьява, зьесьці).

Але перад мяккімі гартаннымі (задняязычнымі) г, к, х, яны вымаўляюцца цьвёрда, і мяккі знак ня пішацца: згінуць, скінуць, схіліцца.

Гэтае правіла не адносіцца да зацьвярдзелага гуку “ц” (памацнець ад моц). Слова “цьвет” з старога слова “твісті”.

Практыкаваньне 12. Упрочкі зьбірайся, а жыта сей. Сьветлая галоўка мысьлямі занята. Адна махнуша не гарыць, а цьмее. Асыпалася лісьце. Ад напасьці не прапасьці. Сьпі, маё дзіцятка! У каго ёсьць матка, у таго галоўка гладка. Адвага—не зьнявага. Ня шукай ты шчасьця-долі на чужым далёкім полі! Баязьліваму і страх здаецца. Не сьпяваюць птушкі. Сьціхнуў лесу шолам. Сьліна бывае заразьлівая. Гасьне корчык на камінку. Поле апусьцела. Кветкі ня сьвецяць галоўкамі яснымі. Шкло якоесь цьмянае. Наста якаясь сьлязьлівая. Мяккі сьнег лятае пухам. Маці схінулася над калыскай. Згінуў сьнег з палёў даўно. Яблыні цьвілі белым цьветам. Замерзьлі лужынкі. Цьвёрдую пасьцельку прыгатаваў мароз для мяккага сьнегу. Зачыняйце шчыльна дзьверы! Гаварыў ён зьняважліва і насьмешліва. Падзьмуў сівер, і папаўзьлі па небе сьнегавыя хмары. Ад баязьні мала прыязьні. Часьцей і гусьцей залёталі сьнегавыя пушынкі. Паспорылі за мех, а ў мяху сьмех. Сьляпы сьляпому не павадыр. Ісподак скінуўся ды разьбіўся. Апанавала млявасьць. У Нёмне рыбу вудзіў дзядзька. У нізкіх мясьцінах заўсёды зьбіраецца вада. У нашым лесе мядзьведзь—самы вялікі зьвер. З людзьмі мядзьведзь ня любіць сустракацца. Сонца шчыра разьлівала блеск прыветны і цяпло. Поле жыцьцем трапятала, ўсё пяяла і цьвіло. Чуецца говар мне сьпелае нівы.


§ 7. Правапіс галосных.
1. Літары О, Э.
ПРАВІЛА 11. Гукі о, э (таксама ё, е) чуваць выразна толькі пад націскам: горы, рэчкі, добра, чэрап; сьлёзы, вёдры, сені, вецер.

Калі націск зыходзіць з гэтых гукаў, то заместа о, э чуваць і пішацца а, а заместа е, ё—я: горыгара, рэчка—рака, чэрап—чарапы; леслясы, вербывярба, увесну—вясна, сьлёзысьляза, вёдрывядро, цёплыцяпло.



Практыкаваньне 13. Горы, як волаты, падымаюцца к небу. Стаіць гара высокая, а пад гарою—гай. Наш ячмень рэдкі, а ваш яшчэ радзейшы. Шэпчуць вербы над рэчкаю. Зашаптала вярба над ракою. Пачуўся птушыны шчэбет. Птушкі ў лесе шчабяталі. Увосень холадна, а ўзімку халадней. Увесну цёпла, а ўлетку цяплей. Кужэльнае палатно ткуць з кужалю. Маладому моладасьць, а старому старасьць. Работы на полі даўно скончаны. Шэрага зайца называюць шараком. І мая капейка не шчарбата. Чалавек—гаспадар прыроды. Хто ў жніво халадку шукае, той узімку галадае. Голад і холад мучаць людзей. Садовыя дрэвы глуміць чарва. Чэрві капусту аб’елі. Глуха шэпча лес зялёны. Ці паскачаш, ці паплачаш. Цэлае лета вісеў жолуд на дубе. Жалуды растуць на дубе. Ніводзін стрэл не прапаў дарма. На вайне стралялі з гармат. Сёстры гулялі ў садзе. Сястра пашыла прыгожую сукенку. Праляцела борзда лета. Кругом усё зелена. Поле пакрылася зяленівам.
2. Літары Е, Я.
ПРАВІЛА 12. А. Гук е чуваць ясна толькі пад націскам: палена, калена, лета, мелка, асеньні, неба.

Калі націск зыходзіць з е, то заместа е чуваць я: землізямля, лежаньляжыць, сем’ісямейка, зеленазялёны. (Бач. прав. 11).

Не пад націскам е пішацца ў наступных разох:

1) Перад ненаціскным а ці я: лесавік, сенажаць, селянін, цецярук.

2) У 3-м і далейшых складох перад націскам: ве-лі-чы-ня, зе-ле-на-ва-ты.

Але ў такіх словах, як сьвяткаваць, ясакар, якава (Ня бачыць сава, якава сама), я-зы-ка-ва-ты і іншых пішацца я, а ня е, бо тут я ў корані.

Б. Ненаціскное я пішацца:

1) Перад тым складам, на каторы падае націск: бя-да, ня-ма, ня-хай, я-на, ля-сы, зям-ля, зя-лё-ны, ве-ра-ця-но, ля-жыць.

2) У 2-м складзе перад націскам, калі ў першым няма а ці я: ня-шы-ро-кі, ня-ву-чо-ны, ля-су-на, бя-ду-на.
Увага: Аб тым, калі я пішацца ў канчатку, глядзі ніжэй: § 12, прав. 34; § 13, прав. 40 і 42.
Практыкаваньне 14. Ляжыць невядомы бядак. Неспакойна зашумела жыта маладое. Уся сямейка сьпіць ды спачывае. У пастушкі няма служкі. Сьпее-дасьпявае колас сіратой. Абы бяда, а шыя будзе. Мой брат любіць паляваньне. Наш сусед занядужаў. Зямля мае галападобную форму. Усьлед думкам неспакойна вецер падпявае. Сенажаць ужо скошана. Птушкі перасталі сьпяваць. У няўмекі рукі калекі. Няшырокая дарога падымалася на горку. У нашага суседа была ўчора бяседа. Селянін арэ сваё поле. Каля гаю стаіць векавечны курган. Сьнегавая вада. Веснавая кветка. Бачыць вока, да ляжыць далёка. Ня бачыць сава, якава сама. Кожная рэч мае велічыню. Садовіна яшчэ зеленаватая. Цянькі на два дзянькі. Ці цяпер, ці ў чацьвер. Жар быў нястрывалы. Памятай мяне, як я цябе. Павесялела сялянская доля. Пацямнела ў хаце. Нешчасьлівая доля. Зелянее травіца. Вада ў рэчках абмялела. Сяляне аруць сваё поле.

ПРАВІЛА 13. На словы не, без ня падае націск; яны становяць як-бы частку таго слова, перад каторым стаяць, і дзеля гэтага часам пішацца не, без, а часам—ня, бяз. Ужываньне гэтых слоў падлягае правілу 12, і пішацца ў іх то е, то я, у залежнасьці ад таго, на якім складзе націск: не магу, не хачу, не знайшоў, не пе-рас-та-юць, не пе-ра-жы-веш, не дзе-ля таго; ня буду, ня ведаю, ня шуміць; без вады, без ахвоты, бяз хлеба, бяз дроў.

Словы цераз, перад, і пера нязьменна пішуцца з літарай е, бо заўсёды перад е будзе стаяць ненаціскное а; напр.: цераз мост, перад намі; перавоз, церасчур і т. д.

Словы дзеля і каля прынята пісаць нязьменна з літарай я на канцы: каля мліна, каля броду, каля мяне, каля вады; дзеля гэтага, дзеля таго.



Практыкаваньне 15. Ад прыбытку галава не баліць. Ня слухаеш ківа, паслухаеш кія. Без правадыра войска гіне. Будзе кій, да не такі. Ніхто ня дасьць самохаць волі. Нішто багатых ня турбуе. Без ахвоты няма работы. Ня так шкода, як нявыгода. Адважны не баіцца няўдачы. Абяцаная шапка на вушы ня лезе. Упартыя адзін другога не пераважаць. Цераз сілу і конь не пацягне. Тады хіба перастане, як уся сарока бела стане. Дзіця перапалохалася ды захварэла ад пярэпалахаў. Летась у нас былі пярэбары на новую кватэру. Баяцца не цівуна, а яго бізуна (старая прыказка). Без падпалу дровы не гараць. Чужым розумам век не перажывеш. Бяз штучкі ня ступіць. То не бяда, што ня п’ецца вада. Каля рэк туман падымаецца. Не шкадуе, хто серадуе. Каля плоту расла крапіва. Перад невадам рыбы ня ловяць. Перад Тодарам расхадзіўся ходарам. Сын вярнуўся дзеля хворае мацеры. Цераз мора катоў хвост (восілка на вядры). Запас бяды ня чыніць. Няпрыветна цераз вокны ночка пазірае.
3. Літара Е ў складовых пасьля націску.
ПРАВІЛА 14. У складох пасьля націску ў аснове слова заўсёды пішацца е: (восень, вецер, возера, певень, лецейка, брацейка, вучыцвль, выехаць, выцерабіць, вывесьці, сіненькі, беленькі, патрэбен, повен), а таксама ў такіх разох, як—чытае, гуляе, бялеечытаеш, гуляеш, бялееш.

У словах—памяць, месяц, пояс, заяц, чэлядзь, дзевяць, дзесяць, тысячапішацца я, бо тут я ў корані.


Увага: Гэтае правіла агулам можна выразіць так: “У складох пасьля націску пішацца Е за выключэньнем тых слоў, дзе Я ў корані або ў канчатку”.
Практыкаваньне 16. Увосень багат і верабей. У месяцы маі зелянеюць гаі. Ціха на полі ў палудзень гарачы. Повен хлявец белых авец (зубы ў роце). Што шуміш так неспакойна, жыцейка, у полі? Вот і лецейка настала. Адным поясам тысяча падпіразана (сноп). Лён пакрыўся харошанькімі сіненькімі красачкамі. Цыган як галее, дык сьмялее. А цемната ўсё гусьцее і гусьцее. Аж дзервянее ў жнеек рука. Жыта ўжо высьпела. Вывела ваўчыха трох ваўчанят. Ластавачка вылепіла харошанькае кругленькае гнязьдзечка. Усюды зелень і кветкі. Ад лецечка да лецечка чакай, маё дзецечка. На нашым лузе вялікае возера. Чуліся гукі дзявочых песень. Сонейка весела пазірала з неба. Пасеку выцерабілі. Чуваць птушыны шчэбет. Чэрвень, ліпень і жнівень—летнія месяцы. А які месяц верасень? Вершы вучаць напамяць. Мне стала вусьцішна і боязна. У дзесятку дзесяць адзінак, а ў тузіне—дванаццаць. Маленькае, кругленькае—да неба дакінеш (вока). Заяц шпарка бегае. Свой свайму паняволі прыяцель.

Задачка 14-ая. Сьпісаць і паставіць заместа рысак літары а, э.

Маладому молад—сьць, а старому—стар—сьць. Дзякуй за полудзень: я і так ня гол—дзен. Малацьбіты мал—цілі ў тры ц—пы. Малако цэдзяць праз ц—дзілку. Адны толькі парыж—лыя стагі ст—ялі па грудох з востраю ж—рдкай у версе і нудна пазіралі ў неба. Работы на полі даўно сконч—ны. Шэрага зайца называюць ш—раком. Па маёй гал—ве астанецца ўсё табе: т—ўкач, і мялён, і ст—рожа, і прыгон. За дурною г—лавою н—гам няма сп—кою. Глух— лес гамоніць. В—ўка ногі кормяць. М—лако трэба адц—дзіць. Спараную бульбу адц—джваюць. Учора было сьвят—. Што з возу спал—, то прапал—. Сяляне лічаць цыганоў найлепшымі к—наваламі. Зайчаняты скора выр—стаюць. Шый, як злож—ана. Сабакі бр—халі. Шыв—рат навывар—т. Што хор—ш—, тое само сябе хваліць. Чужымі рукамі добр— толькі жар загр—баць. Цер—з сілу і конь ня ступіць. Час—м з квас—м, а парою з в—дою. Ч—лавек—гаспадар прыроды. Цешыўся стар—ц, што пер—жыў мар—ц. Ці паскач—ш, ці паплач—ш. І мая капейка не шч—рбата. Цаца, цаца ды ў кіш—ню. Выр—таваны з вады конь і лужыны баіцца. Хто ар—, а хто б—рануе— усіх сьмерць пар—ўнуе. Глуха ш—пч— лес зялёны. Пер—блуталіся на др—ве галіны. Лес шуміць і ракоч—. Падняўшы ўгору стройны в—ласок, ные сірацінка, плач— к—ласок. Сушыць яго сонц—, клоніць вецярок. Хто ў жніво х—ладку шукае, той узімку г—ладае. Садовыя дрэвы глуміць ч—рва. Прыляцела ла ст—ўка з далёк—га выраю. Села яна на стр—ху старог— гумна ды зашч—бятала. Вясёлая песьня яе так і пасыпалася па ўсім двары мілым шч—бетам.



Задачка 15-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, літары я або е.

Знайка б—жыць, а н—знайка л—жыць. Брат брату пан—волі прыяцель. Аб—цанка—цацанка, а дурному—радасьць. Н—спакойна зашумела жыта маладое. Зранку самага трывожна шэпча з—л—ное. Уся с—мейка сьпіць ды спачывае. Вучыся, н—божа: вучэньне паможа змагацца з н—доляй, з н—воляй. Авось н—босю брат. Абы б—да, а шыя будзе. Баіцца ён ц—бе, як воўк ягняці. Бал—валі, пакуль голы сталі. Бачыць вока, дзе п—чэцца кока. Аржаная каша сама с—бе хваліць. У пастушкі н—ма служкі. С—нажаць ужо скошана. Наш сусед цяжка зан—дужаў. Толькі матка з в—раценцам прытулілась к печы. Б—гучага воўка добра і за хвост злавіць. Мой брат любіць пал—ваньне. Усьлед думкам н—спакойна вецер падп—вае. Сьпее—дасьп—вае колас сіратой. У нашага суседа была ўчора б—седа. На дарозе л—жала тоўстае б—рвяно. Бачыць вока, да л—жыць далёка. За б—рэзьнічкам брэша талалайчык (язык). Птушкі п—расталі сьп—ваць. У н—ўмекі—рукі калекі. Б—зьдзельна жыць—толькі з—млю ц—жыць. С—лянін арэ сваё поле. С—ляне пайшлі на поле. Н—шырокая дарога падымалася на горку. В—снавая кветка. Каля гаю стаіць в—кавечны курган. Сьн—гавая вада.



Задачка 16-ая (паўторная). Сьпісаць і паставіць літары я, е.

Тут асталіся адны н—даборкі. Кожная рэч мае в—лічыню. Н—хай—н—добры чалавек. Яны прац—рпелі в—лікае гора. Па дарозе сустрэўся нам н—знаёмы чалавек. Пал—ўнічы забіў ц—ц—рука. Садовіна яшчэ з—л—наватая. Гэты ячмень п—расьпеў. Тут н—даўна —шчэ красаваліся пасевы. Птушкі п—расталі п—яць. Н—весела выгл—дае неба, засланае шэрымі хмарамі. Нудна і н—прытульна выгл—дае ўсё ўвосень. Н—задоўга да адлёту ў вырай птушкі зьбіраюцца ў кучы. Н—каторым птушкам прыходзіцца п—рал—таць цераз моры. Н—разумныя людзі страшаць дз—цей. Ц—нькі на тры дз—нькі. Ці ц—пер, ці ў чацьвер. Н—далёка ад вёскі былі могілкі. Ня было ўцехі ў мац—рынскім горы. Праб—гае ліс галодны ды праз кусты скача. Пам—тай м—не, як я ц—бе. Усе п—ралётныя птушкі пакідаюць нас на зіму. Мы чыталі цікаўнае апав—даньне. Л—дз—ная вада. Пац—мнела ў хаце. Ня гудзі так, восень, н—пагодай дзікай! Н—прыхільна глядзіць на нас сонца ўзіму. Н—ма таткі, н—ма і папкі. З—л—нее травіца. Пав—с—лела с—лянская доля. Н—в—лічкі хлопчык пасе кароўкі. У полі зранку за сахою з—млроб гукае. Н—дагляд—н—даплат. Муха—в—лікі вораг чалавека і жывёлы. На в—раб’я кажуць, што ён—злодзей. Буду ласкай і ўцехай гарамыкі-б—дака. У л—сным гушчарн—ку вывела курапатка дз—цей. Жар быў н—стрывалы. Вада ў рэчках абм—лела. Ціха за працу ўзяліся дз—ўкі. Л—жыць н—в—домы б—дак.



Задачка 17-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, літару е або я.

Будзе кій, да н— такі. Н— слухаеш ківа, паслухаеш кія. Ад прыбытку галава н— баліць. Б—з правадыра войска гіне. Аднаму і ў кашы н—спорна. Н—вялікая б—да, што б—з рыбы с—рада. Б—з ахвоты няма работы. Н— так шкода, як н—выгода. Адважны н— баіцца н—ўдачы. Ад свайго злодзея н— ўсьцеражэшся. Аб—цаная шапка на вушы н— лезе. Упартыя адзін другога н— п—раважаць. Колам п—раламала ногу. Сьнегавая вада, н— мае смаку. Б—з падпалы дровы н— гараць. Баяцца н— цівуна, а яго бізуна. Н—прыветна ц—раз вокны ночка пазірае. Б—да, што н— п’ецца вада. Ад дажджу н— ў ваду. Адвага н— зьн—вага. Запас б—ды н— чыніць. Абедаў, да жывот н— ведаў. Н— бачыць сава, —кава сама. Ц—раз мора катоў хвост (восілка на в—дры). Б—ла мыецца, да н—чыста ходзіць. Чужым розумам век н— п—ражывеш. Такая прынука, як праца і навука, ці-ж можа нам сіл н— дадаць? З такімі сябрамі, знай, будзе н— штука і гора сваё зва—ваць. Ты праўду ў н—праўдзе, як сонца між хмараў, спазнаеш, як цёмен н— будзеш. С—гоньня ў нас с—рада. Цераз сілу і конь н— пацягне. Тады хіба п—растане, як уся сарока бела стане. Дзіця п—рапалохалася ды захварэла ад п—рэпалахаў. Летась у нас былі п—рэбары на новае месца. То н— бяда, што н— п’ецца вада. Б—з штукі н— ступіць. Каля плоту расла крапіва. Гэта зроблена дзел— прыліку. Кал— рэк туман падымаецца. Сын вярнуўся дамоў дзел— бацькоў. Н— шкадуе, хто с—радуе.



Задачка 18-ая. Сьпісаць і паставіць, дзв трэба, літару я або е.

Увос—нь багат і в—рабей. У мес—цы маі зел—неюць гаі. Прыляцелі куры, селі на вароц—х у чырвоных боц—х. Па вос—ні і ў кошкі л—пёшкі, і ў в—раб’я піва. Чырвоны дзедзя па жэрдцы едз—. Сьнегам вец—р сыпл—. Тыдз—нь, тыдз—нь да каляд, а пан з чэл—дзі н—рад. Лён пакрыўся харошанькімі сін—нькімі красачкамі. Цыган як гале—, дык см—ле—. Жыта ўжо высьп—ла. Ластавачка выл—піла харошанькае кругл—нькае гнязьдзечка. Ц—раз тыдні два з яечак вышлі гол—нькія маленькія птушачкі з жоўц—нькімі роцікамі. У лясным гушчарніку выв—ла курапатка дзяцей. Гэты персьц—нь даравала я яму ў раставаньні. Усюды зел—нь і кветкі. Што шуміць так н—спакойна, жыц—йка, у полі? Б—лаватаю п—лёнкаю ўздымаецца туман над лугамі. Ц—мната ўсё гусьце— і гусьце—. Праца марудна, б—сконца цяжка. Аж дз—рвяне— ў жнеек рука. Ціха на полі ў полудз—нь гарачы. Ны— сірацінка, плача каласок. Вот і лец—йка настала. Адным по—сам тыс—ча падпіразана (сноп). Ад лец—чка да лецечка чакай маё дзец—чка. Штома—м—н— хава—м, а страціўшы плачам. На нашым лузе в—лікае воз—ра. Чуліся зыкі дз—вочых пес—нь. Сон—йка вес—ла пазірала з неба. Пас—ку выц—рабілі. Пов—н хлявец белых авец (зубы ў роце). Чуваць птушыны шчэб—т. У ваднае мац—ры пяць сыноў. Чэрв—нь—шосты, ліп—нь—сёмы, а жнів—нь—восьмы мес—ц у годзе. А які мес—ц в—рас—нь? У дзесятку дзес—ць адзінак, а ў тузіне дванаццаць. Маленькае, кругл—нькае да неба дакін—ш (вока). У падсус—дзях з бусламі вераб’і і шпакі в—ліся. Ходзіць каля лесу, пяе куралесу; ні кура, ні пев—нь—дз—равяны зев—нь (пастухова труба). Вершы вучаць напам—ць. За—ц шпарка бега—. Гаспадар і гаспадыня вы—халі з дому. Адам—мой прыяц—ль. З вялікага глаголаньня невялікае спас—ньне.


4. Склады РО, ЛО, ЛЕ.
ПРАВІЛА 15. У некаторых словах склады ро, ло, ле не падлягаюць аканьню; не пад націскам яны пераходзяць у ры, лы, лі: громгрыміць, дрождрыжаць, кроўкрыві, бровыбрыво, тросьцьтрысьцінка, крошкакрышыцькрыху, дровыдрывамідрывяны, бродбрысьці, глоткаглытацьпраглынуць, блохіблыха, блескблішчаць, яблык, яблыня і г. далей.

Практыкаваньне 17. Гром грыміць. Улетку бываюць грымоты. Конь бяжыць—зямля дрыжыць. Яго прабралі дрыжыкі. У брод брыдуць. Накрышылі сьвіньням зельля. Горш, калі баішся: і ліха нямінеш, і надрыжышся. Прышлося перабрысьці рэчку. Блеск гарачы сьлепіць вочы. Сьнег блішчыць на сонцы. Беларускія пляменьні: крывічы, дрыгвічы і радзімічы. Крывіч—значыць кроўны, блізкі, родны, сваяк; дрыгвічы—племя, што жыло на балотнай мясцовасьці, на дрыгве (дрож, дрыжэць). Закіпеў крывавы бой. Дровы злажылі на дрывотні. Ззаду жывот, сьпераду хрыбёт (галень). Праглынутага ня выплюнеш. Чорствы хлеб крышыцца. Сьпелыя яблыкі вельмі смачныя. На мяжы расла яблыня. Карова паламала трысьнік. Тросьць—трысьцінка. У сястры чорныя бровы. На сем вёрст адзін мост, а на канцы хрост. Даўней спраўлялі хрысьціны. Яблыка ад яблыні недалёка падае. Апанавала трывога. Крошку палепшала. Надвор’е крыху пацяплела. Волю, здабытую кроўю, ахвярамі, трудна цяпер адабраць. На стале былі крошкі.
§ 8. Падвойныя літары.
ПРАВІЛА 16. У беларускай мове вельмі часта ў назоўніках зычны гук, які стаіць паміж галоснымі ў канцы слова, працягваецца ў вымаўленьні. Гэтая працяжнасьць зычных на пісьме перадаецца дзьвюма аднакімі літарамі. Пры гэтым, калі падвойныя зычныя вымаўляюцца мякка, то паміж імі пішацца мяккі знак (Ь), напр.: зельле, вясельле, насеньне, судзьдзя, сольлю, жыцьцё, гразьзю і г. д.

А калі падвойныя зычныя бываюць зацьвярдзелыя гукі, то пішуць дзьве аднакія літары, напр.: збожжа, зацішша, суччо, у ваччу і г. д.


Увага: Падваеньне зычных звычайна бывае ў канцы слова, і толькі ў рэдкіх выпадках сутракаецца ў пачатку альбо ў сярэдэіне слова, напр.: зьзяе, льлецца, чульлівы (=чулы).
Але калі перад зычным, што мог падвоіцца, стаіць зычны, а не галосны, то падваеньня ня бывае, напр.: лісьце, шчасьце, сьмерцю, косьцю, радасьцю, моладасьцю, старасьцю і г. д.

Мяккія падвойныя зычныя бываюць такія:

1) льл —вясельле, купальле, гальлё, Ільля, ральля, сольлю, кольле, застольле і інш., а таксама—льле, льлецца.

2) ньнздарэньне, насеньне, пытаньне, сумленьне, зьяўленьне, панаваньне і інш.

3) сьскалосьсе, валосьсе, касьсё і інш.

4) цьцжыцьцё, багацьце, сьмецьце, куцьця і інш.

5) зьзз гразьзю, мазьзю, рызьзё, а таксама—зьзяе, зазьзяць, зьзяньне.

6) дзьдз судзьдзя, разводзьдзе, ладзьдзя, (чайка), бязьлюдзьдзе і інш.

Цьвёрдыя падвойныя бываюць такія:

1) жж —збожжа, раздарожжа і інш.

2) шш —зацішша, з роскашшу, каля вушшу.

3) чч —суксуччо, лыкалыччо, запечча, у ваччу, за печчу і інш.


Увага: Губныя б, п, м і р не падвойваюцца: пасьля губных і пасьля р у такіх разох ставіцца толькі апостроф: бязрыб’е, куп’е, Хацімя, надворе. (Бач. прав. 3, 3).
Практыкаваньне 18. Люблю я прывольле шырокіх палёў. Стаіць крушнямі каменьне. Крыльлямі махае, а ляцець ня можа (млін-вятрак). Зельле заглушыла поле. Нікла жыцьце ў лесе цёмным. На венікі наламалі вецьця. У хаце было сьмецьце. Мост зроблен з тоўстых бярвеньняў. Вада патрэбна і расьлінам, і стварэньням. Бура паламала гальлё. Пасьля буры настала зацішша. Блуканьне на цэлае раньне. Працавалі зраньня аж да зьмярканьня. Няхай плачам ў сіняй далі песьня разальлецца! Хата стаяла на раздарожжы. Збожжа адсыпалі на насеньне. Усе птушкі крыльле маюць, да ня ўсе лятаюць. На прадвесьне бывае разводзьдзе. Справядлівы судзьдзя. Спачатку было чытаньне, а потым—рысаваньне. Вучань разумна адказаў на пытаньне. Каяньне позна ходзіць. Луг зялёны жыцьцём дыша. Ліхадзеям на безгалоўе, а добрым людзям на здароўе. Надвор’е пахаладнела. Уецца павуціна. Зазьзялі на небе ясныя зоркі. Сьцены запырсканы гразьзю. Пацямнела ў ваччу. Зазьвінела ў вушшу. Загарэлася суччо. Курган стаяў на раздарожжы. На харошае запытаньне харошае адпавяданьне.

ПРАВІЛА 17. 1) Падвойные зычныя нн бываюць у прыметніках, створаных ад назоўніка іменнага з асновай на н: каменькаменны, сьцянасьценны, вайнаваенны, рэменьраменны, коранькарэнны, палатнопалаценны і г. д.

Але там, дзе ў аснове назоўніка няма н, пішацца адно н: шкло—шкляны, дрэвадраўляны, дзеравадзеравяны, а таксама зрабіць—зроблены, пабяліць—пабеляны і г. далей.

2) Падвойнае цц пішацца ў дзеясловах, зложаных з займеньнікам ся пры канчатку ць: мыцца (мыць+ся), часацца (часаць+ся), мыецца (мыець+ся), чэшацца (чэсаць+ся) і г. далей.

Але калі перад ца стаіць зычны, то пішацца адно ц: здасца, ад’есца.

3) Падвойнае цц пішацца ў лічэбніках, зложаных з словам дзесяць у форме “дцаць”: адзінаццаць, трынаццаць, дванаццаць, дваццаць, трыццаць і г. далей.

4) Апроч гэтага, падвойныя зычныя часам зьяўляюцца пры тым, як словы складаюцца: ссыпаць (с+сыпаць), аддаць (ад+даць), бяззубы (бяз+зубы), рассыпаць, расьсьпявацца. (Шпак на дубе расьсьпяваўся).

Практыкаваньне 19. У сяле пабудавалі каменны дом. Мы купілі насьценны каляндар. Скручаны, зьверчаны па хаце скача (венік). У нас дзеравяныя ложкі. У сенях шкляныя дзьверы. У паўкапе трыццаць адзінак. Капа мае шэсьцьдзесят адзінак. Каля гары былі вапенныя капальні. Няпісьменны, як сьляпы. Скошаны луг стаяў пусткаю. Выскачылі юры з-пад каменнай гары. Чырвоны колер, вінны смак, каменнае сэрца—што гэта так? (вішня). Брат ехаў конна. Пісьменнаму і кнігі ў рукі. Гэты звычай забабонны. Паддайце мех на плечы! На ўзгорку рос малады сасоньнік. Гарох рассыпаўся. Збожжа ссыпалі ў судзіну. Усплыў месяц над соннай зямлёю. З часам з торфу робіцца каменны вугаль. Год мае дванаццаць месяцаў. У лютым месяцы дваццаць восем або дваццаць дзевяць дзён, Дзе коратка, там і рвецца. Як гукнеш, так і адгукнецца. У голад і нішчымнае смачна есца. Пытаецца люты, ці добра абуты. Што ў лесе родзіцца—у дварэ згодзіцца. Калі станеш трэсца, то і хлеб лепей есца. У горы нагаруецца, а ў дабры накрасуецца. Пазычаньне на неадданьне. Зоркі рассыпаліся па небе. Даглядайце зубоў: бяззубаму блага. Грозен рак, да ззаду вочы. Ранены алень часта кідаецца на стральца. Наста раззула малога Цішку. Ссохлі травы. Сонны, як мёртвы. Напужаная варона і куста баіцца. Вецер расьсявае травяное насеньне па зямлі. Наабапал лагчыны стаялі дубы. Таннае мяса сабакі ядуць. Выратаваны з вады конь і лужыны баіцца. Саломеным валом не араць, а сенным канём не ваяваць. Голы разбою не баіцца.

Практыкаваньне 20. Сьпісаць і словы з падвойнымі літарамі падчыркнуць.

Бура паламала гальлё. Пасьля буры настала зацішша. Блуканьне на цэлае раньне. На вясельлі граюць музыкі. Уражжа сіла на грэх спакусіла. Во калі разарэньне: ні табакі, ні карэньня! Па хаце валялася сьмецьце. Цукровы гарох пакінулі на насеньне. На прадвесьне бывае разводзьдзе. Хата стаяла на раздарожжы. Усе птушкі крыльле маюць, да ня ўсе лятаюць. Сёньня дзень сьвяточны. Госьці расьселіся па застольлі. Хлопец меў нячыстае сумленьне. Збожжа адсыпалі на насеньне. Было тут дзіўнае здарэньне. Спачатку было чытаньне, а потым—рысаваньне. Вучань разумна адказаў на пытаньне. Ральлю трэба баранаваць. Ільля нарабіў гнільля. Луг зялёны жыцьцём дыша. Жыцьцё, як мёду піцьцё. Няхай плачам ў сіняй далі песьня разальлецца!



Задачка 19-ая. Сьпісаць і паставіць прапушчаныя літары.

Зарасьлі вы, межы, у полі дзікім зел—ем, палыном. Далі зел—я ад пахмел—я. Голь-галіта, гол—ю наліта. Наша Хацім’я хоча капусты і бацьвін—я. На бязьлюдз—і і дзяк—чалавек (кажуць пры пахаван—і). Дзе добры край, там і пад ел—ю рай. Каян—е позна ходзіць. Калісь было, да был—ём зарасло. Калі ўпору зямлі не ўзарэш, збож—а нямнога ўвосень зьбярэш. Скінь гэтае рыз—ё! На вуліцу сьмец—я не выносяць. Венікі вяжуць з бярозавага вец—я. На гал—і было гняздо. Ціха калос—е шэпча на ніве. Сьцены запырсканы граз—ю. Колы мажуць каламаз—ю. Л—ецца Нёман паміж гораў. Заз—ялі зоры ў ясным небе. Касец знайшоў добрае кас—ё. Зазьвінела ў вуш—у. Сёлета спраўлялі купал—е. На Іл—ю поўну печ-перапеч нал—ю. Пацямнела ў вач—у. Куры сядзяць пад печ—у. На харошае запытан—е—харошае адпавяданьне. Загарэлася суч—о. Капліца стаяла на раздарож—ы. Чалавек мае пяць знадворных пачуц—яў. Адны пачуц—і мацнейшыя, а другія слабейшыя. Буйным жыц—ём усё чыста кіпела. Вада патрэбна і расьлінам, і стварэн—ям. Люблю я прывол—е шырокіх палёў. Зел—е заглушыла поле. Мост зроблен з тоўстых бярвен—яў. Стаіць крушнямі камен—е. Крыл—ямі махае, а ляцець ня можа (вятрак).



Задачка 20-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, два ці адно н.

У сяле пабудавалі каме—ы дом. Мы купілі насьце—ы каляндар. Скруча—ы, зьверча—ы па хаце скача (венік). У нас дзеравя—ыя ложкі. У сенях шкля—ыя дзьверы. Насталі вае—ыя часы. Сьцены пабеле—ы мелам. З палатна—палаце—ая і рэч. Рань—яя зорка. Побач з камяніцай стаіць драўля—ы дом. Узышла вачэр—яя зара. Каля гары былі вапе—ыя капальні. Халодны асень—і вечар. Скоша—ы луг стаіць пусткаю. Спале—ая хата ўжо адбудована. На скоша—ым лузе пасьвілі коні. Выскачылі юры з-пад каме—ай гары. Напха—ая пухам ляжыць пад вухам (падушка). Чырвоны колер, він—ы смак, каме—ае сэрца—што гэта так? (вішня). Брат прыехаў кон—а. Пісьме—аму і кнігі ў рукі. З часам з торфу робіцца каме—ы вугаль. Ні зьліча—а, ні сьпіса—а, колькі на ім абручоў (клубок). Цалава—ы, мілава—ы, пад лаву схава—ы (лапаць). Насталі кароткія тума—ыя асень—ія дні. Большая палавіна школы была застаўле—а лаўкамі. Гудуць мядзя—ыя званы. Усплыў месяц над сон—ай зямлёю. На ўзгорку рос малады сасонь—ік. Гудзе неўгамон—ых пчолак рой. Гэты звычай забабо—ы.



Практыкаваньне 21. Сьпісаць і словы з падвойнымі літарамі падчыркнуць.

Паддайце мех на плечы! Быдла аддалі на пашу. Грозен рак, да ззаду вочы. Ішло хлопцаў дваццаць пяць, пасьля зімы сьляды знаць (барана). На “саракі” мужык пытаецца, ці далёка да ракі. Льлецца крынічка, плюскоча вада. Гарох рассыпаўся па зямлі. Цягнецца нітка, а на клубок не зматаць (дарога). У паўкапе трыццаць адзінак. Даглядайце зубоў: бяззубаму блага. Наста раззула малога Цішку. Бяссонная ноч. Сьціскаецца сэрца ад болю. Страхі найчасьцей здараюцца ўначы. Увосень неба засьцілаецца хмарамі. Ціхае поле залаціцца сьпелым збожжам. Трасецца, калоціцца—аб людзях клапоціцца. Ссохлі травы. Саломеным валом не араць, а сенным канём не ваяваць. Сонны, як мёртвы. Таннае мяса сабакі ядуць. Страчанага ня вернеш. Гарох ссыпалі ў судзіну. Шпак на дубе расьсьпяваўся. Дубы наабапал лагчыны стаялі. У тузіне дванаццаць адзінак. Дзядзька хадзіў на дасьвіткі да пляменьніка. Недалёка ад нашае вёскі пачынаецца вялікі лес. Голы разбою не баіцца. Напужаная варона і куста баіцца. Рассыпаецца драбней маку. Ніткі ссукалі ды сталі віць клубок. Вецер расьсявае травяное насеньне па зямлі. Мой брат ехаў конна. Ранены алень часта кідаецца на стральца. Разводзяцца зубры дужа няскора, бо цяляты ссуць надта доўга.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка